• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    рызм, публіцыстычнасць, дакументальнасць, глыбокі псіхалагізм і драматызм сюжэтаў. Аўтар збкаў апавяд. «Пацалунак у вусны» (1932), «Нгула» (1959), п’ес, вершаў, літ.крытьгчных прац, мемуараў. На бел. мову апавяд. «Калядныя дрэвы» пераклаў С.Дорскі, раман «Дачка ўрагану» — Ю.Гаўрук.
    Ts.: Бел. пер. —Дачка ўрагану. Мн„ 1977; Рус. пер. — Рождественскне деревья. М., 1958; Кунарду, млн Колодец в тенн. М., 1959; Рождество в йенде. М., 1960; Нзмена. М., 1962; Погоншнк волов. М., 1965; Днтя урагана. М., 1966; Девяностые годы. М., 1983; Цнрк Хексбн. Негаснмое пламя. М., 1985; Крылатые семена. М., 1986.
    Літ.: К.С.Прнчард: Бнобнблногр. указ. М., 1975. ' Е.А.Лявонава.
    ПРЫЧАРНАМрРСКАЯ НІЗІНА На Пд Усх.Еўрап. раўніны, на Украіне; прылягае да Чорнага і Азоўскага мораў, паміж дэльтай р. Дунай на 3 і. р. Кальміус на У. Плоская, крыху нахіленая на Пд раўніна. Выш. да 150 м. Складзена з вапнякоў, пяскоў і глін, якія перакрыты лёсамі і лёсападобнымі суглінкамі. Перасечана шырокімі далінамі рэк Дняпро, Паўд. Буг, Днестр і інш. Водападзелы плоскія. Берагавая паласа пераважна абрывістая, часта з апоўзнямі. Шмат ліманаў (Дняпроўскі, Днястроўскі і інш.) і пясчаных кос. Стэпы пераважна ўзараныя.
    ПРЫЧАСЦЕ, еўхарысція, галоўны абрад, адно з 7 таінстваў у праваслаўнай і каталіцкай цэрквах. Займае цэнтр. месца ў літургіі. У час П. веруючыя з’ядаюць кавалачак асвячонага хлеба і выпіваюць лыжачку віна, якія сімвалізуюць «цела і кроў» Ісуса Хрыста, і тым самым далучаюцца да «боскай сутнасці». Лічыцца, што ў час апошняй трапезы Ісус Хрыстос частаваў сваіх вучняў віном і хлебам, ператвараючы іх у цела і кроў сваю, наказваў захоўваць гэты абрад у памяць аб ім. У пратэстанцкіх цэрквах П. разглядаецца як сімвалічны абрад, а не як таінства.
    ПРЫЧрЛАК, элемент страхі каркаснай канструкцыі вясковай хаты. Ствараўся за кошт таго, што франтон быў усечаны знізу схілам страхі. П. павялічваў вынас схілу страхі і лепш засцерагаў ад вільгаці тарцовую сцяну хаты. Найчасцей пашыраны ў Зах. Палессі (у Брэсцкім, Камянецкім, Кобрынскім, Драгічынскім і інш. рнах).
    ПРЬГЧЬІНА I ВЫНІК, філасофскія катэгорыі, якія варажаюць генетычную сувязь паміж асобнымі станамі аб’ектаў і сістэм; дыялектычныя процілегласці,
    якія знаходзяцца ў адзінстве і пры пэўных умовах пераходзяць адна ў адну. Узнікненне любых аб’ектаў і сістэм і змена іх уласцівасцей у часе маюць падставы ў папярэдніх станах; гэтыя падставы наз. прычынамі, а змены, якія выклікаюцца імі — вынікам. Вынік пэўных прычын становіцца ў сваю чаргу прычынай інш. з’яў, адваротна ўздзейнічае на сваю прычыну і выклікае яе змену. Параджэнне прычынай выніку і адваротнае ўздзеянне на прычыну складаюць сутнасць прычыннавыніковай сувязі (прычыннасці).
    ПРЫЧЫННАСЦІ ПРЫНЦЫП у ф і з і ц ы, адзін з метадалагічных прынцыпаў, які вызначае дазволеныя межы ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці фіз. падзей у прасторы і часе. Найб. простае патрабаванне П.п. — недапушчальнасць адваротнага ўплыву фіз. сістэмы на сваё мінулае.
    У фіз. тэорыях прычыннасць адлюстравана ўраўненнямі руху (напр., Ньютана законамі механікі, Максвела ўраўненнямі, Шродынгера ўраўненнем, ураўненнямі квантавай тэорыі поля), з дапамогай якіх можна вызначыць стан фіз. сістэмы ў любы момант часу. На П.п. грунтуецца выбар пачатковых і гранічных умоў (гл. Краявая задача) адпаведных ураўненняў руху, што забяспечвае фіз. сэнс і адназначнасць іх рашэння.
    ПРЫЧЫННАСЦЬ. каузальнасць, адна з форм узаемасувязі і ўзаемадзеяння з’яў, дзе адна з іх — прычына — абумоўлівае і з неабходнасцю параджае іншую з’яву — вынік (гл. Прычына і вынік). Кожная з’ява мае прычыну і адначасова яна з’яўляецца прычынай інш. з’явы; або, наадварот, без прычыны нішто не паяўляецца. Прычына і дзеянне ўтвараюць ланцуг, які цягнецца з мінулага, пранізвае сучаснае і знікае ў будучым. Таксама прычына распадаецца на знешнія абставіны, унутр. ўмовы і ўзбуджэнне, што служыць непасрэднай прычынай дзеяння. Напр., калі порах сухі (абставіны) і мае адпаведныя інгрэдыенты (умова), то дзякуючы ўдару (узбуджэнне) ён загарыцца (дзеянне). У гісторыі філасофіі прынцып П. сфармуляваны Дэмакрытам, а як строга прычынная сувязь з’яў — стоікамі і Эпікурам. Суб'ектыўны ідэалізм не прызнае аб’ектыўнага характару П. і зводзіць яе да паслядоўнасці адчуванняў (Д.Юм) або сцвярджае, што П. — апрыёрная катэгорыя чалавечага розуму, якая прыўносіцца ў хаатычны свет з’яў (І.Кант). Аб’ектыўны ідэалізм (Г.Гегель, неатамісты) лічыць канчатковай прычынай з’яў сусв. дух, або Бога (гл. Індэтэрмінізм), але не адмаўляе дэтэрмінізм. Дыялектычны матэрыялізм прызнае аб’ектыўны і ўсеагульны характар П., яе складанасць, зменлівасць, шматзначнасць. А.Шапенгаўэр вылучаў 3 формы П.: ва ўласным сэнсе (для неарган. свету), раздражненне (у арган.раслінным жыцці) і матыў (ва ўчынках адушаўлёных істот). Дж.Міль, Г.Спенсер і інш.
    88 прычэп
    імкнуліся растлумачыць П. на аснове толькі вопыту, з дапамогай індукцыі. Пазітывізм (А.Конт, Р.Авенарыус, Э.Мах і інш.) замянілі паняцце «П.» паняццем функцыянальнай залежнасці, паняцце прычыны — «умовамі».
    Прычыннавыніковыя сувязі бываюць непасрэдныя і апасродкаваныя, агульныя і найбліжэйшыя, гал. і негалоўныя, унутр. і знешнія, аб’ектыўныя і суб’ектыўныя і інш. Узнікае складаная сетка прычыннавыніковых сувязей, якія пераплятаюцца і выклікаюць універсальнае ўзаемадзеянне. З’явы прыроды наз. прычынна тлумачальнымі, а сувязі паміж імі — адпаведнымі прычыннасці прынцыпу, таму што ў адносінах да гэтага прынцыпу разглядаецца аб’ектыўная прадметная сувязь, якая не можа супярэчыць вынікам даследаванняў прыродазнаўчых навук. Пры вывучэнні такіх сувязей шырока выкарыстоўваюцца эксперым. даследаванні, матэм. апарат, раскрываюцца магчымы, або статыстычны характар прычыннавыніковых сувязей у прыродзе ці сферы сац.эканам., грамадскіх працэсаў. На аснове П. арганізуецца матэрыяльнапрактычная дзейнасць чалавека, выпрацоўваюцца навук. прагнозы. В.В.Краснова. ПРЫЧ^П, адна, двух ці шматвосевая павозка, якая буксіруецца аўтамабілем, цягачом ці трактарам. Прызначаны для перавозкі грузаў, пасажыраў (трансп. П.). Існуюць таксама спец. П.майстэрні, аўтакрамы, дачныя фургоны і інш. Грузападымальнасць аднавосевых П. да 2 т, двухвосевых — 8 т; шматвосевых — 20—50 т і больш. Абсталёўваецца габарытнымі ліхтарамі і інш. На Беларусі П. вырабляюць на Мінскім аўтамабільным заводзе і прадпрыемстве «Туртранс» (Мінск).
    2
    Прычэп: 1 — «Купава» («Туртранс», Мінск); 2 — «Зубраня» (МАЗ).
    ПРЬІШВІН Міхаіл Міхайлавіч (4.2.1873, маёнтак Хрушчава, Ялецкі рн Ліпецкай вобл., Расія — 16.1.1954), рускі пісьменнік. Скончыў Лейпцыгскі унт (1902). Друкаваўся з 1898. Першае апа
    вяданне — «Сашка» (1906). Замілаванне родным краем, назіранні над побытам і моваю жыхароў Прўначы, запісы сказаў у кн. «У краіне непалоханых птушак» (1907), «За чароўным калабком» (1908). У нарысах «Адам і Ева» (1909), «Чорны араб» (1910), «Слаўныя бубны» (1913) уражанні ад паездкі ў Крым і Казахстан. Нарысы «Крыніцы Берандзея» (1925, дапоўненае выд. пад наз. «Каляндар прыроды», 1935), аўтабіягр. раман «Кашчэеў ланцуг» (выд. 1960), аповесці «Жураўлёва радзіма» (1929), «Неапрану
    тая вясна» (1940) пра філас. і маральныя пошукі чалавека, яго сувязь з прыродаю. У кн. «Апавяданні пра ленінградскіх дзяцей» (1944), «Аповесць нашага часу» (1945, поўнае выд. 1957) — падзеі Вял. Айч. вайны. Аўтар раманаказкі «Асударава дарога» (нап. ў 1930я г., апубл. 1957), паэмы ў прозе «Фацэлія» (1940), аповесці «Жэньшэнь» (першапачаткова «Корань жыцця», 1933, фільм «Хаціна старога Лувена», 1935), казкібылі «Кладоўка сонца» (1945), аповесціказкі «Карабельны гушчар» (1954), дзённікаў (кн. «Вочы зямлі», апубл. 1957), кінасцэнарыяў і інш. П. —тонкі пейзажыст, пранікнёны лірык і публіцыст, псіхолаг і педагог. 3 яго творчасцю тыпалагічна звязаны лірычныя пейзажы, замалёўкі прыроды Я.Маўра, Я.Брыля, В.Адамчыка, В.Вольскага. На бел. мову асобныя творы П. пераклалі Адамчык, Я.Брыль, Я.Маўр, Б.Сачанка і інш.
    7в.: Собр. соч. Т. 1—8. М., 1982—86; Бел. пер. — Ярык. Мн., 1937; Звер бурундук. Мн., 1940; Лісічкін хлеб. Мн., 1941; Журка. Мн., 1948; Кладоўка сонца: Казкабыль. Мн., 1948; 3 дзённікаў // Маладосць. 1973. № 2.
    Літ.: Пряшвнна В.Д. Круг жнзнн: Очеркн о М.М.Прншвнне. М., 1981; Яе ж. Путь к слову. М., 1984; Курбатов В.Я. Мнханл Прншвнн: Очерк творчества. М., 1986. М.І.Мішчанчук. ПРЫШЦІНА (Pristina), горад у Югаславіі, у Рэспубліцы Сербія. Адм. ц. былога аўт. краю Косава. Каля 300 тыс. ж. (2000). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прамсць: тэкст., харчасмакавая, керамічная, машынабудаўнічая. Рамёствы (дываны, маст. вырабы з каляровых металаў). Унт. Каля П. манастыр і царква Грачаніца (1313—15). Паблізу — здабыча бурага вугалю і свінцовацынкавых руд; энергахім. камбінат. Горад значна пацярпеў у час ваенных дзеянняў у 1998—99, у выніку чаго колькасць сербскага насельніцтва паменшылася, a албанскага павялічылася.
    ПРЫШЧАПЁНАК Валерый Георгіевіч (15.11.1921, г. Омск, Расія —7.11.2000), бел. спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1971). Скончыў Бел. кансерваторыю (1955). 3 1955 саліст ансамбля песні і танца БВА, у 1956—58 і ў 1968—81 саліст хору Бел. тэлебачання і радыё, у 1958—68 — Дзяржтэлерадыё Беларусі. Рэпертуар складаўся з песень і рамансаўбел. кампазітараў, бел. нар. песень. Выканаў партыі Паўла, Андрэя, Шата ў радыёмантажах опер «Павел Карчагін» П.Падкавырава, «Андрэй Касценя» М.Аладава, аперэты «Алазанская даліна» Ю.Бяльзацкага.
    ПРЫШЧЭПА. расліна ці яе частка, на якую прышчэпліваюць частку інш. расліны — прышчэпак. Выкарыстоўваюць П. насеннага (сеянцы, дзічкі) і вегетатыўнага паходжання (клонавыя П.). Праз П. ажыццяўляецца мінер. жыўленне і водазабеспячэнне, яна ўплывае на хуткасць росту, скараспеласць, урадлівасць, устойлівасць да хвароб і інш. якасці прышчэпленай расліны. П. павінна сумяшчацца з прышчэпкам і прыстасоўвацца да мясц. глебавакліматычных умоў, лёгка прыжывацца пасля перасадкі. Найб. пашыраныя П. для яблыні — сеянцы яблыні лясной, Антонаўкі звычайнай, клонавыя П. для грушы — сеянцы дзікай лясной грушы, клонавыя П., (айва А, айва С); для слівы — алыча. Гл. таксама Прышчэпліванне.
    ПРЫШЧ^ПА Іна Міхайлаўна (н. 1.6.1961, г. Віцебск), бел. вучоны ў галіне фізіялогіі і валеалогіі. Др біял. н. (1997), праф. (2000). Скончыла Віцебскі пед. інт (1983). 3 1989 у Віцебскім унце (з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па ўплыве экалагічных фактараў на развіццё хранічных захворванняў рэспіраторнай сістэмы чалавека ў розных рэгіёнах Беларусі.
    7в.: Нммунологня для ненммунолога: Вводный курс. Внтебск, 2000 (у сааўт.); Оценка акарологнческого пейзажа жнлнша человека для профнлактнкн обостреннй бронхнальной астмы (у сааўт.) // Нммунопатологня, аллергологня, хнфектологмя. 2000. № 2. ПРЫШЧЭПА Сяргей Леанідавіч (н. 2.1.1956, г. Маладзечна Мінскай вобл.), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1996), праф. (2000). Скончыў Маскоўскі інж,фіз. інт (1979). 3 1982 у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па фізіцы звышправаднікоў і звышправадніковых нізкаразмерных структур, тэхналогіі вырабаў мікраэлектронікі. Даследаваў звышправаднікі 2га роду і танкаплёначныя структуры на іх аснове, а таксама ўласцівасці звышправаднікоў пры наяўнасці магн. парадку тыпу спінавага шкла.
    7в.: Новые эффекты в сверхпроводяшнх внхревых мостнках (разам з А.М.Лыкавым) // Фнзнка ннзкнх температур. 1984. Т. 10, вы