Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ства, Ландшафтнае раянаванне, Ландшафтны ацаліз. В.С.Аношка.
ПРЫРОДНЫ ФОН, асобныя фізічныя, хім. і інш. паказчыкі, якія характарызуюць прыроднае асяроддзе ці ўмовы пэўнай мясцовасці і выражаюць узровень уздзеяння розных прыродных фактараў. Дазваляе праводзіць колькасную і якасную ацэнку ўзаемадзеяння чалавека і прыроды. Напр., геахім. фон падземных вод, канцэнтрацыя азону ў атмасферы, фон тэхнагенных таксікантаў у глебе і інш. На Беларусі з’яўляецца адным з аб’ектаў Нац. сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя. П.ІЛабанок. ПРЫРОДНЫХ РЭСЎРСАЎ АБМЕЖАВАНАСЦЬ, асноўны закон рэсурсазнаўства, згодна з якім планета Зямля—абмежаванае цэлае і ўсе яе рэсурсы і ўмовы канчатковыя. Антрапагеннае ўздзеянне на энергетыку планеты звыш дапушчальнай нормы выводзіць прыродную сістэму са стану раўнавагі, таму ідэя пра «невычарпальныя» прыродныя рэсурсы памылковая. Устанаўленне збалансаванага антрапагеннага абмену рэчываў — адна з гал. задач чалавецтва.
П.РЛабанок.
ПРЫРбДНЫХ РЭСЎРСАЎ КАДАСТР, сістэматызаваны збор звестак, якія колькасна і якасна характарызуюць пэўны від прыродных рэсурсаў (або прыроднае асяроддзе) з мэтай іх вывучэння, уліку і планавання выкарыстання. Змяшчае фіз.геагр. характарыстыкі мясцовасці, класіфікацыю, дынаміку, ступень даследаванасці рэсурсаў, сац.эканам. ацэнку і інш. Складанне П.р.к. — капітала і навукаёмістае мерапрыемства. На Беларусі складаюцца П.р.к.: водны, зямельны, лясны, кліматычны, атм. паветра, недраў, жывёльнага і расл. свету, тарфянога фонду, адходаў. П.І.Лабанок.
ПРЫРОДНЫЯ НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ ПАРКІ, тое, што нацыянальныя паркі.
ПРЫРОДНЫЯ ПАЯСЫ, тое, што паясы геаграфічныя.
ПРЫРОДНЫЯ РЭСЎРСЫ, н а т у ральныя рэсурсы, кампаненты прыроды, якія выкарыстоўваюцца, ці могуць быць выкарыстаны ў якасці сродкаў вытворчасці і прадметаў спажывання для забеспячэння матэрыяльных і інш. патрэб чалавека; гіст. катэгорыя, звязаная з патрэбнасцямі і магчымасцямі грамадства, развіццём навукі і тэхнікі. Уключаюць сонечную радыяцыю, атмасферу, спрыяльныя кліматычныя ўмовы (тра паветра, ападкі), карысныя выкапні, глебы, водныя рэсурсы, натуральную расліннасць, жывёльны свет, ландшафты і інш. Маюць дваісты характар: паводле матэрыяльнай формы іх уласцівасці, генезіс і геагр. размеркаванне маюць прыродныя заканамернасці і вывучаюцца прыродазнаўчымі навукамі; паводле эканам. зместу вызначаюцца ўзроўнем даследаванасці, тэхн. магчымасцямі, сац.эканам. мэтазгоднасцю выкарыстання. Паводле генезісу вылучаюцца мінер., водныя, зямельныя, біял., кліматычныя рэсурсы. Паводле вычарпальнасці П.р. падзяляюцца на вычарпальныя і невычарпальныя (энергія сонца, ветру, прыліваў і інш.). Вычарпальныя прадстаўлены рэсурсамі, якія ўзнаўляюцца (урадлівасць глебы, біяпрадукцыйнасць расл. і жывёльнага свету) і не ўзнаўляюцца (карысныя выкапні). Могуць пераходзіць з адной катэгорыі ў другую. Паводле магчымасці замены адных рэсурсаў інш. вылучаюцца замяняльныя (метал — пластмасай, керамікай і інш.) і незамяняльныя (атмасферны кісларод для дыхання і інш.); паводле эканам. папаўняльнасці (за кошт з’яўлення новых крыніц, новых тэхналогій) — папаўняльныя і непапаўняльныя рэсурсы. ЭнергеТычныя рэсурсы таксама падзяляюцца на рэсурсы, якія ўдзельнічаюць у пастаянным звароце і патоку энергіі (сонечная і гравітацыйная энергія, зямны магнетызм і інш.), дэпаніраваныя (нафта, вугаль, прыродны газ, торф, гаручыя сланцы) і штучныя крыніцы энергіі (атамная, тэрмаядзерная). Вылу
82 прыродныя
чаюць асобна пазнавальнаінфарм. рэсурсы, якія дазваляюць людзям уявіць сучасны і мінулы стан прыродных і прыроднаантрапагенных утварэнняў; рэсурсы прасторы (тэрыторыі, прастораў водных і паветраных) і часу (запас часу, які можа быць выкарыстаны для вырашэння экалагічных праблем). Існуе тэрмін інтэгральны рэсурс планеты — сукупнасць усіх рэсурсаў Зямлі, які дае магчымасць больш поўна ацэньваць іх стан і наяўнасйь. На Беларусі ёсць розныя П.р.: спрыяльныя для гаспадарання кліматычныя ўмовы і глебавае покрыва, каля 1/3 тэр. ўкрыта лесам, густая сетка рэк, вял. колькасць азёр, багатых рыбай, радовішчы калійных і каменнай солей, нафты, бурага вугалю, гаручых сланцаў, торфу, сапрапеляў, буд. матэрыялаў, мінер. і прэсных вод і інш. В.С.Аношка.
ПРЫРрДНЫЯ ЎМбВЫ, сукупнасць геаграфічнага становішча тэрыторыі, прыродных рэсурсаў і інш. кампанентаў геаграфічнага асяроддзя (напр., рэжым рэк і азёр, клімат, рэльеф). Непасрэдна ўплываюць на размяшчэнне вытворчасці, рассяленне насельніцтва, рэкрэацыю і інш. формы чалавечай дзейнасці.
ПРЫРУЧ^ННЕ ЖЫВЁЛ, а д а м а ш ніванне жывёл, працяглы працэс пераўтварэння дзікіх жывёл у свойскіх, якіх расплоджваюць для задавальнення патрэб чалавека; першы этап узнікнення жывёлагадоўлі. Пад уплывам П.ж. і штучнага адбору жывёлы паступова страчваюць некат. рэфлексы, змяняюцца іх паводзіны, унутр. і знешняя будова. У параўнанні з дзікімі жывёламі, у свойскіх больш лёгкі шкілет, менш трывалыя косці, больш тонкая скура, знікла ахоўная афарбоўка, менш развіты галаўны мозг, органы пачуццяў, лёгкія, сэрца, ныркі. Лепш функцыянуюць млечныя залозы, органы размнажэння (свойскія жывёлы больш пладавітыя), у многіх знікла сезоннасць у расплоджванні.
Паводле звестак археалогіі, раней за інш. былі прыручаны сабака (каля 20—50 тыс. г. да н.э.), свіння, авечка, каза, буйн. par. жывёла (8—3 тыс. г. да н.э.), пазней конь. Найб. буйныя ачагі П.ж. — Блізкі і Пярэдні Усход (Паўд. Турцыя, Палесціна, Ірак, Іран, Сярэдняя Азія), пазней раёны стараж. культур у бас. рэк. Ніл, Тыгр, Еўфрат, Ганг, Інд, Амудар’я і інш. Працэс П.ж. не спыняецца, працягваюцца спробы па прыручэнні і развядзенні ў няволі аленяў, ласёў, маралаў, антылоп, пушных звяроў, рэптылій (змей, кракадзілаў), амфібій і інш. Асаблівае значэнне набывае развядзенне ў няволі (зоакультура) жывёл, якія знаходзяцца пад пагрозай знішчэння з мэтай узнаўлення іх колькасці ў прыродзе; драпежных і паразітычных беспазваночных для барацьбы са шкоднікамі; насякомыхапыляльнікаў, глебавых арганізмаў, гідрабіёнтаўфільтрантаў для выкарыстання ў біягеацэналагічнай меліярацыі і ахове прыроды. Т.Я.Паўлюшчык. ПРЫРЙЧЫШЧАВЫ ВАЛ, спадзісты вал, які ўтвараейца ў выніку акумуляцыі
рачных наносаў (пераважна пяску і гліны) у поймах рэк. Большая ч. матэрыялу адкладваецца ў час разводдзя, калі рака выходзіць з рэчышча на пойму і губляе на мелкаводдзі скорасць цячэння. Выш. П.в. 1—2 м (у вял. раўнінных рэк да 5—6 м і больш), часам яны ўтвараюць прыродныя дамбы шыр. да некалькіх дзесяткаў метраў. Найб. уласцівы сярэдняму і ніжняму цячэнню рэк.
ПРЫСАДКІ, 1) рэчывы, якія дабаўляюцца ў малых колькасцях да паліва і тэхн. масла для паляпшэння іх эксплуатацыйных характарыстык.
П. да паліва паляпшаюць працэсы згарання, садзейнічаюць нязменнасці эксплуатацыйных уласцівасцей, аблягчаюць выкарыстанне паліва пры нізкіх трах і інш. Найб. пашыраныя П.: антыдэтанатары (напр., тэтраэтылсвінец), антыаксіданты, інгібітары хімічныя. П. да зічазачных матэрыялаў паводле прызначэння падзяляюць на вязкасныя (паляпшаюць вязкаснатэмпературныя ўласцівасці), дэпрэсарныя (зніжаюць тру застывання масла на 20—30 °C), антыакісляльныя (засцерагаюць масла ад акіслення пры высокіх трах), процікаразійныя, процізносныя, шматфункцыян. і інш.
2) Матэрыялы, якія ўводзяць у вадкі метал з мэтай змянення саставу і ўласцівасцей металу ці шлаку. Адрозніваюць П. шлакаўтваральныя (вапна, плавікавы шпат, баксіт), акісляльныя (акаліна, аксіды металаў), П. для легіравання (ферасплавы, лігатуры).
ПРЫСВАЕННЕ АБО РАСТРАТА, крымінальнае злачынства супраць уласнасці, якое заключаецца ў крадзяжы чужой маёмасці, даверанай вінаватаму. Адказнасць за П. або р. прадугледжана арт. 211 КК Рэспублікі Беларусь. 3 аб’ектыўнага боку прысваенне — неправамернае ўтрыманне (невяртанне) чужой маёмасці, якая даверана вінаватаму для пэўнай мэты, а растрата — адчужэнне і спажыванне такой маёмасці. Часам у тэорыі крымін. права растрата разглядаецйа як прыватны выпадак прысваення.
ПРЫСЕВАК Альберт Фаміч (н. 19.8.1939, г. Горлаўка Данецкай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Др тэхн. н. (1998), праф. (1999). Скончыў Укр. інт інжынераў воднай гаспадаркі (1963; Кіеў). 3 1971 у БПА. Навук. працы па асновах тэхналогіі машынабудавання, праблемах эфектыўных тэхналогій ахоўных пакрыццяў з павышанымі эксплуатацыйнымі ўласцівасцямі, стварэнні новых кампазійыйных матэрыялаў.
Тв:. Технологмя формнровання газотермнческнх водородостойквх покрытнй. Мн., 1998; Математмческое моделнрованне технологнческнх задач в машнностроенмн. Мн., 2000 (разам з Ф.Ф.Клімовічам).
ПРЫСЛбЎЕ, часціна мовы, якая абазначае прыкмету дзеяння, стану або якасці. Асн. марфалагічная асаблівасць П. — адсутнасць форм скланення і спражэння. Можа мець формы ступеней параўнання.
У сказе П. прымыкаюць да дзеясловаў («сядзець моўчкі»), прыметнікаў («якасна новы»), лічэбнікаў («трэці злева»), радзей да назоўнікаў («сяўба пановаму») і П. («позна ноч
чу»), Паводле значэння падзяляюцца на якаснаазначальныя, што ўказваюць на якасць («агніста»), меру («крыху»), ступень інтэнсіўнасці, мяжу дзеяння, прыкметы ці стану («датла», «уволю») і а к a лічнасныя, што ўказваюць на месца або напрамак («там», «уверх»), час («аднойчы»), прычыну («спрасонку»), мэту («наўмысна») дзеяння. Ўтвараюцца афіксальным (суфіксальным — «высока»; прэфіксальным — «некуды»; прэфіксальнасуфіксальным — «змалку») спосабамі, асноваскладаннем («штогод») і інш. Папаўняюцца за кошт пераходу ў іх склад інш. часцін мовы: назоўнікаў («страх»), дзеепрыслоўяў («спатыкаючыся»), часціц («абыабы»). Могуць ужывацца ў якасці прыназоўнікаў («побач»), злучнікаў («Kani»), часціц («ледзь»), мадальных слоў («напэўна»). У сказе выконваюць ролю акалічнасці (пераважна), азначэння, выказніка.
Літ:. Шуба П.П. Прыслоўе ў беларускай мове: Марфал. нарыс. Мн., 1962; Яго ж. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987; Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985. А.І.Наркееіч. ПРЫСНб. вёска ў Веткаўскім рне Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на ПнЗ ад г. Ветка, 46 км ад Гомеля, 17 км ад чыг. ст. Касцюкоўка. 564 ж., 255 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, аптэчны кіёск, аддз. сувязі. Брацкая Marina сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі 6 паселішчаў эпохі мезаліту, неаліту і бронзавага веку.
ПРЫСОСКАПАДбБНЫЯ (Gobiesociformes), атрад касцістых рыб. Вядомы з міяцэну (каля 22—20 млн. г. назад). 1 сям. — прысоскавыя, або марскія качачкі (Gobiesocidae), каля 40 родаў, каля 100 відаў. Пашыраны ў прыбярэжнай зоне трапічных і ўмераных вод усіх акіянаў, у прэсных водах Цэнтр. Амерыкі. У Чорным м. тра