Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
вобл. Расіі, на мяжы з Эстоніяй. Пл. 710 км2. Складае адзіны вадаём з Чудскім воз. Гл. ЧудскаПскоўскае возера.
ПСКбЎСКАЕ ПАЎСТАННЕ 1650, паўстанне гараджан, стральцоў і казакоў г. Пскоў супраць спекуляцыйнага продажу рас. урадам хлеба ў Швецыю, з прычыны чаго хлеб значна падаражэў. Адбывалася адначасова з Наўгародскім паўстаннем 1650. 10—11.3.1650 паўстанцы (кіраўнік Г.Дзямідаў) разграмілі двары купцоў, гар. знаці і адміністрацыі, захапілі ўладу ў горадзе, стварылі органы кіравання: сход грамады, Земскую ізбу. У маі ў Маскву накіравана пасольства з памяркоўнымі патрабаваннямі, у чэрв. Пскоў блакіравала карнае войска кн. І.М.Хаванскага. Спец. Земскі сабор у Маскве пагадзіўся задаволіць некат. патрабаванні паўстанцаў і 4.9.1650 у Пскове адноўлена ўлада царскіх ваявод. Кіраўнікі П.п. былі арыштаваны і пасля катаванняў сасланы.
Літ:. Тнхомкров М.Н. Классовая борьба в Россвн XVII в. М., 1969.
ПСКбЎСКАЯ вбБЛАСЦЬ Размешчана на ПнЗ еўрап. ч. Расійскай Федэрацыі. Утворана 23.8.1944. Пл. 55,3 тыс. км2. Нас. 801 тыс. чал. (2000), гарадско
ПСКОЎСКАЯ 107
га 66%. Цэнтр — г. Пскоў. Найб. гарады: Вялікія Лукі, Востраў, Невель. Рэльеф пераважна раўнінны, на ПнЗ — Лужскае ўзв. (выш. да 204 м), на У — Судомскае (выш. да 294 м), на ПдУ — Бяжаніцкае (выш. да 338 м). Карысныя выкапні: вапнякі, даламіты, мергель, гіпс, разнастайньія гліны, торф. Крыніцы мінер. вод. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тра студз. 7 °C, ліп. 17 °C. Аладкаў да 650 мм за год. Найб. рэкі: Вялікая (з прытокамі Сораць, Чарэха, Пскава, Іса, Сіняя), Шалонь, Ловаць, Плюса. Больш за 1,5 тыс. азёр, найб. Пскоўскае і Чудское. Глебы пераважна падзолістыя і балотныя, па далінах рэк — алювіяльналугавыя. Каля 25% тэр. занята мяшанымі лясамі (елка, хвоя, бяроза, асіна). Себежскі
нац. парк, Пушкінскі і Ізборскі запаведнікі.
П.в. —індустр.агр. рэгіён Расіі. Асн. галіны прамсці — машынабудаванне, пераважна электратэхн. (больш за ’/з рас. вытвсці электрарухавікоў малой магутнасці, зварачнае і электратэхн. абсталяванне, эл. кабель, аўтам. тэлеф. станцыі, быт. электрапрылады, радыёдэталі, кандэнсатары, абсталяванне для тэкст. прамсці і вытвсці хім. валокнаў), лёгкая (ільняная, швейная, трыкат., абутковая), харч., дрэваапр., у т.л. мэблевая, вытвсць буд. матэрыялаў. Народнамаст. промыслы на базе мясц. чырвоных глін, вытвсць сувеніраў з дрэва. Дзедавіцкая ДРЭС. Пад с.г. ўгоддзямі 1373 тыс. га, у т.л. пад ворывам 823 тыс. га. Пасевы лёнудаўгунцу, збожжавых (жыта, ячмень, авёс) і кармавых культур; вырошчваюць бульбу, агародніну. Гадуюць буйн. par. жывёлу, свіней, авечак, коз. У прыазёрных раёнах рыбалоўства. Даўж. чыгунак 1104
км, аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 9900 км (1998). Асн. чыгункі: С.Пецярбург—Пскоў, С.Пецярбург—Дно—Віцебск, Масква—Вял. Лукі—Рыга, Рыбінск—Дно—Пскоў—Рыга. Асн. суднаходства па Чудскім і Пскоўскім азёрах і ніжнім цячэнні р. Вялікая. Курорт ХіДава. В.М.Сасноўскі. ПСКбЎСКАЯ СЎДНАЯ ГРАМАТА, звод законаў Пскоўскай феадальнай рэспублікі, складзена на аснове асобных пастаноў пскоўскага веча, гасподы (баярскай рады), княжацкіх грамат, норм Рускай праўды і звьгчаёвага права. Адлюстроўвае найважнейшыя рысы сац,эканам. і паліт. жыцця Пскоўскай зямлі Ў 14—15 ст. П.с.г. строга ахоўвала права прыватнай уласнасці, асабліва феад. уласнасці на зямлю; рэгламентавала парадак афармлення правоў уласнасці на зямлю, ход разбору спрэчак аб зямлі; вызначала становішча сялянізорнікаў. Шмат артыкулаў прысвечана гайдл.рамесным адносінам (купляпродаж, заклад, дарэнне, пазыка, маёмасны і асабісты наём і г.д.). За паліт. і крымін. злачынствы належала пакаранне смерцю. У П.с.г. ёсць матэрыял пра характэрнае для Пскоўскай феад. рэспублікі зрошчванне свецкага і царк. кіраўніцтва апарата. П.с.г. —адна з найважнейшых крыніц Судзебніка 1497.
ПСКбЎСКАЯ ФЕАДАЛЬНАЯ РЭСПЎБЛІКА, руская феад. дзяржава з цэнтрам у г. Пскоў у 2й пал. 13 ст. — 1510. Пасля распаду ў 12 ст. Кіеўскай Русі Пскоўская зямля — частка Наўгародскай феадальнай рэспублікі. Пры князю, выхадцу з ВКЛ, Даўмонце [1266— 99] яна фактычна аддзялілася ад Ноўгарада, што юрыдычна замацаваў Болатаўскі дагавор 1348. П.ф.р. мела дзярж. лад, падобны на наўгародскі (веча, пасаднікі, савет баяр, служылы князь). Аснова гаспадаркі — земляробства, жывёлагадоўля, рыбалоўства, развітыя рамёствы, гандаль. Імкнучыся пазбавіцца ад наўгародскай і інш. знешніх пагроз (частыя войны з ВКЛ і Дівонскім ордэнам), П.ф.р. ў 14—15 ст. зблізілася
Пскоўская школа дойлідства. Царква Васіля на Горцы ў Пскове. 1413.
з Маскоўскім вял. княствам, у 1456, 1471 і 1478 падтрымала яго паходы супраць Ноўгарада. У 1510 ліквідавана, яе тэр. далучана да Рускай цэнтралізаванай дзяржавы. У П.ф.р. развіваліся Пскоўская школа дойлідства і Пскоўская школа жывапісу. А.В.Белы.
ПСКбЎСКАЯ ШКбЛА ДбЙЛІДСТВА, адна з мясц. школ стараж.рус. дойлідства. Склалася ў 13—17 ст. у г. Пскоў і яго ўладаннях. Знайшла ўвасабленне ў абарончым, культавым і грамадз. будве. Адна з першых пабудоў — абарончыя ўмацаванні Пскоўскага крамля. Да помнікаў абарончага дойлідства належаць крэпасць Ізборск пад Псковам (14 ст.) і ўмацаванні ПсковаПячорскага манастыра. Першыя храмы не мелі адметных рысаў, іх будавалі з плінфы і каменю ў традыцыях Наўгародскай школы дойлідства (саборы СпасаПраабражэнскі Міражскага манастыра, ІаанаПрадцечанскі Іванаўскага манастыра). Як самаст. школа выявілася ў 14 ст. Для яе характэрна 1купальная, 3апсідная кубічная кампазіцыя храма; пашыраны і бесслуповыя цэрквы з сістэмай ступеньчатых скляпенняў. Звычайна плоскія пабеленыя сцены падзяляліся плоскімі лапаткамі на 3 часткі з паўкруглымі аркамі ў завяршэнні (царква Успення ў Мялётаве, 1463). Адметнасць П.ш.д. — увядзенне ў кампазіцыю храмавага комплексу прытвораў, прьшзелаў, галерэй, шматпралётных званіц: цэрквы Васіля на Горцы (1413), Міколы на Усосе (1535), Новаўзнясенская (16—17 ст.). У 16—17 ст. у Пскове будавалі вял., на некалькі паверхаў, купецкія дамы з таўшчынёй сцен да 2 м. Унутры сцен размяшчалі лесвіны, міжпаверхавыя пераходы, нішы, тайнікі. Аконныя праёмы мелі выгляд крапасных амбразур, зачыняліся каванымі аканіцамі і кратамі. Фасады звычайна не аздаблялі. 3 боку двара ставілі характэрны пскоўскі ганак на шырокіх стойках з аркамі (палаты Паганкіных, да 1645).
Him.. Спегальскнй Ю.П. Псков. [2 нзд. Л., 1978]; Древннй Псков: Нсторня, нскусство, археологмя: Новые нсслед. М., 1988.
Г.А.Лаўрэцкі.
ПСКбЎСКАЯ ШКдЛА ЖЫВАПІСУ, адна са школ стараж.рус. мастацтва. Склалася ў г. Пскоў; росквіту дасягнула ў 14—15 ст. Творы вылучаюцца павышанай экспрэсіяй вобразаў, падкрэсленасцю блікаў, выразнасцю мазка: фрэскі сабора Раства Багародзіцы Снетагорскага манастыра (1313) і царква Успення ў Мялётаве (1465), абразы «Сабор Маці Божай» і «Параскева Пятніца, Варвара і Ульяна» (2я пал. 14 ст.). На мяжы 15—16 ст. заняпала.
108 ПСКОЎСКІ
Пскоўская школа жывапісу. Параскева Пятніца, Варвара і Ульяна. 2я пал. 14 ст.
ПСКбЎСКІ КРЭМЛЬ, К р о м, помнік стараж.рус. дойлідства ў г. Пскоў. Узведзены ў 13—16 ст. у цэнтры стараж. ч. горада на мысе пры зліцці рэк Вялікая і Пскава. Асн. буд. матэрыял — мясц. каменьплітняк. У плане — няправільны шматграннік, выцягнуты з Пн на Пд. Ад магутнай цыліндрычнай вежы ў ніжняй ч. Крома крапасная сцяна ўступамі злучана з высокай паўн. вуглавой вежай Куцякрома (1400) і цягнецца да паўд. Смердзяй вежы (перабудавана ў 19 ст.). У сярэдзіне 13 ст. ўзведзена паўд. ч. сцяны, т.зв. Першы, ці Персі (перабудавана ў 1337, 1393—94, 1400, 1425, рэстаўрыравана ў 1886). Крапасная сцяна 13 ст., што выходзіць да р. Вялікая, працягваецца ўмацаваннямі Даўмонтава і Сярэдняга гарадоў. Фар
Пскоўскі крэмль.
тыфікацыйныя збудаванні П.к. належаць да Пскоўскай школы дойлідства. На тэр. П.к. захаваліся 4стоўпны 5купальны Троіцкі сабор (1682—99, перабудаваны ў 18—19 ст.), 7гранная вежападобная званіца (канец 17 ст., верхні ярус і шпіль — пач. 19 ст.). У стараж. планіроўцы горада вылучаліся радыяльныя вуліцы, што бьші працягам важных шляхоў, якія сьгходзіліся да Крома.
І.Л. Чэбан.
ПСТЬІГА Іван Іванавіч (н. 10.4.1918, в. Сухаполь Архангельскага рна, Башкортастан), маршал авіяцыі (1975), Герой Сав. Саюза (1978). Засл. ваен. лётчык СССР (1967). Беларус. Скончыў Энгельскае ваен. авіявучылішча (1940), Ваен. акадэмію Генштаба (1957). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўд.Зах., Сталінградскім, Бранскім, 1м і 2м Прыбалт., 2м Бел. і 1м Укр. франтах: камандзір звяна, эскадрыллі, нач. паветранастралк. службы авіядывізіі, корпуса, камандзір штурмавога авіяпалка. Удзельнік Сталінградскай бітвы, Беларускай, Вільнюскай, Каўнаскай, ВіслаОдэрскай, Берлінскай аперайый. Пасля вайны на камандных пасадах у ВПС (у 1967—11 нам. галоўнакаманд.) і інш. пасадах ва Узбр. сілах СССР і Расіі.
ПСЎЕЎСКІ ПАРК, помнік садовапаркавага мастацтва канца 19 ст. ў в. Псуя Глыбоцкага рна Віцебскай вобл. Закладзены на беразе воз. Псуя. Парк эканам. тыпу. Вял. пладовы сад у выглядзе алей з дэкар. групамі ўнутры з трох бакоў абмежаваны ахоўнымі прысадамі. 3 чацвёртага боку прымыкае пейзажны ўчастак парку, тут стаяў сядзібны дом (не захаваўся). Растуць рэдкія пароды дрэў: піхты сібірская і бальзамічная, елкі канадская і калючая (форма блакітная), хвоя чорная, лістоўніцы еўрап. і сібірская. В.Р.Анціпаў. ПСЎЯ, возера ў Глыбоцкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Шоша, за 30 км на
У ад г. Глыбокае. Пл. 0,65 км!, даўж. 2,28 км, найб. шыр. 500 м, найб. глыб. 10,5 м, даўж. берагавой лініі 5,9 км. Пл. вадазбору 3,6 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. да 12 м, пераважна разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, задзернаваныя, пад хмызняком. Дно сапрапелістае, пясчанае. Зарастае слаба, найб. моцна ў паўд. заліве. Выцякае ручай у воз. Доўгае. На беразе П. Псуеўскі парк.
ПСЎЯ, вёска ў Глыбоцкім рне Віцебскай вобл., на паўн. беразе аднайм. возера. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 45 км на ПнУ ад г. Глыбокае, 164 км ад Віцебска, 7 км ад чыг. ст. Зябкі. 465 ж., 208 двароў (2000). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом'культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. СвятаТроіцкая царква (1996). Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Псуеўскі парк. У вёсцы гарадзішча (6 ст. да н.э. — 4 ст. н.э.).
ПСЫШЧАВА, вёска ў Іванаўскім рне Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на Пн ад г. Іванава, 150 км ад Брэста, 21 км ад чыг. ст. ЯнаўПалескі. 640 ж., 263 двары (2000). Цэх