• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    аецца звычайна ў малавоблачныя ночы, калі выпрамяненне Зямлі значна большае за атмасфернае выпрамяненне на зямную паверхню. Р.а. спрыяе нізкая вільготнасць паветра, адсутнасць або невял. скорасць ветру, малая цеплаправоднасйь глебы. З’яўляецца асн. прычынай угварэння замаразкаў і радыяцыйных туманаў.
    РАДЫЯЦЫЙНАЕ ПАРАЖ^ННЕ, гл. ў арт. Прамянёвае паражэнне.
    РАДЫЯЦЫЙНАЕ ПАШКОДЖАННЕ біялагічных аб’ектаў, парушэнне нармальнай жыццядзейнасйі арганізма пры ўздзеянні на яго іанізавальнага выпрамянення. Закранае ўсе ўзроўні біял. структур, ад субклетачных да арганізма ў цэлым. На малекулярным узроўні адбываецца Р.п. субклетачных структур, найперш рыбануклеінавых і дэзоксірыбануклеінавай кт (разрыў малекул, парушэнне сувязей нуклеінавых кт з бялком і інш.), разбурэнне мембран клетачнага ядра, мітахондрый і інш. можа стаць прычынай узнікнення мутацый, пераважна з адмоўным эфектам. Характар уздзеяння іанізавальнага выпрамянення на біял. аб’ект вызначаецца з дапамогай мішэні тэорыі. Вылучаюць 3 этапы Р.п.; ажыццяўленне падзей пападання квантаў выпрамянення ў мішэні (субклетачныя структуры), у выніку якіх фарміруюцца першасныя патэнцыяльныя Р.п.; рэалізацыя патэнцыяльных пашкоджанняў; узнікненне другасных парушэнняў нармальнага працякання ўнутрыклетачных працэсаў у выніку пашкоджанняў. Ступень гэтых парушэнняў і пашкоджанняў залежыць пераважна ад дозы апрамянення арганізма і радыеадчувальнасці клеткі ці яе асобных кампанентаў. Страта клеткай здольнасці да праліферацыі ў выніку Р.п. вядзе да яе гібелі. Гл. таксама Біялагічнае дзеянне іанізавальных выпрамяненняў,
    Прамянёвае паражэнне, Прамянёвыя пашкоджанні.
    Літ:. Комар В.Е., Хансон К.П. Ннформацнонные макромолекулы прн лучевом пораженнн клеток. 2 нзд. М., 1980; Ярмон е н к о С.П. Раднобнологмя человека н жнвотных. 3 нзд. М„ 1988; Жмвотный мнр в зоне аварнн Чернобыльской АЭС. Мн., 1995.
    А.Ю.Маніна.
    РАДЫЯЦЫЙНАЕ ТР^ННЕ, тое, што рэакцыя выпрамянення.
    РАДЫЯЦЫЙНАЙ БЯСПІКІ ІНСТЫТУГ «БЕЛРАД» Засн. ў 1991 у Мінску на базе Бел. навуковатэхн. цэнтра «Радыяметр» (утвораны ў 1990 на базе Інта ядз. энергетыкі АН Беларусі). У інце (2000): аддзел радыяцыйнага маніторынгу прадуктаў харчавання, лабараторыя спектраметрыі чалавека і радыяцыйнай аховы насельніцтва, доследная вытвсць са спецыялізаванымі лабараторыямі радыяцыйных вымярэнняў і распрацоўкі радыеметрычных прылад.
    Асн. кірункі навук. дзейнасці: стварэнне і рэалізацыя сістэмы радыяцыйнаэкалагічнага маніторынгу харч. прадуктаў на тэрыторыях, забруджаных радыенуклідамі; распрацоўка новых методык кантролю забруджанасці радыенуклідамі прадуктаў харчавання і с.г. прадукцыі; распрацоўка, выраб і ўкараненне радыеметрычных прылад; абследаванне жыхароў Чарнобыльскай зоны па вызначэнні ўзроўню назапашвання радыенуклідаў у арганізме і распрацоўка рэкамендацый па радыяцыйнай ахове насельніцтва; даследаванне эфектыўнасці энтэрасарбентаў розных тыпаў, у тл. пекцінзмяшчальных прэпаратаў, для выдалення радыенуклідаў з арганізма. Інт мае спектрометры выпрамянення чалавека, якія выкарыстоўваюцца ў перасоўных радыелагічных лабараторыях для вызначэння колькасці цэзію137 у арганізме людзей; у 1996—2000 абследавана больш за 95 тыс. бел. дзяцей. 3 2000 выпускаецца пекцінавая харч. дабаўка «Вітапект». У Інue працуе чл.кар. Hau. АН Беларусі Н.Б.Несцярэнка (дырэктар).
    А.МДэвойна.
    РАДЫЯЦЫЙНАЙ МЕДЫПЫНЫ I ЭНДАКРЫНАЛбГП НАВУКОВАДАСЛІДЧЫ КЛІНІЧНЫ ІНСТЫТЎТ М і ністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Засн. 17.12.1996 у Мінску на базе НДІ радыяцыйнай медыцыны (з 1988). Праводзіць н.д., клінічную, пед. і арганізацыйнаметадычную дзейнасць, мед. рэабілітацыю. Аспірантура з 1998. Асн. кірункі даследаванняў: ацэнка ўплыву экалагічных, антрапа і тэхнагенных фактараў на стан здароўя людзей; навуковапрыкладныя даследаванні па вывучэнні патагенезу, дыягностыкі, лячэння, прафілактыкі, мед. і медыкапрафесійнай рэабілітацыі хворых, стан якіх выкліканы рознымі антрапа і тэхнагеннымі фактарамі навакольнага асяроддзя і прафес. дзейнасцю (прыярытэтныя кірункі: распрацоўка прафілактычных і лячэбных метадаў на аснове прынцыпаў доказнай тэрапіі; у распрацоўцы дыягнастычных метадаў — не або малаінвазіўнасць даследаванняў і іх даназалагічны ўзро
    242	РАДЫЯЦЫЙНАЙ
    вень); правядзенне работ па радыяцыйнай бяспецы і ахове насельніцтва Беларусі ад уздзеяння іанізавальнага выпрамянення; аналіз і ўкараненне ў практыку аховы здароўя дасягненняў сусв. навукі; арганізацыя і выкананне праектаў па міжнар. супрацоўніцтве і інш.
    У складзе інта 5 аддзелаў, 12 н.д. лабараторый, клініка, Віцебскі і Гомельскі філіялы. Выдае зб. навук. прац. У інце працуе акад. Нац. АН Беларусі А.П.Дзяліідчык.
    У.А.Астапенка.
    РАДЫЯЦЬІЙНАЙ РАЗВЁДКІ ПРЫЛАДЫ, прылады для выяўлення і вымярэння іанізавальных выпрамяненняў. Бываюць прылады радыяцыйнага назірання, пошуку, індыкатарысігналізатары, вымяральнікі магутнасці дозы і інш., для пастаяннага кантролю адхіленняў ад фонавага ўзроўню, выяўлення радыеактыўных рэчываў, вымярэння іх выпрамяненняў. І.Г.Лазараў.
    РАДЫЯЦЫЙНАЯ БІЯХІМІЯ, раздзел біяхіміі, які вывучае змены абмену рэчьгааў, што ўзнікаюць у арганізме ў выніку дзеяння на яго іанізавальнага выпрамянення. Цесна звязана з радыебіялогіяй. Асн. задача Р.б. — высвятленне механізмаў узнікнення асаблівасцей цячэння метабалічнай рэакцыі арганізма ў адказ на апрамяненне на малекулярным, субклетачным, клетачным, арганатканкавым, арганізмавым узроўнях. На Беларусі Р.б. развіваецца з канца 1950х г. Даследаванні праводзяцца ў інтах фізіялогіі, біяхіміі Нац. АН, БДУ, Віцебскім мед. інце і інш. Уклад у Р.б. зрабілі А.Ц./7/кулеў, Л.С.Чаркасава, Т.М.Міронава, В.Г. і К.В. Фамічэнкі і інш. Вывучаліся дзеянні лятальных доз рэнтгенаўскіх і гамапрамянёў на бялковы і вугляводны абмен у функцыянальна важных тканках жывёльнага арганізма, малых доз вострага, фракцыянаванага і хранічнага апрамянення на паказчыкі абмену рэчываў (прыярытэт бел. школы біяхімікаў), складаных бялковых біяпалімераў, амінакіслот, ферментаў вугляводнаэнергет. нуклеінавага абмену, дзеянне адносна невял. доз нейтронаў прамежкавых энергій на абмен рэчываў. Пасля Чарнобыльскай катастрофы (1986) арганізаваны Інт радыебіялогіі Нац. АН Беларусі, Н.д. клінічны інт радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі. Даследуюіша эфекты малых доз радыяцыі на гарманальны статус арганізма (гармоны шчытападобнай, падстраўнікавай і палавых залоз), фосфарнакальцыевы абмен, метабалізм вугляводаў, імуналагічныя паказчыкі (Я.Ф.Канапля, Г.Р.Гацко, І.М.Багель і інш.).
    Літ:. Ноннзвруюшее нзлученне н обмен вешеств. Мн., 1962; Фамічэнка К.В., Петрусенка Г.П. Сістэма нуклеаз у тканках пасля адрэналэктаміі і рэнтгенаўскага апраменьвання // Весці АН БССР. Сер. біял. навук. 1985. № 5; Основные нтогн выполнення научного раздела Гос. программы РБ по мнннмнзацнн н преодоленню последствнй
    катастрофы на Чернобыльской АЭС на 1996—2000 гг. за 1996 г. Мн., 1997.
    К.В.Фаліічэнка.
    РАДЫЯЦЬІЙНАЯ БЯСПЁКА, комплекс мерапрыемстваў па ахове чалавека ад шкоднага ўздзеяння іанізавальных выпрамяненняў. Пры працы з радыеактыўнымі рэчывамі, мед. абследаваннях і ў інш. выпадках уздзеяння іанізавальных выпрамяненняў прыроднага ці тэхнагеннага паходжання скіраваная на зніжэнне сумарнай дозы апрамянення арганізма да бяспечнага для здароўя чалавека ўзроўню (гранічна дапушчальнай дозы). Выключная роля адводзіцца Р.б. пры аварыях на АЭС і ліквідацыі іх наступстваў. На Беларусі пасля катастрофы на Чарнобйльскай АЭС (1986) радыяцыйнаэкалагічнае становішча характарызуецца складанасцю і неаднароднасцю радыеактыўнага забруджвання тэрыторыі, наяўнасцю радыенуклідаў практычна ва ўсіх кампанентах экасістэмы і іх уцягваннем у геахім. і трафічныя цыклы міграцыі. Меры Р.б. ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з законам «Аб радыяцыйнай бяспецы насельніцтва» (1998), які рэгламентуе нормы Р.б. з указаннем гранічна дапушчальных доз, дапушчальных узроўняў іанізавальных выпрамяненняў усіх відаў і інш. патрабаванні па'абмежаванні радыеактыўнага ўздзеяння на насельніцтва.
    Ў забруджаных раёнах больш за 70% сумарнай дозы апрамянення абумоўлена ўнутр. апрамяненнем арганізма, выкліканым ужываннем мясц. харч. прадуктаў (пераважна малака, ягад, грыбоў), якія маюць у сабе цэзій137 і стронцый90. Р.б. насельніцтва забяспечваецца правільнай арганізацыяй харчавання (напр., рэгулярнае ўжыванне пекцінавых прэпаратаў ачышчае арганізм ад цэзію137) і с.г. вытвсці. Ахова ад знешняга апрамянення забяспечваецца правільным правядзеннем работ у забруджаных лясных масівах, нарыхтоўкі лесапрадуктаў, палявых работ (пры ўтварэнні пылу значна павялічваецца ўдзельная радыеактыўнасць паветра), арганізацыяй мерапрыемстваў па прадухіленні лясных і тарфяных пажараў, якія павышаюць радыяцыйны фон на значнай тэрыторыі. Для забеспячэння макс. эфектыўнасці Р.б. ажыццяўляецца радыяцыйны маніторынг навакольнага асяроддзя, а таксама радыеметрычны кантроль харч. прадуктаў і сістэматычныя мед. абследаванні жыхароў забруджаных раёнаў.
    А.М.Дэвойна.
    РАДЫЯЦЫЙНАЯ ГЕНЕТЫКА, навука, якая вывучае генетычныя эфекты, абумоўленыя ўздзеяннем іанізавальнай радыяцыі; раздзел генетыкі і радыебіялогіі. Узнікла ў 1920я г., калі на розных біял. аб’ектах (дразафілы, грыбы, расліны), было эксперыментальна даказана, што рэнтгенаўскае апраменьванне павялічвае ўзровень генет. змен (мутацый). Кірункі: генетычны — індукцыя мутацый для вывучэння спадчыннасці і зменлівасці; с е л е к ц ы й н ы — атрьгманне мутантаў для стварэння новых сартоў с.г. раслін і неабходных штамаў мікраарганізмаў; радыебіялагічн ы — аналіз механізмаў уздзеяння радыяцыі на спадчыннасць. На Беларусі развіваецца з 1960х г. Першыя даследаванні праводзіліся ў Інце генетыкі і
    цыталогіі АН Беларусі пад кіраўніцтвам П.Ф. Ракіцкага. Уклад у развіццё Р.г. зрабілі УХ.Валодзін, Р.І.Ганчарова, \А.ГардзеД Г.М.Лабко, Г.І.Лазюк, ВА.Мастоўнікаў, ХХ.Масэ, АА.Ракіцянская, У.К.Саўчанка, Я.І.Тарасевіч і інш. Асаблівае значэнне даследаванні ў галіне Р.г. набылі пасля Чарнобыльскай катастрофы (1986), у выніку якой вял. колькасць насельніцтва атрымала хранічнае апраменьванне ў малых дозах. Найб. шкодн