Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
энне эластычных уласцівасцей хрусталіка пры ўшчыльненні яго цэнтр. ч. — ядра. Пры гэтым парушаецца акамадацыя вока, кропка яснага бачання факусіруецца паза сятчаткай і прадметы здаюцца расплыўчатымі. Для карэкцыі П. выкарыстоўваюць акуляры са збіральнымі (выпуклымі) лінзамі, якія ўзмацняюць праламляльную здольнасць вока і забяспечваюць выразнае адлюстраванне блізка размешчаных аб’ектаў на сятчатцы.
І.М. Семяненя.
ПРЭСБЮРб, 1) рэдакцыйны апарат для абслугоўвання прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі на перыяд работы з’ездаў, канферэнцый, нарад. Арганізуе прэсканферэнцыі, выпускае
прэсрэлізы і г.д. 2) Пастаянна дзеючы орган інфармацыі пры рэдакцыях газет, агенцтвах друку, пасольствах, прадстаўніцтвах і інш. установах, які забяспечвае друк гатовымі артыкуламі, інфармацыяй, ілюстрацыйным і інш. матэрыялам.
ПРЭСВІТЭР (ад грэч. presbyteros старэйшына), кіраўнік у раннехрысц. абшчыне, свяшчэннаслужыцель пасля ўзнікнення хрысц. царквы. У праваслаўі тэрмін «П.» звычайна ўжываецца як урачыстая назва святара. У пратэстантызме П. — адм. кіраўнік абшчыны, які выбіраеіша, як і пастар, са складу прыхаджан. У прыхільнікаў кальвінізму на Беларусі П. наз. таксама сіньёр.
ПРЭСВІТЭРЫЯНЕ (ад прэсвітэр), 1) прыхільнікі прэсвітэрыянства. 2) Паліт. партыя ў Англіі ў перыяд Англійскіх рэвалюцый 17 стагоддзя. Узнікла на базе абшчын прыхільнікаў прэсвітэрыянства (памяркоўных пурытан), якія існавалі з 1570х г., прадстаўляла інтарэсы гандл.прамысл. буржуазіі і часткі «новага» (схільнага да капіталіст. гаспадарання) дваранства. У 1640—48 П. мелі большасць у парламенце і дамагліся ў 1644 абвяшчэння прэсвітэрыянства дзярж. царквой. У час 2й грамадз. вайны (1648) схіляліся да пагаднення з каралём, за што выгнаны з парламента праціўнікамі манархіі — індэпендэнтамі (гл. Кангрэгацыяналісты). Актывізаваліся пасля смерці О.Кромвеля (1658). У 1660 спрыялі рэстаўрацыі манархіі Сцюартаў, пасля чаго зышлі з паліт. арэны.
ПРЭСВІТЭРЫЯНСТВА (ад прэсвітэр), плынь у кальвінізме, што ўзнікла ў перыяд Рэфармацыі ў Шатландыі і Англіі. Асн. прынцыпы веравучэння П. выкладзены ў «Вестмінстэрскім веравызнанні» (1648) у духу артадаксальнага кальвінізму, з яго верай ва ўсеагульную грахоўнасць людзей і абсалютнае прадвызначэнне. Культ спрошчаны; богаслужэнне складаецца з пропаведзяў, агульнай малітвы, спеваў псалмоў. Некалькі абшчын аб’ядноўваюцца ў асацыяцыю, якую ўзначальвае прэсвітэрыя ў складзе прэсвітэраў і пастараў ад кожнай абшчыны. Асацыяцыі ўваходзяць у правінцыяльныя і нац. сіноды. Найвышэй
шы орган — ген. асамблея. П. існуе ў Вялікабрытаніі (у Шатландыі — дзярж. царква), Ірландыі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і інш. Многія прэсвітэрыянскія цэрквы ўваходзяць у Сусв. альянс рэфармацкіх цэркваў.
ПРЭСКАНФЕРЭНЦЫЯ (ад англ. pressconference), сустрэча дзярж., паліт., грамадскіх ці навук. дзеячаў з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі для паведамлення пэўных звестак, высвятлення актуальных пытанняў грамадства.
ПРЭСЛІ (Presley) Элвіс (8.1.1935, г. Цьюпела, штат Місісіпі, ЗША — 16.8.1977), амерыканскі эстрадны спявак, гітарыст, кінаакцёр. На сцэне з 1950х г. Стварыў індывідуальны вакальны стыль, які ўвабраў у сябе паўд.амер. блюзы, рэліг. песнапенні, музыку кантры. Найб. уплывовы выканаўца рокнрола. Экстравагантнасць паводзін, эмацыянальна раскаваны выканальніцкі стыль зрабілі П. кумірам моладзі. Здымаўся ў кіно (больш за 30 фільмаў), у т.л. «Пакахай мяне пяшчотна» (1956), «Каханне да цябе», «Турэмны рок» (абодва 1957), «Двайныя непрыемнасці» (1967). Пра творчасць П. пастаўлены дакумент. фільмы («Элвіс — так гэта адбываецца на самай справе» (1970), «Элвіс у турнэ» (1972), «Гэта Элвіс» (1981), маст. фільм «Элвіс — кіно» (1979).
ПР&СПА (Prespa), возера на 3 Балканскага паўвострава, на мяжы Македоніі, Албаніі і Грэцыі. Пл. 285 км2. Глыб. 54 м. Знаходзіцца ў міжгорнай катлавіне каля паўн. краю гор Пінд, на выш. 853 м. Злучана пратокай з воз. МікрыП. Мяркуецца, што падземны сцёк ідзе праз карставыя поласці ў воз. Ахрыдскае (16 км на ПнЗ ад П.). Штогадовыя ваганні ўзроўню 1,5—2 м. Рыбалоўства. На берагах П. — нан. паркі Галічыца (Македонія), МікраПрэспа (Грэцыя).
ПРЭСПАДБОРШЧЫК. прычапная с.г. машына для падбору сена і саломы з валкоў і прасавання іх у цюкі ці рулоны. Выкарыстоўваецца таксама ў стацыянарных умовах.
96 ПРЭСПАРАШКІ
Агрэгатуецца з трактарамі тыпу «Беларусь». Рабочыя органы прыводзяцца ў дзеянне ад вала адбору магутнасці трактара. Асн. вузлы: падборшчык, механізм падачы (2 упакоўшчыкі), прасавальная камера (у П.п. цюкоў з поршнем, у рулонных — пастаяннага ціску), вязальны апарат, сістэма перадач, хадавая частка. Падбіральны механізм збірае сена з валка і падае ў прасавальную камеру, дзе яно прасуецца, затым цюкі і рулоны аўтаматычна абвязваюцца шпагатам ці сеткай і выкідваюцца ў трансп. сродкі ці на зямлю.
На Беларусі рулонныя П.п. вырабляе Бабруйскі завод па выпуску машын для агракомплексу. І.І.Півуноўскі. ПРЭСПАРАШКІ, матэрыялы (парашкі, гранулы) для перапрацоўкі ў аб’ёмныя загатоўкі (вырабы) метадам прасавання. П.п. рэактапласты — зайвярдзелая сумесь 30—60% тэрмарэактыўнай смалы (напр., фенолальдэгідныя смолы) з тонкадысперсным напаўняльнікам (напр., драўнянай ці кварцавай мукі, молатай слюды). Вытвсць П.п. уключае: падрыхтоўку і змешванне кампанентаў, папярэдняе зацвярдзенне, драбненне ці грануляванне. Шырока выкарыстоўваюцца ў парашковай металургіі.
ПРЭСРЭЛІЗ (англ. pressrelease выпуск для прэсы), спецыяльныя бюлетэні для работнікаў сродкаў масавай інфармацыі, якія змяшчаюць матэрыялы для тэрміновай публікацыі. Выпускаюцца дзярж. ўстановамі, кіруючымі органамі міжнар. аргцый, прэсбюро.
ПРЭСТАН (Preston), горад на 3 Вялікабрытаніі. Адм. ц. графства Ланкашыр. Вядомы з 12 ст. Каля 200 тыс. ж. (2000). Порт у эстуарыі р. Рыбл, якая ўпадае ў Ірландскае м. Буйны чыг. вузел. Прамсць: маш.буд., у TJt. авіяц., эл.тэхн., вытвсць тэкст. абсталявання; хім., тэкст., харчовая. Паблізу, у г. Спрынгфілд — атамныя зды.
ПРЭСТЫЖ (ад франц. prestige першапач. — абаянне, зачараванне), аўтарытэт. уплыў, перавага, якімі карыстаецца хтон. або штон.
ПРЭСТЬІЖ САЦЫЙЛЬНЫ, параўнальная ацэнка грамадствам і яе членамі сац. значнасці розных аб’ектаў, з’яў, іх становішча ў грамадстве, уласцівасцей і характарыстык; адзін з гал. рэгулятараў сац. паводзін, пераваг, рашэнняў, якія прымаюцца. У аснове П.с. ляжыць пэўная сістэма каштоўнасцей, П.с. выяўляецца ў ацэнках, з дапамогай якіх людзі ранжыруюць аб’екты, а таксама ў дзеяннях, дзе яны паказваюць свае перавагі. Існуе складаная сістэма прэстыжных ацэнак фактараў і бакоў жыцйядзейнасці грамадства. Як рэгулятар паводзін П.с. ўплывае на важныя cau. працэсы, напр., прафес. занятак, сац. перамяшчэнні, структуру спажывання і ўлічваецца ў галінах сац. кіравання, пры распрацоўцы cau. палітыкі.
ПРЭСФбРМА (ад ням. Pressform), прыстасаванне для атрымання аб’ёмных загатовак (вырабаў) рознай канфігурацыі з розных матэрыялаў (металу, пластмас, гумы, керамічных і інш.) пад дзеяннем ціску, што ствараецца на ліцейных машынах ці прэсах. Mae адну ці некалькі афармляльных (фармавальных) поласней, якія з’яўляюцца адваротным адбіткам вонкавай паверхні загатоўкі. Пры прасаванні полых вырабаў ўнутраныя поласці фармуюць пуансонамі (стрыжнямі).
Прэсформа для гарачага прасавання пластмасы:
1 — штурхач;
2 — матэрыял, што прасуецца; 3 — матрыца; 4 — пуансон; 5 — гатовы выраб.
ПРЭСЦЭНТР, 1) служба інфармацыі, якая арганізуецца на час работы з’ездаў, канферэнйый, нарад, спарт. спаборнійтваў і да т.п. 2) Цэнтр журналістаў, дзен. акрэдытаваных.
ПРЭТ (Pratt) Эдвін Джон (4.2.1883, УэстэрнБей, Канада — 26.4.1964), канадскі паэт. Скончыў унт у г.Таронта, у 1920—53 праф. гэтага унта. Пісаў на англ. мове. Гал. тэма першых збкаў паэзіі «Ньюфаўндлендскія вершы» (1923), «Варыва ведзьмаў» (1925), «Вершы мора» (1930) — рамантызаваная еднасць чалавека і мора. Паэмы «Тытаны» (1926), «Рузвельт» і «Антыноя» (1930), «Гібель «Тытаніка» (1935) пра змаганне чалавека з прыродай. Аўтар паэмы «Брэбёф і яго браты» (1940), збкаў вершаў «Дзюнкерк» (1941), «Нацюрморт» і іншыя вершы» (1943), «Яны вяртаюцца» (1945), «За калодаю» (1947), «Да апошняга вастрыя» (1952), якім уласцівы антываен. і антыфаш. матывы, гуманіст. накіраванасць. Л.П.Баршчэўскі.
ПРЭТАР (лац. praetor ад praeitor які ідзе наперадзе, стаіць на чале), урадавая пасада ў Стараж. Рыме і саюзных лац. і італійскіх гарадах. 3 367 да н.э. вёў судовыя справы, замяшчаў консула прьі яго адсутнасці. Выбіраўся з патрыцыяў, з 337 да н.э. і з плебеяў на 1 год. 3 242 да н.э. ўведзены пасады П. па справах паміж рым. грамадзянамі і П. па справах іншаземцаў. 3 угварэннем рымскіх правінцый П. кіравалі імі пасля заканчэння тэрміну службы. У час імперыі П. — вышэйшыя службовыя асобы ў гарадах. А.Г.Зельскі. ПР^ТАРСШ ПРАВА (лан. jus ргаеtorium), прававая сістэма ў Стараж. Рыме, што складалася з рашэнняў (эдыктаў) прэтараў — службовых асоб, якія ажыццяўлялі пераважна судовыя, прававыя функцыі. Рашэнні прэтараў заўсёды насілі працэсуальны, а не матэры
яльны характар, бо яны не мелі права адмяняйь або змяняць законы. Прэтарскі эдыкт дзейнічаў на працягу года, але кожны новы яго пераемнік пры складанні свайго эдыкта выкарыстоўваў найб. важныя прававыя ўстанаўленні папярэднікаў, фактычна спыняючы дзеянне састарэлых норм. 3 сярэдзіны 2 ст. да н.э. прэтары атрымалі права складаць у ходзе суд. працэсу абавязковую для суддзяў юрыд. інструкцыю. т.зв. фармулярны працэс. П.п. істотным чынам рэфармавала інты прыватнага права, напр., валоданне, дагавор, права на спадчыну. У 4—5 ст. н.э. адбылося збліжэнне П.п. і цывільнага права, што прывяло да поўнай іх аднастайнасці.
ПРЭТАРЫЯНЦЫ (лац. praetoriani), у Старажытным Рыме прывілеяваная частка войска. Першапачаткова П. наз. ахова палкаводцаў, якая набіралася з саюзнікаў і рым. коннікаў. Створаная ў 2 н.э. Аўгустам імператарская гвардыя (9 кагорт па 1000 чал. у кожнай) таксама наз. П. Камплектаваліся з італійцаў. Адрозніваліся ад легіянераў большай платай, меншым тэрмінам службы. П. скасаваны ў 312 Канстанцінам