• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    .Р.Вількін. ПТЎШКІЛІРЫ, гл. Лірахвосты.
    ПТУШКб Аляксандр Лукіч (19.4.1900, г. Луганск, Украіна — 6.3.1973), расійскі кінарэжысёр, мастак. Нар. арт. СССР (1969). Вучыўся ў Маскоўскім інце нар. гаспадаркі. У кіно з 1927, напачатку канструктар лялек і пастаноўшчык мультыплікацыйных фільмаў. Стварыў серыю «Прыгоды Брацішкіна» (1928—30), зняў першы гукавы аб’ёмнамультыплікацыйны фільм «Уладар быту» (1932). Сярод інш. фільмаў: «Новы Гулівер» (1935), «Казка пра рыбака і рыбку» (1937), «Вясёлыя музыкі» (1938), «Залаты ключык» (1939; выкарыстаў ігравыя, аб’ёмнамультыплікацыйныя і камбінаваныя здымкі). 3 1940х г. ставіў фільмыэкранізацыі, пераважна казкі: «Каменная кветка» (1946, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Канах), «Садко» (1953, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі), «Ілья Мурамец» (1956; першы шырокаэкранны фільм са стэрэафанічным гукам), «Сампо» (1959), «Казка пра згублены час» (1964), «Казка пра цара
    Салтана» (1967), «Руслан і Людміла» (1972). Паставіў таксама фільм «Пунсовыя ветразі» (1961). Часта быў аўтарам або сааўтарам сваіх фільмаў. Дзярж. прэмія СССР 1947.
    Тв.: Спецнальные способы кнносьемкм. М., 1930 (разам з Л.Сухарэбскім); Мультнплнкацнонные фнльмы. М.; Л., 1931; «Чудеса» кнно. М., 1949.
    ПТЎШНІК, гаспадарчая пабудова для вырошчвання і ўтрымання с.г. птушкі. Уключае асн. і падсобныя (салярый, склады і інш.) памяшканні. Будуюць П. з жалезабетонных блокаў, цэглы, дрэва. Бываюць П. падлогавага і клетачнага ўтрымання. Тып П. залежыць ад віду, узросту птушкі, кірунку яе гасп. выкарыстання. Пры падлогавым утрыманні П. падзяляюць метал. сеткай на асобныя секцыі (у кожнай секцыі размяшчаюць да 700—1000 птушак), агульная ўмяшчальнасць 2,5—20 тыс. Пры клетачным утрыманні П. падзяляюць на асобныя залы, дзе размяшчаюць клетачныя батарэі, іх агульная ўмяшчальнасць павялічваецца ў 2—3 разы.
    М.Ц.Гарачка.
    ПТУШЫНЫЯ БАЗАРЫ, п т у ш ы н ы я к і р м а ш ы, п т у ш ы н ы я г о р ы, масавыя каланіяльныя гняздоўі марскіх птушак, пашыраныя на ўзбярэжжах Еўразіі, Амерыкі, Паўд. Афрыкі, Новай Зеландыі, на акіянічных астравах Паўд. паўшар’я. Звычайна размяшчаюцца на стромкіх скалах, што прылягаюць да раёнаў мораў з высокай біял. прадукцыйнасцю, з берагамі, прыдатнымі для гнездавання. На П.б. суіснуюць віды, якія адрозніваюцца выба
    Птушыны базар.
    рам гнездавога ўчастка, кармамі і спосабамі іх здабычы. Найб. хараетэрныя прадстаўнікі П.6.; кайры, чысцікі, глупышы, чайкімыеўкі, бургамістры, белабрушкі, берынгавыя бакланы і інш. Гнездаванне на П.б. памяншае гібель яец птушанят ад драпежнікаў (напр., чайкі і крачкі сумесна адганяюць пясцоў і лісоў). Найб. буйныя П.б. налічваюць дзесяткі, a то і сотні тысяч пар гняздуючых птушак, распасціраюцца на дзесяткі кіламетраў.
    ПТЬІЛГУМ (Ptilium), род брыевых імхоў сям. гіпнавых. 1 від. Пашыраны ў
    хваёвых лясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі П. грабеньчаты (Р. cristacastrensis) трапляецца на глебе, гнілой драўніне.
    Двухдомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі рыхлыя, жаўтавата або светлазялёныя.
    Птэлея трохлістая.
    бліскучыя, маюць парасткі ў выглядзе страусавага пяра. Сцёблы 5—20 см, ляжачыя або ўзыходныя. Сцябловае лісце серпападобна выгнутае, ланцэтнае, звужанае ў шылападобную верхавінку. Каробачка нахіленая або гарызантальная на чырванаватай ножцы. Каўпачок клабукападобны.
    ПТЭЛЕЯ, скуранка, вязовік (Ptelea), род кветкавых раслін сям. рутавых. 11 відаў. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы, Мексіцы. На Беларусі інтрадукаваны 6 відаў, найб. пашырана П. трохлістая (Р. trifoliata).
    Лістападныя кусты або дрэвы выш. 6—8 м. Лісце чаргаванае, трайчастае, цёмназялёнае,
    ПУАНКАРЭ 113
    бліскучае, са своеасаблівым пахам. Кветкі дробныя, зеленаватыя, у гронках або шчытках. Плод — крылатка. Драўніна цяжкая, цвёрдая, прыгожай тэкстуры, ідзе на дробныя вырабы. Дэкар. расліны. І.М.Гарановіч. ПТЭРАЗАЎРЫ, лятаючыя я ш ч а р ы (Pterosauria), атрад вымерлых паўзуноў падкласа архазаўраў. 2 падатр.: рамфарынхі і птэрадактылі, каля 35 родаў, 110 відаў. Вядомы з адкладаў позняга трыясу (Італія), юрскага і мелавога перыядаў на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктьшы і Аўстраліі. Паходзяць ад псеўдазухій. Прыстасаваныя да палёту. Насялялі прыбярэжную зону мораў і дэльты рэк (некат., магчыма, маглі і плаваць).
    Цела пакрывалі густыя воласападобныя
    прыдаткі («поўсць»), Крылы ўтвораны скурнай складкайперапонкай паміж пярэднімі канечнасцямі і целам (па тыпе лятучых мышэй), у размаху ад 7 см да 15 м. Шкілет лёгкі, моцны, пнеўматычны. Чэрап з вял. вачніцамі і падоўжанымі сківіцамі. Мелі зубы (у некат. рагавая дзюба). Шыя падоўжаная і гнуткая. Карміліся рыбай, воднымі беспазваночнымі, паветранымі насякомымі. Магчыма, былі яйцароднымі і гамаятэрмнылн жывёламі.
    ПТЭРЫГІНАНДРУМ (Pterigynandrum), род брыевых імхоў сям. энтадонтавых. 3 віды. Пашыраны ў лясной паласе Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі вельмі рэдкі рэліктавы від П. ніткападобны (Р. filiforme), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў разрэджаных хваёвых і мяшаных лясах на валунах, пнях, зрэдку на лугах.
    Птэрыгінацдрум ніткападобны.
    Двухдомныя лістасцябловыя расліны. Дзярнінкі шчыльныя або рыхлыя, зялёныя, жоўтазялёныя, бураватыя, бліскучыя. Сцёблы паўзучыя ці ўзыходныя, вілавата або кусцістаразгалінаваныя. Лісце чарапічнае, каротказавостранае. Каробачка на ножцы, прамастойная, цыліндрычная, жаўтаватакарычневая.
    Г. Ф.Рыкоўскі.
    ПТЭРЫДАСПЕРМЫ (Pteridospermae, або Cycadofilices), насенныя п a п a р a ц і, падклас, па інш. сістэматыцы клас (Pteridospermopsida) стараж. вымерлых голанасенных. 6 парадкаў. Існавалі ў познім дэвоне — раннім меле. Узялі пачатак ад прагімнаспермаў. На Беларусі выкапнёвыя рэшткі роду Archaeopteris (споры) выяўлены ў адкладах верхняга дэвону.
    Птэразаўры: 1 — рамфарынх; 2 — дымарфадон.
    Былі прадстаўлены дрэвавымі, ліянападобнымі і травяністымі формамі. Мелі лісце папарацепадобнага тыпу (часам адбіткі лісця П. не адрозніваюцца ад лісця сапр. папарацей, пазбаўленых спарангіяў). У адрозненне ад большасці інш. голанасенных не мелі выразных муж. ці жан. стробілаў. Размнажаліся насеннем, якое размяшчалася па адным на канцах парасткаў. Розныя групы П., магчыма, далі пачатак бенетыталі, цыкадавым, хвойным.
    ПУАЗ, адзінка дынамічнай вязкасці і каэфіцыента ўнутранага трэння ў сістэме СГС. Абазначаецца П. 1 П = 0,1 Пас (гл. Ласкаль). Назва ад імя ЖЛ.Пуазёйля.
    ПУАЗЁЙЛЬ, П у а з ё й (Poiseuille) Жан Луі Мары (22.4.1799, Парыж —26.12.1869), французскі ўрач і фізік. Чл. Франц. мед. акадэміі (1842). Вучыўся ў Політэхн. школе ў Парыжы. Навук. працы па фізіялогіі дыхання, дынаміцы кровазвароту, малекулярнай фізіцы і гідраўліцы. Выкарыстаў ртутны манометр для вымярэння крывянога ціску ў жывёл (1828). Эксперыментальна ўстанавіў закон выцякання вадкасці (гл. Пуазёйля закон). У гонар П. названа адзінка дынамічнай вязкасці — пуаз.
    Літ.: Воларовмч М.П. Работы Пуазейля о теченнн жндкостн в трубах // йзв. AH СССР. Сер. фнз. 1947. Т. 11, № 1.
    ПУАЗЁЙЛЯ ЗАКдН. закон выцякання вадкасйі праз тонкую цылінд'рычную трубку. Паводле П.з. аб’ём вадкасці Q, што працякае за адзінку часу праз папярочнае сячэнне трубкі дыяметрам d,
    вызначаецца формулай: = k —j—o', дзе р і ро — йіск на ўваходзе ў трубку і выхадзе з яе адпаведна, / — даўжыня трубкі, k =	велічыня, звязаная
    128 т|
    з каэфіцыентам дынамічнай вязкасці р. Устаноўлены эксперыменгальна Ж.Л.М.ТТуазёйлем у 1840, сувязь велічынь k і q вызначана Дж.Г. Стоксам у 1851. П.з. выконваецца для ламінарнага цячэння вадкасці, выкарыстоўваецца ў вісказіметрыі.
    ПУАНКАРЭ (Poincare) Жуль Анры (29.4.1854, г. Нансі, Францыя
    А.Пуанкарэ.
    17.7.1912), французскі матэматык, фізік і астраном. Чл. Парыжскай АН (1887), Французскай акадэміі (1909). Скончыў Політэхн. (1875) і Горную (1879) школы. 3 1881 у Парыжскім унце (з 1886 праф.), адначасова з 1893 чл. Бюро даўгот. Навук. працы па тэорыі лікаў, алгебры, тапалогіі, тэорыях функцый, дыферэнцыяльных ураўненняў і імавернасцей, матэм. і тэарэт. фізіцы, нябеснай механіцы і касмагоніі, метадалогіі навук. пазнання. Пабудаваў якасную тэорыю дыферэнцыяльных ураўненняў, распрацаваў тэорыю інтэгральных інварыянтаў і інш. Адкрыў аўтаморфныя функцыі ад адной камплекснай пераменнай (1883) і распрацаваў іх тэорыю. Увёў асн. паняцці камбінаторнай тапалогіі, даў уласную інтэрпрэтацыю геаметрыі Лабачэўскага (1882). Вызначыў фігуры важкіх вадкасцей пры іх вярчэнні ва ўласным гравітацыйным полі, даказаў існаванне фігур раўнавагі, адрозных ад эліпсоіда, кольца і грушападобных і даследаваў іх устойлівасць. Незалежна ад Х.Эйнштэйна развіў матэм. асновы спец. тэорыі адноснасці, увёў тэрмін «Лорэнца пераўтварэнні». Даследаваў праблемы цеплаправоднасці, электрамагнетызму, оптыкі, тэорыі пругкасці, тэорыі патэнцыялу. Залаты медаль Каралеўскага астр. тва (1900). Імем П. названы кратэр на адваротным баку Месяца.
    fe.: Рус. пер. — О крнвых, определяемых днфференцнальнымн уравненнямн. М.; Л., 1947; Лекцнн по небесной механнке. М., 1965; Мзбр. труды. Т. 1—3. М., 1971—74; О науке. 2 нзд. М., 1990.
    Літ:. Т я п к н н А.А., Ш й б а н о в А.С. Пуанкаре. 2 нзд. М., 1982. М.М.Касцюковіч.
    114	ПУАНКАРЭ
    ПУАНКАРЭ (Poincare) Раймон (20.8.1860, г. БарлеДзюк, Францыя — 15.10.1934), французскі паліт. і дзярж. дзеяч. Адвакат. Вучыўся ў Парыжскім унце. У 1887—1903 дэп. парламента, у 1903—13 і з 1920 сенатар. 3 1893 неаднаразова займаў міністэрскія пасады. У 1912—13, 1922—24 і 1926—29 прэм’ерміністр, у 1913—20 прэзідэнт Францыі. Праводзіў мілітарысцкую палітыку (празванне «П.вайна»). Мацуючы франкарас. саюз супраць Германіі, у 1912 і 1914 наведаў Пецярбург. У 1918—20 адзін з арганізатараў антысав. інтэрвенцыі, стваральнікаў ВерсальскаВашынгтонскай сістэмы. Дамагаўся ваен. і эканам. гегемоніі Францыі ў Еўропе. 3 2й пал. 1920х г. стаў на шлях збліжэння з Германіяй, каб выкарыстаць яе ў барацьбе супраць СССР. Аўтар мемуараў.
    ПУАНСб (Poinsot) Луі (3.1.1777, Парыж — 5.12.1859), французскі матэматык і механік. Чл. Парыжскай АН (1813). Скончыў Політэхн. школу ў Парыжы (1797), дзе з 1809 працаваў прафесарам. Пэр Францыі (1846), сенатар (1852). Навук. працы па тэорыі правільных зорчатых мнагаграннікаў («цел П.») і геам. метадах даследавання мех. сістэм. На аснове тэорыі пары сіл пабудаваў геам. статыку, дзе сфармуляваў умовы раўнавагі цвёрдых цел і іх сістэм. Вывеў тэарэму аб вярчэнні цвёрдага цела вакол нерухомай восі пры адсутнасці знешніх сіл (1834), увёў паняцце эліпсоіда інерцыі.
    Тв:. Рус. пер. — Начала статнкн. М.; Пг., 1920.
    ПУАНСбН (франц. poin?on), 1) у м е тала