Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
мяшчэнне прадукц. сіл і найлепшыя ўмовы для працы, быту і адпачынку насельніцтва. Прадугледжвае стварэнне ўзаемазвязаных сістэм рассялення, рац. размяшчэнне новых і прапарцыянальнае размяшчэнне існуючых
раённыя 247
гарадоў і сельскіх населеных месцаў, аптымальнае развіццё і размяшчэнне прамсці, с.г. вытвсці, паляпшэнне і ахову прыроднага асяроддзя на аснове эфектыўнага і комплекснага выкарыстання прыродных, мат.тэхн. і працоўных рэсурсаў.
Праектная дакументацыя па Р.п. ўключае схему і праект. С х е м а Р.п. служыць для тэхн.эканам. абгрунтавання праектаў размяшчэння і будва буйных прамысл. і энергет. комплексаў, баз буд. індустрыі, магістральных, трансп. і інш. камунікацый, стварэння арганізаваных сістэм рассялення і размяшчэння ў іх новых і развіцця існуючых гарадоў і сельскіх паселішчаў, праектавання курортаў, нац. і прыродных паркаў, запаведнікаў, а таксама міжраённых зон і комплексаў масавага адпачынку насельніцтва. П р а е к т Р.п. распрацоўваецца на аснове схемы Р.п. і з’яўляецца асновай для ген. планаў развіцця гарадоў і інш. населеных месцаў, прамысл. вузлоў, курортных і турысцкіх комплексаў, размяшчэння культ.быт. устаноў раённага значэння. На аснове праекта Р.п. складаюцца таксама праекты міжгасп. і ўнутрыгасп. земле і лесаўладкавання, вылучаюцца буйныя зямельныя ўчасткі для розных відаў выкарыстання, распрацоўваюцца праекты зон сан. аховы.
На Беларусі работы па Р.п. пачаліся ў канцы 1950х г. Першымі аб’ектамі Р.п. былі ПолацкаВіцебскі прамысл. раён, Маладзечанскі прамысл. вузел і інш. 3 пач. 1970х г. асн. кірункам работ па Р.п. стаў метад комплекснай планіровачнай сац., эканам. і экалагічнай аргцыі тэр. рэспублікі. У 1971 распрайавана «Схема размяшчэння і развіцця гарадскіх і сельскіх паселішчаў Беларускай ССР да 2000 года» — першая ў практыцы праектных работ Беларусі спроба ўзаемазвязанага вырашэння пытанняў гар. і сельскага расеялення на тэр. ўсёй Беларусі на больш далёкую перспектыву. У 1970я г. праведзена даследчая і праектная работа па выяўленні рэкрэацыйных рэсурсаў, выкананы праекты Р.п. зон адпачынку Нарач і Вілейка Мінскай, Горваль Гомельскай, Ушачы Віцебскай, Чыгірынка Магілёўскай абл. У 1987 распрацавана ген. схема комплекснай тэр. аргцыі Беларусі, у якой выкладзены прапановы па фарміраванні шматузроўневых сістэм рассялення, аптымізацыі урбанізаванага і прыроднаэкалагічнага каркаса, упарадкаванні адм.тэр. падзелу. Схема карэкніравалася і ўдакладнялася ў сувязі з паліт., экалагічнымі і сац.эканам. зменамі. У 1990я г. актывізавалася праца па тэр. аргцыі памежных раёнаў, асабліва з Польшчай, зон асаблівага дзярж. рэгулявання (радыяцыйна забруджаных, прыгарадаў вял. і буйных гарадоў, свабодных эканамічных і інш.).
Літ.: П е р ц н к Е.Н. Районная планнровка. М., 1973; й о д о Й.А. Основы градостроіітельства: Теорня, методологвя. Мн., 1983; йодо Й.А., С е н к е в н ч Й.Й., Хачатр я н ц К.К. Фпыт работы н новые направле
ння в районной планнровке Белорусской ССР. Мн„ 1976. І.А.Іода.
РАЁННЫ СУД, асноўнае звяно сістэмы агульных судоў у Рэспубліцы Беларусь. Уведзены Законам «Аб судаўладкаванні і статусе суддзяў у Рэспубліцы Беларусь» ад 14.2.1995. Утвараецца ў раёне, горадзе абл. падпарадкавання, які не мае раённага падзелу, раёне ў горадзе. Складаецца са старшыні суда, суддзяў і суддзяў па адм. справах і выканаўчых вядзеннях. Пры наяўнасці 5 і больш суддзяў уводзіцца і пасада намесніка старшыні гэтага суда. Колькасць суддзяў для кожнага Р.с. ўстанаўліваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па сумесным прадстаўленні міністра юстыцыі і старшыні Вярх. Суда Рэспублікі Беларусь. Р.с. разглядае ўсе цывільныя, крымінальныя і адм. справы, за выключэннем спраў, што аднесены заканадаўствам да кампетэнцыі інш. судоў. У выпадках, прадугледжаных заканад. актамі рэспублікі, Р.с. разглядае матэрыялы аб выкананні рашэнняў, прыгавораў, пастаноў і вызначэнняў, вывучае і абагульняе суд. практыку, а таксама ажыццяўляе інш. паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканад. актамі. Старшыня Р.с. назначаецца Прэзідэнтам рэспублікі па сумесным прадстаўленні міністра юстыцыі і старшыні Вярх. Суда тэрмінам на 7 гадоў. Правы і абавязкі старшыні Р.с. і яго намесніка вызначаны заканадаўствам. Да ўтварэння Р.с. яго функцыі ў 1917—94 выконвалі нар. суды.
5. /. Кузьмяпкова.
РАЁННЫЯ I АБ’ЯДНАНЫЯ ГАЗЁТЫ, друкаваныя перыядычныя выданні, якія выдаюцца раённымі і гар. выканаўчымі ктамі і раённымі і rap. Саветамі дэпутатаў Рэспублікі Беларусь; адзін з асн. сродкаў масавай інфармацыі. Адрозніваюцца аператыўнасцю, перыядьгчнасцю (2—4 разы на тыдзень), фарматам. Асвятляюць пытанні грамадскапаліт., эканам. і культ. жыцця раёна і горада. Змяшчаюць афіц. і паліт. дакументы, карэспандэнцыі і каментарыі, хранікальныя паведамленні і маст. творы.
Р а ё н н ы я газеты ўзніклі ў пач. 1930х г. Ствараліся на базе б. акр., калг.саўгасных і некат. фабр.зав. газет як масавапаліт. орган раённых ктаў КП(б)Б і райвыканкомаў. Найб. развіццё атрымалі пасля пастановы ЦК ВКП(б) ад 18.1.1931 «Аб сельскім раённым і нізавым друку». У Вял. Айч. вайну на акупіраванай фаш. захопнікамі тэр. Беларусі выходзілі падп. раённыя і міжраённыя газеты (гл. Друк падпояьны ў Вял. Айч. вайну). Пасля вайны выпуск раённых газет адноўлены ва ўсіх раёнах Беларусі. У 1954 з’явіліся аб’яднаныя газеты (раённыя і rap.). 3 крас. 1962 у сувязі са стварэннем тэр. калг.саўгасных упраўленняў замест раённых выдаваліся міжраённыя (абласныя) газеты. У 1965 раённыя газеты зноў адноўлены.
На 1.1.2001 на Беларусі зарэгістравана 118 газет, у т.л. 105 раённых і 13 аб’яднаных. Найбуйнейшыя з іх: «Полесская правда» (г. Пінск), «Маяк>> (г. Бяроза), «Навіны Палесся» (г. Столін), «Наш край» (г. Баранавічы), «Дняпровец» (г. Рэчыца), «Маладзечанская газета» (г. Маладзечна), «Адзінства» (г. Барысаў).
В. І.Дубовік.
РАЁННЫЯ ПАДПбЛЬНЫЯ КАМІЙТЫ КП(б)Б у Вялікую А й чынную вайну, кіруючыя парт. органы на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Стваралі і ўзначальвалі патрыят. падполле, партыз. рух, пярвічныя парт. aprцыі партыз. фарміраванняў, праводзілі паліт. і арганізатарскую работу сярод насельніцтва. Іх дзейнасць накіроўвалі абл. падп. кты КП(б)Б. Дзейнічала 166 Р.п.к. КП(б)Б на тэр. абласцей Б a ранавіцкай: Быценскі, Валожынскі, Васілішкаўскі, Гарадзішчанскі, Дзятлаўскі, Жалудоцкі, Зэльвенскі, Івянецкі, Іўеўскі, Казлоўшчынскі, Карэліцкі, Клецкі, Любчанскі, Ляхавіцкі, Мірскі, Навагрудскі, Навамышскі, Нясвіжскі, Радунскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі, Шчучынскі, Юрацішкаўскі; Б е ластоцкай: Беластоцкі, Ваўкавыскі, Гродзенскі, Ломжынскі, Саколкаўскі, Сапоцкінскі, Свіслацкі, Скідзельскі, Снядоўскі; Б р э с ц к а й: Антопальскі, Бярозаўскі, Гайнаўскі, Дзвінскі, Камянецкі, Кляшчэльскі, Кобрынскі, Косаўскі, Маларыцкі, Пружанскі; В і л е й с к а й: Астравецкі, Ашмянскі, Браслаўскі, Відзскі, Глыбоцкі, Дзісенскі, Докшьшкі, Дунілавіцкі, Ільянскі, Крывіцкі, Куранецкі, Маладзечанскі, Міёрскі, Мядзельскі, Пастаўскі, Пліскі, Радашковіцкі, Свірскі, Смаргонскі, Шаркаўшчынскі; Віцебскай: Аршанскі, Асвейскі, Багушэўскі, Бешанковіцкі, Ветрынскі, Віцебскі, Гарадоцкі, Дрысейскі, Дубровенскі, Лепельскі, Лёзненскі, Мехаўскі, Полацкі, Расонскі, Сенненскі, Сіроцінскі, Суражскі, Талачынскі, Ушацкі, Чашніцкі; Гомельскай: БудаКашалёўскі, Веткаўскі, Добрушскі, Жлобінскі, Журавіцкі, Кармянскі, Лоеўскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі, Свяцілавіцкі, Стрэшынскі, Уваравіцкі, Чачэрскі; Магілёўскай: Асіповіцкі, Бабруйскі, Быхаўскі, Бялыніцкі, Бярэзінскі, Горацкі, Касцюковіцкі, Кіраўскі, Клімавіцкі, Клічаўскі, Краснапольскі, Круглянскі, Магілёўскі, Мсціслаўскі, Прапойскі, Чавускі, Чэрыкаўскі. Шклоўскі; М і н с к а й: Бягомльскі, Грэскі, Дзяржынскі, Заслаўскі, Капыльскі, Крупскі, Лагойскі, Любанскі, Мінскі, 5 ктаў г. Мінск (Варашылаўскі, Кастрычніцкі, Сталінскі, Тэльманаўскі, Чыгуначны), Плешчаніцкі, Пухавіцкі, Рудзенскі, Слуцкі, Смалявіцкі, Старадарожскі, Старобінскі. Уздзенскі, Халопеніцкі, Чырвонаслабодскі, Чэрвеньскі; Палескай: Акйябрскі, Брагінскі, Васілевіцкі, Глускі, Даманавіцкі, Ельскі, Жыткавіцкі, Калінкавійкі, Камарынскі, Капаткевіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Парыцкі, Петрыкаўскі, Тураўскі, Хойніцкі; П і н с к а й: Ганйавіцкі, ДавыдГарадоцкі, Драгічынскі, Жабчыцкі, Іванаўскі, Лагішынскі, Ленінскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі, Целяханскі.
Літ.: Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн„ 1990. С. 519; Подпольные партнйные органы Компартнн Бело
248 раённыя
русснн в годы Велнкой Отечественной войны (1941—1944). Мн„ 1975. А.А.Кузііяеў.
РАЕННЫЯ ПАДПбЛЬНЫЯ КАМІТ&ТЫ ЛКСМБ у Вялікую А й чынную вайну, кіруючыя камсамольскія органы ў ліп. 1941 —жн. 1944 (у 1942—43 у Дунілавіцкім, Мядзельскім, Пастаўскім рнах Вілейскай вобл. называліся тройкамі) на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Стваралі і ўзначальвалі камсам.маладзёжнае падполле, пярвічныя камсам. аргцыі партыз. фарміраванняў, праводзілі палітыкавыхаваўчую і арганізатарскую работу сярод моладзі. Працавалі пад кіраўніцтвам ЦК ЛКСМБ, падп. органаў КП(б)Б, упаўнаважаных ЦК ВЛКСМ. Дзейнічала 189 Р.п.к. ЛКСМБ на тэр. абласцей Баранавіцкай: Быценскі, Валожынскі, Васілішкаўскі, Воранаўскі, Гарадзішчанскі, Дзятлаўскі, Жалудоцкі, Зэльвенскі, Івянецкі, Іўеўскі, Казлоўшчынскі, Карэліцкі, Клецкі, Любчанскі, Ляхавіцкі, Мастоўскі, Мірскі, Навагрудскі, Навамышскі, Нясвіжскі, Радунскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі, Шчучынскі, Юрацішкаўскі; Беластоцк а й: Аўгустоўскі, Беластоцкі, Бельскі, Бранскі, Ваўкавыскі, Граеўскі, Гродзенскі, Дамброўскі, Заблудаўскі, Замбраўскі, Кнышынскі, Крынкаўскі, Лапскі, Ломжынскі, Саколкаўскі, Сапоцкінскі, Свіслацкі, Скідзельскі, Снядаўскі, Цехановецкі, Чыжаўскі; Брэсцкай: Антопальскі, Брэсцкі, Бярозаўскі, Высокаўскі, Гайнаўскі, Дамачоўскі, Дзівінскі, Жабінкаўскі, Камянейкі, Кляшчэльскі, Кобрынскі, Косаўскі, Маларьшкі, Поразаўскі, Пружанскі, Ружанскі, Сямяціцкі, Шарашоўскі; Вілейскай: Астравецкі, Ашмянскі, Браслаўскі, Відзскі, Глыбоцкі, Дзісенскі, Докшыцкі, Дунілавіцкі, Ільянскі, Крывіцкі, Куранецкі, Маладзечанскі, Міёрскі, Мядзельскі, Пастаўскі, Пліскі, Радашковіцкі, Свірскі, Смаргонскі, Шаркаўшчынскі; Віцебскай: Аршанскі, Асвейскі, Багушэўскі, Бешанковіцкі, Ветрынскі, Ві