Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ьчыках нерваў. Адрозніваюць Р. востры і хранічны, першасны (інфекц., таксічны) і другасны (абумоўлены паталаг. уплывам суседніх тканак, напр., пры зменах у пазваночніку). Сярод другасных Р. вылучаюць паяснічнакрыжавы — найб. пашыранае захворванне перыферычнай нерв. сістэмы. Усе формы Р. аб’ядноўвае тыповая прыкмета: выразны пастаянны боль, які ўзмацняецца пры рухах; боль суправаджаецйа рухавымі расстройствамі. Лячэнне тэрапеўг., вітаміны, фізія, гразе, курортатэрапія, ЛФК і інш.
У.А.Кульчыцкі.
РАДЫНА Якаў Валянцінавіч (н. 1.12.1946, в. Брылькі Валожынскага рна Мінскай вобл.), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (1987), праф. (1988). Скончыў БДУ (1969), дзе і працуе (з 1975 заг. кафедры). Навук. працы па функцыянальным аналізе, дыферэнцыяльнааператарных ураўненнях і тэорыі абагульненых функцый. Пабудаваў функцыянальнае злічэнне і даў яго дастасаванні, распрацаваў (разам з А.Б Ллтаневічам) тэорыю нелінейных абагульненых функцый. Адзін з аўтараў «Рускабеларускага матэматычнага слоўніка» (1993). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.: Лннейные уравнення н борнологня. Мн., 1982; Функцнональный аналнз н ннтегральные уравнення. Мн., 1984 (разам з А. Б. Антаневі чам). П. М. Бараноўскі.
РАДЫСКА (Raphanus sativus var. radicula), кветкавая расліна сям. крыжакветных, разнавіднасць рэдзькі пасяўной. Культывуецца пераважна ва ўмераных паясах. На Беларусі вырошчваецца аднагадовая форма Р., раянаваныя сарты для адкрытага грунту — Альба, Зара, Ізабель, Квант, Ружовачырвоны з белым кончыкам, Родас, для закрытага — Рубін.
Адна і двухгадовыя караняплодныя травяністыя расліны. Караняплоды (7—20 г), круглыя, канічныя, верацёнападобныя, белага, чырв., фіялетавага колеру, маюць 25—30 мг% аскарбінавай кты, мінер. рэчывы. Лісце (4— 6) рассечанае, сабранае ў разетку, мае 50—60 мг% аскарбінавай кты, ужываецца як салата. Суквецце — гронка. Плод — стручок. Агароднінныя расліны. В.М.Прохараў.
РАДЫУС (лац. radius літаральна спіца кола, прамень) акружнасйі (с ф е р ы), адрэзак, які злучае адвольны пункт акружнасці (сферы) з іх цэнтрам, а таксама даўжыня гэтага адрэзка.
РАДЫУС ІНЁРЦЫІ ў механіцы, фізічная велічыня R, якая мае размернасць даўжыні і з дапамогай якой момант інерцыі цела адносна зададзенай восі выражаецца формулай J = MR2, дзе М — маса цела. Напр., для аднароднага шара Р.і. адносна восі, што праходзіць праз яго цэнтр, прыкладна роўны 0,632 г, дзе г — радыус шара.
РАДЫУСВккТАР адвольнага пункта прасторы, вектар, накіраваны ў гэты пункт з пэўнага фіксаванага пункта (полюса). Калі полюсам з’яўляецца пачатак дэкартавых каардынат, то праекцыі Р.в. пункта М на восі дэкартавых прамавугольных каардынат супадаюць з каардынатамі пункта М.
РАДЫЯГРАФІЯ (ад радые... + ...графія), неразбуральны метад кантролю сунэльнасці цвёрдых цел; метад радыяцыйнай дэфектаскапіі. Засн. на прасвечванні аб’екта іанізавальным выпрамяненнем і рэгістрацыі выпрамянення, якое прайшло праз аб’ект, фатагр. метадам.
240 радыялогія
Пры Р. ў якасці крыніцы іанізавальнага выпрамянення звычайна выкарыстоўваюць радыенукліды, якія вылучаюць укванты (напр., цэзій137, ірыдый192, селен75), у якасці дэтэктара выпрамянення, што прайшло праз аб’екг, — рэнтгенаграфічныя плёнкі, у тл. каляровыя, спец. ядз. фотаматэрыялы. Асн. разнавіднасць Р. — аўтарадыяграфія, калі фатагр. метадам рэгіструюць іанізавальнае выпрамяненне радыеактыўных атамаў, размеркаваных у аб’ёме ці паверхневым слоі цвёрдага цела. Выкарыстоўваюць Р. для кантролю якасці ліцця, зваркі, пайкі і інш.
РАДЫЯЛбГІЯ МЕДЫЦЬІНСКАЯ, галіна медыцыны, якая вывучае дзеянне іанізавальнага выпрамянення на арганізм чалавека, распрацоўвае метады яго выкарыстання з дыягнастычнай і лячэбнай мэтамі, вырашае пытанні проціпрамянёвай аховы і радыегігіены. Уключае прамянёвую дыягностыку і прамянёвую тэрапію. Прамянёвая дыягностыка выкарыстоўвае выпрамяненні для даследавання будовы і функцый нармальных і паталагічна змененых органаў і сістэм чалавека. У яе ўваходзіць рэнтгенадыягностыка, радыенуклідная дыягностыка, ультрагукавая дыягностыка, магнітнарэзанансная візуалізацыя. Да прамянёвай дыягностыкі адносяцца таксама
Радыска: 1 — агульны выгляд; 2 — сорт Ранні чырвоны; 3 — сорт Ружовачырвоны з белым кончыкам; 4 — сорт Віраўскі белы; 5 — сорт Чырвоны велікан; 6 — Лядзяш.
тэрмаграфія, ЗВЧтэрмаметрыя. Р.м. ўзнікла пасля адкрыцця рэнтгенаўскіх прамянёў і радыеактыўнасці. Пашырана ў анатоміі (прамянёвая нармальная і паталаг. анатомія), фізіялогіі (прамянёвая фізіялогія і патафізіялогія), біяхіміі (радыяцыйная біяхімія). На Беларусі пытаннямі Р.м. займаюцца ў НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (вядучая навук. ўстанова), на кафедрах радыялогіі (прамянёвай дыягностыкі) Мінскага мед. інта, Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Выдаецца час. «Новостн лучевой днагностнкн».
Літ.: Мнхайлов А.Н. Рентгеносеммотнка н днагностнка болезней человека. Мн., 1989; Я г о ж. Лучевая днагностнка в гастроэнтерологмн. Мн., 1994; Resnik D., Pettersson Н. A skeletal radiology. Oslo, 1992; Pettersson H. A global textbook of radiology. Oslo, 1995. А.М.Міхайлаў. РАДЫЯЛЙРЫЕВЫ UI, сучасны акіянічны глыбакаводны крамяністагліністы іл, абагачаны шкілетамі радыялярый (гл. Прамянёвікі). У вільготным стане ўяўляе сабой карычневы, зеленаваташэры, чорны алеўрапелітавы і пелітавы асадак. Складаецца з апалавага крэменязёму, гліністых мінералаў, вулканагеннага матэрыялу, гідраксідаў жалеза і марганцу, радзей цэалітаў. Пашыраны ў экватарыяльнай зоне Інд. і Ціхага акія
наў на глыб. 4,5—6 км і больш. Займае каля 3,4% агульнай плошчы дна Сусветнага акіяна. У выкапнёвым стане пераходзіць у арганагенную асадкавую пароду — радыялярыт.
РАДЫЯЛЯРЫІ, клас (падклас) прасцейшых беспазваночных жывёл; гл. ў арт. Прамянёвікі.
РАДЫЙН (ад лац. radius прамень, радыус), адзінка плоскага вугла, вуглавой каардынаты, фазы ваганняў і інш. вуглавых велічынь у СІ; адносіцца да дадатковых адзінак гэтай сістэмы. Р. — безразмерная адзінка, таму можа выкарыстоўвацца ў інш. сістэмах адзінак. Абазначаецца рад. 1 рад роўны вуглу паміж двума радыусамі акружнасці, даўжыня дугі паміж якімі роўная радыусу: 1 рад = 57°17'45". Вуглы ў 30°, 45°, 60°, 90° роўныя адпаведна л/6, л/4, л/3, л/2 рад. Выкарыстоўваецца пераважна ў тэарэт. разліках.
РАДЫЯНТ [ад лац. radians (radiantis) які выпрамяняе], пункт нябеснай сферы, з якога быццам бы выходзяць (з прычыны перспектывы) бачныя шляхі метэораў аднаго і таго ж метэорнага патоку. Метэорныя патокі наз. па сузор’ях, у якіх знаходзяцца іх Р., напр., андрамедыды, леаніды, персеіды і інш.
РАДЫЙТАР (ад лац. radio выпрамяняю), 1) у ацяпляльных сетк а х — прылада сістэм вадзянога і паравога аіршення. Чыгунныя складаюцца з секцый (адна, двух ці шматканальных), па якіх цыркулюе цепланосьбіт — вада або пара. Бываюць таксама стальныя (панэльнага тыпу) і керамічныя (фарфоравыя). 2) Р. рухавіка ўнутранага згарання — прыстасаванне сістэмы ахаладжэння рухавіка, дзе зніжаецца тра ахаладжальнай вадкасці. Складаецца з частак: ахаладжальнай (трубчастапласціністай ці трубчастастужачнай), верхняй (з заліўной гарлавінай) і ніжняй (з кранам для зліву вадкасці). 3) У радыёэлект р о н і ц ы — прыстасаванне, што адводзіць цеплату ад паўправадніковых прылад, інтэгральных схем, рэзістараў і інш. Бываюць у выглядзе асобнай (пласціністыя, драцяныя, штырковыя) або апорнай канструкцыі корпуса радыёэлектронных вырабаў.
РАДЫЯХІМІЯ (ад радые... + хімія), раздзел хіміі, які вывучае фізікахім. і хім. ўласцівасці радыеактыўных ізатопаў элементаў (радыенуклідаў), метады іх выдалення і канцэнтравання. Асн. раздзелы: агульная Р., якая вывучае агульныя заканамернасці паводзін радыенуклідаў, іх стан у ультрамалых канцэнтрацыях у растворах, газах і цвёрдых рэчывах; хімія радыеактыўных элементаў, якая вывучае хім. ўласцівасці радыеактыўных элементаў; п р ы к л а д н а я Р., якая ўключае сінтэз мечаных злучэнняў, выкарыстанне радыенуклідаў у хім., біял. і інш. даследаваннях (гл. Ізатопныя індыкатары), а таксама праблемы атрыман
РАДЫЯЦЫЙНАЙ 241
ня і перапрацоўкі ядз. гаручага, перапрацоўкі радыеактыўных адходаў і інш. У Р. выкарыстоўваюцца спецыфічныя высокаадчувальныя метады вымярэння колькасці радыенуклідаў, што абумоўлена радыеактыўнасцю даследуемых рэчываў.
Станаўленне Р. звязана з адкрыццём у 1898 радыеактыўных элементаў радыю і палонію (П.Кюры, М.СкладоўскаяКюры). У 1й трэці 20 ст. ўстаноўлены законы суасаджэння і адсорбцыі радыенуклідаў з ультраразбаўленых раствораў (К.Фаянс, ФА.Панет, В.Р.Х/іопін, О.Гап і інш.), распрацаваны асновы метаду ізатопных індыкатараў (Дз.Хевешы і Панет) і эманацыішы метад даследавання фіз.хім. уласцівасцей цвёрдых цел. Адкрыццё ў 1934 штучнай радыеактыўнасці (I. і Ф. ЖаліоКюры) стала пачаткам новага этапу ў развіцці Р.: былі атрыманы радыенукліды нерадыеактыўных рэчываў пры апрамяненні іх нейтронамі (Э.Фермі з супрацоўнікамі), першыя штучныя радыеактыўныя элементы тэхнецый (1937), астат, нептуній, плутоній (1940). Далейшае развіццё Р. звязана з атрыманнем штучных радыенуклідаў усіх элементаўіперыяд. сістэмы (акрамя гелію і літыю), што ёсць у прыродзе,
Радыянт.
Радыятары: 1 — сістэма вадзянога ацяплення; 2 — сістэмы вадзянога ахаладжэння аўтамабільнага рухавіка; 3 — штыравы для паўправадніковых прылад.
актыноідаў, а таксама трансактыноідных элементаў.
На Беларусі развіццё Р. пачалося ў 1969, калі ў Інце ядз. энергетыкі АН была створана радыехім. лабараторыя па даследаванні радыенуклідаў у растворах, вывучэнні працэсаў гідролізу катыёнаў і сорбцыі гідракомплексаў радыенуклідаў, па распрацоўцы метадаў ачысткі раствораў радыеактыўных рэчываў, a таксама спосабаў дэзактывацыі. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986) даследаванні фіз.хім. стану, хім. трансфармацыі і міграцыі радыенуклідаў у глебе, глебавараслінным покрыве, вадзе, паветры праводзяцца ў Інце радыеэкалагічных праблем і Інце радыебіялогіі Нац. АН і БДУ.
Літ.: Несмеянов А.Н. Раднохнмвя. 2 нзд. М., 1978; Келлер К. Радмохнмня: Пер. с нем. М., 1978; Нефедов В.Д., Те ксте р Е.Н., Торопова М.А. Раднохнмня. М., 1987. Ю.ПДавыдаў.
РАДЫЯЦЫЙНАЕ АХАЛбДЖВАННЕ, паніжэнне тры зямной паверхні ў выніку прамянёвага цеплаабмену пры адмоўным радыяцыйным балансе. Назі