• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Вялікім. А.Г.Зельскі.
    ПРЭТдРЫУС (Pretorius) Андрыес Вільхельмус Якобус (27.11.1798, каля ХрафРэйнета, Паўд.Афр. Рэспубліка — 23.7.1853), бурскі ваен. і паліт. дзеяч у час перасялення бураў (афрыканераў) з Капскай калоніі на Пн ад р. Аранжавая. Узначаліў бураў у 1838 пасля гібелі іх лідэра П.Рэтыфа. У снеж. 1838 камандаваў атрадамі бураў, якія перамаглі зулусаў у бітве на р. Інкоме. У студз. 1852 падпісаў з англічанамі Сандрыверскую канвенцыю, паводле якой тыя прызнавалі незалежнасць бураў на Пн ад р. Вааль, дзе ў 1856 была створана Паўд.Афр. Рэспубліка (гл. Трансвааль). Ад яго імя паходзіць назва г. Прэторыя.
    ПРЭТбРЬГУС (Pretorius) Марцінус Веселс (17.9.1819, каля ХрафРэйнета, Паўд.Афр. Рэспубліка — 19.5.1901), палітычны дзеяч бурскіх рэспублік. Сын А.В.Я.Прэторыуса. Адзін з заснавальнікаў Паўд.Афр. Рэспублікі (гл. Трансвааль), яе прэзідэнт у 1857—60 і 1864—71. У 1860—63 прэзідэнт Аранжавай свабоднай дзяржавы. Адзін з кіраўнікоў барацьбы супраць брыт. акупацыі (1878—451). У 1881—83 чл. кіруючага трыумвірату Трансвааля.
    ПРЭТбРЬГУС [Praetorius; сапр. Ш ул ьт хайс (Schultheip)] Міхаэль (15.2.1571 ці 1572, г. Кройцбург, Германія — 15.2.1621), нямецкі кампазітар, арганіст, муз. тэарэтык. 3 1604 прыдворны капельмайстар. У ням. музыку ўвёў шматхорны канцэрт, адным з першых у Германіі выкарыстаў генералбас. У творчасці абапіраўся на традыцыі венецыянскай шкалы. Пісаў свецкую і царк. музыку на ням. і лац. тэксты. Яго вак. і арганныя творы змешчаны ў збках «Musae Sioniae» (т. 1—9, 1605—10), «Musarum Sioniarum Motectae et Psalmi
    latini» (1607), «Тэрпсіхора» (1612). Аўтар энцыклапедычнай працы «Syntagma musicum» (т. 1—3, 1614—20), у якой сістэматызаваў муз.тэарэт., гіст. і практычныя звесткі эпохі.
    Літ.тв.: Рус. пер. — У кн.: Музыкальная эстетнка Западной Европы XVIIXVI11 вв. М„ 1971.
    ПРЭТбРЫЯ (Pretoria), горад, сталіца ПаўднёваАфрыканскай Рэспублікі і адм. ц. правінцыі. Знаходзіцца на ПнУ краіны, на выш. каля 1700 м. 1080,2 тыс. ж. (1999). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Важны прамысл., фін. і культ. цэнтр, росту якога спрыяла блізкасць горнапрамысл. раёна Вітватэрсранд. Гал. цэнтр чорнай металургіі. Прамсць: маш.буд., у т.л. аўтазборка, вытвсць эл. абсталявання, веласіпедаў; тэкст., хім., цэм., тытунёвая, гарбарнаабутковая, харч., дрэваапрацоўчая. Паблізу — здабыча алмазаў, жал. руды, каменнага вугалю. Цэнтр ядз. даследаванняў. 2 унты, Інт Паўд. Афрыкі, Паўд.Афр. акадэмія навук і мастацтваў. Музеі: Трансвааля, гісторыі нац. культуры, маст. галерэя і інш. Абсерваторыя. У наваколлі — мемарыял першым трансваальскім пасяленйамбурам.
    Засн. ў 1855 як умацаванае паселішча перасяленцаўбураў, якія каланізавалі землі на Пн ад р. Вааль. Названа ў гонар кіраўніка бураў Л.Я.Я.Прэторыуса. 3 1860 сталіца бурскай рэспублікі Трансвааль. У 1897 вакол П. пабудаваны форты, каб абараніць горад ад англічан, якія наваднілі Вітватэрсранд, дзе з 1883 пачалася здабыча золата. Развіццё П. паскорана будвам чыгункі да Кейптаўна, Дурбана (1893) і ЛарэнсуМаркіша (1895, цяпер Мапуту, Мазамбік). Пасля англабурскай вайны 1899—1902, калі буры прызналі заваяванне Вялікабрытаніяй рэспублік Трансвааль і Аранжавая, П. захавала функцыі адм. цэнтра. 3 1910 сталіца Паўд.Афр. Саюза (з 1961 — Паўд.Афр. Рэспублікі). Індустр. развіццё пачалося пасля будаўніцтва ў 1934 у П. першага ў Афрыцы металург. камбіната. П. — рэзідэнцыя цэнтр. дзярж. органаў, парламент збіраецца ў Кейптаўне.
    ПРЭТЭНДЭНГ [ад лац. praetendens (praetendentis)], той, хто прэтэндуе на атрыманне якойн. пасады, звання, узнагароды і да т.п., мае падставы на валоданне чымн., атрыманне чагонебудзь. ПРЭТ9НЗІЯ (ад позналац. praetensio дамаганне, патрабаванне), 1) дамаганне, заява на валоданне чымн. 2) Заява крэдытора, пакупніка, заказчыка, кліента аб аплаце доўгу, кампенсацыі страт, устараненні выяўленых недахопаў, няспраўнасці ў набытым тавары або выкананай рабоце, заказе. Таксама патрабаванне крэдытора да даўжніка аб добраахвотным урэгуляванні спрэчкі, звязанай з парушэннем правоў крэдытора. Для пэўнай катэгорыі спрэчак у цывільным і гасп. праве прадугледжваецца дасудовы прэтэнзійны парадак іх урэгулявання.
    ПРЭФАРМІЗМ (ад лац. praeformo загадзя ўтвараю), вучэнне пра наяўнасць у палавых клетках арганізмаў матэрыяльных структур, якія прадвызначаюць развіццё зародка і прыкметы арганізма,
    што з яго ўтвараецца. Мікраскапісты 17 ст. (А.Левенгук, М.Мальпігі і інш.) лічылі, што зародак знаходзіцца ў яйцы (авізм) або семені (анімалькулізм) у сфарміраваным стане, а ў працэсе развіцця адбываецца толькі павелічэнне ў памерах празрыстых, раней нябачных тканак (вучэнне аб прэфармацыі). У 2й пал. 18 ст. пад уплывам даных аб парушэннях развіцця, аб спадчыннасці бацькоўскіх індывід. прыкмет, здольнасці арганізма да рэгенерацыі пачало пераважаць вучэнне аб развіцці арганізмаў як шэрагу паслядоўных новаўтварэнняў (эпігенез). У канцы 19 ст. паявілася гіпатэтычная тэорыя спадчыннасці на аснове ведаў аб індывідуальнасці храмасом і іх ролі ў працэсах апладнення і спадчыннасці, якая яшчэ мела прэфармісцкі характар. 3 узнікненнем генетыкі гіпотэза набыла навуковае абгрунтаванне. У сярэдзіне 20 ст. выяўленне хім. прыроды генаў, механізмаў захавання і перадачы спадчыннай інфармацыі спыніла існаванне прэфармісцкіх уяўленняў у біялогіі. Сучасная матэрыяліст. тэорыя арган. развіцця ўлічвае роль прэфарміраваных структур (генома) і надае важнае значэнне фактарам навакольнага асяроддзя, якія спрыяюць рэалізацыі генет. інфармацыі.
    Літ:. Нсторня бнологнн с древнейшнх времен до начала XX в. М., 1972. Воронцов Н.Н. Развнтме эволюцнонных ндей в бнологнн М., 1999.	А.СЛеанцюк.
    ПРЭФЁКТ (ад лац. praefectus начальнік), 1) адм. або ваен. пасада ў Стараж. Рыме, а таксама асоба, якая яе займае. 2) У шэрагу дзяржаў асобы інт прадстаўнікоў цэнтр. (Румынія) або рэгіянальнага (Расія) урада на месцах. Інт П. узнік у Францыі ў 1802, дзе да ліквідацыі яго ў 1982 у якасці прадстаўніка ўрада П. ажыццяўляў адм. нагляд за дзейнасцю органаў мясц. самакіравання і мясц. кіравання ў дэпартаментах. У Румыніі П. назначаюцца ў кожны павет і муніцыпію Бухарэст, дзе яны кіруюць службамі мінваў і інш. цэнтр. органаў у гэтых адм.тэр. адзінках. У Расіі П. існуюць у Маскве, дзе назначаюцца мэрам для кіраўніцтва ў адм. акругах горада.
    ПРЭФЕР^НЦЫЯ (франц. preference перавага ад лац. praeferre аддаваць перавагу), ільгота, якая даецца пры абкладанні мытнымі пошлінамі ўсіх або некалькіх тавараў асобных краін і не пашыраецца на тавары інш. краін. Ажыццяўляецца ў форме зніжэння падаткаў, скідак з мытных пошлін, вызвалення ад Плацяжоў, прадастаўлення выгадных крэдытаў. П. даюцца дзяржавай, маюць адрасны характар. У адносінах паміж дзяржавамі П. даюцца на пачатках узаемнасці ці ў аднабаковым парадку. Гл. таксама Найбольшага спрыяння рэжым. ПРЙІКС (ад лац. praefixus прымацаваны спераду). тое, што прыстаўка.
    ПРЭЦЫЁЗНАЯ ЛІТАРАТЎРА (ад франц. ргёсіейх вытанчаны, каштоўны), адна з 2 асн. школ франц. барока 17 ст.
    прэцызійныя	97
    (разам з ліберцінажам), роднасная італьян. марынізму і ісп. гангарызму. Узнікла ў свецкіх салонах, першы і найб. вядомы з іх атэль маркізы дэ Рамбуе ў Парыжы (1630—48). П.л. звязана з прэцыёзнасцю — культ. і грамадскім рухам франн. арыстакратыі, для якога характэрна разам з вытанчанасцю думак, мовы, паводзін, арыстакратычным густам, кодэксам гонару імкненне да жаночай эмансіпацыі, абароны маст. фантазіі перад націскам рацыяналістычнага «здаровага сэнсу». Паэтыпрэцыёзнікі (В.Вуацюр, I. дэ Бенсерад і інш.) звярталіся ў асн. да малых літ. форм (санет, стансы, рандо, рандэль, трыялет). Асн. жанрам П.л. быў галантнагераічны і пастаральны (букалічны) раман (А. д’Юрфе, М.дэ Скюдэры і інш.). П.л. значна паўплывала на развіццё еўрап. рамана 18—20 ст.
    Літ.: Потемкяна Л.Я. Путм развнтмя французского романа в XVII в. Днепропетровск, 1971. Г.В.Сініла. ПРЭЦЫЗІЙНАСЦЬ (ад франц. precision дакладнасць) у т э х н і ц ы, найбольш высокая пры дадзеным узроўні тэхнікі ступень дакладнасці апрацоўкі. Існуюць звышдакладныя прылады, механізмы, станкі і машыны, напр., прэцызійны станок; сплавы дакладнага саставу, якія апрацоўваюцца пры вызначаных умовах, напр., прэцызійныя сплавы; адліўкі, якія вырабляюцца з высокай дакладнасцю спец. метадамі ліцця.
    ПРЭЦЫЗІЙНЫ СТАНбК, металарэзны станок для высокадакладнай (прэцызійнай) апрацоўкі загатовак. Адрозніваюць П.с. такарныя, свідравальнарасточныя, шліфавальныя, зубаапрацоўчыя, фрэзерныя. Паводле дакладнасці апрайоўкі паверхні дэталей падзяляюцца на станкі павышанай дакладнасці, высокай дакладнасці і звышдакладныя. Апрацоўка на П.с. забяспечвае атрыманне вырабаў з паверхнямі правільнай геам. формы з дакладным прасторавым становішчам восей і нізкай шурпатасцю паверхні да 11га класа чысціні з забеспячэннем 2га (пры пэўных умовах — 1га) класа дакладнасці. Асабліва важнае значэнне пры прэцызійнай апрацоўцы мае дакладнасць перамяшчэння рухомых вузлоў П.с., што забяспечваецца выкарыстаннем высокадакладных спец. базавых дэталей, зніжэннем трэння ў механізмах перамяшчэння рухомых вузлоў і інш. В.І.Шагун. ПРЭЦЫЗІЙНЫЯ СПЛАВЫ, металічныя сплавы з асаблівымі фіз. ўласцівасцямі (магн., эл., цеплавымі, мех.) або з рэдкім спалучэннем фіз., фіз.хім. і мех. уласцівасцей. Вызначаюцца дакладным хім. саставам і адпаведнай структурай, адсутнасцю непажаданых прымесей, што забяспечваецца старанным падборам зыходных матэрыялаў, спец. спосабамі выплаўкі і рэжымамі тэрмічнай апрацоўкі сплаваў.
    Да П.с. адносяцца сплавы з невялікім (напр., інвар) ці вельмі вялікім (напр., магні
    4. Зак. 194.
    98
    ПРЭЦЭДЭНТ
    тастрыкцыйныя матэрыялы) змяненнем фіз. параметраў пры змене знешніх умоў, а таксама звышправодныя сплавы (гл. Звышправаднікі) і сплавы з зададзеным значэннем фіз. параметраў (напр., эл. супраціўленнем, цеплаправоднасцю). Выкарыстоўваюць у электроніцы, электратэхніцы, прыладабудаванні і інш.
    ПРЭЦЭД^НТ [ад лац. praecedens (precedentis) папярэдні)] с у д о в ы, вынесенае судом па канкрэтнай справе рашэнне, абгрунтаванне якога становіцца правілам, абавязковым для ўсіх судоў той жа або ніжэйшай інстанцыі пры вырашэнні аналагічнай справы. П. адыгрываў важную ролю ўжо ў рымскай юстыцыі, У некат. краінах (напр., у Вялікабрытаніі, большасці штатаў ЗША, Канадзе, Аўстраліі) П. прызнаецца крыніцай права і ляжыць у аснове прававой сістэмы. У адпаведнасці з дактрынай, што пануе ў гэтых краінах, суддзя не стварае прававой нормы, а на падставе П. фармулюе толькі тое, што вынікае з агульных пачаткаў права. У інш. краінах П, мае значэнне для рашэння пытанняў прымянення права, для папаўнення прагалаў у законе, прызнання звычаю. На аснове П. ўносяцца асобныя дапаўненні ў дзеючае заканадаўства, даецца тлумачэнне закона.
    прэцкія (ад лац. praecessio pyx наперад ), 1) рух восі