• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    н наваколля і лёс індывіда. Сістэма П. і з. памагала грамадству захоўваць гарманічныя ўзаемаадносіны са светам, у т.л. і з міфічным, прадухіляць небяспечныя ўчынкі дэманічных сіл, часам рэкамендавала звяртацца да іх па дапамогу. Напр., у беларусаў кантакт з лесавіком забяспечвала шапка, надзетая задам наперад, барана каля дзвярэй засцерагала ад пранікнення ў хату чараўнікоў. П. і з. суадносяцца з раскладам на дзень, домам і гаспадаркай, адзеннем і ядою, святамі і надвор’ем, адносінамі ў сям’і і паміж аднавяскоўцамі. Таму багацце П. і з. невычэрпнае. Яны складваюцца ў адзін вялікі тэкст, што запаўняе духоўную дзейнасць народа; прысутнічаюць у нар. свядомасці як ментальныя існасці, як кіраўніцтва да дзеяння. У жьіцці няма патрэбы моўна выражаць зашыфраваную ў іх інфармацыю; яна ўзнікае, напр., пры перадачы ведаў дзецям або інш. калектыву. Таму сфера П. і з. як моўнага жанру даволі абмежаваная.
    Публ.: Беларускія народныя прыкметы і павер'і. Кн. 1—3. Мн., 1996—99.
    Т.ВВалодзіна.
    ПРЫМЫКАННЕ, від падпарадкавальнай сінтаксічнай сувязі паміж членамі словазлучэння, пры якой незмяняльныя словы (прыслоўі, дзеепрыслоўі, інфінітывы) сэнсава і граматычна залежаць ад інш. адзінак. Напр., «размаўляць стоячы», «прыйсці ўвечары», «аматар пажартаваць», «дарога ўгору». Прымыкаюць да гал. слова і асобныя формы змяняльных адзінак («дом восем», «крычы грамчэй», «словы «не хачу», «у возеры Нарач», «з паэмы «Новая зямля»), але
    форма залежнага элемента не вызначаецца (не кіруецца) гал. кампанентам і не падлягае зменам. На мяжы чыстага П. і слабага кіравання знаходзіцца т.зв. іменнае (склонавае) П.: «падарунак ад бацькі», «чытаць па вечарах». Сродкі афармлення П. — інтанацыя, парадак слоў у сказе, сэнсавыя сувязі слоў у кангэксце.
    Літ.: Беларуская граматыка Ч. 2. Сінтаксіс. Мн., 1986. А.Я.Міхневіч. ПРЫНАЗбЎНІК, службовае слова, з дапамогай якога выражаюцца адносіны паміж галоўнымі і залежнымі кампанентамі словазлучэння. П. марфалагічна нязменныя, не маюць самаст. лексічнага і грамат. значэння, не з’яўляюцца членамі сказа. Ужываюцца з паўназначнымі словамі, дапаўняюць іх ці ўдакладняюць значэнне пэўнага ўскоснага склону. Значэнне П. выяўляецца ў словазлучэнні, дзе яны выражаюць розныя грамат. адносіны (прасторавыя, часавыя, аб’ектныя, якасныя, колькасныя, размеркавальныя, прычынныя, мэтавыя, параўнальныя, спосабу дзеяння, меры і ступені і інш.).
    Могуць ужывацца з адным склонам («каля», «праз»), двума («аб», «пад») і трыма («у», «па»). Паводле марфал. будовы і паходжання П. падзяляюцца на невытворныя («з», «пры») і вытворныя («збоку», «наконт»), паводле структуры — на простыя («ад», «замест»), складаныя («зза», «панад») і састаўныя («у адносінах да», «у сувязі з»), У сучаснай бел. мове ў функцыі П. ўжываюцца прыслоўнапрыназоўнікавыя канструкцыі («асобна ад», «згодна з»). Пры перадачы аднолькавых ці блізкіх грамат. значэнняў часта выкарыстоўваюцца розныя П., якія ў такіх выпадках выступаюнь як сінонімы (параўн.: «пад лесам — каля лесу». «з радасці — ад радасці»).
    Літ:. Шуба П.П. Прыназоўнік у беларускай мове. Мн., 1971; Я г о ж. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мн 1987; Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., [985 А.І.Наркевіч. ПРЫНЁМАНСКІ КАНГЛАМЕРАТ, геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963). За 1,5 км на ПнЗ ад в. Прыгодзічы Гродзенскага рна, на правым беразе р. Нёман, на паўн. схіле Калодзежнага рова. Уключае 4 буйныя глыбы пясчанажвіровагалечнага кангламерату, з іх найб. даўж. 10,4 м, шыр. 6,1 м, выш. 5,9 м, у абводзе 27,6 м, аб’ём бачнай часткі 198,4 м3, маса каля 525,7 т. Утварыўся ў выніку цэментацыі карбанатным растворам флювіягляцыяльных адкладаў пры напорным уздзеянні ледавіка каля 150 тыс. г. назад.
    В.Ф.Вінакураў.
    Прынёманскі кангламерат у Гродзенскім раёне.
    ПРЫНСПАТРЫК (Prince Patrick), востраў у зах. ч. Канадскага Арктычнага архіпелага, у групе аврў Пары. Тэр. Канады. 15,8 тыс. км2. Паверхня — раўніна выш. да 247 м. Тундравая расліннасць. На паўд. беразе — пасёлак і метэастанцыя МоўлдБей.
    ПРЫНС^ДУАРД вбСТРАЎ (Prince Edward Island), правінцыя на У Канады, на вве ПрынсЭдуард. Пл. 5,6 тыс. кмг. Нас. 134,6 тыс. чал. (1996). Адм. ц. і асн. порт — г. Шарлатаўн. Востраў нізінны і раўнінны. Выш. да 137 м. Пераважаюць хвойныя і шыракалістыя лясы. На паўн. беразе — нац. парк. Асн. галіны гаспадаркі — жывёлагадоўля, пушная зверагадоўля, рыбалоўства, лясная і дрэваапр. прамсць. Здабыча каменнага вугалю, прыроднага газу, руд урану і ванадыю. Вырошчваюць бульбу, агародніну, фрукты, тытунь. Транспарт марскі, аўгамаб. і чыгуначны. Востраў звязаны з мацерыком чыг. паромам. Турызм.
    ПРЬІНТЭР (ад англ. printer друкар), прылада для аўтам. друку вынікаў апрацоўкі інфармацыі на ЭВМ. Адносіцца да знакасінтэзавальных друкавальных прылад. Адрозніваюйь П. кантактавага друку (маюйь друкавальную, як і ў пішучых машынках, ці ігольчастую галоўку) і бескантактавага друку (струменныя і лазерныя), якія дазваляюць атрымліваць якасныя каляровыя відарысы.
    ПРЫНЦ (ням. Prinz, франц. prince ад лац. princeps першы, галоўны), тытул няйарствуючай асобы каралеўскага ці інш. ўладарнага дому ў Зах. Еўропе. У П. — наследнікаў прастола, якія атрымлівалі ва ўдзел родавую правінцыю, яе назва ўключалася ў тыгул: напр., П. Уэльскі (з 1301), П.Астурыйскі (з 1388),. П. Неапалітанскі (з 1735). У герм. манархіях 19 ст. старэйшы сын правячага герцага ці князя наз. н а с л е д н ы П. Пры Напалеоне III у Францыі наследнік прастола наз. і м перскім П. У герм. імперыі П. к a р о н ы (кронцпрынц) тое, што франц. дафін ці рас. царэвіч. У некат. еўрап. краінах асобы, якія часова кіравалі каралеўствам, наз. П.р э г е н т а м і. Тытул П. носяць наследнікі прастола ў Кувейце, Саудаўскай Аравіі, Тайландзе і некат. інш. краінах Усходу.
    ПРЫНЦЫП (ад principium аснова, пачатак), 1) асноўнае, зыходнае палажэнне якойн. тэорыі, вучэння, навукі і да т.п. 2) Унугранае перакананне ў чымн., пункт погляду, якія вызначаюць адносіны да рэчаіснасці, нормы паводзін і дзейнасці. 3) Асноўная асаблівасць канструкцыі якоган. механізма, прылады.
    ПРЬІНЦЫП Гаўрыла (30.6 або 25.7.1894, Грахава, Боснія і Герцагавіна — 29.4.1918), удзельнік сербскага нац. руху. 3 1914 чл. сербскахарвацкай аргцыі «Маладая Боснія», якая выступала за вызваленне краю ад аўстравенг. акупацыі і стварэнне адзінай югасл. дзяржавы. Па яе заданні
    ПРЫПЯЦКАЕ	75
    28.6.1914 забіў у г. Сараева наследніка аўстравенг. прастола Франца Фердынанда і яго жонку (паводле інш. звестак дзеянні П. і яго паплечнікаў накіроўвала блізкая да сербскай ваен. разведкі тайная аргцыя «Чорная рука», гл. Сараеўскае забойства), што стала зачэпкай для развязвання 1й сусв. вайны. Непаўналетні П. прыгавораны да 20 гадоў катаргі, памёр у турме ад сухотаў.
    ПРЫНЦЫПАТ (ад лац. principatus кіруючая роля, імператарская ўлада), форма ўлады ў Стараж. Рыме, асобы від манархіі, усталяваны Аўгустам у 27 да н.э. Сістэма П. фармальна захоўвала асновы рэсп. форм кіравання, але рэальная ўлада знаходзілася ў руках імператара, які бьгў галоўнакамандуючым усімі рым. арміямі, кіраваў б.ч. правінцый, быў вышэйшым апеляцыйным суддзёй імперыі і практычна галоўным заканадаўцам. Перыяд П., т.зв. Ранняй Імперыі, ахоплівае праўленне дынастый ЮліяўКлаўдзіяў [27 да н.э. — 68 н.э.], Флавіяў [69—96], Антанінаў [96—192].
    Літ.: Е г о р о в А.Б. Рнм на гранн эпох: Пробл. рождення н формнровання прянцнпата. Л., 1985. А.Г.Зельскі. прынцбсы ЫІЗАВПЫ зямля (Princess Elizabeth Land), частка тэр. Усх. Антарктьшы, паміж 73° і 88° у. д., якая абмываецца морамі Садружнасці і Дэйвіса. Тоўшча ледавіковага покрыва 1000 — 1500 м, на ўзбярэжжы — участкі скал, свабодныя ад лёду (аазіс Вестфаль). Адкрыта брыт.аўстр.новазел. экспедьшыяй Д.Моўсана ў 1931 і названа імем англ. прынцэсы (цяпер каралева Вялікабрытаніі Лізавета II).
    ПРЫНЦкЫ РАГНХІЛЬ БЙРАГ (Princess Ragnhild Coast), частка ўзбярэжжа Зямлі Каралевы Мод (Усх. Антарктыда), паміж 20°30' і 34°00' у. д. Акаймаваны шэльфавымі ледавікамі шыр. 10 —50 км, якія цягнуцца ўздоўж узбярэжжа, пераходзяць у ледавіковы схіл і ледавіковае плато Нансенісен (выш. да 3000 м). На яго паўн. мяжы ўзвышаюцца горы СёрРондане і Бельжыка (выш. да 3630 м). Адкрыты ў 1931 нарв. экспедыцыяй Г.Ісаксена і Я.РысерЛарсена. Названы імем нарв. прынцэсы.
    ПРЬібКСКАТЭРАСНЫ ЗАПАВЕДНІК На Пд Маскоўскай вобл., у даліне р. Ака, у Расіі. Засн. ў 1945 з мэтай захавання унікальнага прыроднага комплексу на мяжы хвойнашыракалістых і шыракалістых лясоў. Пл. 4945 га. Тэрасы і тэрасападобныя ўступы. Хваёвыя, бярозавыя і асінавыя лясы. У флоры больш за 800 відаў вышэйшых раслін, у т.л. каля 100 відаў — характэрныя прадстаўнікі стэпавай зоны (вішня стэпавая, цюльпан Біберштэйна, рабчык рускі і інш.). У фауне больш за 50 відаў млекакормячых: звычайныя лось, дзік, ліс, вавёрка, куніца, заяцбяляк, рэакліматызаваны бабёр і казуля сібірская. У арнітафауне 130 відаў птушак, у т.л. глушэц, рабчык, цецярук, дзятлы чорны і зялёны, няясыць і інш. Гадавальнік зуброў. 3 1978 біясферны запаведнік.
    ПРЫПАДАБНЁННЕ ГЎКАЎ, гл. Асіміляцыя.
    ПРЫПАЙ, нерухомы марскі лёд, што ўтвараецца ўздоўж узбярэжжа. Прымацаваны да берага ці ледзянога бар’ера, знаходзіцца паміж водмелямі або айсбергамі, што селі на водмель. Можа ўтварацца натуральным шляхам з марской вады або ў выніку прымярзання да берага дрэйфуючага лёду. Працягласць ад некалькіх метраў да соцень кіламетраў. П., які ўзвышаецца больш як на 2 м над узр. м., наз. шэльфавым лёдам.
    ПРЫПІУКА, частушка, жанр.славеснамузычнага фальклору. Вядома ў творчасці многіх народаў. У беларусаў — аднастрофная, пераважна чатырохрадковая песенька хуткага ці павольнага тэмпу выканання («пад польку» ці «пад вальца»). Верш П. харэічны, рыфмоўка перакрыжаваная ці парная. Вызначаецца лаканізмам, ідэйнай і тэматычнай разнастайнасцю: ад інтымнай лірыкі да гратэску і вострай сатыры. Значнае месца ў П. належыць гумарыст., любоўнай, часткова эратычнай тэматыцы. Найб. ранняя фіксацыя тэрміна «П.» ў «Слове пра паход Ігаравы». Найб. ранні збор бел. П. адносіцца да пач. 19 ст. Захоўвае відавочную сувязь з танцам, рытмічнымі рухамі, блізкімі да танца. Службовая роля П. як песні да танца адбіліся ў шматлікіх яе нар. назвах: скакухі, плясухі, таптушкі ■ і інш. Пры багацці прыпевачнага рэпертуару (да 150 тэкстаў ад аднаго інфарматара) і пранікальнасці П. у розныя абрадавыя і пазаабрадавыя дзействы (хрэсьбіны, вяселлі, вечарынкі і інш.) бе