Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
сторавую кампазіцыю. Гал. фасад вылучаны лоджыяй на 2 узроўнях у рызаліце з праёмамі, завершанымі спічастымі і кілепадобнымі аркамі. Рызаліт, завершаны невысокім атыкам, аздоблены складанай па форме нішай у цэнтры. Пасля 1886 да паўд. тарцовага фасада прыбудаваны 1павярховы аб’ём са сталовай і аранжарэяй; пазней да яго прыбудавалі 2павярховы Гпадобны ў плане корпус; да паўд. тарцовага фасада далучылі 3павярховы вежападобны аб’ём, завершаны нізкім шатровым дахам. У 1й пал. 19 ст. перад гал. фасадам палаца пастаўлена 3ярусная вежа з гадзіннікам, завершаная высокім шатром са шпілем і флюгерам (не захавалася). П а р к мяшанага рэгулярнапейзажнага тыпу. Закладзены ў канцы 17—пач. 18 ст. на ўзор італьян. тэраснага саду (захаваўся часткова). Пл. 4,5 га. Перад гал. фасадам
палаца невял. партэр і пейзажная частка парку. У парку стаялі мураваная капліца, свіран, былі 2 сажалкі, вадзяны млын (не захаваліся). Сярод дрэў лістоўніцы Сукачова і еўрап., арэх маньчжурскі, піхта сібірская, таполя канадская і інш. В.Р.Анціпаў, Ю.А.Якімовіч. ПРЫЛЯЖАЕЎ Мікалай Аляксандравіч (27.9.1877, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 26.5.1944), расійскі і бел. хімікарганік. Чл.кар. Pac. АН (1933). Акад. Нац. АН Беларусі (1940, чл.кар. 1936). Скончыў Варшаўскі унт (1900), у якім працаваў у 1912—15 (з 1913 праф.), з 1915 у Кіеўскім політэхн. інце, з 1924 у БДУ, з 1935 у БПІ. Адначасова ў 1931—33 ды
М.А Прыляжаеў
рэктар Інта хіміі АН Беларусі. Навук. працы пераважна па хіміі арган. кіслародзмяшчальных злучэнняў. Распрацаваў метад атрымання эпаксідных злучэнняў акісленнем алефінаў па падвойнай сувязі пераксідам бензаілу (рэакцыя П.; 1909), які выкарыстоўваюць у лабараторнай практыцы для сінтэзу вугляводаў, стэроідаў, ліпідаў і інш. прыродных злучэнняў. Прэмія імя А.М.Бутлерава Пецярбургскай АН 1912.
Тв:. Органяческне перекнсн н прймененне нх для окнслення непредельных соедмненнй. Варшава, 1912.
Літ.: Ахрем А.А., Прнлежаева Е.Н., Мешеряков А.П. Жнзнь н деятельность Н.А.Прнлежаева // Журн. обшей хнмнн. 1951. Т. 21, вып. 11; Прнлежаева Е.Н. Реакцня Прйлежаева. М., 1974.
ПРЫМА (ад лай. prima першая) у м у з ы ц ы, 1) першая ступень дыятанічнай гамы; асноўны тон (гук) лада; ніжні гук акорда ў асноўным выкладанні. 2) Інтэрвал, які мае якасную велічыню 0 тонаў, колькасную — 1 ступень. 3) Першая партыя ў групах аднародных інструментаў аркестра або ансамбля (напр., 1я скрыпка, 1я флейта).
ПРЫМАКбЎ Яўген Максімавіч (н. 29.10.1929, Кіеў), расійскі дзярж. і паліт. дзеяч, Акад. Pac. АН (1979, чл.кар. з 1974), др эканам. н. Скончыў Маскоўскі інт усходазнаўства (1953). Працаваў у Дзярж. кце СССР па радыёвяшчанні і тэлебачанні (1953—62), газ. «Правда» (1962—70), Інце сусв. эканомікі і міжнар. адносін AH СССР (1970—77). Дырэктар інтаў усходазнаўства (1977—85), сусв. эканомікі і міжнар. адносін (1985—89) AH СССР. У 1989—90 канд. у чл. Палітбюро ЦК КПСС, старшыня Савета Саюза Вярх. Савета СССР. У вер. —ліст. 1991 першы нам. старшыні
КДБ, у ліст. — снеж. 1991 дырэктар Цэнтр. службы разведкі СССР. Дырэктар Службы знешняй разведкі (1991—96), міністр замежных спраў (1996—98), старшыня ўрада (вер. 1998 — май 1999) Рас. Федэрацыі. Са снеж. 1999 кіраўнік фракцыі «Айчына — уся Расія» ў Дзярж. думе Расіі. Працы па эканам., сац.паліт. гісторыі і міжнар. адносінах краін Б. Усходу. Дзярж. прэмія СССР 1980.
Тв.: Анатомня блнжневосточного конфлнкта. М., 1978; Восток после краха колоннальной снстемы. М., 1982.
ПРЫМАС (лац. primas галоўная асоба ад primus першы), 1) у рымскакаталіцкай царкве тытул арцыбіскупа (мітрапаліта), які валодае ганаровым (часам і юрыдьгчным) першынством над астатнімі біскупамі і мітрапалітамі пэўнай краіны. На Беларусі рымскакаталіцкая царква мае свайго арцыбіскупа мітрапаліта і юрысдыкцыі П. ў Польшчы не падлягае. 2) Афіцыйны тытул архіепіскапа Кентэрберыйскага ў Англіі як першаіерарха англіканскай царквы.
ПРЫМАТ (ад лац. primatus першае месца, старшынство), перавага, асноўнае значэнне, першаснасць.
ПРЫМАТАЛОГІЯ (ад пршіаты + ...логія), раздзел заалогіі, які вывучае прыматаў, іх анатомію, эмбрыялогію, фізіялогію, паходжанне, сістэматыку, распаўсюджванне і лад жыцця. Як навук. дысцыпліна аформілася ў 2й пал. 1950х г. (М.Ф.Нестурх, 1960). П. м е д ы ц ы н с к а я — адзін з навук. кірункаў у эксперым. медыцыне, які вывучае паталогію чалавека ў доследах на малпах. Гл. таксама Антрапалогія.
Літ.: Нестурх М.Ф. Прнматологмя н антропогенез. М., 1960; Фрндман Э.П. Прнматы. М., 1979.
ПРЫМАТЫ (Primates), атрад вышэйшых млекакормячых надатр. плацэнтарных. Вядомы з верхняга мелу (каля 130 млн. г. назад). Найб. стараж. прадстаўнікі — залямбдалестасы, ад якіх эвалюцыяніравалі лемурападобныя і тарзіпадобныя (продкі даўгапятаў) і ад якіх паходзяць шыраканосыя і вузканосыя малпы. 2 падатр.: паўмалпы і малпы. Каля 200 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных лясах Азіі, Афрыкі, Цэнтр. і Паўд. Амерыкі. Жывуць на дрэвах, ёсць паўназемныя і наземныя формы. Большасць відаў актыўныя днём. Трымаюцца статкамі, радзей парамі ці паасобна. Згуртаванні П. маюць складаную арганізацыю і супадпарадкаванне. 69 відаў і падвідаў П. занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. ад 13 см (лемуры мышыныя. ігрункі карлікавыя) да 200 см (гарыла), маса ад 60 г да 180 кг і больш (у няволі). Большасць П. маюць хвост. Валасяное покрыва развітое, у паўмалпаў — з падшэрсткам. У многіх П. поўсць і безвалосыя ўчасткі скуры ярка афарбаваныя. Вочы карыя або жоўтыя. Ва ўсіх малпаў канечнасці пяціпальцыя. добра развітыя, вял. пальцы ў многіх П. проціпас
72 ПРЫМАЎКА
таўлены інш. пальцам. 1х канцавыя фалангі маюць ногці (акрамя тупаііевых). Кара галаўнога мозга ў паўмалпаў з малой колькасцю барознаў і звілін, у малпаў (і чалавека) вял. паўшар’і мозга добра развітыя, са шматлікімі барознамі і звілінамі (акрамя ігрунковых). Зрок і слых развітыя, нюх рэдукаваны. Зрок пераважна бінакулярны, у малпаў і чалавека каляровы. Зубная сістэма гетэрадонтная (разцы, іклы, карэнныя); у большасці паўмалпаў і ўчэпістахвостых малпаў 36 зубоў, у вузканосых малпаў і чалавека — 32. Усёедныя. Размнажаюцца ўвесь год, нараджаюць звычайна I дзіцяня (у ніжэйшых — 2—3).
Літ.: Жнзнь жявотных. Т. 7. 2 нзд. М., 1989. Гл. таксама літ. да арт. Прьшаталогія.
А.М.Петрыкаў. ПРЬІМАЎКА, кароткі афарыстычны выраз, у якім вобразна, з пэўнай эмац. фарбоўкай вызначаецца якаян. жыццёвая з’ява; жанр нар. паэтычнай творчасці. У адрозненне ад прыказкі, як правіла, не з’яўляецца самастойным суджэннем і залежыць ад кантэксту, у ёй няма такога абагульнення і павучання. Але П. ў большай ступені ўласйівы экспрэсіўнасць, сатыра і гумар, тэматычная канкрэтнасць. Па структуры П. звычайна адначленныя: «старасць не радасць», «старога мяшка на залатаеш», «як кот наплакаў», «віламі па вадзе пісана» і інш. Бываюць і двухчленныя: «Шумеў бы і я, каб жонкі не баяўся».
Літ:. Гл. да арт. Прыказка. А.С.Фядосік. ПРЫМАЦКІЯ ПЁСНІ. адна з разнавіднасцей сацыяльнабытавых песень. Вядомы многім народам. Асн. тэма песень — жыццё беднякапрымака ў заможнай сям’і жонкі. Большасць іх пачынаецца са сцвярджэння: «А хто ў прымах не бываў, той гора не знае». П.п. не вызначаюцца складанасцю і багаццем сродкаў маст. выразнасці. Найб. пашыраны матыў П.п. — крыўда на скупую цёшчу, лянівую і злосную жонку. Часам заканчваліся паказам, як прымакі з гора ідуйь тапіцца. Выконваліся звычайна мужчынамі. У працэсе эвалюцыі сталі ўспрымацца як гумарыстычныя.
Публ:. Сацыяльнабытавыя песні. Мн., 1987.
Літ.: Петровская Г.А.Белорусскне соцнальнобытовые песнн. Мн., 1982.
Г.А. Пятроўская.
ПРЫМАЦТВА, шлюб, пры якім мужчыну прымалі ў дом і ў сям’ю жонкі і цесця, калі іх двор не меў свайго сынанаследніка. Пашыраная сай.эканам. з’ява дарэв. побыту бел. сялянства. У прымы звычайна ішлі беззямельныя або тыя сыны, якім не ставала зямельнага надзелу. Прававое становішча зяцяпрымака залежала ад галавы сям’і. Прымак мог стаць сапраўдным гаспадаром, калі яго брала да сябе ўдава, у якой не было сына.
ПРЫМЕКСІКАНСКАЯ НІЗІНА На ПдУ Паўн. Амерыкі, у 3LLLA і Мексіцы. Акаймоўвае ўзбярэжжа Мексіканскага зал., на ПнУ зліваецца з Прыатлантычнай нізінай. Шыр. 350 км. П. н. ўяўляе
сабой рухомую вобласць прагіну Мексіканскага зал. Складзена з тоўшчы марскіх асадкавых парод магутнасцю да 6—10 тыс. м. Характэрны саляныя купалы, якія змяшчаюць радовішчы солі і нафты. Паверхня паступова павышаецца на Пн да 150 м, перарэзана далінамі рэк. Плоская алювіяльная нізіна на ўзбярэжжы акружана лагунамі, пясчанымі косамі, прыбярэжнымі астравамі. Для ўнутр. раёнаў характэрны куэставы рэльеф. Клімат субтрапічны, на ПдЗ трапічны. Сярэдняя тра студз. на Пн 4°С — 8°С, на ўзбярэжжы 12°С — 18 °C, ліп. 26 °C — 28°С. Ападкаў на 3 600— 800 мм, на У 1200—1500 мм за год. У жн. — вер. частыя трапічныя цыклоны, здараюцца тарнада. Больш за '/з тэр. ўкрыта лясамі. Характэрны хваёвыя лясы, якія ў раёне куэст змяняюцца мяшанымі (хвоя, шыракалістыя лістападныя і вечназялёныя віды). На 3 — саванны, па рачных далінах —лясы з nicy, горнага кіпарысу, тапалёў; на ўзбярэжжы — маршы. Субтрапічнае пладаводства. Вырошчваюцца бавоўнік, цукр. трыснёг; плантацыі тытуню. Здабыча нафты і газу. Найб. гарады: Новы Арлеан, Х’юстан (ЗША), Тампіка, Веракрус (Мексіка). М.В.Лаўрыновіч.
ПРЫМЕТНІК, знамянальная часціна мовы, якая абазначае прыкметы прадметаў, з’яў і жывых істот. Паводле значэння падзяляюцца на якасныя і адносныя.
Я к а с н ы я выражаюць якасці і ўласцівасці прадметаў, маюць ступені параўнання, формы суб’ектыўнай ацэнкі і меры якасці («бялюсенькі», «гаркаваты», «страшэнны», «даўжэзны»), могуць утвараць поўную і кароткую формы («дужы», «дуж»), бываюць невытворныя («добры», «новы») і вытворныя («клапатлівы», «працавіты»), Адносныя паказваюць на прыкмету прадмета праз адносіны да інш. прадметаў, асоб, дзеянняў ці акалічнасцей («летні вечар», «дзіцячы смех»), пры вобразнапераносным ужыванні лёгка пераходзяць у якасныя («жалезная воля», «братні прыём»), бываюць толькі вытворныя («зімовы», «спартыўны»). Разнавіднасць адносных — прыналежныя П., якія абазна