• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    н і асадных сялян. Да канца 16 ст. б. катэгорыі сялян — чэлядзь нявольная і людзі «непахожьм» ўтварылі адзіны классаслоўе прыгонных сялян. Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі (у 1772—95) рас. прыгонніцкае заканадаўства пашырылася і на яе тэрыторыю.
    Эканам. неэфектыўнасць прыгоннага ладу, грамадскае асуджэнне яго антыгуманных праяў, сял. хваляванні абумовілі ў канцы 18 — сярэдзіне 19 ст. шэраг урадавых захадаў па абмежаванні П.п. і з’яўленне афіц. праектаў яго паступовай адмены. У 1808 забаронена прадаваць прыгонных на кірмашах, у 1833 — раз’ядноўваць пры продажы сем’і. Частковае распрыгоньванне невял. часткі сялян адбылося паводле законаў аб вольных хлебаробах (1803) і часоваабавязаных сялянах (1842). Паводле рэформы 1838—42 на Беларусі, у Літве і Правабярэжнай Украіне адменена арэнднапаншчынная (фактычна прыгонніцкая) эксплуатацыя дзярж. сялян. П.п. скасавана паводле Сялянскай рэформы 1861, але яго перажыткі захоўваліся ў выглядзе адпрацовак да Кастр. рэвалюцыі 1917.
    Літ:. Ф р н д м а н М.Б. Отмена крепостного права в Белоруссмн. Мн., 1958; Корецкнй В.й. Формнрованне крепостного права н первая крестьянская война в Россйй. М., 1975; Спнрйдонов М.Ф. Закрепошенне крестьянства Беларусн (XV—XVI вв.). Мн., 1993. Ж.Б.Чэпа.
    ПРЫГбННАЯ ЗАЛЁЖНАСЦЬ, асабістая залежнасць прыгоннага селяніна ад феад. землеўладальніка; гл. ў арт. Прыгоннае права, Прыгонная інтэлігенцыя, Прыгонны тэатр, Прыгонныя аркестры і капэлы.
    ПРЫГ6ННАЯ ІНТЭЛІІІНЦЫЯ, тэрмін рас. і сав. гіст. лры для абазначэння творчай праслойкі грамадства, якая вылучылася з асяроддзя прыгонных сялян (гл. Прыгоннае права) пераважна ў 18 — 1й пал. 19 ст. Асн. прычына яе з’яўлення — імкненне многіх дваранпрыгоннікаў мець цалкам залежных ад сябе тэхн. спецыялістаў для патрэб гаспадаркі і людзей мастацтва для аргцыі культ. забаў, дзеля чаго яны давалі магчымасць або прымушалі сваіх таленавітых прыгонных атрымліваць адукацыю і інш. спец. падрыхтоўку. Найб. шматлікая група П.і. была звязана з тэатрам, музыкай і выяўл. мастацтвам. У канцы 18 — пач. 19 ст. у Расіі працавала больш за 170 прыгонных тэатраў, у т.л. Шарамецевых у Маскве, С.С.Каменскага ў Арле, П.І.Есіпава ў Казані. Выдатнымі артыстамі прыгонных тэатраў ObiAi ПА.Жамчугова, Л.П.НікулінаКасіцкая, ХЯ.Самарын, САДзегцяроў, М.С.Шчэпкін, С.Ф.Мачалаў (бацька П.С.Мачалава). У ліку П.і. былі архітэктары (АМ.Вараніхін, І.С.Сямёнаў, І.І.Свіязеў), мастакі (Ф.С.Рокатаў, М.Шыбанаў, І.П. і МА.Аргуновы, РА.Трапінін, КА.Кіпрэнскі, Ў .Р .Шаўчэнка і інш.), кампазітары (М.А.Мацінскі, С.А.Дзегцяроў, А.Л./урылёў і інш.), пісьменнікі (Шаўчэнка, Ф.Н.Сляпушкін, Я.І.Аліпанаў, М.Дз.Суханаў, І.І.Варакін і інш.), вынаходнікі рас. паравозаў і чыгункі Я.А. і М.Я.%рапанавы, горны інж. П.С.Шорын, хімік С.П.Уласаў і інш. На Беларусі з прадстаўнікоў П.і. выйшлі таленавітыя акцёры, музыканты і танцоўшчыкі Мацей з Карэліч, Я.Ценціловіч, Р.Бекер, АДарэўская, П. і КЛ.Азарэвічы, мастакі С.Заранка, Ф.Тулаў і інш. Гл. таксама Прыгонны тэатр і Прыгонныя аркестры і капэлы.
    Літ.: Познанскнй В.В. Таланты в неволе. М., 1962; Курмачева М.Д. Крепостная ннтеллнгенцйя Росснн. Вторая половнна XVIII — начало XIX в. М„ 1983.
    К.І.Афоніна, І.В.Аржахоўскі. ПРЫГбнНІЦТВА, сістэма гаспадаркі, заснаванай на панаванні прыгоннага права. Існавала ў большасці краін свету. Гл. таксама Феадалізм.
    ПРЫГбННЫ ТЭАТР, від прыватнага дваранскага тра. Быў пашыраны ў Расіі ў канцы 17—19 ст. (П.т. графаў Шарамейевых, князя М.Б.Юсупава, А.Р.Варанцова ў Маскве; С.С.Каменскага ў Арле; Н.Г.Шахаўской ў Ніжнім Ноўгарадзе). На Беларусі П.т. існавалі ў 18 — 1й пал. 19 ст. Дзейнічалі ў прыватнаўласніцкіх гарадах, замках і сядзібах у спец. памяшканнях ці ў залах палацаў, ратуш і інш. Тэатр. трупы ствараліся з прыгонных сялян; часам у спектаклях выступалі велікасвецкія аматары і прафес. акцёры, інш. раз прыгонныя ар
    ПРЫГРАНІЧНЫЯ	63
    тысты ўдзельнічалі ў паказах прыватных прафес. тэатраў (гл. Віцебскі балет Піёна). Найб. вядомыя П.т.: Гродзенскі тэатр Тызенгаўза, тэатр Бжазоўскага ў Матэвушах (пач. 19 ст.), Ружанскі тэатр Сапегаў, Смнімскі тэатр Агінскага, Чарнышова тэатры, Тышкевічавы тэатры. Значную ролю ў гісторыі бел., польск. і рус. мастацтва адыгралі П.т. Радзівілаў (гл. Нясвіжскі тэатр Радзівілаў, Слуцкі тэатр Радзівіла) і Шклоўскі тэатр Зорыча, якія мелі балетнаопернадрам. трупы, вял. аркестры і капэлы (гл. Прыгонныя аркестры і капэлы), тэатр. будынкі з добра абсталяванай сцэнай і развітой машынерыяй. У трах працавалі вядомыя тагачасныя кампазітары і балетмайстры, існавалі школы, у якіх рыхтавалі для траў артыстаў (гл. Гродзенская музычнатэатральная школа Тызенгаўза, Слонімская балетная школа, Нясвіжская балетная школа, Слуцкая балетная школа). У рэпертуары былі оперы і балеты замежных і рус. кампазітараў, перакладная і арыгінальная драматургія (камедыі Ф.У.Радзівіл, перакладзеныя ёю на польскую мову п’есы Мальера). Своеасаблівай тэатр. з’явай быў у пач. 19 ст. прыгонны цырк Оштарпа ў Дукоры (Пухавіцкі рн Мінскай вобл.).
    Aim.: Н я ф ё д У.І. Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1982; Барышев Г.М. Театральная культура Белорусснн XVIII в. Мн., 1992. ПРЫГОННЫЯ АРКЕСГРЫ I КАПбЛЫ, прыватнаўладальніцкія муз. выканальніцкія калектывы ў гарадах і мястэчках магнатаў Беларусі 18 — 1й пал. 19 ст. Фарміраваліся з прыгонных сялян (часам папаўняліся прафес. музыкантамі). Капэламі называлі роднасныя змешаныя ансамблевыя калектывы са стр., духавых, ударных, а таксама нар. інструментаў («сялянская музыка», «мінская музыка з цымбаламі» і інш.), ці віды духавых аркестраў («янычарская капэла», т.зв. «янычарня»). Такія аркестры і капэлы стваралі магнатымеламаны ці мецэнаты. Яны адыгралі значную ролю ў станаўленні прафес. і аматарскага інстр. выканальніцтва на Беларусі. Адным з буйнейшых такіх калектываў была капэла М.К.Радзівіла ў Нясвіжы, сфарміраваная з прыгонных сялян (гл. Нясвіжская капэла Радзівілаў). He менш вядомы калектыў — слонімскі аркестр М.К.Агінскага (з 1765), у складзе якога было больш за 50 інструменталістаў і вакалістаў (капельмайстары Мейснер, Ю.Паўлі, К.Данезі і інш.). Высокім выканаўчым майстэрствам вылучаўся аркестр А.Сапегі ў Ружанах (у 1765— 1820х г. у Дзярэчыне; капельмайстар К.Кіпрыяні). Еўрап. вядомасць і прызнанне меў у 1765—85 гродзенскі аркестр А.Тызенгаўза (гл. Гродзенская капэла Тызенгаўза). «Капэлу духавой музыкі», рагавы аркестр, «аркестр хатняй музыкі» з запрошаных музыкантаў меў у Шклове ў 1788—99 С.Зорыч (гл. Шклоўскі тэатр Зорыча; капельмайстар І.Л.Стэфані). Да лепшых адносіліся аркестры З.Чарнышова ў Магілёве і Чачэрску. Унікальнай з’явай у муз. жыцці
    Беларусі і за яе межамі была дзейнасць стр. ансамбля — квартэта прыгонных музыкантаў, створанага. кампазітарамаматарам У.КастрыётаСкандэрбекам (гл. Гарадзецкі прыгонны квартэт У.ГКастрыётаСкандэрбека). Для забеспячэння творчай дзейнасці П.а. і к. пры іх ствараліся спец. муз. школы навучання ігры на стр., духавых інструментах, што закладвала асновы муз. педагогікі на Беларусі (гл. Музычная адукацыя, Музычныя школы). У 1740—60х г. пры Слуцкай капэле Радзівіла дзейнічала муз. школа, у якой навучаліся музыканты са Слуцка і бліжэйшых вёсак. 3 1751 у Нясвіжы існавала муз. школа (па навучанні ігры на габоі, фагоце, флейце, валторне, трубе і інш.), у якую набіралі дзяцей прыгонных сялян з Нясвіжа, Слуцка, Ляхавіч і інш. маёнткаў Радзівілаў. Падобныя муз. школы існавалі пры Слонімскім тры ў 1770— 80я г. М.К.Агінскага (гл. Слонімская капэла Агінскага), Ружанскім тры А.Сапегі, пры тэатр. школе А.Тызенгаўза (1774—80), потым у Паставах (да 1785; гл. Гродзенская музычнатэатральная школа Тызенгаўза). У муз. школах пры трах 8—10гадовых дзяцей навучалі ігры на стр. і духавых інструментах (флейта, габой, кларнет, фагот, валторна, труба).
    Aim.: Б а р ы ш е в Г.М. Театральная культура Белорусснм XVIII в. Мн., 1992; Д а д н омовО.В. Музыкальная культура городов Белорусснн в XVIII в. Мн., 1992; Капнл о в А.Л. Скрнпка белорусская. Мн., 1982; Музыкальный театр Белорусснн: Доокт. пернод. Мн., 1990; Цеханавецкі А. Міхал Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў» у Слоніме: Пер. з ням. Мн„ 1993. А.Л.Карацееў. ПРЫГРАНІЧНЫЯ БІТВЫ 1941 у Вялікую Айчынную вайну, баявыя дзеянні сав. пагран. войск, злучэнняў і часцей прыгранічных ваенных акруг (франтоў) 22—29.6.1941 супраць фаш. Германіі і яе саюзнікаў. Зах. межы СССР прыкрывалі войскі Ленінградскай, асобных Прыбалт., Зах. (гл. Заходняя асобая ваенная акруга), Кіеўскай, Адэскай ваен. акруг, якія 22—24 чэрв. пераўтвораны адпаведна ў Паўн. (ген.лейт. М.М.Папоў, гл. Паўночны фронт), Паўн.Зах. (ген.палк. Ф.І.Кузняцоў, гл. ПаўночнаЗаходні фронт), Зах. (ген. арміі Дз.Р. Лаўлаў, гл. Заходні фронт 194]—44), Паўд.Зах. (ген.палк. М.П.Кірпанос) і 25 чэрв. Паўд. (ген. арміі І.У.Цюленеў) франты. На марскіх рубяжах знаходзіліся флаты: Паўн. (контрадмірал А.Р.Галаўко), Балт. (віцэадм. У.П.Трыбуц), Чарнаморскі (віцэадм. П.С.Акцябрскі); Пінская ваенная флатылія (контрадм. Дз.Дз.Рагачоў) і Дунайская ваен. флатылія (контр.адм. М.В.Абрамаў). Сав. войскі налічвалі 2,9 млн. чал., 10 тыс. танкаў (у т.л. 1475 навейшых тыпаў), 14 тыс. самалётаў (1540 адзінак новых канструкцый), 46 тыс. гармат і мінамётаў. Германія згодна з Барбароса планам выставіла (разам з саюзнікамі; Італіяй, Румыніяй, Фінляндыяй і Венгрыяй) 5,5 млн. чал., каля 4,3 тыс. танкаў і штурмавых гармат, каля 5 тыс. самалётаў,
    47,2 тыс. гармат і мінамётаў. Сілы праціўніка былі аб’яднаны ў 3 групы армій: «Поўнач» (ген.фельдмаршал В.Й.Ф.Лееб) — на Ленінградскім, «Цэнтр» (ген.фельдмаршал Ф.Бок) — на Маскоўскім і «Поўдзень» (ген.фельдмаршал К.Р.Г.Рундштэт) — на Кіеўскім напрамках. Ваен. дзеянні пачаліся на досвітку 22.6.1941. Армія праціўніка мела колькасную перавагу ў сілах і сродках (на некат. напрамках у 3—4 разы), перасягала сав. войскі і ў аснашчанасці новымі тыпамі тэхнікі і ўзбраення. Часці і злучэнні сав. прыгранічных акруг не былі адмабілізаваны і разгорнуты паводле плана прыкрыцця граніцы, не прыведзены ў поўную баявую гатоўнасць. Непадрыхтаванасць да вядзення працяглай абароньі (планавалі ў асн. наступальныя дзеянні), недахоп вопытных камандных кадраў (масавыя рэпрэсіі ў арміі ў 1930х г.), істотныя стратэг. пралікі ваен.паліт. кіраўніцтва СССР прывялі да цяжкіх наступстваў. Толькі за першы дзень вайны было страчана 1200 самалётаў, з іх 800 на аэрадромах, значная частка танкаў і інш. баявой тэхнікі. На тэр. Беларусі наступала група армій «Цэнтр». Нягледзячы на ўпартае супраціўленне сав. войск (гл., напр., Брэсцкай крэпасці абарона 1941), за першыя 4 дні вайны ням. танк. злучэнні прасунуліся на У да 200 км. Спробы сав. войск контратакаваць (контрудар 23—24 чэрв. на Гродзенскім напрамку) разрозненымі сіламі мелі кароткатэрміновы поспех. Ударныя групоўкі ворага адсеклі асн. сілы 3й і 10й сав. армій і адрэзалі ім шляхі адступлення (гл. Навагрудскі «кацёл»), Практычна тры арміі Зах. фронту да 26 чэрв. апынуліся ў акружэнні паміж Беластокам і Мінскам; у палон трапіла 329 тыс. сав. воінаў, праціўнік захапіў 3,3 тыс. танкаў, 1,8 тыс. гармат. Раніцай 28 чэрв. ням. танк. атрады ўвайшлі ў Мінск (гл. Мінска абарона 1941). Войскі Паўн.Зах. фронту хоць і нанеслі 23— 2