• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    вятла, палярызаваныя ва ўзаемна перпендыкулярных плоскасцях. Выкарыстоўваюцца як паяярызатары і аналізатары. В.В.Валяўка.
    ПРЫЗНАННЕ ў міжнародным п р а в е , прызнанне існуючымі дзяржавамі новай дзяржавы або яго ўрада ui інш. органа, што дазваляе ўстанавіць з імі афіц., неафіц., поўныя, няпоўныя, пастаянныя ці часовыя адносіны. Існуюць розныя віды П.: дзяржавы, урада, паўстаўшага боку, органаў нац. вызвалення, органаў супраціўлення і інш. Найб. пашыраная форма П. ў сучаснай дыпламат. практыцы — устанаўленне або згода на ўстанаўленне ўрадамі розных краін дыпламат. адносін з новым урадам існуючай дзяржавы або з урадам новаўзнікшай дзяржавы. Традыц. з’яўляюцца П. дэюрэ і дэфакта. Афіц.
    ПРЫКАСПІЙСКАЯ	67
    П. з’яўляюцца заявы: аб афіц. П. без якіхн. агаворак, аб П. дэюрэ і дэфакта, аб устанаўленні ці аб згодзе на ўстанаўленне дыпламат. адносін. Неафіц. П. азначае ўступленне ўрада адной краіны ў зносіны з непрызнаным афіцыйна ўрадам інш. краіны, супрацоўніцтва дзяржаў, якія не прызнаюйь адна адну, на міжнар. канферэнцыях або ў рамках міжнар. аргцый.
    ПРЬІЗРЭНСКАЯ ЛІГА, А л б а н с к а я л і г а, албанская нац. аргцыя ў 1878—81. Створана 10.6.1878 у г. Прызрэн на сходзе прадстаўнікоў алб. знаці, гандляроў і чыноўніцтва ў знак пратэсту супраць рашэння Берлінскага кангрэса 1878 перадаць землі з алб. насельніцтвам у склад Грэцыі і Чарнагорыі. Напачатку карысталася падтрымкай тур. улад. У ліст. 1878 патрабавала аўтаноміі Албаніі ў складзе Асманскай імперыі. У жн. 1880 стварыла алб. адміністрацыю, ў студз. 1881 — Цэнтр. савет П.л., (старшыня са жіі. 1880 — Абдульбей Фрашэры), які абвясціў сябе часовым алб. урадам. У крас. 1881 тур. армія разбіла войскі П.л., і яна спыніла існаванне.
    ПРЫЗЫЎ на ваенную ці альтэрнатыўную с л у ж б у, прыцягненне грамадзян да выканання воінскага абавязку (павіннасці) або інш. службовых абавязкаў у адпаведнасці з законам. У Рэспубліцы Беларусь паводле закону «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» (1992) існуюць наступныя віды П.: на тэрміновую ваен. службу (праводзіцца 2 разы ў год) паводле Указа Прэзідэнта; на ваен. службу па мабілізацыі і ў ваен. час (праводзяцца пры абвяшчэнні ў краіне поўнай або частковай мабілізацыі); на ваен. службу ў мірны час афіцэраў запасу, якія не прайшлі тэрміновую ваен. службу і не дасягнулі 27 гадоў (праводзіцца паводле рашэння Савета Міністраў). У шэрагу краін, у т.л. СНД (Украіна і інш.), існуюць законы (у Рэспубліцы Беларусь праект закона) аб альтэрнатыўнай службе. Гл. таксама Абавязак воінскі, Воінская павіннасць.
    В.М.Качура.
    ПРЫКАЗАНСКАЯ КУЛЬТУРА, археалагічная культура бронзавага веку (16— 9 ст. да н.э.), пашыраная на ранніх этапах у Прыказанскім Паволжы і суседніх раёнах Ніжняга Прыкам’я, пазней на велізарных абшарах у бас. рэк Кама, Белая, Вятка, Вятлуга. Склалася на падставе валасоўскай культуры пад уплывам зрубнай культуры; яе змяніла ананьінская кушпура жал. веку. Плямёны П.к. займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй, была развіта апрацоўка медзі і бронзы. Іх паселішчы з паўзямлянкавымі жытламі, могільнікі грунтавыя і курганныя з абрадам трупапалажэння (нябожчыкаў хавалі ў выцягнутым ці скурчаным становішчы). Для керамікі характэрны пласкадонныя (пазней кругладонныя) гаршкі з геам. арнаментам.
    ПРЫКАЗКА, кароткі, лаканічна і граматычна завершаны афарыстычны выраз, які адлюстроўвае шматвяковы жыццёвы вопыт і мудрасць народа найчасцей у мастацкавобразнай форме і ўжываецца пераважна ў пераносным значэнні; жанр нар. паэтычнай творчасці. Тэматычна П. вельмі разнастайныя, у іх адлюстраваліся жыццё і сямейны побыт чалавека, ацэнка яго маральных якасцей, трапныя назіранні, а таксама разважанні і павучанні. Генетычна вельмі блізкія да прымаўкі. Першыя запісы П. прыпісваюць Арыстоцелю. 36. антычных П. у 1500 склаў Эразм Ратэрдамскі. На Беларусі самыя даўнія выданні П. — зб. С.Рысінскага (Любча, 1618), публікацыі 1й пал. 19 ст. П.Шпілеўскага, Я.Чачота і інш. Па структуры П. звычайна двухчленныя, нярэдка рыфмаваныя, мова іх багатая метафарамі, параўнаннямі, эпітэтамі, алегорыямі і інш. выяўл. сродкамі: «Так і жылі: хто схлусіць, той вып’е і закусіць, а хто праўду скажа, той і так спаць ляжа», «як пасцелешся, так і выспішся», «хто працуе, той святкуе». Лаканічнасць і трапнасць думкі, маст. выразнасць абумоўліваюйь шырокае бытаванне П. ў жывой гутарковай мове, у творах маст. лры. Бел. П. збіралі У.Дабравольскі, Я.Ляцкі, І.Насовіч, Е.Раманаў, М.Федароўскі, Ф.Янкоўскі, Я.Рапановіч і інш.
    Публ.: Н о с о в в ч М.Н. Сборнмк белорусскмх пословвц. СПб., 1874; Л я ц к н й Е.А. Матерналы мя нзучення творчества н быта белорусов.[Т.| 1. Пословнцы, поговоркв, загадкн. М., 1898; ЯнкоўскіФ. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы. 3 выд. Мн., 1992; РапановічЯ. Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі. 2 выд. Мн., 1974; Прыказкі і прымаўкі / Скл. М.Я.Грынблат. Кн. 1—2. Мн., 1976.
    Літ.: Я н к о ў с к і М.А.Паэтыка беларускіх прыказак. Мн., 1971; Я гож. Прыказкі і прымаўкі // Беларуская народнапаэтычная творчасць. Мн., 1979. Ш к р а б a I., Ш к р a б a Р. Крынічнае слова: Бел. прыказкі і прымаўкі. Мн., 1987; Л е п е ш а ў І.Я., Я к а л ц э в і ч М.А. Слоўнік беларускіх прыказак. Мн., 1996; А к с а м і т а ў А.С. Прыказкі і прымаўкі. Мн., 2000. А.С.Фядосік.
    ПРЫКАЗЫ, 1) цэнтральныя органы дзярж. кіравання ў Расіі 16 — пач. 18 ст. Назва ад даручэнняў, загадаў (рус. «прнказов»), якія ў 15 ст. маскоўскі вял. князь даваў сваім баярам і дзякам. Паступова гэтыя даручэнні набылі рэгулярны характар і для іх выканання з’явіліся спец. памяшканні «ізбы», якія пры фарміраванні ў 16 ст. Рускай цэнтралізаванай дзяржавы ператварыліся ў пастаянныя дзярж. ўстановы — П. У 17 ст. існавала каля 80 П., гал. з іх — Пасольскі, Памесны, Разрадны і Тайных спраў. Астатнія паводле функцый падзяляліся на адм.суд.паліцэйскія (Земскі, Разбойны, Халопскі і інш.), тэрытарыяльныя (Казанскі, Сібірскі, Вял. Расіі, Маларасійскі і інш.), ваенныя (Стралецкі, Пушкарскі, Казачы і інш.), фінансавыя (Вял. казны, Вял. прыходу, Хлебны і інш.), дварцовыя (Вял. палаца, Пасцельны, Сакольнічы і інш.). У 1656—67 дзейнічаў П. Вял. княства Лі
    тоўскага, які кіраваў бел. і літ. землямі, часова заваяванымі ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Кожны П. узначальваў суддзя з ліку членаў Баярскай думы. Суддзям падпарадкоўваліся дзякі, дзякам — падзячыя. Суддзя вырашаў справы аднаасобна, найб. складаныя з іх разглядаў з дзякамі. Структура П. вызначалася іх кампетэнцыяй. Вял. П. (Памесны, Разрадны і інш.) падзяляліся на сталь'і па тэр. і функцыян. прынцыпах, а стальі — на павыцці. Невял. па колькасці служачых П. (Пасольскі) падзяляліся адразу на павыцці. У 17 ст. сярэднімі лічыліся П. са штатам у 20—40 чал., у буйных працавала да 400 чал. Для П. характэрна спалучэнне суд., адм. і фін. функцый, частае дубліраванне функцый адзін аднаго, вял. цяганіна і хабарніцтва. У 1717—21 П. заменены Калегіямі (некат. існавалі пазней, напр., Сібірскі да 1763). 2) Цэнтр. органы кіравання пры патрыярху рус. правасл. царквы ў 17 ст.: дварцовы, казённы, разрадны. 3) Назва стралецкіх палкоў у Расіі 16 — пач. 18 ст.
    Літ.: ЕрошквнН.П. йсторня государственных учрежденмй дореволюцмонной Росснн. 3 нзд. М„ 1983. С.Л.Лугаўцова.
    ПРЫКАЗЫ ГРАМАДСКАЙ АПЕКІ (рус. прмказы обшественного прнзрення), губернскія адм. ўстановы ў Рас. імперыі, створаныя паводле адм. рэформы 1775. Складаліся з 6 засядацеляў (па 2 ад кожнага з трох саслоўных судоў), узначальвалі іх губернатары. Загадвалі ўстановамі, якія ўтрымліваліся за кошт сродкаў урада і дабрачыннасці: шпіталямі, бальніцамі, багадзельнямі, сіроцкімі дамамі і некат. турэмнымі ўстановамі — «работнымі» і «ўціхамірвальнымі» дамамі. П.г.а. скасаваны ў большасці губерняў у выніку земскай рэформы 1864 і гарадской рэформы 1870—75 (функцыі перайшлі да земстваў і губ. праўленняў), але захаваліся ў тых губернях, дзе не ўводзіліся земствы: Архангельскай, Арэнбургскай, Астраханскай, беларускіх (у 1911 земствы ўведзены ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губ.), прыбалт., польскіх і некат. інш.
    ПРЫКАМбРКІ, мытні на адгалінаваннях ад асн. гандлёвых шляхоў (гасцінцаў) у 16—18 ст. У П. ацэньвалі тавары і бралі з купцоў мыта. Падпарадкоўваліся адміністрацыі каморы.
    ПРЫКАСПІЙСКАЯ НАФТАГАЗАНОСНАЯ ПРАВІНЦЫЯ Размешчана ў Прыкаспійскай нізіне, у Зах.Казахстанскай, Атыраўскай Мангістаўскай і Акцюбінскай абласцях Казахстана, Калмыкіі, Валгаградскай, Саратаўскай і Астраханскай абласцях Расіі. Пл. 500 тыс. км2. Першае радовішча адкрыта ў канцы 19 ст. Да 1985 адкрыты 104 радовішчы, у т.л. Кенкіякскае, Жанажольскае, Тэнгізскае, Астраханскае. Прымеркавана да аднайменнай сінеклізы. Пра
    68	ПРЫКАСПІЙСКАЯ
    мысл. нафтагазаноснасць звязана з адкладамі падсалявой тоўшчы, дзе вылучаны 4 прадуктыўныя комплексы дэвонскапермскага ўзросту (агульнай магутнасцю 3—13 км) і 38 пакладаў з метананафтэнавай нафтай, шчыльн. 823—833 кг/м3; і надсалявой тоўшчай — 2 прадуктыўныя комплексы верхняпермсканіжнемелавога ўзросту (агульнай магутнасцю 2—8 км), больш за 470 пакладаў з метананафтэнавай нафтай, шчыльн. 880 кг/м3.
    ПРЫКАСПІЙСКАЯ НІЗІНА На ПдУ Усх.Еўрапейскай раўніны, на паўн. узбярэжжы Каспійскага мора, у Расіі і Зах. Казахстане. Пл. каля ^00 тыс. км2. Асн. яе ч. — глыбокая тэктанічная ўпадзіна на паўд.ўсх. ускраіне Усх.Еўрапейскай платформы. Нізкая, плоская раўніна ва ўнутр. прыморскай частцы, паўд. частка якой ніжэй узр. акіяна (ад 0 да 28 м); на ўскраінах падымаецца да 100 м, у паўн. частцы —саляныя купалы (выш. да 149 м — г. Вялікае Багдо). У зах. частцы перасякаецца ВолгаАхтубінскай поймай. Уключае дэльты рэк Волга, Церак, Сулак, нізоўі Урала, Эмбы, Кумы, Саляныя азёры. Паверхня складзена з гліністых і сугліністых, a паўд. — з пясчаных адкладаў. Характэрны бэраўскія бугры (у вусцях Кума і Эмба), западзіны і лагчыны на 3 ад р. Волга. Клімат сухі, кантынентальны. Колькасць ападкаў на Пд і У менш за 200 мм у год. Пераважаюць пустыні і паўпустыні. У ВолгаАхтубінскай пойме бахчаводства, садаводства, агародніцтва. Здабыча нафты і газу (УралаЭмбінскі нафтагазаносны раён), у азёрах (Эльтон і Баскунчак) — кухоннай солі. Астраханскі запаведнік.
    ПРЫКАЧВАННЕ ГЛЁБЫ, агратэхнічны прыём, ураўнаванне і ўшчыльненне паверхневага слоя глебы каткамі. Захоўвае глебавую вільгаць, памяншае перапады тры, забяспечвае раўнамернае загортванне насення і найлепшыя ўмовы для ўкаранення і кушчэння раслін, прадухіляе асяданне глебы, садзейнічаё назапашванню ў глебе пажыўных рэчываў у лёгказасваяльных формах, павялічвае мікрабіял. актыўнасць глебы. Праводзяць перад сяўбой (асабліва ў сухую вясну), пасля сяўбы (часцей для дробнага насення), пры агаленні вузла кушчэння аз