Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
цебскі, Гарадоцкі, Дрысенскі, Дубровенскі, Лепельскі, Лёзненскі, Мехаўскі, Полацкі, Расонскі, Сенненскі, Сіроцінскі, Суражскі, Талачынскі, Ушацкі, Чашніцкі; Гомельск а й: БудаКашалёўскі, Веткаўскі, Добрушскі, Жлобінскі, Журавіцкі, Кармянскі, Лоеўскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі, Свяцілавійкі, Стрэшынскі, Уваравіцкі, Церахоўскі, Чачэрскі; М а г і л ё ў с к а й: Асіповіцкі, Бабруйскі, Быхаўскі, Бялыніцкі, Бярэзінскі, Горацкі, Дрыбінскі, Касцюковіцкі, Кіраўскі, Клімавіцкі. Клічаўскі, Краснапольскі, Круглянскі, Крычаўскі, Магілёўскі, Мсціслаўскі, Прапойскі, Чавускі, Чэрыкаўскі, Шклоўскі; М і н с к а й: Барысаўскі, Бягомльскі, Грэскі, Дзяржынскі, Заслаўскі, Капыльскі, Крупскі, Лагойскі, Любанскі, Мінскі, 3 кты г. Мінск (Варашылаўскі, Кастрычніцкі, Сталінскі), Плешчаніцкі, Пухавіцкі, РуДзенскі, Слуцкі, Смалявіцкі, Старадарожскі,
Старобінскі, Уздзенскі, Халопеніцкі, Чырвонаслабодскі, Чэрвеньскі; П a л е с к а й: Акцябрскі, Брагінскі, Васілевіцкі, Глускі, Даманавіцкі, Ельскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Капаткевіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Парыцкі, Петрыкаўскі, Тураўскі, Хойніцкі; П і н с к а й: Ганцавіцкі, ДавыдГарадоцкі, Драгічынскі, Жабчыцкі, Іванаўскі, Лагішынскі, Ленінскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі, Целяханскі.
Літ.: Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990. С. 519; Подпольные комсомольскяе органы Белоруссян в годы Велякой Отечественной войны (1941 — 1944). Мн., 1976. Р.М.Шавяла. РАЁШНІК. райковы верш, від народнага верша (гл. Народнае вершаскладанне). Назва паходзіць ад райка. Р. выкарыстоўваўся вандроўнымі артыстамі, мядзведнікамі, валачобнікамі і каляднікамі ў тэкстах для батлейкі. Рытм Р. заснаваны на паўгарэнні вершаваных радкоў як пэўных інтанацыйнасэнсавых адзінстваў, звязаных паміж сабой сумежнай рыфмоўкай. Колькасць складоў у радках неаднолькавая, няма ўпарадкаванасці ў размяшчэнні націскаў. 3 нар. творчасці перайшоў у лру. У бел. паэзіі ўжываўся ў ананімных творах, да яго звярталіся Цётка (верш «Ласы»), М.Чарот (паэма «Босыя на вогнішчы»), У сучаснай бел. паэзіі амаль не выкарыстоўваецца.
В.П.Рагоііша.
РАЖАВА, ручай у Палескім рне Кіеўскай вобл. Украіны (верхняе цячэнне) і Нараўлянскім рне Гомельскай вобл. (ніжняе цячэнне), правы прыток р. Жалонь (бас. р. Прыпяць). Даўж. 20 км. Вадазбор нізінны (пл. 99 км2). Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Дзянісавічы Палескага рна і на працягу 2,4 км цячэ на тэр. Украіны, вусце за 1 км на ПнУ ад в. Ражава Нараўлянскага рна. Цячэ ў зоне адсялення.
Л.Ражанава ў ролі Надзейкі.
РАЖАНАВА Лідзія Міхайлаўна (н. 4.3.1924, Масква), бел. артыстка балета. Нар. арт. Беларусі (1955). Скончыла клас удасканалення Маскоўскага харэагр. вучылішча (1947). У 1947—68 салістка Дзярж. тра оперы і балета Беларусі. 3 1968 узначальвала музей, з 1975 — архіў Творчага аб’яднання «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь». Выканальніцкі стыль Р. вызначаўся пранікнёным лірызмам, чысцінёй і высакароднасцю пластычнай формы. Найб. поўна гэтыя якасці выявіліся пры стварэнні вобразаў Марынкі («Палымяныя сэрцы» В.Залатарова—А.Ермалаева), Надзейкі («Князь
Л.М.Ражанава. Дз.А.Ражанскі.
возера» В.Залатарова—К.Мулера), Жызэлі («Жызэль» А.Адана), Нікіі («Баядэрка» Л.Мінкуса), Сары («Сцежкаю грому» К.Караева). Сярод інш. партый: Адэта — Адылія, Аўрора, Маціа («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Мінкуса), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана).
Літ.: Ч у р к о Ю. Лідзія Ражанава // Слода пра майстроў сцэны. Мн., 1967; Г р о м a за Н. Цярністы шлях творчасці // Мастацтва Беларусі. 1984. № 3. Ю.М.Чурко. РАЖАНАЯ, гл. ў арт. Ружаны.
РАЖАНКА, вёска ў Шчучынскім рне Гродзенскай вобл., каля аўтадарогі Масты—Шчучын. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы «Шчучын». За 8 км на Пд ад г. Шчучын, 65 км ад Гродна, 5 км ад чыг. ст. Ражанка. 2140 ж., 796 двароў (2001). Філіял Гродзенскага занальнага НДІ сельскай гаспадаркі, рамонтны зд, райаграпрамтэхніка, лясніцтва. Сярэдняя школа, спец. школаінтэрнат, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: Ражанкаўскі Петрапаўлаўскі касцёл, капліца (19 ст.), сядзіба (2я пал. 19 ст.).
3 2й пал. 16 ст. ў складзе Лідскага пав. Віленскага ваяв. ВКЛ. У 1674 пабудаваны Петрапаўлаўскі касцёл. 3 1795 у Рас. імперыі. 3 1801 у Лідскім пав. Гродзенскай, з 1843 Віленскай губ. У 1866 мястэчка, цэнтр воласці, меліся касцёл, царква, сукнавальная фка. У 1885 у Р. 604 ж., 63 двары, валасное'праўленне, 2 вадзяныя млыны, 3 корчмы; у 1897 — 777 ж. У 1905 існавалі Р. — маёнтак (45 ж.) і
РАЖДЗЕСТВЕНСКІ 249
мястэчка (504 ж.), за 2 вярсты ад старой — новая Р. (135 ж.). У 1907 пры пракладцы чыгункі Ліда—Масты—Ваўкавыск пабудавана чыг. ст. Р. 3 1921 у складзе Польшчы, мястэчка Навагрудскага ваяв., 734 ж., касцёл, царква, пошта (1933). 3 1939 у БССР, вёска, 965 ж., цэнтр сельсавета ў Шчучынскім рне Баранавіцкай вобл., з 1944 у Гродзенскай вобл. У. В. Мальцаў.
РАЖАНКАЎСКІ ПетРАПАЎЛАЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Ражанка Шчучынскага рна Гродзенскай вобл. Пабудаваны ў 1674 з цэглы і бутавага каменю на паўн. ускраіне вёскі, перабудаваны ў 1924—25. Аднанефавы крыжападобны ў плане храм з нізкай 5граннай апсідай. Да бакавых сцен асн. аб’ёму далучаны 2 прамавугольныя ў плане капліцы. Тарцы высокіх 2схільных дахаў над нефам і капліцамі закрыты ступеньчатымі шчытамі. Да паўд.зах. вугла нефа прыбудавана 3ярусная вежа (васьмярык на 2 чацверыках), накрытая 8гранным спічастым шатром, да апсіды з паўн. боку — невял. сакрысція. Вуглы асн. аб’ёму і трансептаў умацаваны контрфорсамі і завершаны дэкар. вежачкамі — пінаклямі. У цэнтры гал. фасада — акноружа, вышэй яго — дэкар. арнамент, пояс і шчыт. Гал. ўваход вырашаны стральчатым парталам. У 1990 касцёл капітальна адрамантаваны. А.А.Ярашэвіч, С.Г.Багласаў.
РАЖАНСКІ Дзмітрый Апалінаравіч (1.9.1882, Кіеў — 27.9.1936), расійскі фізік, заснавальнік навук. школы па радыёфізіцы і радыётэхніцы. Чл.кар. АН СССР (1933). Брат МА.Ражанскага. Скончыў Пецярбургскі унт (1904). 3 1911 праф. Харкаўскага унта, з 1923 у ленінградскім Фізікатэхн. інце АН СССР. Навук. працы па радыёфізіцы і радыётэхніцы, вывучэнні прыроды хвалевых працэсаў і эл. разрадаў у газах. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны і створаны першыя ў СССР кароткахвалевыя перадатчыкі і імпульсныя радыёлакатары.
Тв:. Фнзнческне основання теормн распространення короткнх волн. Л.; М., 1934; Акустнка н оптнка. Л.; М., 1935; Фнзмка газового разряла. Л.; М., 1937.
Літ:. Кобзарев Ю.Б., Сена Л.А., Тучкевнч В.М. Д.А.Рожанскяй (1882—1936) // Успехн фнз. наук. 1982. Т. 138, вып. 4.
Ражанкаўскі Петрапаўлаўскі касцёл.
РАЖАНСКІ Мікалай Апалінаравіч (28.6.1884, Кіеў — 25.11.1957), расійскі вучоны ў галіне фізіялогіі. Акад. АМН СССР (1945). Брат Дз.А.Ражанс ка га . Скончыў Кіеўскі унт (1909). 3 1916 у Растоўскім унце. Навук. працы па агульнай фізіялогіі, фізіялогіі стрававання, кровазвароту, сну, функцыях глыбінных структур (падкоркавых вузлоў) галаўнога мозга і іх ролі ў вышэйшай нерв. дзейнасйі. Вывучыў асн. біял. рэфлексы, распрацаваў класіфікацыю безумоўных рэфлексаў па іх біял. значэнні.
РАЖАНСКІ Фелікс (?— пасля 1903), бел. паэт, мемуарыст, удзельнік рэв. руху 1860х г. Працаваў каморнікам. У 1861 увайшоў у Гродзенскую рэв. аргцыю К.Каліноўскага. Удзельнічаў у выданні і распаўсюджванні газ. «Мужыцкая праўда», вёў агітацыю сярод нар. мас. У 1863 у паўстанцкіх атрадах В.Урублеўскага. Пасля паўстання эмігрыраваў у Кракаў. Аўтар паўстанцкіх песень на бел. мове «Гэйга разам, хлопцы...», «Ах ты, мая чарнаброва...» (апубл. ў 1865 б. паўстанцам І.Арамовічам) і інш., успамінаў «3 Гродзенскага ваяводства» (1903), якія з’яўляюцца каштоўнай крыніцай па гісторыі рэв. руху 1860х г. на Гродзеншчыне, утры.мліваюць важныя факты з біяграфіі Каліноўскага.
Тв.: [Песні] // Aramowicz 1. Marzenia: Pamiftnik о ruchu partyzanckim w wojewddztwie Grodzieriskiem w 1863 i 1864 r. Bendlikon, 1865. S. 21—23; Гродзенская арганізацыя // Каліноўскі K. За нашую вольнасць: Творы, дак. Мн., 1999. ГВ.Кісялёў.
РАЖБА Іосіф Абрамавіч (14.12.1907, г. Днепрапятроўск, Украіна — 15.9.1995), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1955). Пасля сканчэннЯ студыі Маскоўскага трама працаваў у Маск. тры імя Ленінскага камсамола. У Айч. вайну ў рус. трупе Чувашскага тра драмы. 3 1944 у Дзярж. рус. тры Беларусі. Выканаўца пераважна характарных роляў. Найб. ярка рысы творчай індывідуальнасці выявіліся ў вобразах нац. драматургіі: Малышаў, Духонін («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Багун, Мякішаў («Білет у мяккі вагон», «Пад адным небам» А.Маўзона), Фёдар Шупеня, Ніканаў («Трывога», «Соль» А.Петрашкевіча). Стварыў каларытныя вобразы і ў класічнай, сучаснай і замежнай драматургіі: Шалы («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Андрэй Жаркоў («3 вечара да поўдня» В.Розава), Леўшын, Маўрыкій Манахаў, Данат («Ворагі», «Варвары», «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Сілан і Бяссудны («Гарачае сэрца», «На бойкім месцы» А.Астроўскага), Луп Кляшнін («Цар Фёдар Іаанавіч» А.К.Талстога), Казарын («Маскарад» М.Лермантава), Яга і Глостэр («Атэла» і «Кароль Лір» У.Шэкспіра), Паўлет («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Харнблаўэр («Мёртвая хватка» Дж.Голсуарсі) і інш. Выступаў у радыёспектаклях. Б.і.Бур'ян.
РАЯШЕСТВЕНСКІ Валерый Ільіч (н. 13.2.1939, С.Пецярбург), савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1976), лётчыккасманаўт СССР (1976). Палкоўнік ВПС (з 1993 у адстаўцы). Скончыў Вышэйшае ваеннамарское інж. вучылішча імя Ф.Э.Дзяржынскага (1961). 3 1965 у атрадзе касманаўтаў. 3 1981 нач. упраўлення Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 14—16.10.1976 з ВДз.Зудавым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз23» як бортінжынер. Правёў у космасе 2 сут. У.С.Ларыёнаў.
Г.М.Раждзественскі. Дз.С.Раждзественскі.
РАЖЛЗЕСТВЕНСКІ Генадзь Мікалаевіч (н. 4.5.1931, Масква), рас. дырыжор. Нар. арт. Расіі (1966). Нар. арт. СССР (1976). Герой Сац. Працы (1990). Ганаровы чл. Шведскай каралеўскай акадэміі (1975). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1954, кл. дырыжыравання М.Аносава, кл. фп. Л.Аборына). У 1951—60 і 1978—83 дырыжор, у 1965— 70 і ў 2000—01 гал. дырыжор Вял. тра ў Маскве. У 1961—91 гал. дырыжор і маст. кіраўнік Вял. сімф. аркестра Цэнтр. тэлебачання і радыё. У 1974—85 гал. дырыжор Маскоўскага муз. тра, з 1982 — сімф. аркестра Мінва культуры СССР. 3 1974 гал. дырыжор шэрагу замежных арк. Выкананне вылучаецца бездакорнай стылістычнай дакладнасцю, яркай артыстычнасцю. У рэпертуары побач з класічнымі шырока прадстаўлены творы рас. і сучасных зах.еўрап. кампазітараў, у т.л. С.Пракоф’ева, Дз.Шастаковіча, П.Хіндэміта, Ф.Пуленка і інш. Пад яго муз. кіраўніцтвам адбыліся прэм’еры твораў Р.Шчадрына, К.Хачатурана і інш. Ленінская прэмія 1970. Дзярж. прэмія Расіі 1995.
Тв:. Дярнжерская апплнкатура. Л., 1974; Мыслн о музыке. М., 1975; Преамбулы. М., 1989. Л.А.Шьшаноеіч.
РАЖДЗЕСТВЕНСКІ Дзмітрый Сяргеевіч (7.4.1876, С.Пецярбург — 25.6.1940), расійскі фізік, стваральнік навуковай школы фізікаўоптыкаў і адзін з