• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ш. зоне прасторы (адлегласць паміж перадавальнай і прыёмнай РЛС можа змяняцца). Прынцыпы работы і апаратура
    Схема радыёлакацыі (вымярэння каардынат) самалёта наземнай радыёлакацыйнай станцыяй.
    радыёлакацыйных сістэм падобныя, як у гідралакацыі і радыёнавігацыі. Р. выкарыстоўвае складаныя зандзіруючыя сігналы і лічбавыя метады апрацоўкі інфармацыі для траекторных і картаграфічных вымярэнняў, здымкі мясцовасці, радыёкіравання рухомымі аб’ектамі і інш.
    Літ.: Теоретнческне основы раднолокацнн. М., 1970; Справочннк по раднолокацнн: Пер. с англ. Т. 1—4. М., 1976—79. В.І.Вараб’ёў.
    РАДЫЁЛІЗ (ад радые... + грэч. lysis распад), сукупнасць ператварэнняў, якія адбываюцца ў аб’екце (рэчыва, жывы арганізм) пад уздзеяннем іаніза
    Схема актыўнай радыёлакацыі: a — з пасіўным адказам; б — з актыўным адказам; в — разнесенай сістэмы пры пераменнай адлегласці (d) паміж перадавальным і прыёмным устройствамі радыёлакацыйнай станцыі (РЛС); г — кругавога агляду зямной паверхні з дапамогай самалётнай РЛС; д — радыёлакацыйная карціна мясцовасці ў сектары агляду.
    вальных яыпрамяненняў. У выніку паглынання энергіі іанізавальнага выпрамянення рэчывам зыходныя хім. злучэнні раскладаюцца з утварэннем новых рэчываў, якія наз. прадукгамі Р. (напр., прадукты Р. метанолу — вадарод і этыленгліколь НОСН2СН2ОН, прадукгы Р. вады — вадарод і пераксід вадароду Н2О2), адначасова адбываюцца інш. хім. і фіз. змяненні рэчыва. Гл. таксама Радыяцыйная хімія.
    РАДЫЁМАЯК, пераважна наземная, размешчаная ў пэўным геагр. пункце (з вядомымі каардынатамі) перадавальная радыёстанцыя, па радыёсігналах якой на борце судна, самалёта і інш. рухомага аб’екта можна вызначыць напрамак на яе (пеленг). Аарозніваюць амплітудныя (найб. пашыраныя), фазавыя, частотныя і інш. Р.; накіраванага (даюць магчымасць пеленгацыі толькі з пэўных напрамкаў, курсаў, зон) і ненакіраванага (пеленгуюцца з любых напрамкаў) дзеяння.
    РАДЫЁМЕТРЫЧНЫ ЭФЁКТ, узнікненне сілы адштурхоўвання паміж 2 паверхнямі, якія размешчаны ў разрэджа
    234 РАДЫЁНАВІГАЦЫЙНАЯ
    ным газе і вытрымліваюцца пры розных трах. Тлумачыцца тьгм, што малекулы газу адскокваюць ад гарачай паверхні з большай кінетычнай энергіяй, чым малекулы, якія ўзаемадзейнічаюць з халоднай паверхняй. У выніку паверхня халоднай пласціны, павернутая да гарачай, атрымлівае большы імпульс, чым процілеглая. На Р.э. заснаваны прынцып работы радыяметра Крукса (вяртушкі Крукса) і радыёметрычнага манометра.
    РАДЫЁНАВІГАЦЫЙНАЯ СІСТЭМА. комплекс радыётэхнічных сродкаў для рашэння задач радыёнавігацыі. Найб. пашыраныя Р.с. рознаснадальнамерныя (гіпербалічныя; дазваляюць вызначыць каардынаты па розніцы адлегласцей яп аб’екта да 2 пар наземных радыёстанцый, якія працуюйь сінхронна) і вугламернадальнамерныя (палярныя; каардынаты вызначаюцца па адлегласцях да 2 наземных радыёстанцый, напр., радыёмаякоў). Існуюць таксама спадарожнікавыя Р.с. (напр., сістэмы другога пакалення GPS (НАВСТАР) у ЗША і ГЛОНАСС у Расіі). У параўнанні з астр., інерйыяльнымі навігацыйнымі сістэмамі вызначаюцйа высокай дакладнасцю вымярэнняў, незалежнасйю паказанняў ад метэаралагічных умоў.
    РАДЫЁНАВІГАЦЫЯ (ад радыё... + навігацыя), сукупнасць радыётэхнічных метадаў і сродкаў для забеспячэння ваджэння суднаў, самалётаў і інш. рухомых аб’ектаў; раздзел навігацыі. Садзейнічае бяспечнасці і рэгулярнасйі палётаў лятальных апаратаў, плавання суднаў у складаных метэаралагічных умовах. Задачы Р. — выбар дакладнага курсу, вызначэнне геагр. каардынат і навігацыйных велічынь (напр., скорасці перамяшчэння) аб’екта — вырашаюцца з дапамогай радыёнавігацыйных прылад (радыёкомпасы, радыёмаякі, радыёдальнамеры і інш.) і радыёнавігацыйных сістэм.
    У залежнасці ад навігацыйных велічынь і становішча рухомага аб’екта адрозніваюць: вугламерныя (ці азімугальныя, гл. Азімут), дальнамерныя (кругавыя), рознаснадальнамерныя радыётэхн. сродкі, а таксама сродкі для вымярэння вуглавых, лінейных скарасцей і камбінаваныя. У залежнасці ад параметра радыёсігналаў, што выкарыстоўваецца пры Вымярэнні навігацыйных велічынь, радыётэхн. сродкі бываюць амплітудныя, фазавыя, частотныя, часавыя і камбінаваныя.
    В.Р.Усціменка.
    РАДЫЁНАЎ Уладзімір Міхайлавіч (28.10.1878, Масква — 7.2.1954), расійскі хімікарганік; адзін з арганізатараў анілінафарбавай і фармацэўтычнай прамсці ў СССР. Акад. AH СССР (1943, чл.кар. 1939). Скончыў Дрэздэнскі політэхн. інт (1901) і Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучьшішча (1906). 3 1920 праф. Маскоўскіх унта, тэкст. інта (з 1935), хімікатэхнал. інта (з 1943). Навук. працы па хіміі алкалоідаў, фарбавальнікаў, духмяных рэчываў і фар
    майэўтычных прэпаратаў. Адкрыў метад сінтэзу рамінакіслот кандэнсацыяй альдэгідаў з малонавай ктой і аміякам у растворы этанолу (рэакцыя Р.; 1926). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949, 1950.
    Тв.: йзбр. тр. М., 1958.
    Літ:. В.М.Роднонов. М.; Л., 1948.
    РАДЫЁПАСТАНбЎКА, гл. ў арт. Радыётэатр.
    РАДЫЁПЕЛЕНГАТАР, радыёэлектронная прылада для вызначэння напрамку на крыніцу радыёвыпрамянення (радыёсігналаў). Бываюць наземныя (рухомыя і стацыянарныя), самалётныя, карабельныя. Шырока выкарыстоўваюцца ў радыёнавігацыі, радыёразведцы і інш.
    Складаейца: з антэннафідэрнай сістэмы (для прыёму радыёхваль, што распаўсюджваюцца ад аб’екта пеленгацыі), радыёпрыёмніка з індыкатарам (дае інфармацыю аб вуглах паміж напрамкам на аб’ект пеленгацыі і асн. плоскасцямі, прынятымі за пачатак адліку), дапаможнага абсталявання. У радыёнавігацыі выкарыстоўваюць Р„ якія вызначаюць азімут ці курсавы вугал перадавальнай радыёстанцыі. Ва універсальных (двухкаардынатных) Р. вымяраюць абодва вуглы, якія вызначаюць гэты напрамак; у азімутальных —адзін з іх (азімут). Да Р. адносяць таксама радыёкомпасы. В.Р.Усціменка.
    РАДЫЁПЕЛЕНГАЦЫЯ. вызначэнне напрамку на крыніцу радыёвыпрамянення; від пеленгацыі. Ажыццяўляецца з дапамогай радыёпеленгатараў. выкарыстанне 2 радыёпеленгатараў, размешчаных на адлегласці адзін ад аднаго, дазваляе вызначыць каардынаты пеленгаванага аб’екта, a Р. 2 ці больш крыніц радыёвыпрамянення — каардынаты аб’екта, з якога вядзецца Р. Пры Р. вымяраюцца вуглы паміж напрамкам на пеленгаваны аб’ект і асн. плоскасцямі, прынятымі за пачатак адліку. У караблеваджэнні абмяжоўваюцца вымярэннем пеленга (радыёпеленгаванне).
    РАДЫЁПЕРАДАТЧЫК, прылада для атрымання мадуляваных эл. ваганняў у дыяпазоне радыёчастот і іх наступнага выпрамянення з дапамогай антэны. Выкарыстоўваецца для радыёсувязі, радыёвяшчання, тэлебачання, радыёнавігацыі, радыёлакацыі і інш.
    Асн. вузлы Р. — генератар, мадулятар і крыніца сілкавання. Канструкцыя Р. залежыць ад спосабу атрымання высокачастотных ваганняў, дыяпазону рабочых хваль. прызначэння і магутнасці Р., віду сігналаў, якія павінны перадавацца, роду работы і інш. Бываюць стацыянарныя і рухомыя, адна і многаканальныя. Паводле дыяпазону рабочых час
    тот умоўна адрозніваюць нізка, высока і звышвысокачастотныя (нізка і высокачастотныя Р. маюць вагальныя сістэмы з засяроджанымі параметрамі, звышвысокачастотныя — з размеркаванымі). Паводле роду работы існуюць тэлегр.. тэлеф., аднапалосныя, імпульсныя і інш. Р. малой (да 100 Вт) і сярэдняй (да 10 кВт) магутнасці робяць на паўправадніковай элементнай базе, у выхадных каскадах магутных (да 1000 кВт) і звышмагутных (больш за 1000 кВт) Р. выкарыстоўваюцца электравакуумныя прылады. У.В.Палзуноў.
    РАДЫЁПЕРАХВАТ, выяўленне, прыём і рэгістрацыя выпраменьванняў па працуючых радыёстанцыях; адзін са спосабаў радыёразведкі. Робіцца з мэтай раскрыцця зместу перадач або месцазнаходжання групоўкі (аб’ектаў і інш.) праціўніка. Гл. таксама Пеленгацыя.
    РАДЫЁПРЫЁМНІК, прылада для вылучэння, пераўтварэння і выкарыстання энергіі радыёхваль. Адрозніваюць Р. прамога ўзмацнення і супергетэрадзінныя радыёпрыёмнікі; радыёвяшчальныя і прафесійныя, пераносныя і стайыянарныя.
    Радыёвяшчальныя Р. служаць для прыёму моўных, муз. і тэлевіз. праграм; прафесійныя — для работы на лініях радыёсувязі (сувязныя Р.), спец. сістэмах радыёкіравання, радыёлакацыі, радыёнавігацыі, радыётэлеметрыі і інш. Асн. элементы і вузлы Р. — частотнаселектыўныя эл. ланцугі (вагальныя контуры, эл. фільтры і інш.) для вылучэння сігналаў пэўнай радыёстанцыі, узмацняльнікі эл. ваганняў, дэтэктар, сродкі ўзнаўлення інфармацыі (напр., гучнагаварЫцель. кінескоп)’, супергетэрадзінныя Р., акрамя таго, маюйь пераўтваральнікі частаты і ўзмацняльнікі прамежкавай частаты. Р. часта канструктыўна аб’ядноўваюйь з электрафонам (радыёла), магнітафонам (магнітола) і інш.
    А.П.Ткачэнка.
    РАДЫЁРЭЛЁЙНАЯ ЛІНІЯ сувязі, сукупнасць тэхн. сродкаў і асяроддзя распаўсюджвання радыёсігналаў для забеспячэння радыёрэлейнай сўвязі. Бывае аналагавая і лічбавая, стацыянарная і рухомая, адна і многапралётная.
    Стацыянарная многапралётная Р.л. будуецца ў выглядзе ланцута прыёмнаперадавальных радыёстанцый (радыёрэмйных станцый\ РРС), устаноўленых у межах прамой бачнасці (найб. пашырана). Для павышэння далёкасці сувязі паміж РРС іх антэны ўстанаўліваюць на мачтах (вежах) і на ўзвышаных месцах. Існуюць таксама трапасферныя Рл., у якіх выкарыстоўваецца адбіццё радыёхваль ад ніжняй мяжы трапасферы. Многапралётная Р.л. мае 2 канцавыя і шэраг прамежкавых і вузлавых РРС. Аднапралётная Р.л. ўтвараецца з 2 канцавых РРС, часта бывае рухомая і служыць, напр., для перадачы тэлевізійных праграм з рухомай тэлевізійнай станцыі на тэлецэнтр. Стацыянарныя аднапралётныя Р.л. служаць для арганізацыі сувязі праз перашкоды, напр., рэкі, а таксама для ўтварэння «ўставак» у магістральныя кабельныя, у т.л. валаконнааптычныя, лініі сувязі.
    А.П. Ткачэнка.
    РАДЫЁРЭЛЁЙНАЯ СТАНЦЫЯ, прыёмнаперадавальная радыёстанцыя ў складзе радыёрэлейнай лініі. Праз Р.с. ажыццяўляецца многаканальная сувязь, перадача тэлевіз. праграм. Р.с. падзяляюцца на канцавыя, вузлавыя і прамежкавыя, якія служаць як узмацняльныя і рэтрансляцыйныя пункты і аўтаматычна кіруюцца з канцавых і вузлавых Р.с.
    РАДЫЁТЭАТР 235
    РАДЫЁРЭЛЁЙНАЯ СЎВЯЗЬ, від радыёсувязі, які грунтуецца на рэтрансляцыі радыёсігналаў на дэцы ці сантыметровых хвалях. Выкарыстоўваецца для многаканальнай перадачы даных, тэлеф., тэлевізійных і факсімільных сігналаў і інш. паведамленняў.
    Бывае актьіўная і пасіўная. Актыўная Р.с. уключае прыём, пераўтварэнне, узмацненне і перадачу радыёсігналаў па радыёрэлейнай лініі сувязі. На кожнай прамежкавай радыёрэлейнай