• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    раваных кармоў. Клінічныя праявы: лімфадэніт, пашкоджанні страўніка і інш. П. характарызуецца зімовавеснавой сезоннасцю. Лячэнне людзей тэрапеўгычнае.
    ПСЕЎДАХдБАТНЫЯ насякомыя (Pseudorhynchota), устарэлая назва групы насякомых, якая ў ранейшай класіфікацыі аб’ядноўвала атр. вошай і пухаедаў.
    ПСЕЎДАЧУМА ПТЎІПАК, тое, што ньюкаслская хвароба.
    ПСЕФІТЫ (ад грэч. psephos дробны камень, галька), грубаабломкавыя горныя пароды, якія складаюцца з абломкаў памерам больш за 1 мм (у папярочніку). Могуць быць абкатанымі (валуны, галька, жвір) і неабкатанымі (глыбы, друз, жарства). Адрозніваюць П. рыхлыя (галечнік, жвір) і сцэментаваныя (кан
    Псеўдаслонікі 1 — вялікі; 2 — белаваты.
    гламераты, брэкчыі, гравеліты). Гл. таксама Абломкавыя горныя пароды.
    ПСІЛАМЕЛАН [ад грэч. psilos гладкі, голы + melas (melanos) чорны], раман е ш ы т, мінерал, складаны гідраксід марганцу, ВаМп2+ + МОю • 2НзО. Састаў зменлівы. Mae ў сабе 4—17,5% аксіду барыю ВаО. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае масіўныя дробнакрышт. і нацечныя агрэгаты, сталактыты, ааліты, зямлістыя масы, плёначныя дэндрыты. Колер шараватачорны. Цв. 5—6. Шчыльн. 4,7—4,8 г/см3.
    Псіламелан.
    Крохкі. Найб. агульнае паняцце П. — сумесі аксідаў і гідраксідаў марганцу ў выглядзе найечных («чорная шкляная галава»), масіўных і зямлістых агрэгатаў. У іх склад уваходзяць уласна П., крыптамелан, галандыт, коранадыт, піралюзіт і інш. У прыродзе сумесі больш пашыраны, чым уласна П. Адзін з гал. кампанентаў марганцавых руд.
    ПСІЛАФІТЫ (Psilophyta), р ы н і я ф і т ы, аддзел вымерлых вышэйшых раслін; найб. стараж. сасудзістыя расліны. Былі пашыраны ў палеазоі. На Беларусі рэшткі П. (споры) выяўлены ў адкладах ніжняга сілуру — сярэдняга дэвону. Маюць стратыграфічнае значэнне.
    Для П. характэрны шматразова, двойчыразгалінаваныя сцёблы, адсутнасць каранёў і лісця, размяшчэнне прымітыўных спарангіяў на канцах галін. слабае развіццё праводнай сістэмы. нешматлікія вусцейкі на эпідэрмісе сцёблаў. Паўводныя і сухап. расліны. Далі пачатак многім сучасным вышэйшым раслінам. ПСІЛІДЫ, гл. Лістаблошкі.
    ПСГГАКбз, тое, што арнітоз.
    ПСІХА... (ад грэч. psyche душа), першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да псіхікі (напр., псіхааналіз, псіхалогія, псіхатэрапія).
    ПСІХААНАЛІЗ (ад псіха... + аналіз). вучэнне пра даследаванне бессвядомых псіхічных працэсаў і матывацый,' выкарыстанне тэрапеўтычных уплываў на іх. Засн. ў канцы 19 — 1й трэці 20 ст. З.Фрэйдам. Вынікі псіхатэрапеўт. практыкі, аналіз розных з’яў нармальнага псіхічнага жыцця (сон, памылковыя дзеянні, дасціпнасць) вызначаны Фрэйдам як вынік дзеяння агульных псіхал.
    механізмаў. Паслужыў асновай аналітычнай псіхалогіі, распрацаванай КЮнгам, індывідуальнай псіхалогіі, засн. на вучэнні Х.Адлера, і інш. плыняў глыбіннай псіхалогіі. П. узняў праблему сэнсавай і энергет. характарыстык псіхікі, яе структуры і дынамікі. Пашырыўся ў многіх краінах як сістэма поглядаў на прыроду чалавечай псіхікі, з’явы маралі, рэлігіі, культуры, мастацтва, навукі, грамадскага жыцця і інш. У аснове гэтых поглядаў тэорыя неўсвядомленага і полавай цягі. Неўсвядомленае праяўляецца ў паводзінах і псіхіцы чалавека; метады яго выяўлення — свабодныя асацыяцыі, тлумачэнне сноў, вывучэнне неўратычных сімптомаў і інш. Асоба ў структурных адносінах у П. складаецца з «Я», «Яно» і «ЗвышЯ». Цэнтр. ідэя П. — існаванне тайнага канфлікту паміж неўсвядомленым і неабходнасцю выжыць у варожым для дадзенага індывіда асяроддзі. Адбываецца таксама сублімацыя (пераключэнне энергіі) неўсвядомленага. Механізм сублімацыі трактуецца як асн. крыніца творчасці. Паводле Фрэйда, П. займае «сярэдняе месца» паміж медыцынай і філасофіяй.
    Літ.: Ф р е й д 3. Основные прннцнпы псвхоаналнза: Пер. с нем., анг. М.; Кнев, 1998; Я г о ж. Пснхоаналнтвческне этюды: Пер. с нем. Мн., 1997; Ярошевсквй М.Г. Мсторвя псвхологмв. 2 нзд. М., 1997; Ж д а н А.Н. Мсторня пснхологнн. 3 мзд. М., 1999; Псвхоаналвз в культура: Нзбр. тр. Карен Хорнм в Эрнха Фромма. М., 1995; Ш у л ь ц Д.П.. Ш у л ь ц С.Э. Нсторня современной пснхологнв: Пер. с анг. СПб., 1998.
    Л.А.Кандыбовіч.
    ПСІХАЛАГІЧНАЯ СЛЎЖБА, практычнае выкарыстанне псіхалогіі для вырашэння задач псіхал. экспертызы, дыягностыкі, кансультацый у вытвсці, адукацыі, ахове здароўя і інш. Дапамагае асобным людзям, аргцыям і г.д. Станаўленне П.с. абумоўлена патрэбамі грамадства і ўзроўнем развіцця фундаментальных і прыкладных даследаванняў у галіне псіхалогіі сацыяльнай, псіхалогіі працы, педагагічнай псіхалогіі і г.д. У навук.практычнай дзейнасці П.с. выкарыстоўвае дасягненні розных навук. дысцыплін.
    ПСІХАЛАГІЧНАЯ ШКбЛА ў літаратуразнаўстве, навуковы кірунак, што склаўся ў Зах. Еўропе і Расіі на аснове філасофіі пазітывізму ў апошняй чвэрйі 19 ст. і існаваў да 1920х г. Асн. прадметам вывучэння быў унутр. бок маст. творчасці — матывы душы аўтара, што спрыяюць нараджэнню твора, і працэсы, што адбываюцца ў свядомасці чытача. П.ш. мела пашырэнне ў зах.еўрап. эстэтыцы (В.Вунт, В.Вец, І.Фолькельт, Э.Эльстэр у Германіі, С.Жырардэн у Францыі), дзе моцным быў яе псіхафізіялагічны кірунак, што перабольшваў ролю біял. фактараў у эстэт. дзейнасці чалавека і паўплываў на фарміраванне тэорыі псіхааналізу З.Фрэйда. Грунтоўна, на ўзроўні навук,
    102	ПСІХАЛАГІЧНАЯ
    пазітыўнага пазнання тут вывучалася псіхалогія творчасці, значнае месца ў творчым працэсе адволзілася інтуіцыі, падсвядомасці. У рус. літ.знаўстве П.ш. прадстаўлялі А.А.Патабня і яго вучні — Дз. М .Аўсяніка Кулікоўскі, Т.Райнаў, М.С.Грыгор’еў і інш. П.ш. працягвала ідэі культурнагістарычнай школы — пра сувязі лры з матэрыяльным і духоўным развіццём грамадства або асяроддзя (разумеючы яго як дыферэнцыраванае цэлае, што парознаму ўздзейнічае на мастака — асобу псіхалагічна непаўторную) і на першы план у маст. творчасці ставіла індывідуальны аўтарскі пачатак. Паводле канцэпцыі П.ш., творчы працэс — акт самавыяўлення мастака, вызвалення яго ад маральнапсіхал. грузу, цяжару думак і пачуццяў; сакрэты творчасці — у таямніцах аўтарскага «я», складанасці яго інтэлекгуальнадушэўнага комплексу. Грамадская абумоўленасць маст. творчасці для іх была другарадным фактарам, бо лічылі, што жыццё ўплывае на мастака ў залежнасці ад канкрэтных носьбітаў гэтага ўплыву. Паняцце «ўнутранай формы слова» (сінонім паняцця «вобраз»), якое ўвёў у навук. ўжытак Патабня, стала стрыжнем яго паэтыкі, дзе праблемы лінгвістыкі і літ.знаўства разглядаліся непадзельна. АўсянікаКулікоўскі вылучаў 2 тыпы творчасці — назіральны (рознабаковае, больш дакладнае, праўдападобнае адлюстраванне) і эксперыментальны (аднабаковае, больш умоўнае). Ён расчляняў лру на вобразную (эпас і драма) і лірычную (лірыку) і тлумачыў апошнюю як асобны від творчасці, што аперыруе не вобразамі, a непасрэднымі эмоцыямі, што ствараюцца рытмам гукавога і пачуццёвага характару. П.ш. праяўлялася, хоць і скупа, у бел. літ.знаўстве ў 2й пал. 1920х г. як процідзеянне вульгарнасацыялаг. канцэпцыям. А.Бабарэка, абгрунтоўваючы эстэт. сугнасць лры і навук. асновы крытыкі, падкрэсліваў значэнне суб’ектыўнапсіхал. фактару, ролю аўтарскага ўяўлення ў літ. творчасці («3 далін на ўзвышшы», «Аб разуменні мастацкай творчасці і некаторых пытаннях у вывучэнні мастацкай літаратуры» і інш.). 3 індывід. псіхалогіяй пісьменніка лічыўся і М.Піятуховіч («Нарысы гісторыі беларускай літаратуры», 1928). І.Замоцін ідэі П.ш. прымаў як элемент сінтэзу яго літ.знаўчай тэорыі. На іх абапіраўся М.Каспяровіч, раскрываючы ўнутр. складанасць творчасці пісьменнікаў («Матывы барацьбы ў творчасці М.Багдановіча» і інш.).
    Літ.: Потебня А. Мысль м язык. 5 нзд. Харьков, 1926; Осьмаков Н.В. Пснхологнческое направленне в русском лнтературоведеннн: Д.Н.ОвсяннкоКулвковскнй. М„ 1981; Мушынскі М. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства, 20—30я гг. Мн., 1975; К о н а н У. Ацам Бабарэка. Мн., 1976. А.М.Пяткевіч. ПСІХАЛАГІЧНАЯ ШКбЛА ПРАВА, кірунак прававой навукі, у якім права
    разглядаецца як прадукт рознага роду псіхал. установак, інстынктаў, эмоцый. Склалася ў пач. 20 ст. адначасова з паяўленнем псіхал. кірункаў у сацыялогіі і інш. сац. навуках. 3 пункту гледжання прадстаўнікоў П.ш.п., прычыны, якія абумоўліваюць існаванне і дзеянне права, карэняцца ў псіхалогіі асобы ці сац. групы, а не ў сац.эканам. і паліт. умовах дзяржаўнаарганізаванага грамадства. Адзін з пачынальнікаў П.ш.п. — франц. сацыёлаг і правазнавец Г.Тард лічыў, што ў аснове ўсіх каштоўнасцей і норм, у т.л. прававых, ляжыць інстынкт пераймання. Найб. яркім прадстаўніком П.ш.п. быў рас. юрыст Л.І.Петражыцкі. У ням. лры пад уплывам фрэйдызму і бергсаніянства склалася канцэпцыя «прававога пачуцця», паводле якой гал. у праве з’яўляюцца судовыя рашэнні, у аснове якіх ляжаць інтуіцыя, падсвядомыя перажыванні, глыбінныя псіхал. ўстаноўкі суддзі, а не нормы права. У 1930я г. гэта канцэпцыя, якая, парушаючы прынцып законнасці, пашырала т.зв. «свабоднае судзейскае гледжанне», была ўспрынята ў ЗША рэалістычнай школай права.
    ПСКАЛАМАРКІЗМ (ад псіха... + ламаркізм), адзін з кірункаў эвалюцыйнага вучэння, галіна неаламаркізму. Абапіраецца на асобныя палажэнні ламаркізму — прызнанне наследавання набытых прыкмет і адмаўленне формаўтваральнай ролі натуральнага адбору. Устанаўлівае крыніцу эвалюцыі ў свядомых актах волі арганізма (ням. вучоныя А.Вагнер, А.Паўлі і інш.). У адпаведнасці з П. жывёлы, іх органы і ч. органаў «усведамляюць», як рэагаваць на змены ўмоў асяроддзя. П. проціпастаўляецца дарвінізму. А.С.Леанцюк. ПСІХАЛІНГВІСТЫКА (ад псіха... + лінгвістыка), навука пра маўленчую дзейнасць, працэсы спараджэння і ўспрымання маўлення. Даследуе прычыны паталогіі маўленчай дзейнасці, дзіцячае маўленне, займаецца мадэліраваннем працэсаў спараджэння і ўспрымання маўлення, пытаннямі двухмоўя, вывучэння роднай і замежных моў і інш. Маўленчая дзейнасць цесна і арганічна спалучаецца з усімі інш. відамі разумовай, духоўнай, псіх., біял. дзейнасці чалавека. Кіраванне імі ажыццяўляецца нервовай сістэмай, у прыватнасці, карой галаўнога мозга; звязвальным ланцугом выступае маўленне, псіха