Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
п. 1; Крнтнческме токн в слонстых структурах на основе ннобня (разам з В.І.Дзедзю, А.М.Лыкавым) // Журн. экспернмент. н теорет. фнзнкн. 1990. Т. 97, вып. 3.
ПРЫШЧ^ПАК чаранок ці частка кары з пупышкай культурнай расліны,
прыярытэт 89
што прышчэпліваюць на інш. расліну (прышчэпу); таксама надземная частка расліны, якая вырастае з прышчэпленага чаранка ці пупышкі. Забяспечвае прышчэпленую расліну арган. рэчывамі, уплывае на якасці каранёвай сістэмы, марозаўстойлівасць і інш. У пладаводстве П. нарыхтоўваюць у матачных садах пры пладовых гадавальніках. Якасць П. залежыць ад стану матачных дрэў (павінны быць здаровыя, устойлівыя да хвароб, урадлівыя) і ўмоў захоўвання. Гл. таксама Прышчэпліванне.
ПРЫШЧ^ПАЎ Дзмітрый Філімонавіч (21.11.1896, в. Калодніца Крупскага рна Мінскай вобл. — 31.1.1940), дзяржаўны і грамадскі дзеяч БССР. Удзельнік 1й сусв. і грамадз. войнаў. 3 1916 у арміі, прапаршчык. У 1919—20 у Чырв. Арміі, потым нам. старшыні Сенненскага пав. выканкома, старшыня Веліжскага пав. рэўкома. У 1922—23 старшыня Аршанскага пав. выканкома. 3 пач. 1924 нам. старшыні Віцебскага губвыканкома, чл. Часовага Бел. бюро ЦК РКП(б). У сак. 1924 разам з ЯА.Адамовічалі падпісаў акт пра далучэнне Віцебскай губ. да БССР. У 1924—29 нам. наркома, нарком земляробства БССР, старшыня с.г. секцыі Інбелкульта. 3 мая да 14.9.1929 нам. старшыні Дзярж. планавай камісіі, чл. Эканам. нарады БССР. Чл. ЦК КП(б)Б (1926—29), ЦВК БССР і яго прэзідыума (1924— 29), ЦВК СССР (1922—29). Абвінавачаны ў правым ухіле, у вер. 1929 выключаны з КП(б)Б і зняты з пасады наркома. Яго пазіцыя ў агр. палітыцы атрымала назву «прышчэпаўшчына». Паводле ацэнкі Бюро ЦК КП(б)Б, асн. ідэі яе тэорыі і практыкі заключаліся ў стаўцы на развіццё хутарской сістэмы і абарону інтарэсаў кулацкіх гаспадарак, падпарадкаванне кааперацыі, сельгаскрэдыту, падатковай палітыкі патрэбам заможных пластоў вёскі, згортванне калгаснага і саўгаснага будаўніцтва, вырашэнне праблемы агр. перанасялення
шляхам дэпартацыі беднаты на Урал, Д.Усход і ў Сібір. 19.7.1930 арыштаваны па справе так зв. «Саюза вызвалення Беларусі», 18.3.1931 асуджаны на 10 гадоў папраўчапрацоўных лагераў. Адбываў пакаранне на будве БеламорскаБалтыйскага канала, потым у Поўначусходлагу. У чэрв. 1937 вызвалены. 13.8.1937 зноў арыштаваны ў Магадане, у студз. 1939 этапіраваны ў Мінск. 20.11.1939 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Памёр у турэмнай бальніцы. Рэабілітаваны ў 1988.
Э.А.Карні/ювіч, У.М.Міхнюк. ПРЫШЧЙПЛІВАННЕ, перасадка часткі (чаранка) або пупышкі расліны (прышчэпка) на інш. расліну (прышчэпу); спосаб вегетатыўнага размнажэння. Пры П. камбіі прышчэпы і прышчэпка павінны шчыльна сумяшчацца, потым яны зрастаюцца, утвараючы цэльны раслінны арганізм. Выкарыстоўваюць для размнажэння пладовых, ягадных, дэкар. раслін, зберажэння дрэў, кара якіх пашкоджана, стварэння карлікавых форм. Вядома да 400 спосабаў П.; найб. пашыраныя: акуліроўка (П. пупышкай), капуліроўка (пры аднолькавай таўшчыні прышчэпы і прышчэпка), П. ў расшчэп, за кару, у бакавы зарэз, мосцікам (калі прышчэпа таўсцейшая за чаранок) і інш.
Пры П. ў расшчэп прышчэпу зразаюць пад пянёк, робяць расшчэп, у які ўстаўляюць з процілеглых бакоў па чаранку (сочаць, каб супадалі камбіяльныя слаі). П. з a к а р у робяць у перыяд веснавога актыўнага руху сокаў, калі адстае кара. На прышчэпе робяць вертыкальны разрэз кары і аддзяляюць яе краі ад драўніны. На ніжнім канцы прышчэпка робяць касы зрэз і ўстаўляюць яго ўнутр разрэзу кары прышчэпы. Пры П. ў б а к а в ы зарэз дасягаецца больш трывалае замацаванне прышчэпы з прышчэпкам. Зразаюць надземную ч. прышчэпы, робяць касы (пад вуглом 20—25°) зарэз. На ніжняй ч. прышчэпка з процілеглых бакоў робяць 2 зрэзы і ўстаўляюць яго ў разрэз на прышчэпе, пры гэтым сумяшчаюць камбіяльныя слаі. П. мосцікам выкарыстоўваецца для лячэння пашкоджаных штамбаў. На ствале вы
Спосабы прышчэплівання: 1 — у расшчэп; 2 — у бакавы зарэз; 3 — за кару; 4 — мосцікам.
шэй і ніжэй пашкоджанага ўчастка робяць Тпадобныя разрэзы кары. На чаранках (павінны бьшь крыху даўжэйшыя за адлегласйь паміж разрэзамі) выдаляюць пупышкі, робяць канцавыя касыя зрэзы ў адной плоскасці. Устаўляюць у разрэзы ніжнія канцы чаранкоў, замацоўваюць, потым дугападобна выгінаюць чаранкі і ўстаўляюць у разрэзы іх верхнія канцы.
Літ.: Пряусадебное плодоовошеводство. Мн., 1985; Таранов В.В., Таранова Е.А. Садовоогородный участок: Справ. пособме. 2 нзд. М., 1990.
ПРЫШЫВАЛКА Анатоль Пятровіч (3.11.1924, в. Нізгалава Бешанковіцкага рна Віцебскай вобл. — 16.10.1997), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (1981), праф. (1984). Скончыў БДУ (1955). 3 1955 у Інue фізікі Нац. АН Беларусі (у 1963—70 нам. дырэктара, у 1982—94 заг. лабараторыі). Навук. даследаванні па оптыцы рассейвальных і паглынальных асяроддзяў. Распрацаваў метады разліку рассеяння і паглынання святла (у т.л. лазернага выпрамянення) неаднароднымі часцінкамі з улікам іх награвання і разбурэння.
Тв.: Отраженяе света от поглошаюшнх сред. Мн., 1963; Оптяческне н тепловые поля внутрн светорассенваюшнх частнц. Мн., 1983; Рассеянне я поглошенне света неоднороднымн н аннзотропнымн сфернческнмн частмцамн. Мн., 1984 (разам з В.А.Бабенкам, У.М.Кузьміным). Г.П.Леднева.
ПРЫЙМ, у старажытнагрэчаскай міфалогіі апошні цар Троі, бацька Гектара, Парыса, Касандры і многіх інш. сыноў і дачок. Амаль усе яго сыны загінулі ў Траянскай вайне. Адзін з самых хвалюючых эпізодаў паэмы «Іліяда» — знаходжанне састарэлага П. ў грэч. лагеры, дзе ён упрошвае Ахіла выдаць яму за вял. выкуп цела забітага Гектара. У ноч узяцця Троі грэкамі П. спрабаваў узброіцца і ўступіць у бой. Жонка Гекуба пераканала яго шукаць выратавання каля хатняга алтара Зеўса, дзе П. загінуў ад мяча Неапталема — сына Ахіла. ПРЫЯПІЗМ (грэч. priapismos ад імя старажытнагрэч. бога ўрадлівасці Прыяпа), стойкая эрэкцыя палавога члена, не звязаная з палавым узбуджэннем. Развіваецца пры захворваннях і траўмах палавога члена, нерв. сістэмы, некат. інфекцыях і інтаксікацыях. Суправаджаецца болем у пенісе, прамежнасці і вобласці крьгжа. Часцей бывае пры лейкозах. Развіццё П. звязана з парушэннем адтоку крыві з кавернозных цел палавога члена ў выніку венознага трамбозу. Часта ўзнікае ў час палавога акта, пасля мочаспускання або дэфекацыі. Можа прывесці да імпатэнцыі. Лячэнне тэрапеўг., хірургічнае. І.М.Семяненя. ПРЫЯРЫТ^Т (ням. Prioritat ад лац. prior першы, старшы), 1) першынство ў часе ажыццяўлення якойн. дзейнасці. 2) Неабходная ўмова выдачы патэнта на вынаходства, для прызнання навук,тэхн. дасягнення адкрыццём. 3) Пераважнае значэнне якоган. нарматыўнага
90 ПРЭАДАПТАЦЫЯ
акта, закону. Напр., Беларусь прызнае П. агульнапрызнаных прынцыпаў Mixnap. права і забяспечвае адпаведнасць ім нац. заканадаўства.
ПРЭАДАПТАЦЫЯ (ад лац. ргае спераду, перад + адаптацыя), уласцівасць арганізма (органа), што мае прыстасавальную здольнасць для форм узаемадзеяння арганізма з асяроддзем, якія яшчэ не адбываюцца, ці функный органа, якія яшчэ не выконваюцца; таксама працэс набыцця прэадаптыўных асаблівасцей. Узнікае на аснове прыстасавальнай эвалюцыі, што ідзе пад кантролем натуральнага адбору, і з’яўляецца пабочным вынікам эвалюц. змен, якія ўдасканальваюць ранейшыя функцыі органа. Напр., сківіцы ў працэсе эвалюцыі пазваночных жывёл узніклі з пярэдняй жабравай дугі пасля яе раздзялення на рухомыя элементы для інтэнсіфікацыі дыхання. Т.ч. набыццё жабравай дугой функцыі сківіц было прэадаптавана ўдасканаленнем «жабравай помпы». Біял. сэнс П. — прыстасаванне арганізма да змен навакольнага асяроддзя, якое магчыма толькі пры наяўнасці ў яго асаблівасцей, штс прыяюць выжыванню ў новых умовах. Гл. таксама Постадаптацыя. А.С.Леанцюк.
ПРЭАМБУЛА (франц. ргёатЬйІе ад лац. praeambulus той, які наперадзе, папярэдні), уводная або ўступная частка заканад. або інш. прававога акта, а таксама дэкларацыі ці міжнар. дагавора, у якіх звычайна выкладаюцца прынцыповыя палажэнні, пабуджальныя матывы, мэты выдання адпаведнага акта. Змяшчае т.зв. «нормымэты» і «нормыпрынцыпы», якія не валодаюць непасрэднай юрыд. сілай, але могуць прымацца пад увагу пры тлумачэнні інш. палажэнняў акта, а таксама пры неабходнасці высвятлення іх агульнага кантэксту.
ПРЭВЕНТЫЎНАЯ ВАЙНА (франц preventif ад лац. praevenio апярэджваю, папярэджваю), вайна, пачатая для апярэджвання праціўніка з прычыны пагрозы нападу з яго боку. Часта пачынаецца і па фальшывай прычыне. Прыкладам такіх войн з’яўляюцца пачатак савецкафінляндскай вайны 1939—40, 2й сусв. вайны 1939—45. 3 1980х г. тэрмін П.в. трансфармуецца ў паняцце «прэвентыўны ўдар» і выкарыстоўваецца для дэкларацыі магчымасці нанясення прэвентыўных ракетнаядз. і інш. удараў па патэнцыяльным агрэсары. У 2й пал. 20 ст. большасць войн пачыналася з нанясення прэвентыўных удараў. Гл. таксама Маланкавая вайна.
В.І.Рамязкоў.
ПРЭВЕНТЫЎНЫ НАГЛЯД у к р ы мінальнавыканаўчым п р a в е, форма кантролю за паводзінамі вызваленых з месцаў пазбаўлення волі. Праводзіцца з мэтай папярэджання з іх боку злачынстваў і аказання на іх неаб
ходнага прафілактычнага ўздзеяння. У крымін. праве Рэспублікі Беларусь устанаўліваеййа судом паводле прадстаўлення адміністрацыі папраўчай установы і ажыццяўляецца крымін.выканаўчай інспекцыяй па месцы жыхарства асуджанага. П.н. за асобай, якая дапусціла асабліва небяспечны рэцыдыў, устанаўліваецца да зняцця судзімасці. П.н. можа быць устаноўлены таксама за раней судзімымі за цяжкія ці асабліва цяжкія злачынствы або судзімымі 2 і больш pasoy да пазбаўлення волі за любыя наўмысныя злачынствы, калі іх паводзіны ў час адбыцця пакарання і пасля вызвалення средчаць пра нежаданне станавіцца на шлях выпраўлення. П.н. і звязаныя з ім абмежаванні ўстанаўліваюцца і спыняюцца судом у парадку, прадугледжаным заканадаўствам. Ажыццяўленне П.н. не павінна мець на мэце знявагу чалавечай годнасці і кампраметацыю паднагляднага па месцы яго работы і жыхарства. Э.І.Кузьмянкова. ПРЭВЁР (Prevert) Жак (4.2.1900, г. НёісюрСен, Францыя — 11.4,1977), французскі паэт, сйэнарыст. Як паэт дэбюта