Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
. нар. П. не мае асобнага месца ў традыц. абрадавым календары.
Пад уплывам фальк. П. ўзнікла літ. П. (Дз. Бедны, У.Маякоўскі). У літ. П. атрымалі развіццё жанравыя асаблівасці нар. П.: злабадзённасць зместу, прамалінейнасць выказвання, экспрэсіўнасць лексікі. Сродкі маст. выяўлення рэчаіснасці нар. П. (трапнасць, гратэскавасць, гнуткасць) выкарыстоўвалі ў сваіх творах В.ДунінМарцінкевіч, Я.Купала, М.Багдановіч, П.Броўка, К.Крапіва, Р.Барадулін і інш. П. ўваходзяць у рэпертуар нар. калектываў.
Публ:. Прыпеўкі. Мн., 1989.
Літ.: Ннкнфоровскнй Н.Я. Белорусскме песнячастушкн. Внльня, 1911; Ціш ч а н к a І.К. Беларуская частушка. Мн., 1971. Л.М.Салавей. ПРЫПІСНЫЯ СЯЛЙНЕ, феадальназалежнае насельніцтва Расіі ў 17 — сяр. 19 ст., якое замест аброку і падушнага падатку было абавязана працаваць на казённых і прыватных здах ці фках. У канцы 17 і асабліва ў 18 ст. ўрад дзеля падтрымкі буйной прамсці шырока практыкаваў прыпіску (звычайна без указання тэрміну) дзярж. сялян да здаў ці мануфактур на Урале і ў Сібіры. Фармальна сяляне заставаліся ўласнасцю дзяржавы, але прадпрымальнікі эксплуатавалі і каралі іх як сваіх прыгонных. Цяжкае становішча П.с. выклікала шматлікія паўстанні і ўцёкі. 3 канца 18 ст. ўрад спыніў прьгпіску сялян да здаў. У пач. 19 ст. П.с. пад назвай «неадменных работнікаў» увайшлі ў катэгорыю
пасэсійных сялян, скасаваную ў 1861 —63 пасля адмены прыгоннага права.
Літ:. Панкратова А.М. Формнрованме пролетарната в Росснн. (XVII — XVIII вв.). М., 1963.
ПРЫПбЙ, метал ці сплаў, які запаўняе зазор паміж дэталямі, што злучаюцца пры пайцы. Тра плаўлення П. ніжэйшая за тру плаўлення матэрыялаў, што спайваюць. Расплаўлены П. павінен добра змочваць матэрыялы, якія злучаюць, а пры застыванні ўтвараюць шчыльныя, каразійнаўстойлівыя злучэнні. Пашыраны П. на аснове волава, свінцу, цынку, медзі, нікелю, серабра. ПРЫПЯЦКАДАНЁЦКІ АЎЛАКАГЕН пахаваны палеазойскі рыфт. Уключае Данецкі рыфт, БрагінскаЛоеўскую седлавіну і Прыпяцкі рыфт. Даўж. 1200 км, шыр. 70—170 км. Сфарміраваўся ў герцынскі тэктанічны этап, пераважна ў познім дэвоне. У паўн.зах. напрамку глыбока ўразаецца ва Усх.Еўрап. платформу з боку яе паўд. складкавага абрамлення і заканчваецца на ўсх. схіле Палескай седлавіны. На ПнУ аўлакаген адмежаваны ад Беларускай і Варонежскай антэкліз БаранавіцкаАстраханскім, а на ПдЗ ад Украінскага шчыта — ПалескаМаныцкім глыбіннымі мантыйнымі разломамі. Запоўнены магутнай тоўшчай вулканагеннаасадкавых парод рыфею, венду і дэвону; адклады карбону, пярмі, трыясу, юры, мелу, палеагену, неагену і антрапагену складаюць накладзеную на рыфт ПрыпяцкаДняпроўскую сінеклізу. Магутнасць асадкавага чахла павялічваецца яп 1—6 км на ПнЗ да 12 км, магчыма да 24 км на ПдУ. ВС.Конішчаў
ПРЫПЯЦКАДНЯПРбЎСКАЯ СШЕКЛІЗА, буйная адмоўная тэктанічная структура УсходнеЕўрапейскай платформы. Выцягнута ў паўн.зах. напрамку на 900 км, шыр. да 200 км і больш. Размешчана паміж Беларускай і Варонежскай антэклізамі на ПнУ і Украінскім шчытом на ПдЗ, накладзена на іх схілы, а таксама на познадэвонскія Прыпяцкі, Дняпроўскі рыфты і БрагінскаЛоеўскую седлавіну. Запоўнена асадкавымі адкладамі карбону, пярмі, трыясу, юры, мелу, палеагену, неагену і антрапагену магутнасцю да 12 км.
В. С.Конішчаў.
ПРЬІПЯЦКАЕ пал£ссе, фізікагеаграфічны раён у сярэдняй ч. падправінцыі Беларускага Палесся. Размешчаны на Пд Беларусі, займае ўсх. ч. Брэсцкай, Пд Мінскай, крайні ПдЗ Магілёўскай, зах. ч. Гомельскай абласцей. Мяжуе з Брэсцкім Палессем і Загароддзем на 3, Баранавіцкай і Цэнтральнабярэзінскай раўнінамі на Пн, Гомельскім і Мазырскім Палессем на У і ПдУ, Жытомірскім і Валынскім Палессем на Пд. Выш. 125—145 м, найб. 186 м (на 3 ад в. Чалюшчавічы Петрыкаўскага рна Гомельскай вобл.). Пл. больш за 20 тыс.
76 ПРЫПЯЦКАЯ
км2. Працягласць з 3 на У ад 140 да 220 км, з Пн на Пд ад 105 да 140 км.
У тэктанічных адносінах цэнтр. і ўсх. ч. П.П. прымеркаваны да Прыпяцкага прагіну, зах. ч. — да Палескай седлавіны. Асадкавы чахол у Прыпяцкім прагіне (магутнасць пераважна 1,5—2,6 км) угвораны адкладамі верхняга пратэразою, палеазою, мезазою і кайназою, сярод якіх больш развіты верхнедэвонскія саляносныя тоўшчы; на Палескай седлавіне (магутнасць 0,4—0,6 км) пераважна складзены з парод верхняга пратэразою, мелу, палеагену і неагену. Антрапагенавыя адклады (магутнасць 10—20 м на Пд і ў цэнтры, 50—70 м на Пн, да 80—100 м на 3) — азёрныя, балотныя, алювіяльныя, эолавыя„ водналедавіковыя. Марэна бярэзінскага зледзянення трапляецца на ПнУ, дняпроўскага і сожскага на крайнім ПнЗ. На невял. плошчах (у раё.че г. Столін, в. Глушкавічы Лельчыцкага рна Гомельскай вобл.) і на асобных фрагментах рачных далін на паверхню выходзяць даантрапагенавыя адклады.
У рэльефе П.П. спалучаюцца азёрнаалювіяльныя, алювіяльныя тэрасаваныя, поймавыя і водналедавіковыя раўніны, з асобнымі ўчасткамі марэнных раўнін, краявымі ўзгоркамі і градамі, характэрна наяўнасць буйных затарфаваных масіваў і азёр. Мінім. выш. рэльефу 113 м прымеркавана да ўрэзу р.
1
Да арт. Прыпяцкае Палессе. 1. Рака Пціч каля г.п. Капаткевічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобл. 2. Пясчаная дзюна на пласкахвалістай тэрасе каля в. Моршчынавічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобл.
Прыпяць у сутоках з р. Пціч, найб. 155—186 м —да краявых марэнных утварэнняў. Азёрнаалювіяльныя раўніны вылучаюцца на ПнЗ з азёрамі Выганашчанскае, Чорнае, Спораўскае і інш. з адноснымі перавышэннямі паверхні 0,5—1,5 м; уздоўж р. Арэса і вакол воз. Чырвонае з адноснымі выш. 1—2 м (зрэдку трапляюцца пясчаныя ўзгоркі выш. да 5 м); паміж рэкамі Сцвіга і Убарць у шыротным напрамку з ваганнямі адносных выш. 0,3—0,5 м. Водналедавіковыя раўніны маюць хвалістую паверхню з нахілам у бок р. Прыпяйь, з адноснымі выш. ад 1,5 да 3—5 м, ускладненую ланцугамі дзюн або асобнымі марэннымі ўзгоркамі. Каля г.п. Лагішын і в. Парахонск Пінскага рна Брэсцкай вобл. дэнудаваныя краявыя ледавіковыя грады і ўзгоркі, згладжаныя і 'выцягнутыя ў субшыротным напрамку. Размытыя краявыя ледавіковыя грады (адносныя перавышэнні 8—10 м, радзей 15—20 м) захаваліся каля г.п. Акйябрскі і г. Петрыкаў, в. Мілевічы і Вятчын Жыткавіцкага рна Гомельскай вобл. У даліне р. Прыпяць пойма і 2 надпоймавыя тэрасы. Пойма нізкая, забалочаная, паверхня ўскладнена пясчанымі грывамі (выш. 0,5—1 м, шыр. 30—40 м, даўж. 0,2—1,5 км). Першая надпоймавая тэраса акумулятыўная, шыр. ад 1—2 км да 8 км (на левабярэжжы), у месцах упадзення найб. прытокаў да 10—18 км. Паверхня роўная, месцамі забалочаная. Другая тэраса эразійнаакумулятыўная, шыр. ад 0,2—0,5 км да 18 км. Паверхня плоскахвалістая з перавышэннямі 3—5 м, характэрны астанцы марэннай раўніны. Абедзве тэрасы ўскладнены эолавымі формамі. Карысныя выкапні: гліны тугаплаўкія, мел, каалін, буд. і абліцовачны камень, буд. пяскі, калійныя і каменная солі, буры вугаль, торф, сапрапель. Сярэдняя тра студз. 5,5 °C, ліп. 18,3 °C, ападкаў 632 мм за год (паводле даных Палескай балотнай станцыі). Гал. водныя і дрэнажныя артэрыі — р. Прыпяць з прытокамі Піна, Ясельда, Бобрык 1ы, Цна, Лань, Случ, Бобрык 2і, Пціч, Трэмля, Іпа, Стыр, Гарынь, Сцвіга з Маствой, Убарць. Найб. азёры: Чырвонае, Выганашчанскае, Чорнае, Спораўскае, Бабровіцкае, Белае. Вадасховішчы: Салігорскае (часткова), Лактышы, Пагост. Разгалінаваная сетка меліярац. каналаў, Агінскі канал. Высокі ўзровень грунтавых вод і пастаяннае забалочванне абумоўлена недастатковай гушчынёй гідралагічнай сеткі. Істотнае значэнне маюць талыя і дажджавыя воды, якія часта выклікаюць разводдзі (да катастрафічньгх). У гэты перыяд пад’ём вады ў р. Прыпяць дасягае 4—5 м (радзей 6—7 м), Гарыні — 3,5—4,5 м. Шыр. разліваў у р. Прыпяць 5—15 км, да 25 км, яе прытокаў у сярэднім каля 3 км. Перыяд разводдзяў доўжыцца 40—90 дзён. Для глебавага покрыва характэрна частая змена дзярновападзолістых, дзярновых забалочаных і тарфянабалотных глеб. Трапляюцца глебы дзярноваглеістыя, поймавыя (алювіяльныя)
і інш. Лясістасць П.П. найменшая (да 32%) у Пінскім рне, найб. у Жыткавіцкім (56%) і на Пн Лельчыцкага рнаў. Пашыраны хваёвыя, шыракалістахваёвыя, чорнаальховыя, бярозавыя лясы, дубровы. Пад балотамі 23% тэрыторыі, больш як 1/3 з іх асушаны. Пад ворывам 30% тэрыторыі. У межах П.П. нац. парк Прыпяцкі, ландшафтныя заказнікі Прастыр, Стрэльскі, Сярэдняя Прыпяць, Альманскія балоты; біял. — Борскі, Жыткавіцкі, Лунінскі, Ялоўскі, гідралагічны — Выганашчанскае. М.А.Шышонак.
ПРЫПЯЦКАЯ ВАЁННАЯ ФЛАТЫЛІЯ, аператыўнае аб’яднанне баявых суднаў у ліп. —вер. 1919 на стыку 16й арміі Зах. фронту з 12й арміяй Паўд.Зах. фронту. Створана на р. Прыпяць і яе прытоках на базе Прыпяцкага атрада рачных суднаў, папоўнена атрадам ваенных маракоў з Чудской, Латвійскай флатылій і Заходнядзвінскай ваеннай флатыліі і караблямі Дняпроўскай ваеннай флатыліі. Гал. базы — г.Мазыр і ст. Калінкавічы, тылавая — Нароўля, аператыўная — Багрымавічы. У склад флатыліі ўвайшлі 7 узбр. параходаў, 7 мотакатэраў, паравы баркас, некалькі баржаў, Нараўлянская суднарамонтная майстэрня, майстэрні на прыстані Пхоў. У ліп. маракі флатыліі разам з часцямі Чырв. Арміі вызвалілі ад польскіх войск Тураў, у жн. ўдзельнічалі ў стварэнні Мазырскага ўмацаванага раёна. У вер. 1919 вызвалілі Петрыкаў і прадухілілі захоп праціўнікам Мазыра. Пастановай РВС Сав. Расіі ад 27.8.1919 Прыпяцкая флатылія ўключана ў склад Дняпроўскай ваен. флатыліі (да 26.9.1919 выконвала самастойныя задачы). Камандуючыя: М.А.Іокіш, ПА.Пашкін (з 10.8.1919), камісар А.М.Кульберг. І.Я.Краўцоў.
ПРЬІПЯЦКАЯ ГАЗАНАФТАНбСНАЯ ВОБЛАСЦЬ У Гомельскай, часткова Магілёўскай і Мінскай абл., уваходзіць у ДняпроўскаПрыпяцкую газанафтаносную правінцыю. Прымеркавана да Прыпяцкага прагіну. Пл. каля 32 тыс. км2' даўж. 260 км, шыр. да 130 км. Першае Рэчыцкае радовішча нафты адкрыта ў 1964, усяго выяўлена 62 нафтавыя і 1 нафтагазакандэнсатнае радовішча (2000). Агульныя геал. запасы нафты складаюць (2000): 341,7 млн. т, у т.л. здабываемыя 72 млн. т; здабываемыя запасы кандэнсату 443 тыс. т, растворанага газу 8 млрд. м3, свабоднага газу — 1 млрд. м . За час эксплуатацыі здабыта нафты 102,43 млн.т. Больш як палавіна астатніх запасаў адносіцца да катэгорыі цяжказдабываемых. Дадаткова прагнозныя рэсурсы нафты складаюць 191,9 млн. т, але мяркуецца, што значная частка іх нізкарэнтабельная (цяжказдабываемая, ці з запасамі меней за 0,05 млн. т, з глыб. залягання больш за 3500 м, ці на тэрыторыі з высокім радыяцыйным забруджваннем і інш.). Найбуйнейшыя па запасах (пачатковых) нафты Асташкавіцкае радовішча нафты (34,7 млн. т), Рэчыцкае (34,2 млн. т.) і Вішанскае радовішча нафты (14,2 млн. т). І.Р.Захарыя.
прыпяцкі 77
ПРЫПЯЦКАЯ ЎПАДЗІНА, тэктанічная структура на ПдУ Беларусі, тое, што Прыпяцкі прагін.
ПРЫПЯЦКІ, нацыянальны парк у Жыткавіцкім, Петрыкаўскім і Лельчыцкім рнах Гомельскай вобл. Створаны ў 1996 з мэтай захавання і ўзнаўлення унікальных прыродных комплексаў Палесся, развіцця вытв.гасп. базы рэгіёна, арганізацыі турызму і адпачынку насельніцтва. Пл. 82,4 тыс. га, у т.л. запаведная 29,2 тыс. га.
У склад парку ўвайшлі тэр. Прыпяцкага ландшафтнагідралагічнага запаведніка і ўчастак р. Прыпяць з пойменнымі і прыпоймавымі землямі левабярэжжа. Займае ч. Палескай нізіны. Рэльеф раўнінны са шматлікімі паніжэннямі і эолавымі ўтварэннямі. Поймавыя і лесабалотныя комплексы складаюць 95% тэр. парку. Поймавыя (пераважна дробназлакавыя) лугі. Нізінныя, пераходныя і вярховыя балоты (у правабярэжнай ч. парку буйнейшы ў Еўропе масіў балот пераходнага і вярховага тыпаў). Расліннасць ПалескаПрыдняпроўскай геабат. акругі, падзоны шыракалістахваёвых лясоў. Лясы займаюць 70% тэр., уключаюць 25 відаў дрэвавых і 33 кустовых парод. Хвойныя, шыракалістыя, драбналістыя вытворныя, лісцевыя карэнныя балотныя і поймавыя лясы з хвоі, бярозы пушыстай і павіслай, дуба, вольхі чорнай, ясеня, асіны, граба, елкі (астраўныя мікрапапуляцыі і прымесь у мяшаных насаджэннях). Сярэдні ўзрост лясоў 70 гадоў. У падлеску ляшчына, рабіна, крушына ломкая, свідзіна, чаромха, вярба, парэчкі. Унікальныя поймавыя дубровы (сярэдні ўзрост перавышае 200 г