• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    цца аб’ём яе яечнікаў, выпростваюцца паветраныя мяшкі ў брушку, і яна набывае здольнасць да палёту. Пры Р. з вулля вылятаюць
    пчолы з маткай, «прышчэпліваюцца» (збіваюцца ў кучу) на галінцы дрэва, потым пералятаюць і робяць новае гняздо. Ад адной пчалінай сям’і можа аддзяліцца некалькі раёў. У штучных умовах аддзяляюць ч. пчалінай сям’і і падсаджваюць да іх плодную матку.
    В.І.Сапега.
    РАЁЎСКАЯ Тамара Рыгораўна (н. 27.5.1940, г. Асіповічы Магілёўскай вобл.), бел. эстрадная спявачка. Засл. арт. Беларусі (1974). Скончыла Мінскае муз. вучылішча (1971). 3 1963 салістка Дзяржтэлерадыё Беларусі. Яе выканальніцкай манеры ўласцівы лірычная задушэўнасць, мяккасць, цеплыня, пранікнёнасць. Аснову рэпертуару складаюць творы бел. кампазітараў. Першая выканаўца многіх песень Л.Абеліёвіча, У.Будніка, Г.Вагнера, В.Войціка, Я.Глебава, У.Дарохіна, Э.Зарыцкага, Л.Захлеўнага, І.Лучанка, У.Прохарава, Ю.Семянякі, Э.Ханка.
    РАЁЎСКІ Андрэй Пятровіч (1.9.1910, с. Нікіцкае Куркінскага рна Тульскай вобл., Расія — 26.4.1993), расійскі і бел. рэжысёр, акцёр. Засл. арт. Беларусі (1959). 3 1928 вучыўся і працаваў акпёрам у маскоўскіх тэатр. студыях пад кіраўнііггвам Ю.Завадскага, А.Жыльцова, М.Хмялёва, з 1932 працаваў у розных трах Расіі. У 1955—80 рэжысёр Магілёўскага абл. драм. тра. Для пастановак характэрны дакладнасць рэалізацыі аўтарскай задумы, глыбокая прапрацоўка
    А.Радэн. Вечная вясна. 1880я г.
    Да арт. Раенне. Пчаліны рой на галіне дрэва.
    вобразаў, раскрыццё акцёрскіх індывідуальнасцей: «Дзядзька Ваня» А.Чэхава (1960), «Гэта было ў Магілёве» Я.Тарасава (1964), «Каварства і каханне» Ф.Шылера (1965), «Мільянерка» Б.Шоу, «Тры дні і тры ночы» (абедзве 1967), «Амністыя» (1971), «Апошняя інстанцыя» (1975), «Наследны прынц» (1976) М.Матукоўскага, «Гарачае сэрца» А.Астроўскага (1971), «Таблетку пад язык» (1973), «Не сумуй, Верачка» («Верачка», 1979) А.Макаёнка. У Магілёўскім тры найб. значныя ролі Керанскі («Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Дзяржынскі («Крамлёўскія куранты» М.Пагодзіна і «Імем рэвалюцыі» М.Шатрова). А.А.Лабовіч.
    В.М.Раеўскі.
    РАЁЎСКІ Валерый Мікалаевіч (н. 20.6.1939, Мінск), бел. рэжысёр, педагог. Засл. дзеяч маст. Беларусі (1976). Нар. арт. Беларусі (1995). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1967). 3 1968 у Нац. тры імя Я.Купалы (з 1973 гал. рэжысёр, з 1991 маст. кіраўнік). Адначасова выкладае ў Бел. AM (з 1996 праф.). Творчасць Р. адметная паэтычнасцю, метафарычнасцю, філас. абагульненнямі, спалучэннем выразнай сцэн. формы з дакладнай распрацоўкай характараў. Сярод пастановак у тры імя Я.Купалы: «Што той салдат, што гэты» Б.Брэхта (1969), «Трыбунал» (1971), «Святая прастата» (1976) і «Пагарэльцы» (1980) А.Макаёнка, «Лесвіца славы» Э.Скрыба (1972), «Вясёлы тракт» Б.Васільева (1973), «Брама неўміручасці» К.Крапівы (1974; 2я рэд. 1983), «Апошні шанц» В.Быкава (1974), «Характары» паводле В.Шукшына (1975), «Эшалон» М.Рошчына (1976), «Мы, што ніжэй падпісаліся» А.Гельмана (1979, апошнія тры з А.Андросікам), «Святая святых» І.Друцэ, «Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага (абедзве 1977), «Плач перапёлкі» І.Чыгрынава (1980), «Закон вечнасці» Н.Думбадзе (1981), «Рэвізор» М.Гогаля (1982), «Парог» (1983), «Радавыя» (1984, Дзярж. прэмія СССР 1985), «Князь Вітаўт» (1997), «Чорная панна Нясвіжа» (2000) А.Дударава, «Бура» У.Шэкспіра (1986), «Мудрамер» М.Матукоўскага (1987, Дзярж. прэмія Беларусі 1988), «Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева (1989), «Цынкавыя хлопчыкі» С.Алексіевіч і Р. (1991), «Тры сястры» А.Чэхава, «3 нагоды мокрага снегу» паводле Ф.Дастаеўскага (абодва 1992), «Ромул
    246	РАЕЎСКІ
    Вялікі» Ф.Дзюрэнмата (1996) і інш. Паставіў спектаклі ў Гомельскім абл. драм. тры: «Страсці эпохі» паводле рамана «Завеі. Снежань» І.Мележа (1989), «Суцяшальнік удоў» Д.Марота і Б.Рандоне (1998), «Каханая, павінен я памерці» паводле Э.Растана (2000) і інш. Ажыццяўляе пастаноўкі таксама ў трах Расіі — «Характары» паводле Шукшына (Тр камедыі, Ленінград, 1977), «Парог» Дударава (Якуцкі драм. тр, 1987), «Надзежда Путніна, яе час, яе спадарожнікі» І.Малеева (Тр на Малой Броннай, Масква, 1988), «Суцяшальнік удоў» Марота і Рандоне (Рус. драм. башкірскі тр, Уфа, 1999); Украіны — «Паўлінка» Я.Купалы (Кіеўскі драм. тр імя І.Франко, 1982); Польшчы — «3 нагоды мокрага снегу» (1991), «Рэвізор» (абодва Тр імя А.Венгеркі, Беласток, 1993); Славеніі — «Зацюканы апостал» Макаёнка (Славенскі нац. тр, Марыбар, 1984); Эстоніі — «Рэвізор» (Рускі тр, Талін, 1986); Паўн. Ірландыі — «Парог» Дударава (тр «Luryc», Белфаст, 1989) і інш. На Бел, тэлебачанні паставіў спектакль «Па шчасце, па сонца» паводле твораў Я.Купалы (1971), фільмспектакль «Апошні шанц» паводле Быкава (1981).
    Літ:. Б a р а в і к Р.1. Рэжысура Беларусі: прабл. канцэптуальнасці спектакляў. Мн„ 2000. Н.А.Крывашэева. РАІЎСКІ Ігар Іванавіч (н. 30.5.1937, Масква), бел. і рас. дырыжор і хормайстар. Засл. арт. Беларусі (1967). Нар. арт. Расіі (1978). Скончыў Маскоўскае хар. вучылішча (1954), Інт ваен. дырыжораў (1958). У 1963—^8 маст. кіраўнік Ансамбля песні і танца Бел. ваен. акругі і інш. ваен. маст. калектываў. 3 1995 узначальвае Дзяржаўны акадэмічны рускі хор. Аўгар песень (больш за 200), сімф. і хар. твораў, хар. і арк. апрацовак. Дзярж. прэмія Чэхаславакіі 1972.
    РАІЎСКІ Іосіф Майсеевіч (7.1.1901, г. Арэнбург, Расія — 23.9.1972), расійскі і бел. рэжысёр, педагог, акнёр. Нар. арт. Беларусі (1955). Нар. арт. СССР (1968). Праф. (1968). 3 1922 вучыўся ў 2й студыі Маск. маст. акад. тра. 3 1925 акцёр, з канца 1930х г. рэжысёр Маск. маст. акад. тра. 3 1932 у Дзярж. інце тэатр. мастацтва імя Луначарскага (з 1945 заг. кафедры). Выкладаў акцёрскае майстэрства трупе БДТ3 на курсах у Маскве (1933). Маст. кіраўнік Дэкады бел. мастацтва ў Маскве (1940). Творчасці ўласцівы яснасць рэжысёрскай думкі, завершанасць пастановачнага вырашэння і псіхал. абгрунтаванасць сцэн. існавання персанажаў. Вучань К. Станіслаўскага, развіваў лепшыя традыцыі Маск. маст. акад. тра ў галіне рэжысёрскага і акцёрскага майстэрства. Паставіў спектаклі: у тры імя Я.Купалы — «Апошнія» М.Горкага (1939, з М.Зоравым, дапрацоўка 1937), «Хто смяецца апошнім» (1939, з Л.Рахленкам), «Мілы чалавек» (1945) К.Крапівы;
    у тры імя Я.Коласа — «Ворагі» М.Горкага (1952). Са спектакляў у Маск. маст. акад. тры: «Дасцігаеў і іншыя» М.Горкага (1938, з Л.Леанідавым), «Афіцэр флоту» А.Крона (1945, з М.Гарчаковым), «Разлом» БЛаўранёва (1950, з В.Станіцыным), «Мілы лгун» Дж.Кілці (1962), «Дон Кіхот вядзе бой» В.Карастылёва (1966). К.Б.Кузняцова.
    11
    РАЕЎСКІ Мікалай Мікалаевіч (25.9.1771, С.Пецярбург — 28.9.1829), расійскі ваен. дзеяч. Ген. ад кавалерыі (1813). Удзельнік рус.тур. вайны 1787—91, вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 (гл. ў арт. Другі падзел Рэчы Паспалітай), задушэння паўстання 1794, Персідскага паходу 1796. У 1797—1805 у адстаўцы, з 1805 зноў у арміі. Удзельнік рус.прускафранц. 1806—07, рус,швед. 1808—09, рус.тур. 1806—12 войнаў. У вайну 1812 камандаваў 7м пях. корпусам, вызначыўся ў баях пад Саптанаўкай (23 ліп., каля Магілёва), Смаленскай бітве 1812, Барадзінскай бітве 1812, пад Малаяраслаўцам і Красньгм. Удзельнік замежных паходаў рускай арміі 1813—14 (бітвы пад Баўцэнам, Дрэздэнам, Парыжам). У 1815—24 камандаваў 3м і 4м карпусамі. 3 1824 у адстаўцы. Чл. Дзярж. Савета з 1826.
    Літ:. Почко Н.А. Генерал Н.Н.Раевскяй. М., 1971. А.М.Лукашэвіч.
    РАЕУСКІ Уладзімір Федасеевіч (8.4.1795, с. Хварасцянка Чарамісінаўскага рна Курскай вобл., Расія — 20.7.1872), рускі паэт, публіцыст; дзекабрыст. Адукацьгю атрымаў у Маскоўскім універсітэцкім пансіёне, у 2м кадэцкім корпусе ў Пецярбургу. Удзельнік вайны 1812, замежных паходаў рус. арміі. Чл. «Саюза дабрабыту», кіраўнік яго кішынёўскай групы. У 1822 арыштаваны, зняволены ў Ціраспальскай крэпасці. 3 1827 на пасяленні ў Іркуцкай губ. Першыя вершы напісаў у гады вайны 1812. Значнае месца ў творах займае грамадз. тэма (пасланні «Голас праўды», 1814?; «Шлях да шчасця», 1819; «Пасланнё Г.С.Баценькаву», сатыры «Смяюся і плачу», «Сатыра на норавы», усе 1816— 22; «Элегія I», «Элегія II», 2я пал. 1810х г.). Пісаў артыкулыадозвы, у якіх асуджаў прыгоннае права («Пра рабства сялян...», 1820; «Пра салдата», 1822). У зняволенні напісаў вершы «Спявак ў цямніцы» і «Да сяброў у Кішынёў» (абодва 1822, распаўсюджваліся ў спісах), у якіх звяртаўся да А.Пушкіна
    (пасябраваў з ім у Кішынёве). Пушкін адрасаваў некалькі пасланняў Р. Аўтар успамінаў.
    7«.: Полн. собр. стнхотвореннй. М.; Л., 1967.
    Літ:. Колесннков А.Г. В.Ф.Раевскнй: полят. м лнт. деятельность. Ростов н/Д, 1977; В.Ф.Раевскяй: Матерналы о мзнн н рев. деятельностн. Т. 1—2. Нркугск, 1980—83.
    Л.В.Капепда.
    РАЁК, 1) від прадстаўлення на кірмашах у некат. еўрап. краінах, у т.л. ў Расіі і на Беларусі, у 18 — пач. 20 ст. Р. наз. скрынку з дзвюма круглымі адтулінамі з павелічальнымі шкельцамі, праз якія гледачы разглядвалі прыманаваныя да вяртушкі ўнутры скрынкі карйінкі рэліг. і свецкага зместу, нар. лубкі, пазней фотаздымкі з відамі гарадоў і інш. Паказ суправаджаўся вершаванымі тлумачэннямі акцёрараёшніка. Раёшнікамі ці ралёшнікамі часта наз. бел. батлеечнікаў. 2) Устарэлая назва верхняга яруса глядзельнай залы ў тэатры.
    РАЁН (франц. rayon ад лац. radius прамень), 1) тэрыторыя, вылучаная па якіхн. прыкметах, асаблівасцях; у шэрагу выпадкаў адна з таксанамічных адзінак (гл. Фізікагеаграфічнае раянаванне БеаарусІ). Часам ужываецца як сінонім рэгіёна. 2) У СССР была адной з адзінак адм.тэр. падзелу ў сельскай мясцовасці, якая складала частку тэр. саюзнай (аўганомнай) рэспублікі, краю, вобласці, аўт. вобласці, нац. акругі. Уключала тэр. сельскіх Саветаў, рабочых, курортных, дачных пасёлкаў і гарадоў раённага падпарадкавання. У гарадах Р — адм.тэр. адзінка з насельніцтвам больш за 100 тыс. чал. Падзел на Р. захаваўся ў краінах, якія ўтварыліся пасля распаду СССР (напр., Беларусь, Расія, Украіна). У БССР уведзены ў ліп. 1924 паводле пастановы 2й сесіі ЦВК БССР 6га склікання. У наш час на Р. падзяляюцца вобласці, а таксама гарады, дзе насельніцтва не менш як 100 тыс. чал. На 1.1.2001 у Рэспубліцы Беларусь 118 раёнаў (пра кожны былы і сучасны сельскі раён гл. асобны арт.). У некат. замежных краінах Р. — адм.тэр. адзінка рознага парадку (напр., Парыжскі раён).
    РАЁННАЯ ПЛАНІРОУКА. праектныя прапановы па планіровачнай арганізацыі тэрыторыі эканам. ці адм. раёнаў краіны; від навук. і практычнай горадабуд. дзейнасці; сувязное звяно паміж нар.гасп. планаваннем і горадабудаўніцтвам. Дазваляе ўдакладняць і развіваць нар.гасп. планы асобных эканам. раёнаў і ствараць устойлівую горадабуд. базу для развіцця населеных месцаў. Гал. задача Р.п. — комплекснае тэргасп. ўпарадкаванне праектуемага раёна і фарміраванне яго планіровачнай структуры, якая забяспечвае рацыянальнае раз