• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    я г. адзін з цэхаў мінскага зда «Энергія» вырабляў вагі. У 1930 створаны вагавы зд «Ударнік». У пач. 1950х г. пачата вытвсць больш складаных і дакладных прылад. Як асобная галіна П. сфарміравалася ў 1950—60я г. з уводам у дзеянне Гомельскага завода вымяральных прылад і інш. Разнастайныя прылады прамысл., энергет. і быт. прызначэння выпускаюць Брэсцкі электрамеханічны завод, Віцебскае вытворчае аб’яднанне «Электравымяральнік», Віцебскі прыладабудаўнічы завод, Гродзенскі завод «Радыёпрылада», Магілёўскі завод «Электрарухавік», Мінскае вытворчае аб ’яднанне вылічальнай тэхнікі, Мінскі гадзіннікавы завод, Мінскі прыборабудаўнічы завод і інш. Н.д. і доследнаканструктарскія работы ў галіне П. вядуцца ў Мінскім навуковадаследчым прыборабудаўнічым інстытуце.
    У. I. Шамкаловіч.
    ПРЫЛАДЫ ВЫТВбРЧАСЦІ, прыл а д ы п р а ц ы, частка сродкаў вытвсці, з дапамогай якіх або праз якія (абсталяванне, машыны, станкі і г.д.) чалавек уздзейнічае на аб’екты, прадметы працы, ператвараючы іх у гатовую прадукцыю. Тэрмін «прылады працы» шырока выкарыстоўваўся ў марксісцкай паліт. эканоміі, у сучаснай эканам. навуцы ўжываецца рэдка.
    ПРЫЛЁПСКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ПАДПблЛЕ ў Вялікую А й чынную вайну. Дзейнічала з ліп. 1941 да снеж. 1942 у вёсках Багута, Задомля, Ляды, Пагарэлкі, Прылепы, Прыстрамы Прылепскага с/с Смалявіцкага рна Мінскай вобл. У розны час налічвала больш за 20 чал. (кіраўнікі І.Д.Будай, П.І.Санковіч). Падпольшчыкі трымалі сувязь з падп. групамі і партыз. атрадамі Смалявіцкага, Лагойскага і Барысаўскага рнаў, працавалі па іх заданнях. Аргцыя была своеасаблівым базавым перасылачным пунктам для людзей, што ішлі з лесу ў Мінск або ў партызаны, і тут атрымлівалі зброю, дакументы, прытулак, праваднікоў. Падполлю Мінска патрыёты дапамагалі прадуктамі, вывозілі з горада лістоўкі, шрыфты, зброю, учынялі дыверсіі. У вер. 1942 пасля правалу Мінскага падполля асн. частка падпольшчыкаў пайшла да партызан. А.М.Літвін.
    ПРЫЛЁПСКІ, ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Мінскім рне. Створаны ў 2000 з мэтай захавання ў натуральным стане ландшафтных комплексаў з высокаўзроставымі хваёвымі лясамі, рэдкімі і знікаючымі відамі раслін і жывёл. Пл. 3242 га. Шыракахвалістыя водналедніковыя ўрочышчы з камавымі і марэннымі ўзгоркамі, лагчыны, даліны, вярховыя і пераходныя балоты. Лясы з карэнных дрэвастояў: хвойнікі (56%), ельнікі (35%), бярэзнікі з дамешкамі асіны (9%). У флоры 428 відаў сасудзістых раслін, у т.л. 16 рэдкіх і знікаючых: гарлянка пірамідальная, купальнік горны, пярэсна еўрапейская, пылкагалоўнік чырвоны, лілея кучаравая, кураслеп лясны, шпажнік чарапіцавы і інш. занесены ў Чырв. кнігу Беларусі. Шмат гасп.карысных відаў, у т.л. ажына, парэчкі, суніцы і інш. 3 прадстаўнікоў фауны дзяцел зялёны і саракуш шэры занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
    П.І.Лабанок.
    ПРЫЛЁПЫ, вёска ў Прылепскім с/с Смалявіцкага рна Мінскай вобл., на р. Усяжа. Цэнтр калгаса. За 21 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Смалявічы, 31 км ад Мінска. 477 ж., 164 двары (2000). Цэхі па вытвсці макаронных вырабаў, газіраваных напіткаў, дрэваапрацоўчы. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. У П. гарадзішча і за 1,5 км на У ад вёскі курганны могільнік (3я чвэрць 1га тыс. н.э.). У Вял. Айч. вайну дзейнічала Прылепскае патрыятычнае падполле.
    ПРЫЛІВЫ I АДЛІВЫ. перыядычныя ваганні ўзроўню акіяна (мора), абумоўленыя сіламі прыцяжэння Месяца і Сонца ў спалучэнні з цэнтрабежнымі сіламі. Пад дзеяннем сіл, што ўзнікаюць пры абарачэнні Месяца вакол Зямлі і Зямлі вакол Сонца адбываецца дэфармацыя цвёрдага цела Зямлі і ваганні атм. ціску. Зямля пад дзеяннем прыліваўтваральных сіл Месяца і Сонца набывае форму эліпсоіда вярчэння. Водная абалонка Зямлі расцягваецца ўздоўж лініі, накіраванай да Месяца. Прыліваўтваральная сіла Сонца амаль у 2,2 раза меншая, чым Месяца, таму П. і а. ў большай ступені залежаць ад Месяца. Пры сутачным абарачэнні Зямлі П. і а. паслядоўна абыходзяць зямны шар; за месячныя суткі (24 гадз 50 мін) назіраюцца 2 прылівы і 2 адлівы. Іх велічыня і характар залежаць ад узаемнага размяшчэння Зямлі, Месяца і Сонца, ад геагр. шыраты, глыб. мора, формы берагавой лініі і інш. умоў. Прыліў найб., калі Зямля, Месяц і Сонца размяшчаюцца на адной прамой (сізігія), найменшы, калі Месяц, Зямля і Сонца ўтвараюць вугал 90 0 (квадратура). Найвышэйшы ўзровень у час П. і а. наз. поўнай вадой, ніжэйшы — малой вадой. У залежнасці ад перыяду адрозні
    70	ПРЫЛІПАЛЫ
    ваюць П. і а. паўсутачныя, сутачныя і мяшаныя (няправільныя). Пры паўсутачных П. і а. назіраюцца 2 поўныя вады і 2 малыя, пры сутачных — 1 поўная і 1 малая вада. Пры мяшаных П. і а. найб. пашыраны няправільныя паўсутачныя і няправільныя сутачныя прылівы. Велічыня П. і а. ў адкрытым акіяне да 1 м, у залівах і бухтах, берагі якіх паступова звужаюцца, пад’ём вады 'дасягае 18 м (зал. Фанды ў Атлантычным ак. каля берагоў Канады). Звычайна выш. прыліваў каля берагоў акіянаў 2—4 м, ва ўнутр. морах (Чорнае, Балтыйскае) некалькі сантыметраў. Энергія прыліваў можа выкарыстоўвацца на прыліўных электрастанцыях. У выніку зямных прыліваў адбываюцца верт. плаўныя зрушэнні паверхні да 50 см, змены сілы цяжару да 0,2510’5 м/с2 на экватары і інш. з’явы, вывучэнне якіх дазваляе даследаваць унутр, будову Зямлі і асаблівасці будовы зямной кары. Атм. прылівы выклікаюць паўсутачныя змены атм. ціску і адыгрываюць вял. ролю ў дынаміцы верхняй атмасферы.
    ПРЫЛІПАЛЫ, прыліпалавыя (Echeneidae), сямейства рыб атр. акунепадобных (па інш. класіфікайыі — атр. прыліпалападобных). Вядомы з эацэну (каля 50 млн. г. назад). 7 родаў, 7 (10)
    Прыліпала звычайны.
    відаў. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных акіянічных водах. Дарослыя асобіны прысмоктваюцца да рыб, чарапах, кітоў, днішчаў суднаў. Могуць весці і свабодны спосаб жыцця (напр., прыліпала звычайны — Echeneis naucrates).
    Даўж. да 1 м. Першы спінны плаўнік перамешчаны на галаву і ператвораны ў прысо
    Сілы, якія ўтвараюць прылівы і адлівы: I — цэнграбежная сіла; 2 — прыцягненне Месяца; 3 — прыліваўтваральная сіла; Z — зеніт; С — цэнтр Зямлі; N — надзір.
    сак — авальны дыск, абкружаны пругкім мускульным валікам. Промні плаўніка падзелены на 2 гарыз. ч., якія ўтвараюць на прысмоктвальным дыску быццам бы папярочныя складкі, якія ўтвараюць вакуум, калі прыўздымаюцца. Кормяцца планктонам.
    ПРЫЛІСТКІ, парныя прыдаткі ў аснове ліста, свабодныя або прырослыя да чаранка. Характэрныя для многіх двухдольных. Бываюць плевачныя і зялёныя. Зялёныя П. прымаюць удзел у фотасінтэзе (напр., у гароху), часам застаюцца адзінай фотасінтэзуючай ч. ліста, калі пласцінка рэдукуецна (напр., у чыны). Адыгрываюць важную ролю ва ўтварэнні пупышкавых лускавінак. У
    Схемы работы прыліўной электраетанцыі. a — у прамым генератарным рэжыме (пры адліве, калі назапашаная ў басейне вада вяртаецца ў мора, прыводзячы ў рух гідраагрэгаты); б — у адваротным генератарным рэжыме (пры запаўненні басейна ў час прыліву); 1 — плаціна; 2 — гідраагрэгат.
    многіх дрэў пасля разгортвання пупышак ападаюць (напр., у ліпы).
    ПРЫЛІЎНАЯ ЭЛЕКТРАСТАНЦЫЯ, П Э С, від гідраэАектрычнай станцыі, якая пераўтварае энергію марскіх прыліваў ў эл. энергію. Будуецца на беразе заліва, вусця ракі ці штучнага басейна, адгароджаных ад мора плацінай. Дзейнічае за кошт перападу ўзроўняў вады паміж басейнам і морам, што ўтвараецца ў час прыліваў і адліваў. На П.э. ўстанаўліваюць капсульныя гідраагрэгаты, якія могуць працаваць у генератарным і помпавым рэжымах, а таксама як водапрапускныя адтуліны. Найб. эфектыўная работа П.э. ў энергасістэме, што дазваляе макс. выкарыстаць пераменнасць напору і рэжымаў работы. Першая П.э. пабудавана ў 1966 у Францыі.
    ПРЫЛЎКІ, стаянка эпохі мезаліту (8— 5е тыс. да н.э.), неаліту (5—3е тыс. да н.э.) і могільнік эпохі сярэдняй бронзы (16—12 ст. да н.э.) каля в. Прылукі Брэсцкага рна. Выявіў і даследаваў у 1898 М.Ф.Беляшэўскі. Знойдзены крамянёвыя наканечнікі стрэл, пілка, нажы, вастрыі, абломкі посуду эпохі неаліту, гаршкі тшцінецкай культуры.
    ПРЫЛЎКІ, вёска ў Сеніцкім с/с Мінскага рна. За 12 км на Пд ад Мінска, 3 км ад чыг. ст. Пціч. 1483 ж., 528 двароў (2000).
    Вядомы з 16 ст. ў складзе ВКЛ, уласнасць Горскіх, Роскіх, Агінскіх, Сянькевічаў, Іваноўскіх, Оштарпаў, Горватаў і інш., з 1872 Чапскіх. У 1635 заснаваны мужч. манастыр (згарэў у 1868), у 1763 пабудавана СвятаПакроўская царква. 3 1793 у Рас. імперыі ў Самахвалавіцкай вол. Мінскага пав. Да 1864 тут паштовая станцыя на тракце Мінск—Навагрудак. У 1865 пабудавана царква Раства Багародзіцы, з 1879 пры ёй існавала нар. вучылішча. Замалёўку П. зрабіў М.Орда. У 1886 у П. бровар, піваварня, млын., у 1897 у вёсцы 50 ж., 8 двароў. 2 кузні, хлебазапасны магазін, царква. 3 1924 вёска ў Самахвалавіцкім рне БССР, з 1935 у Сеніцкім с/с Мінскага рна.
    Прадпрыемства аэрафотагеадэзічных пошукаў, цэх дзярж. інспекцыі па электрасувязі, Бел. НДІ аховы раслін. Сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, клуб, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — Прылуцкі палацавапаркавы комплекс. А.І.Валахаповіч.
    ПРЫЛУЦКІ, ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Мінскім рне. Створаны ў 1977 з мэтай захавання унікальных насаджэнняў інтрадукаваных лясных культур і паляпшэння ўмоў іх росту. Пл. 508 га. Лесапасадкі з пач. 20 ст. Узрост лясных культур 30—»100 гадоў. 3 мясц. парод пераважаюць чыстыя і мяшаныя насаджэнні хвоі і елкі звычайнай, дубу летняга, ясеню звычайнага. 3 інтрадукаваных відаў растуць лістоўніцы еўрапейская і сібірская, хвоі Мурэя і веймутава, дугласія, елка канадская, дуб чырвоны, ясень пенсільванскі, арэх маньчжурскі, аксаміт амурскі, таполі канадская, валасістаплодная і інш.
    П.І.Лабанок.
    ПРЫМАТЫ	71
    ПРЫЛЎЦКІ ПАЛАЦАВАПАРКАВЫ КОМПЛЕКС, помнік архітэктуры і садовапаркавага мастацтва 2й пал. 18— 19 ст. у в. Прылукі Мінскага рна. Закладзены на месцы б. манастыра 17 ст. Уключае палац і парк. Мураваны п a лац пабудаваны ў 1й пал. 19 ст., рэканструяваны ў 1851, пасля пажару 1868 адноўлены ў 1872; значна гіашкоджаны ў Вял. Айч. вайну, адбудаваны ў 1950я г. Першапачаткова палац уяўляў сабой кампактнае прамавугольнае ў плане 2павярховае збудаванне з нізкім цокальным паверхам у стылі несапраўднай готыкі. Цэнтр. 3павярховы рызаліт з гранёным эркерам на паркавым
    Прылуцкі палацавапаркавы комплекс. Галоўны фасад палаца.
    Прылуцкі палацавапаркавы комплекс. Малюнак Н.Орды. 19 ст.
    фасадзе і 4 шматгранныя вуглавыя вежачкі, завсршаныя зубцамі, стваралі дынамічную аб’ёмнапра