• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    0). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
    ПЎДАЦКАЯ КАРДОННАЯ I ДРАЎНІННАМАСНАЯ ФАБРЫКА Дзейнічала ў 1876—1914 у фальварку Пудаць Веліжскага пав. (цяпер вёска ў Віцебскім рне). У розныя гады мела 3 паравыя машыны рознай магутнасці, вадзяную турбіну, 2 паравыя катлы. Вырабляла драўнінную масу з асінавага лесу, кардон, у 1900 малола муку. У 1900 працавалі 50 рабочых, выраблена 20,6 тыс. пудоў драўніннай масы.
    ПЎДЗЕЛІ (ням. Pudel ад дыялект. pudeln плюхацца ў вадзе), група пакаёваслужбовых старажытных парод сабак. Каля 15 парод, пашыраны ва ўсіх краінах свету. Выкарыстоўваліся ў паляванні на вадаплаўных птушак (адсюль назва), зайцоў, для збору труфеляў.
    Вылучаюць П. вялікага, або каралеўскага (выш. ў карку 45—58 см), сярэдняга, або малога (35—45 см), і карлікавага (28—35 см). Маса 6—50 кг. Поўсць доўгая, мяккая, хвалістая або «шнурам», чорная, белая, карычневая, серабрыстая ці абрыкосавая, якую стрыгуць на асобных участках цела. Канстытуцыя моцная, сухая. Галава выцягнутая, вушы звіслыя. Спіна кароткая, лапы сухія, прамыя. Хвост купіруюць. Тып паводзін рухомы, характэрны алюр — галоп. Э.Р.Самусенка.
    ПУДбЎКІН Усевалад Іларыёнавіч (28.2.1893, г. Пенза, Расія — 30.6.1953), расійскі кінарэжысёр, акцёр, тэарэтык кіно; адзін з заснавальнікаў сав. кінематаграфіі. Нар. арт. СССР (1948). Скончыў Маскоўскі унт (1914), у 1922—24 вучыўся ў Дзяржкінашколе. Першыя пастаноўкі — «Шахматная гарачка» (1925, разам з М.Шпікоўскім) і «Механіка галаўнога мозга» (1926). Стварыў
    У.І Пудоўкін.
    этапную для сав. кіно трылогію: «Маці» (1926), «Канец СанктПецярбурга» (1927), «Нашчадак Чынгісхана» (1928) з драм. масавымі сцэнамі, паэт. вобразамі, псіхал. распрацоўкай характараў. Сярод інш. фільмаў: «Просты выпадак» (1932), «Дэзерцір» (1933), «Перамога» (1938), «Мінін і Пажарскі» (1939, з М.Долерам), «Сувораў» (1941), «Адмірал Нахімаў» (1947), «Жукоўскі» (1950, з Д.Васільевым), «Вяртанне Васіля Бортнікава» (1953). Выступаў і як кінаакцёр. Распрацаваў сістэму работы з акцёрам і непрафес. выканаўцам паводле сістэмы К.Станіслаўскага. Аўтар кн. «Кінарэжысёр і кінаматэрыял», «Кінасцэнарый. Тэорыя сцэнарыя» (абедзве 1926), «Акцёр у фільме» (1934). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947, 1951.
    Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М„ 1974—76.
    Літ.: Караганов А. Всеволод Пудовкнн. 2 нзд. М., 1983. Г.В.Ратнікаў. ПУЗАНКІ (Alosa, або Caspialosa), рыбы сям. селядцовых. 3 віды, 7 падвідаў. Чарнаморскакаспійскі П. (A. caspia) пашыраны ў Азоўскім, Чорным (3 падвіды) і Каспійскім (4 падвіды) морах, велікавокі (A. saposhnikovi) і круглагаловы (A. sphaerocephala) — толькі ў Каспійскім моры. Пелагічныя прахадныя і паўпрахадныя рыбы.
    118	ПУЗАНКОЎ
    Даўж. да 36 см, маса да 200 г. Галава вял., цела высокае, сціснутае з бакоў, хваставы аддзел укарочаны. Па баках 1—8 цёмных плям. Кормяцца планктонам, П. велікавокі часам корміцца рыбай. Аб’екты промыслу.
    Пузанок чарнаморскакаспійскі.
    ПУЗАНКбЎ Алег Пятровіч (н. 16.4.1932, в. Сазаны Касцюковіцкага рна Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне земляробства. Канд. с.г. н. (1967). Скончыў Гродзенскі с.г. інт (1956). У 1956— 94 у Бел. НДІ бульбаводства (з 1974 заг. аддзела). Навук. працы па метадах паляпшэння насеннай якасці бульбы, выкарыстанні культуры мерыстэмнай тканкі для атрымання бязвірусных клонаў раслін. Сааўтар 21 сорта бульбы, ў т.л. Тэмп, Лошьшкі, Агеньчык, Ласунак, Явар, Альтаір і інш. Дзярж. прэмія СССР 1974.
    Тв.: Вырашнванне картофеля на оздоровленной основе. Мн., 1990 (разам з А.А.Грышановічам); Всё о картофеле. Брест, 1999 (з ім жа).
    ПЎЗІКАЎ Віктар Мітрафанавіч (н. 7.9.1928, в. Балотнікі Шумілінскага рна Віцебскай вобл.), бел. філосаф і культуролаг. Канд. філас. н. (1958), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1975). Скончыў БДУ (1953). 3 1957 у Бел. інце нар. гаспадаркі (у 1960—72 і ў 1987—96 заг. кафедры, у 1968—79 прарэктар). У 1979— 87 рэктар Мінскага інта культуры. 3 1987 у Бел. эканам. унце (у 1987—96 заг. кафедры). Навук. працы па гісторыі філасофіі і сацыялогіі, асветы і кулыуры Беларусі.
    7в.: Очеркм нсторнм фялософской н соцнологяческой мыслн Белорусснн (до 1917 г.). Мн., 1973 (у сааўт.); Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 г. Мн., 1985 (у сааўт.); Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 1993 (разам з У.У.Качаноўскім); Кароткі філасофскі слоўнік. Мн., 1994 (у сааўт.); Фнлософня: Курс лекцнй. Мн., 1995 (у сааўт.); Методологмческне м методнческне аспекты фнлософской подготовкм магнстров. Мн., 1998. М.П.Савік. ПЎЗІКАЎ Пётр Дзмітрыевіч (20.12.1919, в. Падоры Шумілінскага рна Віцебскай вобл. — 20.2.1977), бел. філосаф. Др філас. н. (1968), праф. (1968). Засл. дз. нав. Беларусі (1975). Скончыў Рэсп. парт. школу пры ЦК КПБ (1948), БДУ (1949), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1955). 3 1955 у Мінскім інце нар. гаспадаркі. 3 1957 у Інце філасофіі і права АН Беларусі. 3 1967 у выдве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (нам. гал. рэдактара). 3 1973 дырэктар Інта
    філасофіі і права АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях дыялектыкі як тэорыі пазнання, логікі, філас. праблемах прыродазнаўства. Адзін з аўтараў і рэдактараў кн. «Навука: арганізацыя і кіраванне» (1977). Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
    П.Дз.Пузікаў.
    Тв:. Фнлософскме основы эволюцнонного учення Дарвнна. Мн., 1959; Аналнтнческая способность мышлення. Мн., 1965; Аналнз н сннтез —от мыслн к вешн. Мн., 1969; Понятмя н нх определення. Мн., 1970.
    ІГУЗЫНА (Puzynina) Габрыеля (24.9.1815, в. Дабраўляны Смаргонскага рна Гродзенскай вобл. — 16.8.1869), польская пісьменніца. У 1850—60я г. жыла ў маёнтках Нястанішкі (Смаргонскі рн) і Гарадзілава (Маладзечанскі рн Мінскай вобл.). Аўтар збкаў вершаў «У імя Бога!» (1843), «Далей у свет!» (1845), «Прозай і вершам» (т. 1—2, 1856). Яе паэзія адметная эмац. непасрэднасцю, экзальтаванасцю лірычнага пачуцця. У кн. «Малыя, але праўдзівыя апавяданні» (1857) з гуманіст.асветніцкіх пазіцый адлюстроўвала грамадскія канфлікгы, з павагай малявала тыпы сялян. У кн. замалёвак «Літоўскія дзеці, іх слоўйы, адказы, назіранні» (1847) — паэтычны свет дзяцей бел. вёскі. 36. «Аматарскі тэатр» (1861) склалі камедыя «Ці прыгожая, ці багатая» і драм. абразок «За горадам», якія з поспехам ставіліся ў Вільні. Аўтар успамінаў «У Вільні і ў літоўскіх дварах» (Вільня, 1928). Зберагала аўтографы Я.Чачота, Т.Зана, А.Адынца, В.Поля, С.Манюшкі, У.Сыракомлі, Г. і Ю. Вяняўскіх, І.Ходзькі, Я.Ходзькі і інш. А.М.Пяткевіч.
    ПУЗЫНЫ, княжацкі род герба «AriHeu» у ВКЛ, Польшчы, Рас. імперыі. Паходзяць ад Рурыкавічаў, з 16 ст. выводзілі сябе ад чарнігаўскіх князёў, уладальнікаў Казельска каля Калугі, аднак дакументальна гэта не пацвярджаецца. Родапачынальнік Васіль Глушонак выслужыў у вял. князя ВКЛ Казіміра землі на Смаленшчыне, у пач. 1480х г. перайшоў да вял. князя маскоўскага Івана III. Яго нашчадкі засталіся ў ВКЛ. Найб. вядомыя: Алехна В а с і л е віч (мянушка Глазына; ?—1500?). У 1450х г. вызначыўся ў вайне з чэшскім правіцелем Іржы Подзебрадам. Акольнічы смаленскі ў 1486—1500, намеснік лучынскі ў 1494—1500. I в а н В а с і л е в і ч (мянушкі Глазыніч, Пузынін). У час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1492—94 перайшоў да Івана III. Яго сыны Міхаіл, Дзмітрый, Іван, Леў,
    Андрэй, Юрый засталіся ў ВКЛ. Дзмітрый Іванавіч (мянушка Глушонак; ?—1510?). Ад яго сына Багдана пайшоў род Агінскіх. Б а г д а н Цімафеевіч (?—1571), унук Івана Іванавіча. Маршалак гаспадарскі з 1567. Аляксандр (у манастве Афанасій; ?—1650), сын Юрыя. Паборца валынскі ў 1613, пасол на сеймы 1616, 1618, 1632. Змагаўся супраць увядзення уніяцтва. У 1632 абраны праваслаўным епіскапам луцкім і астрожскім, з 1633 архімандрыт жыдычаўскі. Г е р а н і м (?—1657), сын Яна. Удзельнічаў у войнах з туркамі. Пасол на сеймы. У 1640—50я г. адзін з найб. актыўных абаронцаў кальвінізму ў ВКЛ. Андрэй (?—1701), сын Гераніма. Староста упіцкі, кашталян мінскі з 1697. Міхал (?—1723), сын Андрэя. Рэгент меншай канцылярыі ў ВКЛ у 1699—1717, харунжы надворны ў 1712—17, пісар вялікі ВКЛ з 1717. Пасол на сейм 1697. У 1712 і 1720 пасол да цара Пятра I. К р ы ш т о ф Дамінік (1—2.11.1731), сын Андрэя. Падстолі упіцкі ў 1695 і староста ў 1696—1720, мсціслаўскі кашталян з 1720 (або 1722) і ваявода з 1730. Пасол на сеймы 1696, 1697, 1712—13, 1718, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1727. Стафан Міхаіл (21.12.1667, г. Упіта — 5.3.1738), сын Андрэя. Др філасофіі (1705), тэалогіі (1734). 3 1685 езуіт. Пётр (21.7.1664—1.3.1717), сын Яна Казіміра. 3 1677 езуіт. У 1709—13 рэктар Нясвіжскага калегіума. А н т о ні Міхал (?—24.3.1752). Харунжы упіцкі з 1717 і староста ў 1724—32, харунжы надворны з 1728, кашталян мсціслаўскі з 1746. Юзаф Эдвард (24.9.1878—20.1.1949). 3 1919 працаваў у мінве замежных спраў Польшчы. AyTap лірычных і сатыр. вершаў (зб. «Даўней», 1905), патрыят. паэм, гімнаў, паэт. драм (зб. «Па дарозе», 1922), аповесцей. Вывучаў праблемы паходжання княжацкіх родаў ВКЛ, іх паліт. ролю ў жыцці дзяржавы. Аўтар працы «Вялікае княства Літоўскае да Міндоўга» (часткова апублікавана ў 1937). В.С.Пазднякоў.
    ПУЗЫНЯ Уладзімір Якаўлевіч (н. 26.2.1940, Мінск), бел. майстаррэстаўратар нац. муз. інструментаў, выканаўца на іх, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1994). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1964), Мінскі інт культуры (1989). У 1965—78 артыст Дзярж. нар. аркестра БССР імя І.Жыновіча. 3 1972 адначасова працаваў у Мінскім абл., у рэсп. навук.метадычным цэнтрах нар. творчасці і культ.асв. работы. 3 1979 педагогілюстратар сярэдняй спец. муз. школы пры Бел. кансерваторыі, старшы метадыст па фальклоры пры Мінскім абл. метадьічным цэнтры. 3 1982 майстар, у 1983—88 заг. вучэбнай майстэрні па рэстаўрацыі, рамонце і вырабе муз. інструментаў Мінскага інта культуры. Стваральнік музея бел. муз. стараж. інструментаў «Бел. хатка». Вырабляе бел. нар. муз. інструменты (аэрафоны: сапранавыя, альтавыя, басовыя дудкі; жалейкі, трубы, ду
    ПУЙМАНАВА	119
    ды і інш.; хардафоны: колавая ліра, басэтля і інш.). Выступае з ігрой на бел. муз. інструментах (удзельнік канцэртных праграм, фестываляў нар. творчасці, запісваецца на радыё, тэлебачанні). Аўтар кн. «Лірнік» (1993) — першай нац. школы ігры на бел. нар. інструментах, артыкулаў пра бел. нар. муз. інструменты. А.Л.Карацееў. ПУЗЫРАНО