Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
саў, М.Шыбанаў, ХЕрмянёў) і пейзажны
Да арт. Расія. 1 A р г у н о ў. Партрэт невядомай сялянкі ў рускім касцюме. 1784.
(Ф.Аляксееў, С.Шчадрын) жанры. Пашыраліся відавая і батальная гравюра, дэкар. размалёўка. 2я пал. 18 — 1я чвэрць 19 ст. — перыяд станаўлення рус. класіцызму, прынцыпы якоГа вызначала Пецярбургская акадэмія мастацтваў. Грамадз. пафас класіцызму найб. ярка выявіўся ў станковай (М.Казлоўскі, І.Пракоф’еў), мемарыяльнай (Ф.Гардзееў, Х.Мартас), манум.дэкар. (В.ДэмутМаліноўскі, С.Піменаў, Э.ФальканУ Ф.Шчадрын) скульптуры.
У 1й пал. 19 ст. побач з класіцыстычным жывапісам (А.А.Іванаў, АА.Іванаў, В.Шабуеў) узнікла мастацтва, прасякнутае павевамі рамантызму (партрэты К.Брулова, А.Кіпрэнскага, В.Трапініна, жывапіс і графіка А.Арлоўскага, пейзажы М.Вараб’ёва, М.Лебедзева, Шчадрына, пазней — І.Айвазоўскага). Увагай да
Да арт. Расія. В.Пяроў. Праводзіны нябожчыка. 1865.
Да арт. Расія. 1.K р а м с к о й. Невядомая. 1883.
расія 339
нар. жыцця адзначаны творы Х.Венецыянава і яго школы. У жывапісе П Фядотава, графіцы Х.Агіна і Я.Бярнардскага зараджалася мастацтва крытычнага рэалізму, якое ў 1860я г. развілося ў жывапісе жанрыстаў Х.Пранішнікава, ВПярова і інш., а пазней у творчасці перасоўнікаў. 1х лепшыя дасягненні — партрэты ХКрамскога, жанравыя творы Х.Карзухіна, У .Макоўскага, Р.Мясаедава, КСавійкага. М.Ярашэнкі, карціны В.Васняцова, М.Ге, М.Неўрава, В.Паленава, В.Пукірава, Х.Рэпіна, В.Сурыкава, В.Якобі — адметныя асаблівай сілай маст. абагульнення, глыбокім дэмакратызмам. 3 дзейнасцю перасоўнікаў звязаны і новы этап у развіцці рус. пейзажа (Ф.Васільеў, М.Клот, Х.Куінджы, Х.Левітан, Х.Саўрасаў, Х.Шышкін). У батальным жанры блізкі да перасоўнікаў В.Верашчагін. У скульптуры 2й пал. 19 ст. развіваліся малыя формы, склаўся тып станковай скульптуры, прызначанай для музея ці выстаўкі (М.Антакольскі}. На манум. пластыку паўплывала станковая скульптура (А.Апякушын). У дэкар.прыкладным мастацтве ў 18—19 ст. пачаўся выраб рус. фарфору, новы ўздым адбыўся ў маст. шкле. На аснове стараж.рус. традыцый развівалася нар. мастацтва (гл. Багародская разьба, Валагодскія карункі, Гжэльская кераміка, Дь/мкаўская цацка, Жостаўская разма
Да арт. Расія. І.Л е в і т а н. Асенні дзень. Сакольнікі. 1879.
лёўка, Мсцёрская мініяцюра, Палехская мініяцюра, Таржоцкае залатое шыццё, Хахламская размалёўка}. На мяжы 19— 20 ст. традыцыі перасоўнікаў прадаўжалі
Да арт Расія 1.P э п і н. Іван Грозны і сын яго Іван 16 лістапада 1581 года. 1885.
Да арт. Расія В.Б a рысаўМусатаў.
Ізумрудныя каралі. 1903—04.
жывапісцы ХАрхіпаў. С.Іванаў, М.Касаткін, С.Каровін, ГХ.Малявін, М.Несцераў, А.Рабушкін. у пач. 20 ст. паявіўся стыль мадэрн, у жывапісе да яго блізкія вытанчанапаэт. палотны В.БарысаваМусатава, В.Сярова, М.Урубеля, а таксама творчасць групы «Свет мастацтва» (Л.Бакст, Х.Бенуа, М.Дабужынскі, В.Кустодзіеў, Я.Дансерэ, З.Серабракова, К.Сомаў), адзначаныя рысамі стылізацыі і рэтраспектыўнасці. Рысы імпрэсіянізму выявіліся ў творчасці жывапісцаў Х.Грабара, ККаропіна. скульпт. ПТрубяцкога, рамантычнасімвалічны кірунак — жывапісцаў К.Багаеўскага, Х.Рылова, М.Рэрыха. Уплывам сімвалізму вызначаны творы мастакоў аб’яднання «Блакітная ружа» (фХ.Кузняцоў, М.Сар’ян і інш.) і Ў.ПятроваВодкіна. Развівалася творчасць майстроў, што зазналі ўплыў кубізму (мастакі аб’яднання «Бубновы валет»: V\. Канчалоўскі, Х.Лянтулаў, Х.Машкоў), стваральнікаў лучызму (ХХГанчароча, М.Ларыёнаў), прадстаўнікоў абстракцыянізму (В.Кандзінскі, К Малевіч). Росквіту дасягнулі тэатр.дэкар. мастацтва (Бакст, Х.Галавін, К.Каровін) і кніжная графіка (Бенуа, Х.Білібін). Паспяхова развівалася і скульптура (УХ.Андрэеў, Г.Галубкіна, Х.Мацвееў, С.Канёнкаў). Пасля 1917 асаблівае значэнне набылі плакат і карыкатура (В.Дэні, Дз.Маор, У.Маякоўскі, М. Чарамных).
Выяўл. мастацтва 1920х г. развівалася ў вострай барацьбе розных творчых груповак; у маст. жыцці аформіліся прынцыпы сацыялістычнага рэалізму як вызначальнага метаду сав. мастацтва. Гісторыкарэв. і быт. тэматыку распрацоўвалі чл. Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыйнай Расіі (Х.Бродскі, М.Грэкаў і інш.), новыя індустр. рытмы спрабавалі адлюстраваць у мастацтве майстры «Тва мастакоўстанкавістаў» (Х.Дайнека, ХО Піменаў і інш.). Развіваўся партрэт (СМалюцін, у скульптуры — Андрэеў, Галубкіна, С.Лебедзева), пейзаж (В.Бакшэеў, Грабар, М.Крьтаў, Х.Купрын, Рылоў, К.Юон і інш.), нацюрморт (Канча
Да арт. Расія. В.Кандзінскі. 3 чорнай дугой. 1912.
340
РАСІЯ
лоўскі, Машкоў і інш.). У графіцы плённа працавалі V .АстравумаваЛебедзева, У.Канашэвіч, А.Краўчанка, М.Купрыянаў, І.Нівінскі, І.Паўлаў, УФаворскі, у манум. і станковай скульптуры — М.Манізер, В.Мухіна, С.Мяркураў, М.Тырса, \.Шадр. Я.Шэрвуд і інш. Шэраг мастакоў, імкнучыся да арганізацыі новых форм побыту, перайшлі да маст. канструявання (Л.Лісіцкі, Л.Папова, А.Родчанка, У.Татлін). У жывапісе вылучаліся гісторыкарэв. і жанравыя палотны Бродскага, С.Герасімава, Дайнекі, Б.Іагансона, К.Істоміна, А.Маравава, ПятроваВодкіна, А.Самахвалава, У.Сярова, Д.Штэрэнберга, Дз.Шмарынава; партрэты А.Герасімава і М.Несцерава; пейзажы Грабара, Г.Ніскага, нацюрморты А.Асмёркіна, Канчалоўскага, Лянтулава, Машкова і інш., у графіцы — ілюстрацыі Я.Кібрыка, Я.Чарушына', карыкатуры Кукрыніксаў, Б.Яфімава. У тэатр.дэкарацыйным мастацтве традыц. формы (Галавін, В.Сімаў) спалучаліся з тэндэнцыямі канструктывізму (Н.Альтман, У. і Б.Стэнбергі). Да лепшых узораў рас. мастацгва перыяду Вял. Айч. вайны належаць творы жывапісцаў і графікаў М.Авілава, А.Вярэйскага, Г.Вярэйскага, ПКорына. А.Пахомава, А.Пластава, М.Рамадзіна, Я.Сайферціса, І.Сярэбранага, скульптараў К.Белашовай, Я.Вучэціча, асаблівае значэнне набылі плакат і карыкатура (А.Какарэкін, В.Карэцкі, Кукрыніксы).
Да арт. Расія В.С я р о ў. Партрэт актрысы М.Ярмолавай. 1905.
Да арт. Расія. А.Д а й н е к а. Дзяўчынка каля акна. 1931.
Дасягненне выяўл. мастацтва пасляваен. перыяду — жанравыя і гіст. палотны А.Бубнава, А.Лакціёнава, Ю.Няпрынцава, Пластава, Р.Шагаля і інш., партрэты (у жывапісе Корына, у скульптуры — Канёнкава), пейзажы Герасімава, манум. пластыка М.Анікушына, Вучэціча, ЛКербеля, А.Кібамнікава, МЛомскага, У.Цыгаля, графіка Вярэйскіх, А.Ганчарова, БПрарокава. Разам з творамі, якія апявалі подзвіг народа ў Вял. Айч. вайне, пашыралася тэматыка працы і мірнага жыцця.
Разнастайнасцю творчых пошукаў вызначаецца мастацтва 2й пал. 1950—60х г., для якога характэрны пластычна абагульненыя эмацыянальна насычаныя вобразы: у станковым жывапісе — МАвдронаў, ПАсоўскі, АТрыцай, Дз.Жылінскі, Г.Коржаў, А.Мыльнікаў, Ніскі, Ф.Рашэтнікаў, А. і П.Смоліны, А. і С Ткачовы, Ю.Тулін, у скульптуры — Ю.Аляксандраў, АКомаў, А.Палагава, у графіцы — І.Галіцын, Г.Захараў і інш. У асобную плынь у жывапісе вылучыўся т.зв. суровы стыль (Б.Папкоў і інш.), кніжная ілюстрацыя развівала пераважна традыцыі 1930х г. (А.Вярэйскі, Ганчароў, Герасімаў, Кукрыніксы, Фаворскі і інш). Побач з афіц. мастацгвам развівалася неафіцыйнае (андэграўнд), у якім найб. вьыучалася творчасць маст. груп «Ліянозаўская» (М.Вячтомаў, Л.Крапіўніцкі, Я.Крапіўніцкі, Л.Масцяркова, О.Рабін і інш.), «Срэценскі бульвар» (А.Брусілоўскі, І.Кабакоў, Э.Неізвесны, Ю.Собалеў і інш.), мастакоў А.Зверава, Э.Булатава, У.Галійкага, У.Грыгаровіча. Я.Есауленкі, В.Сідура, І.Чуйкова, У.Якаўлева і інш. Творчасць мастакоў 1970—90х г. вызначаецца паглыбленапрадметнай тракгоўкай з’яў, вастрынёй успрыняцця асаблівасцей прыроднага і прадметнага асяроддзя, імкненнем да метафарычнасці і эмац. стрыманасці, стварэння значнага, канкрэтнаіндывідуальнага вобраза: у жывапісе — І.Арлоў, І.Глазуноў, Б.Да
машнікаў, М.Малюцін, Мыльнікаў, Т.Назарэнка, А.Нікіч, А.Шылаў; у скульптуры — Ю.Аляксандраў, Л.Галаўніцкі, В.Клыкаў, А.Комаў, Л.Крамнёва, Л.Ланкінен, Неізвесны, Б.Плёнкін, Полагава, А.Рукавішнікаў, С.Санакоеў, Ю.Чарноў, М.Шамякін; у графіцы — І.Абросаў, Ю.Васняцоў, Галіцын, Захараў; у манум. жывапісе — Андронаў, А.Васняцоў, Ю.Каралёў, Б.Тальберг; у манум. скульптуры — А.Анікушын, Ю.Арэхаў, П.Бандарэнка, А.Кібальнікаў, АЛягін, С.Малькоў, А.Файдыш, Цыгаль, З.Цэрэтэлі; у тэатр.дэкарацыйным мастацтве — А.Васільеў, Б.Волкаў і інш. У 1960 створаны Саюз мастакоў Р.
Музыка. Вытокі рус. муз. культуры ў рытуальнаабрадавай культуры ўсх,слав. фальклору (працоўныя, каляндарна і сямейнаабрадавыя, працяжныя, пахавальныя песні). Устойлівасць абрадавых муз. традыцый абумоўлена гіст.
Да арт. Расія. Я.В у ч э ц і ч. Партрэт 1 Д.Чарняхоўскага. 1945.
Да арт. Расія. А.М ы л ь н і к а ў. Нацюрморт. Кветкі ў сіняй вазе. 1986.
РАСІЯ
341
ўмовамі; мя стылістыкі характэрны паўторнасць і варыянтнасць вузкааб’ёмных формулпапевак. У Стараж. Русі існавалі мужчынскія і жаночыя плачыгалашэнні, гераічны песенны эпас, быліны (старыны). 3 часам развіўся самабытны стыль лірычнай песні з уласцівай ёй меладычнай шырынёй, паагалосачнай поліфаніяй, вольным вар'іраваннем напеву. Муз. своеасаблівасцю вызначалася творчасць жамарохаў. Сярод рус. нар. інструментаў: струнныя — балалайка, гуаіі, домра, ліра, гудок; духавыя — дуда, дудка, кугіклы (жалейка), рог, труба, ражкі, сапель; язычковыя — варган, гармонік і інш. У княжайкім побыце выкарыстоўвалася мастацтва іншаземных «іграцоў» на арфе, лютні, флейце. Афіц. святы і паходы суправаджаліся ратнай музыкай (трубы, бубны). Пачаткам прафес. мастацтва з канца 10 ст.
Да арт. Расія. А.Полагава. Белыя аблокі бясконйыя і вечныя. 1997—98.
Да арт. Расія Э.Н е і з в е с н ы. Жаночы торс. 1963.
Да арт. Расія. І.Глазуноў. Беражы Бог Расію. 1999.
стала музыка хрысц. культу. Яе муз. аснова — песнапенні і літургічныя кампазіцыі Візантыі, якія з II—12 ст. ператварыліся ў самабытную культуру правасл. малітоўнага спеву. Аднагалосыя напевы запісвалі з дапамогай арыгінальнай неўменнай натацыі (крукі, ці знамёны, адсюль знаменны спеў). Культавая правасл. музыка ўключала стыхіры, ірмасы, трапары, кандакі (адрозніваліся значнай распеўнасцю), каноны, псалмы. 3 сярэдзіны 16 ст. знаменны спеў дасягае найвыш. росквіту, яго сістэматызацыя замацавана ў «Азбуцы» А.Мезянца. 3 сярэдзіны 17 ст. ва ўлонні царквы пачало развівацца шматгалоссе, арыентаванае на еўрап. акордавагарманічны склад. Тэарэт. асновы партэсных спеваў абгрунтаваў М.Дылецкі ў трактаце «Граматыка мусікійская» (1675). Асн. жанр — партэсны канцэрт (майстры маскоўскай школы духоўнага канцэрта 2й пал. 17 — пач. 18 ст. Н.Бавыкін, С.Бяляеў, І.Ігнацьеў, М.Калашнікаў, П.Нарыцын, С.Пекаліцкі, І.Пратапопаў, В.Цітоў і інш.). Шырокае распаўсюджанне атрымалі быт. шматгалосыя канты і псалыны на рэліг., пазней на лірычныя, патрыят. тэксты (сярод аўтараў тэкстаў Сі.мяон Полацкі, Дз. Растоўскі,
В.Традзьякоўскі). Рэформы Пятра I спрыялі паяўленню ў Расіі італьян., франц., ням. опер, таксама гастрольных оперных труп. У 2й пал. 18 ст. ствараліся публічныя тры, з’явіліся рус. оперныя спевакі (Л.Белаградская, Л.Сандунова, П.Жамчугова), развівалася канцэртнае мастацтва (УХандошкін, В.Трутоўскі). Узрасла цікавасць да фальклору. Пачалося фарміраванне рус. кампазітарскай школы, з’явіліся першыя рус. оперы (М.Сакалоўскі, В.Пашкевіч, ЕФамінў найвыш. росквіту дасягнуў рус. духоўны канцэрт (Дз.Бартнянскі, М.Беразоўжі). Пад уздзеяннем сентыментальнай паэзіі, салонных танцаў і лірычнага канта ўзнік рус. раманс («расійская песня»; Ф.Дубянскі, Н.Казлоў
Да арт. Расія. А.Ш ы л а ў . Лётчыккасманаўт СССР П.І.Клімук. 1976.
Да арт. Расія. М.Ш a м я к і н . Фантанка. 1960.
342 расія
скі, Р.Цяплоў). Росквіт рус. класічнай музыкі пачаўся з 19 ст. Новага маст. ўзроўню дасягнуў раманс: на глебе апасродкаванага ўплыву цыганскай культуры ўзнік жанр «жорсткага раманса», выкананне якога вызначаецца большай экспрэсіўнасцю. З’явіліся новыя жанры: сімфонія, уверцюра, канцэрт, саната. На глебе быт. гар. песеннасці праявіліся рысы рамантызму ў творчасці Х.Алябёва, Х.Варламава, Х.Вярстоўскага, \.Гурылёва. Заснавальнік рус. муз. класікі М.Глінка, абапіраючыся на