• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    якнута кампанентамі маст. творчасці. Асн. якасці П.: тэарэт. абгрунтаванасць, доказнасць, праўдзівасць, прынцыповасць, тэндэнцыйнасць, паліт. вастрыня, эмацыянальнасць, палемічнасць (гл. Публіцыстычны стыль). Асн. жанры П.: артыкул, агляд, карэспандэнцыя, рэцэнзія. У ходзе сінтэзу маст. і публіцыстычных форм паявіліся маст.публіцыстычныя жанры: нарыс, эсэ, фельетон, памфлет. На стыку
    навук. лры і П. ўзніклі навук.папулярныя жанры, якія вызначаюцца выразнай публіцыстычнасцю.
    Элементы П. ёсць у летапісах ВКЛ 15—16 ст. Публіцыстычная паводле свайго характару палемічная літаратура канца 16 — 1й пал. 17 ст. Узор бел. публійыстычнага слова — газ. «Мужыцкая праўда» К.Каліноўскага, першая легальная газета на бел. мове «Наша ніва». Публіцыстычнымі з’яўляюцца асобныя творы Ф.Багушэвіча, З.Бядулі, М.Гарэцкага, Цёткі, нарысы Я.Лучыны. П. заняла значнае месца ў творчасці М.Багдановіча. У 1920я г. з публіцыстычнымі творамі выступалі Ц.Гартны, М.Зарэцкі, Я.Скрыган, М.Чарот. У гады Вял. Айч. вайны са старонак розных выданняў звярталіся да народа Я.Купала, Я.Колас, К.Чорны, А.Куляшоў, П.Броўка, П.Панчанка і інш. Публіцыстычныя па сваёй скіраванасці кнігі А.Адамовіча, Я.Брыля, У.Калесніка «Я з вогненнай вёскі», С.Алексіевіч «У вайны — не жаночы твар», створаныя на матэрыяле ўспамінаў жыхароў Беларусі пра Вял. Айч. вайну. Найб. ўклад у развіццё бел. П. пасляваен. часу зрабілі пісьменнікі Брыль, В.Быкаў, І.Дуброўскі, М.Лынькоў, В.Палтаран, Я.Сіпакоў, М.Танк, І.Чыгрынаў, І.Шамякін. У сучаснай П. працуюць Н.Гілевіч, У.Глушакоў, Л.Екель, А.Казловіч, Л.Левановіч, ЎЛіпскі, С.Шаўцоў, М.Шыманскі, Л.Юнчык, В.Якавенка і інш. Трывалае месца заняла П. ў дакументальным кіно, на тэлебачанні і радыёвяшчанні.
    Літ.: Прохоров Е.П. Нскусство публкцнстмкн. М., 1984; U і к о ц к і М.Я. Стылістыка публіцыстычных жанраў. Мн., 1971; Стральцоў Б.В. Публіцыстыка: Жанры. Майстэрства. Мн., 1977; Яго ж. Основы публнцнстнкн: Жанры. Мн., 1990; Публнцпсты. Мн., 2000. Б.В.Стральцоў.
    ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫ СТЫЛЬ, адзін з кніжных стыляў мовы, які выкарыстоўваецца ў газетах, грамадскапаліт. і літаратурнамастацкіх часопісах, у агітацыйнапрапагандысцкіх выступленнях, на радыё і тэлебачанні. Асн. жанры: рэпартаж, нарыс, нататка, інтэрв ’ю, памфлет, хроніка, фельетон. Выконвае 2 асн. функцыі: інфарматыўную і ўплывовую. Яму ўласцівы: дакументальнафакталагічная дакладнасць, лагічнасць, накіраванасць на чытача (слухача), вобразнасць, экспрэсіўнасць, выразнасць. Тэматычна неабмежаваны, таму ў ім выкарыстоўваюцца разнастайныя моўныя адзінкі: грамадскапаліт. лексіка і фразеалогія, ацэначныя словы, прыказкі, прымаўкі, крылатыя словы, сінтакс. канструкцыі з ярка выражанай экспрэсіяй (рытарычныя пытанні, звароты, паўторы, сказызаклікі) і інш. У П.с. могуць быць выкарыстаны моўныя сродкі інш. стыляў.
    Літ:. Каўрус А.А. Стылістыка беларускай мовы. 3 выд. Мн., 1992; Костомаров В.Г. Языковой вкус эпохн. М., 1994; Плешенко Т.П., Федотова Н.В., Ч е ч е т Р.Г. Основы стнлнстнкн н культуры речн. Мн„ 1999. Р.Р.Чэчат.
    116	ПУБЛІЧНАЕ
    ПУБЛІЧНАЕ ПРАВА, сукупнасць галін права, якія рэгулююць адносіны, што забяспечваюць агульны, сукупны (публічны) інтарэс, у адрозненне ад галін права, накіраваных на абарону прыватнага інтарэсу (гл. Прыватнае права), Да галін П.п. адносяцца: міжнар. П.п., канстытуцыйнае, адміністрацыйнае, фінансавае, крымінальнае і крымінальнапрацэсуальнае і інш. права.
    ПУБЛІЧНАСЦЬ, гл. ў арт. Галоснасць.
    ПУБЛІЧНАСЦЬ СУДАВбДСТВА, дэмакратычны прынцып судаводства, які выяўляецца ў тым, што ўзбуджэнне крымін. спраў, іх расследаванне і вырашэнне, а таксама разгляд цывільных спраў у судзе ажыццяўляюцца адпаведнымі публічнымі (дзярж.) органамі (дазнання, следства, пракуратуры, суда) незалежна ад меркавання зацікаўленых асоб.
    ПУГАНАЎ Віктар Паўлавіч (9.2.1901, г. Астрахань, Расія — 24.6.1941), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, ген.маёр (1940). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1928). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны 1918— 20. У пач. Вял. Айч. вайны камандзір 22й танк. дывізіі, якая з 22.6.1941 вяла абарончыя баі на рубяжы Зах. Буга на Пд ад Брэста, 23 чэрв. ў час контрудару сав. войск з раёна г. Жабінка разграміла мотакалону ням. войск, разам з часцямі 28га стралк. корпуса на ПнЗ ад г. Кобрын змагалася супраць 2 танк., 1 матарызаванай і некалькіх пях. дывізій Bopara. Загінуў у баі.
    ПЎГАЎКІН Міхаіл Іванавіч (н. 13.7.1923, в. Рамешкі Яраслаўскай вобл., Расія), расійскі акцёр. Нар. арт. Расіі (1977). Нар. арт. СССР (1988). Вучыўся ў Школестудыі Маскоўскага маст. акад. тра. 3 1948 у тры Паўн. флоту, у 1950—58 у Маскоўскім тры імя Ленінскага камсамола, у 1962—77 у Трыстудыі кінаакцёра. 3 1941 у кіно (фільм «Справа Артамонавых»). Майстэрства П. вызначаецца вострай характарнасцю, духоўнасцю аблічча персанажаў, своеасаблівай камедыйнай абаяльнасцю. Зняўся ў фільмах: «Кутузаў» (1944), «Максімка», «Адмірал Ушакоў», «Караблі штурмуюць бастыёны» (усе 1953), «Салдат Іван Броўкін» (1955), «Іван Броўкін на цаліне» (1959), «Дзяўчаты» (1962), «Аперацыя «Ы» і іншыя прыгоды Шурыка» (1965), «Вяселле ў Малінаўцы» (1967), «Дванаццаць крэслаў», «Шальменкадзяншчык» (абодва 1971), «Новыя прыгоды капітана Урунгеля» (1979), «Спортлато» (1982), «Візіт да Мінатаўра» (1987), «Артыстка з Грыбава» (1988), «Балотная street, ці Сродак супраць сексу» (1991), «Стрэл у труне» (1992) і інш.
    Г.В.Ратнікаў.
    ПУГАЧ РЫБНЫ, сава рыбная (Ketupa blakistoni, або К. zeylonensis), птушка сям. савіных атр. совападобных.
    Пашыраны ў Паўд.Зах. і Усх. Азіі. Жыве ўздоўж рэк. Усюды рэдкі аселы від. Гнёзды ў дуплах, нішах скал, старых гнёздах.
    Даўж. каля 70 см, размах крылаў да 2 м, маса да 4,1 кг. Апярэнне вохрыстабурае з цёмнымі стракацінамі. Цэўка часткова апераная, пальцы голыя, з шыпікамі знізу і з бакоў. Корміцца пераважна рыбай (адсюль назва), земнаводнымі. Адкладвае 2—3 яйцы.
    ПУГАЧбВА Ала Барысаўна (н. 15.4.1949, Масква), расійская эстрадная спявачка. Нар. арт. Расіі (1985). Нар. арт. СССР
    М I Пугаўкін
    А.Б.Пугачова.
    (1991). Скончыла Муз. вучылішча імя М.ІпалітаваІванава ў Маскве (1969), Дзярж. інт тэатр. мастацтва імя А.Луначарскага (1981). 3 1970 артыстка Ліпецкай філармоніі, салістка эстр. арк. пад кіраўніцтвам А.Лундстрэма, вакальнаінст. ансамбля «Вясёлыя рабяты», Расканцэрта. 3 1988 маст. кіраўнік трастудыі «Тэатр песні». У рэпертуары песні рас. і замежных кампазітараў, шмат з якіх выканала ўпершыню, уласныя песні. Яе выкананне вылучаецца драматург. пабудаванасцю, рэжысёрскай прадуманасцю кампазіцый. «Гранпры» на Міжнар. фестывалях эстраднай песні «Залаты Арфей» (1975, Балгарыя) і «Бурштынавы салавей» у Сопаце (1978, Польшча). Здымалася ў кіно («Жанчына, якая спявае», «Прыйшла і гавару» і
    інш.). Яе творчасці прысвечаны тэлефільмы «Тэатр Алы Пугачовай» (1978), «У Алы» (1979), «Маналогі спявачкі» (1981) і інш. Дзярж. прэмія Расіі 1995.
    ПУГАЧбЎ Емяльян Іванавіч (каля 1742, б. станіца ЗімавейскаянаДоне, цяпер тэр. Валгаградскай вобл., Расія — 21.1.1775), кіраўнік сялянскай вайны 1773—75. Данскі казак, харунжы (1770). Удзельнік Сямігадовай 1756—63 і рус.тур. 1768—74 войнаў. У 1771 уцёк ад ваен. службы на р. Церак, там выб
    Е І.Пугачоў. 3 пар
    трэта невядомага ма У.С.Пугачоў. стака. 18 ст.
    раны станічным атаманам. У лют. 1772 арыштаваны, уцёк да старавераў у Ветку на Гомельшчыне, у ліст. — на р. Яік (цяпер Урал), дзе агітаваў казакаў пайсці на вольныя землі за р. Кубань. Арыштаваны, засуджаны на катаргу. У маі 1773 уцёк з казанскага астрога на Яік, дзе паводле дамоўленасці з групай казакоў абвясціў сябе імператарам Пятром ІП (вер. 1773). Выступаў з утапічнай ідэяй «справядлівага» казацкасял. царства. У час сял. вайны непісьменны П. паказаў вял. арганізатарскія і ваен. здольнасці. Жорстка распраўляўся з дваранамі і ўсімі, хто не прызнаваў яго імператарам. Пасля канчатковага паражэння ад урадавых войск П. 19.9.1774 схоплены групай сваіх прыбліжаных і неўзабаве выдадзены ўладам. Пакараны смерцю (чвартаваны) ў Маскве.
    Літ:. Буганов В.Н. Пугачев. М., 1984. М.Г.Нікіцін.
    ПУТАЧбЎ Уладзімір Сямёнавіч (25.3.1911, г. Разань, Расія — 25.3.1998), расійскі вучоны ў галіне механікі, праблем кіравання і матэматыкі. Акад. Pac. АН (1981). Скончыў Ваеннапаветр. інж. акадэмію (1931), дзе і працаваў. 3 1956 у Інце праблем інфарматыкі Pac. АН, адначасова з 1972 у Маскоўскім авіяц. інце. Навук. працы па статыстычнай тэорыі працэсаў кіравання, дынаміцы палёту, тэорыі імавернасцей, дастасавальнай матэматыцы, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Ленінская прэмія 1990. Дзярж. прэміі СССР 1948, 1976.
    ПУГАЧбЎСКІ ВЯЛІКІ КАМЕНЬ, геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1994). Размешчаны ў в. Вял. Пугачы Шчучынскага рна Гродзенскай вобл. Валун буйназярністага біятытавага рапаківіпадобнага граніту даўж. 8 м, шыр. 7 м, выш. 1,3 м, у абводзе 21,9 м, аб’ём бачнай часткі 38,6 м3, маса каля
    ПУЗАНКІ	117
    103 т. Прынесены ледавіком каля 200 тыс. г. назад з тэр. Паўд. Фінляндыі. Доўгая вось арыентавана з ПнЗ на ПдУ, што адпавядае агульнаму напрамку руху ледавіка. Меў культавае значэнне.
    В Ф.Вінакураў.
    ПУГАЧЫ (Bubo), род птушак сям. савіных атр. совападобных. 12 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Аўстраліі і Антарктыды. Жывуць у лясах, стэпах, пустынях, у гарах да выш. 4700 м. Актыўныя ўначы. На Беларусі 1 від — П. звычай
    Пугач звычайны.
    ны (В. bubo), рэдкая аселая і вандроўная птушка. Трапляецца часцей на Палессі ў лясах. Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
    Даўж. да 75 см, размах крылаў да 180 см, маса да 3,2 кг. Самкі большыя за самцоў. Апярэнне рыхлае, рыжаватажаўтаватае ці белаватае з падоўжнымі і папярочнымі плямкамі, зверху цёмнае, знізу светлажоўтае, пёравыя «вушкі» чорныя ці з папярочным малюнкам. Радужына вачэй чырванаватааранжавая або карая. Дзюба і кіпцюры чорныя. Hori моцныя, пальцы апераныя. Драпежнікі. Адкладваюць да 6 яец.
    ПУГАЧЫ, вёска ў Залескім с/с Валожынскага рна Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 60 км на У ад г. Валожын, 60 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст.
    Пугачоўскі вялікі камень у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобл.
    Аляхновічы. 435 ж., 166 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. ПУГЛЯІ, вёска ў Барздоўскім с/с Аршанскага рна Віцебскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 16 км на Пд ад г. Орша, 96 км ад Віцебска, 5 км ад чыг. ст. Сідараўка. 402 ж., 136 двароў (2000). Сярэдняя школа, клуб, бка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
    ПУД, старажытная адзінка масы ў Беларусі і Расіі. Вядома з 12 ст. У пач. 20 ст. 1 пуд = 40 фунтам = 16 бязменам = = 1280 лотам = 16,38 кг. Афіцыйна выкарыстоўваўся да 1924 пры ўзважванні зерня, мёду, воску і інш.
    ПЎДАЎНЯ, вёска ў Чэрнеўскім с/с Дрыбінскага рна Магілёўскай вобл., на р. Раста, каля аўтадарогі Дрыбін—Магілёў. Цэнтр калгаса. За 30 км на ПдЗ ад г.п. Дрыбін, 35 км ад Магілёва. 1331 ж., 498 двароў (200