Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
адыётэхнікай, электронікай і інш. 3 Р. вылучыліся радыёастраномія, радыёметэаралогія, радыёспектраскапія.
Радыёфіз. метады даюць магчымасць рашаць задачы аптымізацыі прыёмных, перадавальных і пераўтваральных радыёсістэм, шырока выкарыстоўваюцца ў медыцыне, эксперым. фізіцы, радыё і гідралакацыі. Асн. кірункі даследаванняў: дыфракцыя і распаўсюджванне радыёхваль, узаемадзеянне радыёхваль з электроннымі патокамі, радыёгалаграфія, радыёінтраскапія, тэорыя і тэхніка антэн і інш. Значны ўклад у развіццё Р. зрабілі рас. вучоныя ЛЛ.Мандэльштам, МДз.Папалексі і інш.
На Беларусі даследаванні па Р. праводзяцца з 1950х г. у Інце фізікі і Інце электронікі Нац. АН, БДУ, Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі і інш.
М.А.Вількоцкі, П.Дз.Кухарчык.
РАДЫЁХВАЛІ, электрамагнітнае выпрамяненне, даўжыня хвалі якога ўмоўна большая за 50 мкм. Працэсы выпрамянення, распаўсюджвання і пераўгварэння Р. вывучае радыёфізіка і радыётэхніка.
Існаванне Р. эксперыментальна даказана Г.Герцам (1888). Адрозніваюць Р., узбуджаныя пггучнымі крыніцамі (радыёперадатчыкамі), і Р., якія паступаюць ад пазаземных крыніц ці выкліканы маланкай. Р. ад штучных крыніц умоўна падзяляюць па даўжыні хвалі (частаце) на дыяпазоны (гл. Радыёчастоты), з іх дапамогай перадаюць інфармацыю, вызначаюць адлегласці да аб’ектаў і інш. Энергію такіх Р. можна канцэнтраваць у вузкі пучок з дапамогай накіраваных антэн ці радыёхваляводаў. Р. выкарыстоўваюцца ў радыёсувязі, радыёлакацыі, радыёастраноміі і інш. Гл. таксама Адбіццё хваляў, Выпрамяненне і прыём радыёхваль, Дыфракцыя хваль, Інтэрферэнцыя хваль, Палярызацыя хеаль, Пералашенне хваль.
А.П. Ткачэнка.
пярочныя памеры параўнальныя з даўжынёй перададзеных хваль. Бываюць трубчастыя металічныя круглага, прамавугольнага ці інш. папярочнага сячэння, а таксама стрыжнёвыя дыэлектрычныя (суцэльныя ці пустацелыя). Выкарыстоўваюцца як элементы ЗВЧланцугоў радыётэхн. апаратаў.
РАДЫЁЦЕПЛАЛАКАЦЫЯ, вызначэнне месцазнаходжання наземных, надводных, паветр. і касм. аб’ектаў па іх радыёцеплавым выпрамяненні; від пасіўнай радыёлакацыі. Выяўленне аб’ектаў адбываецца за кошт кантрастнасці іх радыёцеплавога выпрамянення адносна радыёцеплавога выпрамянення фону. Выкарыстоўваецца ў навігацыі, пры саманавядзенні ракет і інш.
РАДЫЁЧАСТбтЫ, частоты эл.магн. ваганняў, якія адпавядаюць радыёхвалям. У верхняй частцы дыяпазону часткова перакрываюцца з інфрачырвоным выпрамяненнем, у ніжняй — з эл. ваганнямі нізкай (гукавой) частаты. У адпаведнасці з міжнар. рэгламентам Р. для радыёсувязі падзяляюцца на 10 дыяпазонаў, якія пазначаюцца нумарамі ад 3 да 12 (гл. табл.). А.П.Ткачэнка. РАДЫЁЭЛЕКТРбНІКА, галіны навукі і тэхнікі, што звязаны з перадачай і пераўтварэннем інфармацыі на аснове выкарыстання радыёчастотных электрамагнітных ваганняў. Ахоплівае радыётэхніку і электроніку, а таксама квантавую электроніку, мікраэлектроніку, оптаэлектроніку. Цесна звязана з радыёфізікай, фізікай цвёрдага цела, оптыкай, аўтаматыкай, тэхн. кібернетыкай, механікай і электронікай. Метады і сродкі Р. выкарыстоўваюцца ў большасці галін навукі і тэхнікі.
РАДЫЁЭЛЕКТРбННАЯ АБАРбНА, комплекс мерапрыемстваў па забеспячэнні ўстойлівай работы радыёэлек
тронных сродкаў; састаўная частка радыёэлектроннай барацьбы. Забяспечвае эл.магн. сумяшчальнасць сваіх сістэм і аб’ектаў, ахову ад радыёэлектроннага падаўлення і ўздзеяння іанізуючых і эл.магн. вьтрамяненняў, ад паражэння саманаводнай зброяй. Ва ўмовах вядзення «Маланкавай вайны», выкарыстання высокадакладнай зброі і разведвальнаўдарных комплексаў асн. мерапрыемствамі Р.а. з’яўляюцца: процідзеянне лазерным, цепла, тэлевізійным і радыёлакацыйным сістэмам разведкі і навядзення кіроўнай зброі; стварэнне перашкод сістэмам навігацыйначасовага забеспячэння; радыёпадаўленне каналаў сувязі праціўніка і інш.
В.В.Гардзей, В.Л.Ржэвускі.
РАДЫЁЭЛЕКТРбННАЯ БАРАЦЬБА, комплекс мерапрыемстваў па выяўленні і падаўленні радыёэлектронных сродкаў і сістэм праціўніка; спецыфічная форма барацьбы, у якой выкарыстоўваецца зброя з неабмежаваным боекамплектам, здольная дзейнічаць практычна імгненна, на вялікую адлегласць і з апярэджаннем. Задача Р.6.: дэзарганізацыя кіравання войскамі праціўніка, зніжэнне эфектыўнасці вядзення ім разведкі і прымянення баявой тэхнікі (зброі), радыёэлектронная абарона і інш. Мерапрыемствы Р.б. праводзяйца ва ўзаемадзеянні з рознымі родамі войск і спец. войск. 3 канца 20 ст. тэрмін «Р.6.» ўсё больш трансфармуецца ў паняцце «інфармацыйная вайна» — комплекс дзеянняў па выкарыстанні, скажэнні і разбурэнні інфармайыі праціўніка, парушэнні яе функцый і інш.
В.В.Гардзей, В.Л.Ржэвускі.
РАДЫЙ (лац. Radium), Ra, радыеактыўны хім. элемент 11 групы перыяд. сістэмы, ат н. 88, ат. м. 226,0254, адноciuua да шчолачназямельных металаў. У прыродзе трапляюцца ізатопы з маса
Т а б л і ц a
РАДЫЁХВАЛЯВОД, канал (хвалявод), уздоўж якога распаўсюджваюцца радыёхвалі. Для Р. характэрна, што яго па
Радыёхваляводы: 1 — прамавугольны; 2 круглы; 3 — Ппадобны; 4 — Нпадобны, 5 — кааксіяльны; 6 — з паверхневай хваляй.
Размеркаванне радыёчастот на дыяпазонах
Нумар дыяпазону Дыяпазон Метрычная назва хваль
частот даўжынь хваль
3 ЗОО—ЗООО Гц 1000—100 км Гектакіламетровыя
4 3—30 кГц 100—10 км Мірыяметровыя (звышдоўгія)
5 30—300 кГц 10—1 км Кіламетровыя (доўгія)
6 300—3000 кГц 1000—100 м Гектаметровыя (сярэднія)
7 3—30 кГц 100—10 м Дэкаметровыя (кароткія)
8 30—300 МГц 10—1 м Метровыя (ультракароткія)
9 300—3000 МГц 100—10 см Дэцыметровыя
10 3—30 ГГц 10—1 см Сантыметровыя
11 30—300 ГГц 10—1 мм М іліметровыя.
12 ЗОО—ЗООО ГГц 1—0,1 мм Дэцыміліметровыя
РАДЫЯГРАФІЯ 239
вымі лікамі 223, 224, 226, 228, якія з’яўляюцца членамі прыродных радыеактыўных радоў. Найб. устойлівы ізатоп 226Ra (перыяд паўраспаду 1600 гадоў, авыпрамяняльнік); прадукт распаду Р. — радон. Рэдкі і рассеяны элемент; у зямной кары Ю’|о% па масе, Адкрыты ў 1898 П.Кюры і М.СкладоўскайКюры; назва ад лац. radius — прамень.
Серабрыстабелы бліскады метал, t 969 °C, шчыльн. 5500—6000 кг/м3. Паводле хім. уласцівасцей падобны на барый, але больш актыўны. Пры пакаёвай тры ўзаемадзейнічае з азотам, кіслародам (у паветры метал. Р. хутка пакрываецца цёмнай плёнкай з сумесі нітрыду і аксіду), вадой [угвараецца водарастваральны гідраксід Ra(OH)2 і вылучаецца вадарод], растворамі кіслот, галагенамі. Вылучаюць Р. у выглядзе хларыду RaCl, і інш. солей як пабочны прадукт перапрацоукі уранавых руд (пасля вылучэння з іх урану; у рудзе на 1 т урану прыпадае не больш за 0,34 г Р.); метал. Р. атрымліваюць электролізам раствору RaCI2 на ртутным катодзе. Выкарыстоўваюць у медыцыне як крынійу радону для радонавых ваннаў, у сумесі з берыліем у ампульных крыніцах нейтронаў, у геалогіі 228Ra для вызначэння ўзросту акіянічных асадкавых парод і мінералаў. Вельмі таксічны; дапушчальная канцэнтрацыя ў атм. паветры 226Ra 3,110'5 Бк/л.
Літ.: Погоднн С.А., Л н б м а н Э.П. Как добылн советскнй раднй. 2 нзд. М., 1977.
РАДЫКАЛ (ад лац. radix корань), матэматычны знак 'J (змененае лац. г), якім абазначаюць дзеянне здабывання кораня, а таксама вынік здабывання кораня (лік віду Ч а).
РАДЫКАЛ (англ. radical ад лац. radix хорань), 1) член паліт. партыі, якая змагаецца за карэнныя рэформы ў рамках існуючага ладу. 2) Прыхільнік крайніх, рашучых дзеянняў, поглядаў, праграм. Гл. Радыкалізм.
РДДЫКАЛІЗМ (ад сярэднелац. radicalis карэнны), імкненне, схільнасць да карэнных рашучых мер і дзеянняў; адметная рыса пэўных грамадскіх рухаў, паліт. партый або іх асобных фракцый, парламенцкіх груповак, паліт. лідэраў. Існуе паняцце радыкальнай апазіцыі, як процілеглае памяркоўнай. Р. выступае ў розных формах: як правы і левы, рэфарматарскі і рэвалюцыйны. Ён не атаясамліваецца з нігілізмам, які адмаўляе канструктыўны падыход да грамадскапаліт. пераўтварэнняў і вырашэння існуючых задач і пытанняў. Важная рыса Р. — імкненне да паслядоўнага правядзення палітыкі глыбокіх станоўчых змен у гра.мадскім жыцці ці ў яго асобных сферах.
Тэрмін «Р » узнік у Англіі ў канцы 18 ст., у эпоху прамысл. рэвалюцыі і хутка распаўсюдзіўся ў Зах. Еўропе, дзе ім называлі разнастайныя паліт., філас., рэліг., культ., асветніцкія плыні, прадстаўнікі якіх выступалі за мадэрнізацыю грамадства на аснове капіталіст. адносін і за пераадольванне перажыткаў феадалізму ў эканам., паліт., духоўным жыцці грамадства. У 19 і 20 ст. Р. канцэнтруецца ў ідэалогіі і паліт. праграмах левых партый сацыяліст., с.д., камуніст. арыентацыі, у праграмах нац.вызв. рухаў у краінах Азіі, Афрыкі, Лац. Амерыкі. В./.Боўш.
РАДЫКАЛЫ СВАБбдНЫЯ, хімічныя часціцы, якія маюць няспараныя электроны на знешніх атамных ці малекулярных арбіталях. Наяўнасцю свабоднай валентнасці абумоўлены парамагнетызм і высокая хім. актыўнасць Р.с., якія лёгка ўступаюць у рэакцыі замяшчэння, далучэння, распаду, ізамерызацыі, рэкамбінаныі і дыспрапарцыянавання. Р.с. пашыраны ў прыродзе: утвараюцца ў жывых арганізмах і ўдзельнічаюць у пранэсах дьгхання і фотасінтэзу; знойдзены ў космасе.
Р.с. бываюць нейтральнымі (атамы, малекулы) ці зараджанымі часціцамі (іонрадыкалы), могуць мець 1, 2 (бірадыкалы) і больш (полірадыкалы) няспараных электронаў. Большасць Р.с. мае малы (долі секунды) час жыцця, іх называюць нестабільнымі. Гэта актыўныя прамежкавыя прадукты ў многіх хім. рэакцыях арган. рэчываў. Існуюць адносна ўстойлівыя, т.зв. стабільныя радыкалы, якія атрымліваюць у выглядзе індывід. рэчываў (напр., нітраксільныя радыкалы — устойлівыя ў паветры інтэнсіўна афарбаваныя крышт. рэчывы ці вадкасці). Першы стабільны Р.с. — трыфенілметыл (С.Н5),С' атрымаў (у растворы) амер. хімік М.Гомберг у 1900. Утвараюцца Р.с. з малекул пры тэрмічнай дысацыяцыі, акісляльнааднаўляльных працэсах, апрамяненні некаторых рэчываў ультрафіялетавым святлом, пад уздзеяннем патоку часціц высокай энергіі, пранікальнага выпрамянення (радыёліз) і ультрагуку. Даследуюць Р.с. фіз. метадамі: ультрафіялетавая і інфрачырвоная спектраскапія, каларыметрыя, хемілюмінесцэнцыя, масспектраметрыя, спектраметрыя злектроннага парамагпітнага рэзанансу. Для ідэнтыфікацыі выкарыстоўваюць таксама хім. метады (напр.. метад Шварца, заснаваны на ўзаемадзеянні Р.с. з талуолам). Стабільныя Р.с. выкарыстоўваюць як інгібітары полімерызацыі і акіслення розных арган. матэрыялаў (гл. Антыаксідантыу, як лічыльнікі для вызначэння скорасці ініцыіравання ланцуговых хім. рэакйый і біяхім. працэсаў, у дэфектаскапіі цвёрдых цел (напр., алмазаў), пры вырабе фотаматэрыялаў.
Літ.: Бучаченко АЛ., Вассерман А.М. Стабнльные ралнкалы. М„ 1973; Розанйев Э.Г., Шолле В.Д. Органнческая хяммя свободных раднкалов. М., 1979; Нонхнбел Д., Теддер Дж„ Уолт о н Дж. Радакалы: Пер. с англ. М„ 1982.
Дз.І.Мяцеліца.
РАДЫКУЛІТ (ад лац. radicula карэньчык), пашкоджанне карэньчыкаў спіннамазгавых нерваў (ад рэчыва спіннога мозга да спінальнага ганглія); поліэтыялагічнае захворванне. Асн. прычына Р. — запаленчадэгенератыўны працэс у карэн