• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    учным подпісам (з аб’яўленнем мабілізацыі прысягаюць усе ваеннаабавязаныя, якія не прымалі прысягу ў мірны час). П.в. прымаюць пры Дзярж. сцягу Рэспублікі Беларусь і Баявым сцягу часці на тэр. вайск. часцей, ці ў месцах баявой і працоўнай славы. Дзень прыняцця П.в. абавяшчаецца для ўсяго асабовага складу часці святочным.
    ПРЫСЯДЗІБНЫ ЎЧАСТАК, зямельны ўчастак для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, будва і абслугоўвання жылога дома. На Беларусі прадастаўляецца грамадзянам сельскімі Саветамі дэпутатаў па месцы іх пражывання. Калгасы, саўгасы з зямель, якія знаходзяцца ў іх карыстанні, могуць выдзяляць грамадзянам зямельныя ўчасткі
    загады сваіх воінскую дыс
    1 вёскі, за
    кроў 1 смерць
    4= й
    для агародніцтва, сенакашэння. Парадак землекарыстання на П.у. рэгулюецца заканадаўствам. Афій. статыстыка сведчыць, што асабістая падсобная гаспадарка, якая грунтуецца ў асноўным на П.ў., з’яўляецца істотнай крыніцай вытвсці прадуктаў харчавання для насельніцтва. Напр., у 1997—98 у агульным аб’ёме спажывання доля П.у. складала у сярэднім: па бульбе — 85%, гародніне — 72—75, садавіне і ягадах — 55, мясе і мясапрадуктах — 25, малочных прадуктах — больш за 30, яйках — 35, хлебных прадуктах — 1,2%.
    ПРЫСЯЖНЫ ПАВЁРАНЫ, афіцыйнае найменне адвакатаў у Расійскай імперыі. Уведзены суд. рэформай 1867. П.п. магла быць асоба з вышэйшай юрыд. адукацыяй і практычным стажам работы ў якасйі памочніка П.п. або суд. работы. П.п. складалі самакіруючыя карпарацыі, нагляд за дзейнасцю якіх ажыццяўлялі саветы П.п. і суд. палаты, а з 1874 акр. суды (там, дзе саветы П.п. не былі створаны). Гл. таксама Прыватны павераны.
    ПРЫСЯЖНЫЯ ЗАСЯДАЦЕЛІ, гл. ў арт. Суд прысяжных.
    ПРЫТВОРШЧЫКІ (Ptinidae), сямейства жукоў падатр. разнаедных. Каля 450 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Жывуць у расл. і жывёль
    ных рэштках, сухой драўніне. Актыўныя ноччу. Пры дакрананні здольныя заміраць — прытварацца мёртвымі (адсюль назва). На Беларусі 10 відаў. Найб. трапляецца П.злодзей (Ptinus fur) — сінантропны від.
    Даўж. да 5 мм. Цела акруглае ці прадаўгаватае, жаўгаватае, бурае або чырванаватае, бліскучае, зверху валасістае, з плямістым малюнкам. Вусікі доўгія, піла або ніткападобныя. Ногі доўгія з 5членікавымі лапкамі. Лічынкі белыя, чэрвепадобныя, выгнутыя, з выпуклай галавой, развітымі нагамі. Трапляюцца ў зерні, харч. запасах, футравых вырабах, гербарыях і інш. С.Л.Максімава. ПРЫТбМНАСЦІ ПАРУШ^ННІ, расстройствы ўспрымання аб’ектыўнай рэальнасці навакольнага свету — прадметнага (пачуццёвага) і абстрактнага (рацыянальнага). Бываюць першасныя (пры псіхічных захворваннях) і другасныя (пры саматычнай паталогіі). Пры П.п. адбываецца дэзарыентацыя ў часе, месцы, мысленне без сувязі, адсутнасць або абрывістасць успамінаў пра страту прытомнасці. Адрозніваюць непрытомнасць, кому, сопар. Сопар (аглушэнне) — стан з абмежаваным усведамленнем; звычайна папярэднічае коме. У выпадках цяжкай траўмы галаўнога мозга надыходзіць глыбокае зацямненне свядомасці, якое працякае з «псіхічным паралічом» і інш. Лячэнне П.п. накіравана на асн. захворванне.
    ПРЫТбн, месца, дзе рэгулярна (сістэматычна) збіраюцца розныя людзі для ўжывання наркатычных ці інш. адурманьвальных сродкаў, для занятку прастытуцыяй. Паводле крымін. заканадаўства Рэспублікі Беларусь арганізацыя або ўтрыманне П. з’яўляецца крымін. злачынствам.
    ПРЫТЧА, павучальнаалегарычны жанр сімвалічнага зместу, які не мае адасобленага бытавання і ўзнікае ў пэўным кантэксце. У адрозненне ад байкі ці навелы ў П. можа быць толькі фабула ці разгорнутае параўнанне, а развіты сюжэт адсутнічаць. У сучаснай маст. творчасці П. — жанравая мадыфікацыя, дыдактычны архетып (напр., апавяданнеП., аповесцьП., раманП., фільмП. і інш.). П. ўзнімае спосабы існавання сваіх герояў, што выступаюць суб’ектамі этычнага выбару, да універсалій чалавечага быцця; стварае ўнутрана адзіную, замкнутую, пазачасавую, тэлеалагічную карціну свету, у якой пануе заканамернасць лёсу. Аўтары маст. твораў звяртаюцца да П. ў пошуках этычных першаасноў чалавечага існавання.
    П. — універсальная з’ява маст. творчасці. Шырока прадстаўлена ў сусв. лры і фальклоры самастойна і ў тлумачэнні з інш. жанрамі стараж., сярэдневяковай і новай лры. Найстараж. П. сабраны ў кнігах Старога запавету. У раннехрысц. лры (кананічныя евангеллі, творы царк. дзеячаў) П. выкарыстоўвалася ў павучаннях, пропаведзях і разглядалася як агульназразумелая форма папулярызацыі ведаў і хрысц. догмаў. 3 12 ст. вядомы П. Кірылы Тураўскага. П. ўвайшлі ў перакладны зб. «Пчала» (13 ст.), «Ізмарагд» (14 ст.). Шмат П. змешчана ў перакладных збках «Вялікае зярцалт, «Гісторыя пра Варлаама і /асафа»,
    прыходскія 85
    •■Ршіскія дзяянні». Ф.Скарына адзін з першых звярнуў увагу на глыбокі сімв^лічны сэнс П. і яе ролю ў папулярызацыі маральнафілас. ведаў. Сімяон Полацкі на сюжэт папулярнай П. напісаў «Камедыю прытчы пра блуднага сына». 3 канца 19 ст. эканомнасць, змястоўнасць, этычны дыдактызм П. з’яўляецца ўзорам для творчасці шэрагу пісьменнікаў (Ж.П.Сартра, А.Камю, Б.Брэхта, У.Фолкнера і інш.). У 20 ст. П. паўплывала на творчасць пісьменнікаў (Ф.Кафка, М.Булгакаў, Ч.Айтматаў і інш.), кінарэжысёраў (М.Антаніёні, АД.Іаселіяні, А.Таркоўскі, Ф.Феліні і інш.).
    Сімволіка і маст. структура П. зрабілі ўплыў на многія жанры бел. фальклору (чарадзейныя казкі, казкі пра жывёл, балады), лры («нашаніўская» паэзія і проза, навелы Я.Коласа, апавяданні М.Багдановіча, аповесці В.Быкава і інш.). У маст. творы П. можа арганічна ўплятацца ў тканіну ўсяго аповеду (познія творы Л.Талстога, «Казкі жыцця» Я.Коласа), можа быць «апавяданнем у апавяданні» («Легенда пра Вялікага інквізітара» Ф.Дастаеўскага, «Апавяданне пра гусарасхімніка» І.Ільфа і Я.Пятрова). У.М.Конан, С.Ю.Лебедзеў.
    ПРЫТЫЦКІ Сяргей Восіпавіч (1.2.1913, в. Гаркавічы Падляскага ваяв., Польшча — 13.6.1971), дзяржаўны і паліт.
    дзеяч Беларусі, дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі, адзін з арганізатараў патрыятычнага падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Скончыў ВПШ пры ЦК ВКП(б) (1948). 3 1931 сакратар Крынкаўскага раённага, Гродзенскага акр. ктаў КСМЗБ. У 1933 за рэв. дзейнасць зняволены ў турму. У 1933—34 чл. Слонімскага акр. кта камсамола, кіраваў стачкамі лясньгх рабочых у Саколкаўскім, Гродзенскім і Слонімскім пав. У 1934—35 вучыўся ў парт. школе КПЗБ у Мінску. 3 1935 сакратар Слонімскага акр. кта КСМЗБ. 7.1.1936 у Віленскім акр. судзе ў час суд. працэсу над 17 рэвалюцыянерамі П. па заданні ЦК КПЗБ страляў у правакатара. У час арышту цяжка паранены. У чэрв.
    1936 прыгавораны да пакарання смерцю. Дзякуючы актыўнай барацьбе працоўных Зах. Беларусі, Польшчы, СССР, Францыі, Чэхаславакіі, ЗША, Англіі і інш. краін смяротны прыгавор заменены пажыццёвым турэмным зняволеннем. У вер. 1939 у час германапольскай вайны вызвалены з турмы. Пасля вызвалення Зах. Беларусі выбраны дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі, дзе выступіў з дакладам. На 5й сесіі Вярх. Савета СССР П. як член Паўнамоцнай камісіі Нар. сходу выступіў з заявай пра ўключэнне Зах. Беларусі ў склад СССР і ўз’яднанне яе з БССР. У 1939—41 нам. старшыні Беластоцкага аблвыканкома. У чэрв.—жн. 1941 удзельнічаў у стварэнні абарончых збудаванняў вакол Магілёва і фарміраванні нар. апалчэння ў Гомелі. Са жн. 1941 на фронце. У 1942—44 2і сакратар ЦК ЛКСМБ, нам. нач., нач. Польскага штаба партызанскага руху. У 1949—52 і ў 1953—62 1ы сакратар Гродзенскага, Баранавіцкага, Маладзечанскага, Мінскага абкомаў КПБ. У 1962—68 сакратар ЦК КПБ, старшыня парт.дзярж. кантролю ЦК КПБ і CM БССР, нам. старшыні CM БССР. 3 1968 Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР \ нам. старшыні Прэзідыума Вярх. Савета СССР. Чл. ЦК КПБ з 1949, чл. ЦК КПСС з 1961. Дэп. Вярх. Савета СССР і БССР з 1940. Аўтар успамінаў пра рэв. барацьбу ў Зах. Беларусі і партыз. рух у Вял. Айч. вайну. Імем П. названы вуліцы ў Мінску, Гродне, Баранавічах, Маладзечне, хімкамбінат у Гродне; у Мінску на доме, дзе жыў П., мемарыяльная дошка. Пра яго рэв. дзейнасць зняты маст. кінафільм «Чырвонае лісце» (1958).
    ПРЫУРАЛЛЕ, тэрыторыя прылеглых да Урала ускраін Усх.Еўрап. (Перадуралле) і Зах.Сібірскай (гл. Зауральская раўніна) раўнін у Расіі. Гал. ч. размешчана ў бас. рэк Кама і Пячора, на Пн — Пячорская нізіна, далей на Пд — Верхнякамскае, БугульмінскаБелебееўскае ўзвышшы (да 300—400 м) і інш. Большая ч. П. ўкрыта хваёвымі лясамі, на Пд да іх прымешваюцца, месцамі пераважаюць шыракалістыя лясы, на крайняй Пн — тундра, на крайнім Пд — стэпы. У П. буйныя радовішчы нафты, газу, кам. вугалю.
    ПРЫХАДЖАНЕ, члены прыходскай абшчыны (прыхода), якія наведваюць храм, удзельнічаюць у богаслужэнні,
    прытрымліваюцца царк. прадпісанняў і матэрыяльна падтрымліваюць культавы будынак і прычт (свяшчэнна і царкоўнаслужыцелі пэўнага прыхода).
    ПРЫХбД, ніжэйшая царк.адм. адзінка ў хрысціянстве, якая мае царкву з прытчам і абшчыну веруючых (прыхаджан). У Рус. правасл. царкве П. узначальвае царк. савет, які выбіраецца на агульным сходзе веруючых. Савет выконвае адм.гасп. функцыі: наймае духавенства, клапоціцца пра захоўванне царк. будынка і прадметаў культу, кантралюе выкарыстанне сродкаў і інш.
    ПРЫХбДЗЬКА Пятро (Пётр Фёдаравіч; н. 25.2.1920, в. Альшоў Хоцімскага рна Магілёўскай вобл.), бел. паэт і перакладчык. Скончыў Магілёўскую газетную парт. школу (1938), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1956). 3 1954 працаваў у час. «Беларусь», газ. «Звязда», «Літаратура і мастацтва», на Мінскай студыі навук.папулярных і хранікальнадакумент. фільмаў; з 1967 у выдве «Беларусь», у 1972—80 — «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1936. Аўгар збкаў вершаў і паэм «Голас сэрца» (1947), «Салдаты міру» (1951), «Ранак над Эльбай» (1952), «Цёплы каравай» (1960), «Вішнёвы агонь» (1963), «Сонца раней узышло» (1967), «Калінавыя зоры» (1969), «Не здадзеныя вышыні» (1972), «На пераправе» (1974), «Плацдарм» (1978), «Вячэрняя паверка» (1982), «Парог памяці» (1984), «Апаленыя вёрсты» (1986), «Водгулле грому» (1989), у якіх тэмы вайны і асабіста перажытага на ёй, праблемы сучаснасці. Паэзіі П. ўласцівы публіцыст. страснасць, шчырасць пачуццяў, даверлівасць выказвання. Піша для дзяцей: збкі «Сустрэча з маленствам» (1967), «Сын камунара» (1973), «Калякамаляка» (1981).
    Те.: Прызнанне. Мн., 1970; Лісты з паходаў. Мн., 1980; Споведзь любові. Мн., 1990; Па слядах маланкі. Мн., 1991.
    ПРЫХбдЗЬКА Сяргей Якаўлевіч (н. 18.3.1947, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.), бел. спартсмен і трэнер (фехтаванне на шаблях). Майстар спорту СССР міжнар. класа (1970). Засл. трэнер