• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    .Новікава, «Васіль Корж» С.Грахоўскага, шматсерыйная радыёэпапея Лынькова «Векапомныя дні». 3 сярэдзіны 1960х г. шэраг радыёп’ес ствараўся паводле арыгінальнай драматургіі: «Інтэгралы на цэгле» ВЛукшы, «Была вайна народная» А.Ястрабава, «Будзь рыцарам, мужчына!» М.Матукоўскага, «Гавайская легенда» У.Мехава, «Каб узышло сонца» Р.Бакіевіча і А.Пётуха, «Праўда адна» А.Шлега, «Такая служба» А.Пінчука, «Званы Віцебска» У.Караткевіча. У 1980я г. значным дасягненнем сталі радыёпастаноўкі паводле твораў Быкава «Пайсці і не вярнуцца», М.Танка «Мікола Дворнікаў», Шамякіна «Атланты і карыятьшы» і «Вазьму твой боль», Мележа «Мінскі напрамак», А.Куляшова «Хамуціус», Я.Коласа «Рыбакова хата» (за 2 апошнія Дзярж. прэмія Беларусі 1984), А.Савіцкага «Самы высокі паверх», Т.Хадкевіча «Песні Дзвіны», П.Місько «Градабой», В.Казько «Неруш», Мехава «Іду на цябе», І.Чыгрынава «Свае і чужынйы», адаптаваная для радыё п’еса А.Петрашкевіча «Злавеснае рэха». 1990я г. вызначыліся з’яўленнем новых арыгінальных радыёп’ес і пастановак: «Купала» А.Дударава ў пастаноўцы Брэсцкага тра драмы і музыкі, «Былыя вяскоўцы» М.Пацёмкіна, «Апошняя тэлеграма» і «Час дыназаўра» Л.Шчэрбача, «Спьгтай сэрца сваё» Ф.Палачаніна, «Дарога на дваіх» М.Калошкі, «Вяртанне» У.Хатэнкі, «МарыяЛэн» Л.Шэлег, «Дзень нараджэння» паводле аповесці Э.Пенанен «Маці і сын», «Палескія вандроўнікі» Г.Пашкова (Дзярж. прэмія Беларусі 1999).
    3 1960 працуе дзіцячы Р. «Купалінка». Для юных слухачоў створаны радыёп’есы паводле твораў бел., рас. і замежных аўтараў. Сярод летных: «Чацвёрты пазванок» М.Ларні (1961), «Раквусач» Я.Коласа, «Адгукніся песняй» А.Дзіжарава (абедзве 1962), «Разлівы рэк» К.Паустоўскага (1965), «Па той бок Пірэнеяў» Ж.Грывы (1966), «Краіна Мурлындзія» З.Браварскай (1967), *Поезд адыходзіць праз гадзіну» Г.Бёля (1970), «Цудоўная дудка» В.Вольскага «Палескія рабінзоны» Я.Маўра (абедзве 1974), «Міколкапаравоз» Лынькова (1975), «Гарачае лета» С.Грахоўскага (1977), «Гарачы камень» А.Гайдара (1978), «Твой сын Уладзімір Ульянаў» Т.Абакумоўскай, «Андрэй Лятун» Лынькова (абедзве 1979), «Юрка — сын камандзіра» М.Кругавых (1980), «Трое з плошчы
    Каранд» К.Крапівы (1981), «Сямёра салдацікаў» Ю.Якаўлева, «Навасёлы» Місько (абедзве 1982), «Я — унук капітана» А.Васілевіч, «Лацароні» Я.Маўра, «Гарачым летам» Ф.Абрамава (усе 1983), «Сцяг брыгады» Куляшова, «Сярэбраная табакерка» З.Бядулі, «Салдацёнак» Ч.Айтматава (усе 1984), «Памяць далёкіх гадоў» М.Парахневіча, «Пад шыфрам «Зорачка» Лукшы, «Расплата» У.Цендракова (усе 1985). Арыгінальную музыку для радыёспектакляў стварылі кампазітары М.Аладаў, А.Багатыроў, У.Буднік, Я.Глебаў, А.Залётнеў, У.Кандрусевіч, ІЛучанок, ІЛюбан, А.Мдывані, П.Падкавыраў, С.Палонскі, В.Помазаў, Р.Пукст, Л.Свердэль, А.Туранкоў, М.Чуркін.
    Значны ўклад у развіццё бел. Р. зрабілі рэжысёры Л.Алендэр, Т.Аляксеева, В.Анісенка, У.Багалюбскі, С.Гурыч, ГІ.Данілаў, ІЛапцінскі, М.Троіцкая, С.Сцефановіч; акцёры Г.Аўсяннікаў, З.Браварская, Г.Глебаў, Л.Давідовіч, П.Дубашынскі, У.Дзядзюшка, М.Захарэвіч, А.Клімава, Г.Макарава, П.Малчанаў, Б.Платонаў, Л.Рахленка, Л.Ржэцкая, С.Станюта, З.Стома, В.Тарасаў, І.Шаціла, Р.Янкоўскі.
    Літ.: Марченко Т.А. Раднотеатр: Страннцы мсторнн н некоторые пробл. М., 1970; Гаворыць і паказвае Беларусь. Мн., 1975; Ш е р е л ь А.А. Рампа у ммкрофона: Театр н радно: пугн взанмного влнянвя. М., 1985; Радкевіч Я.Р. Беларускае ралыё: Гісторыя, перспектывы развіцця. Мн., 1983.
    В.М.Шэін.
    РАДЫЁТЭЛЕВЫМЯР^ННІ, р а д ы ё т э л е м е т р ы я, від тэлевымярэнняў, у якіх перадача атрыманых вынікаў ажыццяўляецца па каналах радыё'сувязі.
    РАДЫЙЭЛЕМЕХАНІКА, галіна тэлемеханікі, у якой для перадачы каманд кіравання і кантрольнай (вымяральнай і сігнальнай) інфмарацыі выкарыстоўваюцйа каналы радыёсувязі. Кіраванне стацыянарнымі аб’ектамі (напр., эл. падстанцыямі, метэастанцыямі, ірыгацыйнымі сістэмамі) ажыццяўляецца пераважна па радыёрэлейных лініях сувязі. РАДЫЁТЭЛЕСКбП (ад радыё... + тэлескоп), прылада для прыёму, рэгістрацыі і даследавання радыёвыпрамянення касм. аб’ектаў. Пры дапамозе Р. даследуюцца інтэнсіўнасць радыёвыпрамянення, яго спектральная шчыльнасць, палярызацыя, вызначаюцца каардынаты крыніцы радыёвыпрамянення на нябеснай сферы.
    Складаецца з накіраванай прыёмнай антэны (многаэлементнай або люстраной у выглядзе парабалічнага металічнага суцэльнага ці рашэцістага люстэрка) і высокаадчувальнага радыёпрыёмнага ўстройства (радыёметра) для рэгістрацыі і вымярэння характарыстык выпрамянення. Люстэрка Р. значна большае, чым у аптычных талескопаў. Напр., дыяметр нерухомага люстэрка Р., пабудаванага ЗША ў кратэры вулкана Арэсіба (ПуэртаРыка), 305 м. Найбуйнейшы кальцавы Р. з антэнай пераменнага профілю — РАТАН600. Найб. высокую раздзяляльную здолыіасць (павялічваецца з ростам базы) маюць радыёінтэрферометры (гл. Інтэрфероліетр). Напр., для сістэмы двух Р. у Сімеізе (Украіна) і ў Голдстане
    РАДЫЁЎЗРЫВАЛЬНІК 237
    (ЗША) — база 9485 км — дасягнута раздзяленне 0,0001" (пад такім вуглом з Зямлі бачны след нагі касманаўта на Месяцы). Пры дапамозе радыёінтэрферометраў атрымана высокае раздзяленне многіх радыёгалактык. Гл. таксама іл. да арт. РАТАН600.
    А.А.Шымбалёў.
    РАДЫЁТЭХНІКА, навука аб метадах генерацыі, распаўсюджвання ў прасторы, прыёму і выкарыстання радыёхваль', галіна тэхнікі, якая ажыццяўляе распрацоўку, выраб і выкарыстанне радыёапаратуры. Асн. прынцып — выкарыстанне энергіі эл.магн. поля для перадачы інфармацыі. Грунтуецца на дасягненнях фізікі, электронікі, фізікі цвёрдага цела, тэорыі ваганняў і інш., а таксама тэхналогіі вакуумных і паўправадніковых прылад, вытвсці крыніц электрасілкавання, тэхнікі высокачастотных вымярэнняў і інш.
    Даследаванні М.Фарадэя эл. і магн. палёў (1831) далі пачатак вучэнню аб распаўсюджванні эл.магн. поля без правадоў. На іх аснове Дж.К.Максвел абгрунтаваў аднолькавасць прыроды светлавых і эл.магн. хваль (1864), што пацверджана эксперыментальна Г.Герцам (1888). У 1895 Б.С.Папоў прадэманстраваў сістэму перадачы — прыёму радыёсігналаў, прыдатную для практычнага выкарыстання. На пач. этапе развіцця Р. створаны прасцейшыя перадавальныя і прыёмныя радыёапараты для забеспячэння радыёсувязі. Далёкасць і якасць радыёсувязі істотна выраслі з пераходам на слыхавы прыём сігналаў і выкарыстаннем дэтэктара. Вынаходства злектронных лямпаў дало магчымасць стварыць магутныя радыёперадатчыкі, высакаякасныя радыёпрыёмнікі і інш. радыёапаратуру, значна павялічыць далёкасць радыёсувязі, развіць радыётэлефанію і радыёвяшчанне, перадаваць відарыс — фотатэлеграфію і тэлебачанне. Дасягненні Р. садзейнічалі ўзнікненню новых галін навукі і тэхнікі: радыёастраноміі. радыёметэаралогіі, радыёспектраскапіі і інш. На аснове Р. і электронікі ўзнікла радыёэлектроніка. Павышэнню эфектыўнасці радыётэхн. апаратуры садзейнічала выкарыстанне паўправадніковых прылад, інтэгральных схем, малекулярных і параметрычных генератараў і ўзмацняльнікаў, квантавых генератараў і інш.
    На Беларусі даследаванні па праблемах Р. вядуцца ў Інтах фізікі, электронікі Нац. АН, Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі, БДУ і інш.; працуюць радыётэхн. зды, якія выпускаюйь
    Ралыётэлескоп у кратэры вулкана Арэсіба.
    радыёпрыёмнікі, тэлевізары і інш. радыётэхн. апаратуру.
    Літ.: Бытовая радмоэлектронная техннка: Энцякл. справ. Мн., 1995. А.П.Ткачзнка. РАДЬІЁТЭХНІЧНАЯ ПРАМЫСЛОВАСЦЬ, галіна машынабудавання і металаапрацоўкі, якая вырабляе абсталяванне дая радыёсувязі і тэлебачання, сродкі радыё і правадной сувязі, шырокавяшчальныя радыёпрыёмнікі і тэлевізары, электронныя ўзмацняльнікі, электраакустьгчныя прыстасаванні, спец. тэхнал. абсталяванне. Найб. развітая Р.п. у ЗША, Японіі, Германіі, Вялікабрытаніі, Рэспубліцы Карэя, Кітаі, Нідэрландах. На Беларусі радыёпрыёмнікі выраблялі на Мінскім радыёзаводзе з 1940 (з 1950х г. Мінскі прыборабудаўнічы завод, выпускаў радыёлу «Мінск Р7»; з 1992 Беларускае вытворчае аб’яднанне радыётэхнікі). 3 1951 працуе 2і радыёзавод (у 1959 выпусціў першы ў СССР транзістарны радыёпрыёмнік «МінскТ»), з 1997 — Мінскае прадпрыемства «Завод Гарызонт». Як самастойная галіна Р.п. пачала фарміравацца з 1950х г. У 1957 пабудаваны Віцебскі завод радыёдэталей; у 1976—78 — Віцебскі тэлевізійны зд (з 1989 уваходзіць у Віцебскае вытворчае аб’яднанне «Віцязь»\ Працуе больш за 50 прадпрыемстваў Р.п. (2000). Сярод іх: Гродзенскае ВА «Хваля» (аўтамагнітолы, аднаканальныя і шматканальныя радыёстанцыі, радыёпрыёмнікі, тэлевізары), Гомельскае вытворчае аб’яднанне «Карал», радыёзавод «Спадарожнік» ў г. Маладзечна (стэрэамагнітолы і радыёпрыёмнікі для аўтамабіляў), завод «Зеніт» у Магілёве (тэлевіз. апаратура) і інш.; у Віцебску бел,швейц. прадпрыемства «Euromedia» (каляровыя тэлевізары з камплектацыяй дэталей фірм «Toshiba», «Hitachi», «Philips». Выпушчана 195 тыс. радыёпрыёмнікаў, 516 тыс. тэлевізараў, у т.л. 433 тыс. каляровых (1999). Прадукцыя Р.п. экспартуецца ў многія краіны свету, у т.л. ў Расію, на Украіну і інш.
    П.І.Рогач.
    РАДЫЁТЭХНІЧНЫЯ ВбЙСН, род войск для вядзення радыёлакацыйнай
    разведкі паветраных цэлей, радыёлакацыйнага забеспячэння баявых дзеянняў часцей і злучэнняў проціпаветранай абароны і інш.
    Узніклі ў пач. 1й сусв. вайны, калі авіяцыя стала адным са сродкаў узбр. барацьбы. 3 1932 у СССР ствараліся падраздзяленні паветр. назірання, апавяшчэння і сувязі (ПНАС). Пераўзбраенне войск ПНАС радыёлакацыйнымі сістэмамі выклікала неабходнасць фарміравання (1952) Р.в. ППА.
    Складаюцца са злучэнняў, часцей і падраздзяленняў (у т.л. асобных) і ўтвараюць на тэр. краіны адзіную цэнтралізаваную сістэму. Гал. задачы Р.в.: выяўленне паветр. аб’ектаў, вызначэнне каардынат, саставу і параметраў іх руху, кантроль за палётамі сваёй авіяцыі, апазнаванне і суправаджэнне розных класаў (тыпаў) цэлей праціўніка і забеспячэнне камандавання інфармацыяй. Р.в. выкарыстоўваюцца таксама для кіравання баявымі дзеяннямі, цэлеўказання зенітным ракетным комплексам, навядзення знішчальнікаў на паветр. цэлі і інш. Асн. сродкі выяўлення паветр. цэлей — радыёлакацыйныя станцыі і комплексы, а таксама сродкі аўтам. сістэм кіравання, перадачы даных, прыстасаванні адлюстравання інфармацыі і інш. На Беларусі Р.в. з’яўляюцца родам войск ППА; радыётэхн. часці і падраздзяленні існуюць і ў інш. відах Узбр. Сіл.
    Літ.: Дружянян В.В. Раднотехняческне войска ПВО. М., 1968; Л о б а н о в М.М. Развнтне советской раднолокацяонной технякя. М., 1982; Костенко В.В. ПВО. Взгляд в завтра // Армяя. 2000. № 5.
    /. М. Нераслаўскі.
    Да арт. Радыётэхнічныя войскі. Радыёлакацыйная станцыя «Гама» для выяўлення паветраных цэлей.
    РАДЫЁЎЗРЫВАЛЬНІК, некантактны ўзрываяьнік, які спрацоўвае пад уздзеяннем радыёсігналу. Выкарыстоўваецца ў артыл. снарадах, баявых частках ракет, авіябомбах і інш.
    Прынцып дзеяння Р. заснаваны на выпрамяненні на траекторыі і прыёме адбітых ад цэлі сігналаў высокай частаты, вылучэнні біццяў, што ўзнікаюць пры ўзаемадзеянні гэтых сігналаў. У выніку ствараецца напружанне нізкай частаты, якое пры дасягненні пэўнага ўзроўню (пры набліжэнні боепрыпаса да цэлі) уключае крыніцу электрасілкавання электрадэтанатара, і Р. спрацоўвае.
    238	РАДЫЁФІЗІКА
    РАДЫЁФІЗІКА, галіна фізікі, што вывучае працэсы, звязаныя з узбуджэннем, узмацненнем і пераўтварэннем эл.магн. ваганняў радыёдыяпазону (радыёхваль), а таксама працэсы іх выпрамянення, распаўсюджання і прыёму. Цесна звязана з матэм. фізікай, р