Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
мі наступствамі такога ўздзеяння з’яўляюцца генет. пашкоджанні, якія могуць пераходзіць у наступныя пакаленні. У БелНДІ спадчынных і прыроджаных захворванняў вывучаюць узровень генет. змен у першым пасляаварыйным пакаленні. У Інце генетыкі і цыталогіі Нац. АН Беларусі даследуюцца сродкі аховы ад хранічнага апраменьвання і вынайдзены унікальны генапратэктар меланін, які можа быць выкарыстаны для аховы спадчыннасці ад уздзеяння малых доз хранічнага апраменьвання. Даследуецца магчымасць выкарыстання радыегенет. эфектаў у якасці «біялагічнага дазіметра». Праводзіцца генет. маніторынг прыродных папуляцый жывёл і раслін у раёнах, забруджаных радыенуклідамі. І.Б.Масэ.
РАДЫЯЦЫЙНАЯ ЗБРОЯ, ддзін з магчымых відаў зброі масавага паражэння, дзеянне якога заснавана на выкарыстанні баявых радыеактыўных рэчываў. Дастаўка іх у зону паражэння можа ажыццяўляцца з дапамогай авіябомбаў, распыляльных авіяц. прылад, беспілотных самалётаў, крылатых ракет і інш.
Баявыя рэчывы Р.з. — парашкі або растворы, якія маюць у сабе высокаактыўныя і кароткадзейныя ізатопы хім. элементаў, здольных да іанізаваяьнага выпрамяненкя. Асн. крыніца іх атрымання — адходы ядз. рэактараў, а таксама апрамяненне спец. рэчываў у ядз. рэактарах. Знешняе і ўнутранае біялагічнае дзеянне іанізавальных выпрамянешіяў выклікае ў чалавека прамянёвую хваробу або лакальнае пашкоджанне асобных органаў, таксічнае атручэнне (чалавек страчвае працаздольнасць, мае патрэбу ў працяглым лячэнні). Дзеянне Р.з. параўнальнае з дзеяннем радыеактыўных рэчываў на арганізм чалавека, жывёл, расліннасці, якія ўтвараюцца пры выкарыстанні ядзернай зброі і заражаюць навакольнае асяроддзе. Інтэнсіўнае і працяглае выпрамяненне выклікае гібельныя наступствы для жывёльнага і расліннага свету ў мясцовасці паражэння. І.ГЛазараў, У.Г.Шахаў.
РАДЫЯЦЫЙНАЯ ПЛАЗМАДЫНАМІКА, раздзел фізікі плазмы, які вывучае дынаміку плазмы і плазменных патокаў, калі радыяцыйныя працэсы істотныя для іх энергетыкі. Як самастойны навук. кірунак даследаванняў пачала фарміравацца з сярэдзіны 1970х г.
Р.п. ўключае: эксперым. і тэарэт. даследаванні радыяцыйнаплазмадынамічных працэсаў узаемадзеянняў цеплавога і кагерэнтнага выпрамяненняў і магутных ударных хваль з рэчывам у розных агрэгатных станах; дыягностыку, лікавае мадэліраванне і тэорыю радыяцыйнаплазмадынамічных працэсаў у розных умовах; вывучэнне тэрмадынамічных і аптычных ўласцівасцей выпрамяняльнай плазмы; плазмадынамічныя крыніцы выпрамянення высокай спектральнай яркасці і ге
радыяцыйны 243
нератары магутных ударных хваль; радыяцыйнаплазмадынамічныя сістэмы прамысл. прызначэння.
На Беларусі даследаванні Р.п. вядуцца з 1970х г. на аснове работ па фізіцы і дыягностыцы імпульсных плазменных паскаральнікаў у Інце малекулярнай і атамнай фі'зікі, Інце цепла і масаабмену Нац. АН і інш.
Літ.: Радмацнонная плазмодннамнка. Т. І.М., 1991. Л.Я.Мінько.
РАДЫЯЦЫЙНАЯ СТОЙКАСЦЬ матэрыялаў і вырабаў, здольнасць матэрыялаў і вырабаў захоўваць свае ўласцівасці і параметры ў зададзеных межах у працэсе і пасля ўздзеяння іанізавальнага выпрамянення (радыяцыі).
Змена ўласцівасцей матэрыялаў пры апрамяненні абумоўлена з’яўленнем дэфектаў у крышт. рашотцы (гл. Радыяцыйныя дэфектыў ядзерньші рэакцыямі, разрывам хім. сувязей і інш. Р.с. матэрыялаў залежыць ад тыпу хім. сувязі атамаў, іх структурнага ўпарадкавання, характарыстык іанізавальнага выпрамянення, якія вызначаюць назапашванне ўстойлівых радыяцыйных дэфектаў, ад тры матэрыялаў у працэсе апрамянення (павялічваецца з павышэннем тры з прычыны ўзрастання імавернасці анігіляцыі першасных радыяцыйных дэфектаў — міжвузельных атамаў і атамных вакансій). Р.с. вырабаў вызначаецца здольнасцю матэрыялаў, з якіх яны зроблены, процістаяць уздзеянню радыяцыі.
Літ:. Коршунов Ф.П., Богатырев Ю.В., Вавнлов В.А. Воздействве раднацнм на ннтегральные мнкросхемы. Мн., 1986; Кузнецов Н.В., Соловьев Г.Г. Раднацвонная стойкость кремння. М., 1989.
М.А.Пакяонскі.
РАДЫЯЦЫЙНАЯ ТЭМПЕРАТЎРА, фізічная велічыня, якая характарызуе цеплавое выпрамяненне цела. Роўная тры абсалютна чорнага цела, пры якой яго поўная (ва ўсім інтэрвале частот) энергет. яркасць роўная поўнай энергет. яркасці дадзенага цела. Адзінка Р.т. ў СІ — кельвін. Гл. таксама Стэфана— Больцмана закон выпрамянення.
РАДЫЯЦЫЙНАЯ ФІЗІКА к а н д э н саваных сістэм, раздзел фізікі, які вывучае фіз. працэсы ў кандэнсаваных сістэмах (металы, паўправаднікі, дыэлектрыкі, арган. матэрыялы і інш.), абумоўленыя ўздзеяннем іанізавальнага выпрамянення (радыяцыі).
Дзеянне радыяцыі на крышталі выклікае зрушэнне атамаў са становішчаў раўнавагі ў крышталічнай рашотцы і прыводзіць да ўтварэння радыяцыйных дэфектаў. Радыяцыя змяняе ўласцівасці матэрыялаў (графіт, сталь, бетон) і прылад, якія выкарыстоўваюцца ў атамнай энергетыцы, пры асваенні касм. прасторы (напр., сонечныя батарэі) і інш. Напр., у выніку дзеяння радыяцыі на ваду ўтвараецца малекулярны вадарод і пераксід вадароду; шкло змяняе празрыстасць (афарбоўваецца), металы павялічваюць аб’ём і інш. Здольнасць кандэнсаваных сістэм захоўваць свае ўласцівасці пры ўздзеянні радыяцыі (гл. Радыяцыйная стойкасць) залежыць ад тыпу хім. сувязі іх элементаў структуры, інтэнсіўнасці і віду радыяцыі, тры і інш.
На Беларусі даследаванні ў галіне Р.ф. праводзяцца ў Інце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, Інжынернатэхн. цэнтры «Сосны» Нац. АН, БДУ.
Літ:. В а в н л о в В.С., Кекелндзе Н.П., С м н р н о в Л.С. Действне нзлученнй
на полупроводннкн. М., 1988; Кнрсанов В.В., Суворов А.Л., Трушнн Ю.В. Процессы раднацнонного дефектообразовання в металлах. М., 1985; Бургуэн Ж., Л а н н о М. Точечные дефекты в полупроводннках: Эксперммент. аспекты: Пер. с англ. М., 1985; Бреховскнх С.М., Тюльн н н В.А. Раднацнонные центры в неорганнческнх стеклах. М., 1988. М.А.Паклонскі.
РАДЫЯЦЫЙНАЯ ХІМІЯ. навука, якая вывучае хім. ператварэнні рэчываў пад уздзеяннем іанізавальных выпрамяненняў.
Асн. задачы Р.х. — вывучэнне заканамернасцей утварэння, фіз.хім. уласцівасцей і ператварэнняў высокарэакцыйных прамежкавых прадукгаў радыяцыйнахім. працэсаў; вызначэнне 'ўстойлівасці розных рэчываў да ўздзеяння іанізавальных выпрамяненняў і стварэнне радыяцыйнаўстойлівых матэрыялаў; выяўленне аптымальных умоў ажыццяўлення радыяцыйнахім. сінтэзу і мадыфікацыі матэрыялаў; распрацоўка апаратаў і метадаў правядзення радыяцыйнахім. працэсаў. Станаўленне Р.х. звязана з адкрыццём рэнтгенаўскага выпрамяпення (1895) і радыеактыўнасці (1896). Інтэнсіўнае яе развіццё пачалося ў 1940я г. ў сувязі з работамі па комплексным выкарыстанні атамнай энергіі. Выключную ролю ў развіцці Р.х. адыграла стварэнне ў 1960я г. і ўкараненне ў эксперым. практыку метаду імпульснага радыёлізу.
На Беларусі даследаванні па Р.х. праводзяцца з 1962 пасля пуску ў АН Беларусі доследнага ядз. рэактара. У 1968 у БДУ арганізавана кафедра Р.х. і радыяхіміі па падрыхтоўцы спецыялістаў. Даследаванні па Р.х. вядуцца ў БДУ, Інце радыяцыйных фізікахім. праблем, Інце механікі металапалімерных сістэм, Інце фізікаарган. хіміі Нац. АН Беларусі. У навуковафармацэўтычным цэнтры адкрытага акц. тва «Белмедпрэпараты» распрацаваны і ўкаранёны ў вытвсць радыяцыйнахім. тэхналогіі атрымання гемакарэктараў на аснове поліцукрыдаў. На Мазырскім кабельным здзе арганізавана вытвсць радыяцьійнамадыфікаваных кабельных вырабаў.
Літ.: Своллоу А. Радмацнонная хммня: Пер. с англ. М., 1976; П н к а е в А.К. Современная раднацнонная хнмня: Основные положенвя. Экспернментальная техннка н методы. М., 1985. А.І.Шадыра. РАДЫЯЦЬІЙНАЯ ЭКАЛОГІЯ, р a дыеэкалогія, навука, якая даследуе намнажэнне радыеактыўных рэчываў у арганізмах і іх міграцыю ў біясферы, узаемаадносіны радыеактыўнасці навакольнага асяроддзя з раслінамі і жывёламі, іх згуртаваннямі; раздзел радыебіялогіі і жалогіі. Цесна звязана з біялогіяй, медыцынай, гігіенай і інш. навукамі. Вырашае пытанні аб ролі радыеактыўнасці ў эвалюцыі біясферы, практычныя пытанні прагназіравання паслядзеяння антрапагеннага радыеактыўнага забруджвання навакольнага асяроддзя ў сувязі з шырокім выкарыстаннем ядз. энергіі.
Як самастойная навука зарадзілася ў канцы 1940х г. у сувязі з выпрабаваннем ядз. зброі. Гал. ўвага ўдзялялася вывучэнню і міграцыі ў прыродзе цяжкіх радыеактыўных злементаў, найперш урану.
На Беларусі ўзнікла ў 1950—60я г. з пачаткам даследаванняў па колькасці і
размеркаванні радыенуклідаў у глебе, a таксама па вывучэнні міграцыі хім. элементаў у экасістэмах з выкарыстаннем радыеактыўных ізатопаў у якасці меткі. Даследаванні праводзяцца ў адпаведных інтах Нац. АН Беларусі, НДІ і праектнавышукальных станцыях Акадэміі агр. навук Беларусі, БДУ, Міжнар. экалагічным унце імя А.Дз.Сахарава, Палескім радыяцыйнаэкалагічным запаведніку, Рэсп. цэнтры радыяцыйнага кантролю і маніторынгу і інш. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986) гал. задачы Р.э.: вызначэнне межаў і ўзроўню забруджвання тэрыторый, вывучэнне ізатопнага складу радыеактыўных ападкаў, распрацоўка мерапрыемстваў па бяспечным пражыванні насельніцтва на забруджаных тэрыторыях. А.УЧысцік.
РАДЫЯЦЫЙНЫ БАЛАНС атмасферы і падысподняй п a в е р х н і, рознасць прыходу і расходу прамяністай энергіі, якая паглынаецца і выпраменьваецца атмасферай і падысподняй паверхняй; частка цеплавога балансу атмасферы і зямной паверхні. Для атмасферы прыходная частка Р.б. складаецца з паглынутай прамой і рассеянай радыяцыі, паглынугага даўгахвалевага выпрамянення зямной паверхні; расходная частка — уласнае атмасфернае выпрамяненне, накіраванае да зямной паверхні і ў касм. прастору. Для падысподняй паверхні прыходную частку складаюць паглынутая прамая і рассеяная радыяцыя, а таксама паглынутае процівыпрамяненне атмасферы: расходную — страта цяпла падысподняй паверхняй за кошт уласнага цеплавога выпрамянення. Р.б. бывае дадатны (днём, летам) і адмоўны (ноччу, зімой). Пры дадатным балансе падысподняя паверхня атрымлівае цяпло, якое ідзе на награванне глебы і паветра, на выпарэнне, пры адмоўным — аддае, што прыводзіць да радыяцыйнага ахалоджвання глебы і паветра. Р.б. залежыць ад вышыні Сонца, празрыстасці атмасферы, воблачнасці, тры і вільготнасці паветра, характару расл. і снегавога покрыва. Характарызуецца імгненнымі значэннямі (кВт/м2) і сумамі за гадзіну, суткі, месяц, год (МДж/м2). На Беларусі сутачныя сумы Р.б. падысподняй паверхні ад 5 да 20 МДж/м2. Пераход сярэдніх сутачных сум Р.б. ад дадатных да адмоўных адбываецца ў ліст., ад адмоўных да дадатных — у лютым. Гадавыя сумы Р.б. зменьваюцца ад 1500 да 1800 МДж/м2. Для атмасферы Р.б. амаль заўсёды адмоўны, над тэр. Беларусі ён складае каля 2800 МДж/м2 за год, за ліп. і снеж. адпаведна каля 170 МДж/м2 і 400 МДж/м2.
РАДЫЯЦЬІЙНЫ ЗАХбП, адна з ядзерных рэакцый, у якой рухомая часціца захопліваецца ядроммішэнню, а энергія ўзбуджэння ўтворанага састаўнога ядра выпрамяняецца ў выглядзе гамакван
244 радыяцыйны
таў (радзей электронаў). Характэрны працэс узаемадзеяння нейтронаў з ядрамі. Вядзе да ўтварэння ядраў з масавым лікам, павялічаным на 1, што в