Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ы статычным расцяжэнні звычайна суправаджаецца вельмі малымі (раўнамернымі) пластычнымі дэфармацыямі, узнікае раптоўна і развіваецца практычна імгненна (звычайна шляхам адрыву). Вязкаму Р. пры статычным расцяжэнні папярэднічае вял. пластычная дэфармацыя, напр., у мяккай сталі на ўзоры ўтвараецца шыйка. Стомленаснае Р. метал. матэрыялаў пры паўторнапераменным (цыклічным, выпадковым) нагружанні працяглы час развіваецца без прыкметнай макрапластычнай дэфармацыі і звычайна заканчваецца імгненным даломліваннем узору. Працякае шляхам развіцця стомленаснай шчыліны ў яго небяспечным еячэнні. Л.А.Саспоўскі.
РАЗВАГА I РбЗУМ, суадносныя філасофскія паняцці, якія характарызуюць дыялектыку пазнавальнага працэсу і 2 узроўні мысліцельнай дзейнасці; адна з ключавых праблем дыялектычнай логікі. Вытокі вучэння аб Р. і р. у ант. філасофіі. Дэмакрыт адрозніваў «цёмныя» (неверагодныя) веды ад сапраўдных ведаў; Геракліт — «вучонасйь» ад «мудрасці»; Платон падзяляў навакольны свет на бачны і розумаспасцігальны, a веды — на дакладныя і ненадзейныя. У сярэдневякоўі развага разглядалася як інструмент пазнання зямнога, канечнага, а розум як інструмент спасціжэння бясконцага і абсалютнага. Ідэяй трьгумфу розуму прасякнута філасофія Адраджэння і Новага часу. Тэарэт. асновы праблем Р. і р. як 2 ступеняў мыслення распрацаваў І.Кант. Развагу ён прадстаўляў як ніжэйшую ступень, функцыя якой сістэматызацыя і ўпарадкаванне матэрыялу пачуццёвасці; яна абмежавана ў сваіх магчымасцях і не здольная даць безумоўныя веды. Гэтую задачу павінен вырашыць розум як вышэйшая ступень пазнавальнай дзейнасці чалавека. Аднак і розум не ў стане яе выканаць, паколькі ў працэсе адшукання безумоўнага і абсалютнага ён сутыкаецца з невырашальнымі супярэчнасцямі — т.зв. антыноміямі. Г.Гегель абсалютызаваў розум, прызнаваў за ім здольнасць разгарнуцца ў выглядзе канкрэтнаўсеагульнага паняцця. Як ключавую праблему дыялектычнай логікі яе распрацоўвалі рас. даследчыкі Э.В.Ільянкоў, П.В.Капнін, В.С.Сцёпін, У.І.Шынкарук і інш. Базавым палажэннем з’яўляецца прызнанне 2 узаемазвязаных форм мыслення — разважлівай і разумовай. Розум звязваецца з аперыраваннем паняццямі, абстракцыямі і з даследаваннем існасці самога спасцігаючага мыслення. Ен выступае і як вышэйшая форма тэарэт. асваення рэчаіснасці. Развага таксама аперыруе абстракцыямі, але ў адпаведнасці з зададзенай схемай, яна надае мысленню сістэмнасць, пэўную строгасць.
Літ:. Прнрода научного познання. Мн., 1979; Мльенков Э.В. Дмалектнческая логмка. 2 нзд. М., 1984. ТЗ.Адула.
РАЗВАДЗЯШЧЫ, ваеннаслужачы, які прызначаны для выстаўлення падначаленых яму вартавых на пасты, для праверкі нясення імі службы і своечасовай змены вартавых. На Беларусі абавязкі і правы Р. вызначаны ў Статуце гарні
зоннай і каравульнай службаў Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь. Гл. таксама Каравул.
РАЗВАДНЫ МОСТ, мост з рухомай (развадной) пралётнай пабудовай для праходжання суднаў значнай вышыні.
2
Развадны мост: I — двухкрылы паваротны ў адкрытым становішчы; 2 — вертыкальнапад’ёмны ў паднятым стане.
Адрозніваюць паваротныя (пралётная пабудова моста можа паварочвацца вакол верт. восі), верт.пад’ёмныя і раскрывальныя (адна і двухкрылыя), у тл. каромыславыя і адкатныя. Р.м. абсталёўваюць мех. ці гідраўл. механізмамі перамяшчэння пралётнай пабудовы. светлавой і гукавой сігналізацыяй, блакіравальнымі прыстасаваннямі. Канструкцыю рухомай пралётнай пабудовы робяць са сталі, лёгкіх сплаваў.
РАЗВАДбВА, гл. ў арт. Баранавічы.
РАЗВАДбЎСКІ (Rozwadowski) Ян Міхал (7.12.1867, каля г. Тарнаў, Польшча — 13.3.1935), польскі мовазнавеціндаеўрапеіст. Чл. Польскай АН у Кракаве (з 1903), чл.кар. Пецярбургскай АН (з 1911). У 1885—89 вучыўся ў Кракаве і Лейпцыгу. 3 1899 праф. Ягелонскага унта ў Кракаве. 3 1920 віцэпрэзідэнт, у 1925—29 прэзідэнт Польскай АН. Аўтар прац па агульным, індаеўрап., польскім мовазнаўстве, анамастыцы: «Утварэнне і значэнне слова» (1904), «Семасіялогія, або Навука аб развіцці значэнняў слова» (1907), «Була 1136 года як найстаражытнейшы помнік польскай мовы» (1909), «Гістарычная фанетыка польскай мовы» (1914), «Адносіны польскай мовы да іншых славянскіх» (1915), «Пра з’явы і развіццё мовы» (1921), «Даследаванні назваў славянскіх рэк» (выд. 1948) і інш.
Тв' Wybor pism. Т. 1—3. Waiszawa, 1959— 61.
РАЗВАЛКІ, розвальні, найбольш пашыраны від саней на Беларусі. Паверх пагрузачнай пляцоўкі (для яе павелічэння) уздоўж саней прымацаваны 2 жэрдкі з папярочкай на канцах — развалкі (адсюль назва). Выкарыстоўваюцца на гасп. работах і для выездаў (тады
254 РАЗВЕДВАЛЬНАЯ
на Р. ставяйь кузаў — трохбаковую рашотку, або драбінкі, плецены палукашак). Бытуюць і ў наш час.
РАЗВІДВАЛЬНАЯ СУПбЛКА, аб’яднанне разведвальных падраздзяленняў з адпаведнай іерархічнай структурай і фінансавай базай, якое вядзе разведвальную дзейнасць. Р.с. існуюць у некат. краінах (напр., ЗША) з мэтай здабывання і апрацоўкі інфармайыі пра рэальныя і патэнцыяльныя магчымасці, дзеянні і планы (намеры) замежных дзяржаў, арганізацый і асоб; садзеяння ў рэалізацыі мер, што ажыццяўляюцца ў інтарэсах забеспячэння нац. бяспекі краіны. В.А.Окунеў, А.А.Мініч.
РАЗВЕДВАЛЬНЫ ЦЭНТР. 1) умоўная назва цэнтральнага апарата знешняй разведкі, які ажыццяўляе арганізацыю і кіраўніцтва разведвальнай дзейнасцю за рубяжом, а таксама на тэр. сваёй краіны (з пазіцый мінваў і ведамстваў, што маюць замежныя сувязі). Р.ц. арганізоўвае і накіроўвае дзейнасць рэзідэнтур, камплектуе іх кадрамі, забяспечвае мат.тэхн. і фін. сродкамі, а таксама вядзе цэнтралізаваны ўлік. 2) Цэнтр прафесійнай падрыхтоўкі разведчыкаў. Усе спецслужбы свету маюць спец. вучэбныя ўстановы, дзе рыхтуюць кадравых супрацоўнікаў падраздзяленняў разведкі і контрразведкі. В.А.Окунеў, А.А.Мініч. РАЗВІДВАЛЬНЫЯ бРГАНЫ, спецыяльныя падраздзяленні, якія дзяржава стварае для ажыццяўлення разведвальнай дзейнасці; састаўная ч. разведвальнай суполкі і сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Прызначаны абараняць інтарэсы асобы, грамадства, дзяржавы ад знешніх пагроз з выкарыстаннем вызначаных заканадаўствам спец. метадаў і сродкаў. В.А.Окунеў, А.А.Мініч. РАЗВЁДКА, 1) від дзейнасці, якую арганізуюць спец. органы дзяржавы з мэтай збору інфармацыі пра паліт., ваен., навук.тэхн. і эканам. патэнцыял інш. дзяржаў; орган (інстытут, установа), што ажыццяўляе разведвальную дзейнасць. Р. падзяляецца на знешнюю, агентурную, тэхн., касм. і інш. (гл. Разведка ваенная, Разведка партызанская). У Рэспубліцы Беларусь Р. з’яўляецца састаўной ч. сістэмы забеспячэння бяспекі краіны; здабывае інфармацыю пра знешнія пагрозы нацыянальнай бяспецы і інш. звесткі, неабходныя для рэалізацыі інтарэсаў дзяржавы, абароны фіз. і юрыд. асоб, што знаходзяцца за мяжой, і інш. Структура, функцыі, паўнамоцтвы і кірункі дзейнасці Р. вызначаны законам «Аб органах дзяржаўнай бяспекі» (1997). Гл. таксама Контрразведка. 2) Абследаванне і вывучэнне чагон. са спецыяльнай мэтай, напр., Р. карысных выкапняў, Р. надвор’я і інш.
Літ.: Очеркн нсторнн росснйской внешней разведкн: В 6 т. T.1—4. М., 1997—99; Тактмческая разведка. М., 1968; Снмонян Р.Г., Грншнн С.В. Разведка в бою. М., 1980;
Князев С.Н. Военная контрразведка на терряторнн Беларусн в начале двадцатого века. Мн., 2000; Я г о ж. Военная контрразведка в Беларусн. Мн., 1999; Всемнрная нсторня шпнонажа. М., 2000.
С.Н.Князеў, Г.М.Круглоў, Э.А.Шаркоў.
РАЗВЕДКА ВАЁННАЯ, сукупнасць мерапрыемстваў, якія праводзяцца з мэтай здабывання, апрацоўкі і вывучэння звестак аб праціўніку, у т.л. магчымым, яго ўзбр. сілах, ваен.эканам. патэнцыяле і інш. Вядзецца спец. падраздзяленнямі, разведчыкамі і інш. Падзяляецца на стратэг., аператыўную і тактычную; наземную, паветр., касм., марскую, спецыяльную. Адрозніваюць Р.в.: радыётэхн., артыл., інж., радыяцыйную, хім., біял. і інш. У Р.в. выкарыстоўваюць арбітальныя станцыі, штучныя спадарожнікі Зямлі, авіяцыю, разведвальнаўдарныя комплексы, лазерныя, тэлевізійныя, магнітаметрычныя і інш. прылады.
В.А. Окунеў.
РАЗВЕДКА ПАРТЫЗАНСКАЯ ў Вялікую Айчынную вайну, збор, апрацоўка і перадача ваен., эканам. і паліт. інфармацыі аб праціўніку; адзін з відаў забеспячэння баявой дзейнасці партызан і адна з форм дапамогі Чырв. Арміі. Праводзілася спец. падраздзяленнямі разведкі і разведчыкамі, якія складалі каля 10% (1944) асабовага складу партыз. фарміраванняў, а таксама сувязнымі, падпольшчыкамі і інш. патрыётамі. У 1942 у тыле ворага дзейнічалі 5150 разведчыкаў, у канцы 1943 — больш за 8 тыс., да ліп. 1944 — 24 тыс. Р.п. кіравалі Паўн.Зах. аператыўная група ЦК КП(б)Б, развед. аддзелы Цэнтр. і Бел. штабоў партыз. руху, аператыўныя групы і прадстаўніцтва БШПР пры штабах франтоў, развед. органы партыз. фарміраванняў. У дапамогу Чырв. Арміі Р.п. ў вер. 1941 здабыла звесткі пра сканцэнтраванне буйных сіл ворага для наступлення на Маскву і прыблізныя тэрміны яго пачатку; у жн. 1942 — пра перакідку ням. войск у раён Ленінграда; загадзя перадала даныя пра маючае адбыцца наступленне герм. войск у раёне Арла і Курска, пра план контрудараў на Палессі, у раёне Кіева і інш. Толькі з кастр. да канца 1943 бел. партызаны перадалі камандаванню сав. войск звесткі пра размяшчэнне 338 аэрадромаў і пасадачных пляцовак, 871 склад, 152 прадпрыемствы, што выраблялі ваен. прадукцыю. Р.п. здабыла звесткі пра сакрэтную зброю вермахта — самалётыснарады і ракеты Фау1 і 2 (гл. Фау), вьгтворчасць у Германіі фаустпатронаў і інш. (аб выніках дзейнасці бел. партызан і Р.п. гл. таксама Партызанскі рух на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну). Каля 6 тыс. партыз. разведчыкаў і сувязных загінулі пры выкананні заданняў. Сярод тых, каму прысвоена званне Героя Сав. Саюза, разведчыкі ТА.Маслоўская, МА.Міхайлашаў, М.Тапівалдыеў, УА.Хамчаноўскі, В.З.Харужая.
РАЗВЕДЧЫК асоба, якая займаецца разведвальнай дзейнасцю ў інтарэсах пэўнай дзяржавы (гл. Разведвальныя органы). У залежнасці ад формы развед. дзейнасці адрозніваюць: Р. г а л о с нага складу (кадравыя супрацоўнікі разведкі, спец. падрыхтаваныя для аператыўнай работы, якія выкарыстоўваюць афіц. пасады ў развед. органах); Р. негалоснага складу (кадравыя супрацоўнікі раз