• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ова для з’яўлення расы; адна з асн. характарыстык вільготнасці паветра. Вызначаецца па псіхраметрычных табліцах і тры па сухім і змочаным тэрмометрах або непасрэдна кандэнсацыйным гігрометрам. Пры адноснай вільготнасці меншай за 100% П.р. заўсёды ніжэй фактычнай тры паветра. Пры насычанасці (адносная вільготнасць 100%) фактычная тра супаціе з П.р.
    ПУНКТ РбСТУ ў р а с л і н, закругленая конусападобная верхавінка парастка, якая ўтворана верхавінкавай (апікальнай) мерыстэмай; таксама мерыстэматычная зона кораня, якая знаходзіцца пад каранёвым чэхлікам.
    ПУНКТУАЛЬНАСЦЬ (франц. ponctuel ад лац. punctualis дакладны), вялікая акуратнасць, дакладнасць у выкананні чагонебудзь.
    ПУНКТУАЦЫЯ (позналац. punctuatio ад лац. punctum кропка), 1) сістэма знакаў прыпынку і правіл іх выкарыстання; пастаноўка знакаў прыпынку ў тэксце. 2) Практычная лінгвістычная дысцыпліна, якая вывучае асновы (прынцыпы) пастаноўкі знакаў прыпынку, іх фарміраванне і развіццё.
    Знакі прыпынку паказваюць на сэнсавыя адносіны паміж часткамі выказвання, дапама
    124	пунктэлія
    гаюць правільна чытаць і разумець пісьмовы тэкст. Пастаноўка знакаў прыпынку заснавана на сэнсавым, структурнаграмат. (сінтакс.) і інтанацыйным прынцыпах, якія звычайна сумяшчаюцца з перавагай сэнсавага. Так, пастаноўка паміж ч. бяззлучнікавага сказа коскі або працяжніка ці двукроп’я поўнасцю залежыць ад семантыкі сказа, тых сэнсавых ацносін, што ўстанаўліваюцца паміж яго часткамі. У сказе «У гэтым годзе добра родзіць: дождж і сонца ў госці ходзяць» (Я.Пушча) двукроп’ем абазначаны прычыннавыніковыя адносіны паміж ч. бяззлучнікавага складанага сказа з паказаннем на прычыну ў 2й яго частцы; «У гэтым годзе добра родзіць, дождж і сонца ў госці ходзяць» — коска паказвае пералічэнне. Пры рознай П. гэты сказ парознаму чытаецца і чуецца: двукроп’е як знак большай выяўленчай сілы абазначае працяглую паўзу. Аднак у любым выпадку знак прыпынку паказвае на сінтакс. структуру сказа, аддзяляе (выдзяляе) яго часткі. Нарматыўнасць П., аднолькавае разуменне знакаў прыпынку мае вял. сац. значэнне: садзейнічае лепшым зносінам паміж тым, хто піша, і тым, хто чытае.
    Літ:. Я ў н е в і ч М.С., С ц я ц к о П.У. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы. 2 выд. Мн., 1980; Б у р а к Л.І. Пунктуацыя беларускай мовы. 3 вьш Мн., 1982. К л ю с а ў Г.Н. Асновы і нормы сучаснай беларускай пунктуацыі/Б.м.; 1993. П.У.Сцяцко. ПУНКТЭЛІЯ (Punctelia), род ліставатых лішайнікаў сям. пармеліевых. 22 віды. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 1 від — П.грубаватая (Р. subrudecta), занесеная ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў вільготных лісцевых лясах на ствалах дрэў.
    Слаявіна ліставатая, зверху шэрая, знізу бледная, дыям. 3—10 см. Лопасці шыр. да 6 мм, злёгку ўвагнутыя. Сарэдыі кропка або шарападобнай формы. Саралі (утварэнні для вегетатыўнага размнажэння) развіваюцца ў цэнтры, часам па краях лопасцей. Пладовыя целы (апатэцыі) пераважна адзіночныя, трапляюцца рэдка. Сумкі 8споравыя. Споры бясколерныя, амаль шарападобныя. У.У.Галубкоў. ПЎНКЦЫЯ (ад лац. punctio укол), пракол тканак арганізма полай іголкай з дыягнастычнай, лек. або прафілакт. мэтай. Дыягнастычная П. выкарыстоўваецца: для вывучэння структурнафункцыян. стану органаў, сістэм органаў і тканак, устанаўлення дыягназу захворвання шляхам увядзення ў крывяносныя і лімфатычныя сасуды, поласці, губчатае рэчыва касцей радыеізатопаў, газу (паветра), рэнтгенакантрастных рэчываў, таксама даследавання ўзору вадкасці (кроў, гной і інш.) або кавалачка тканкі (напр., пухліны). 3 лек. і прафілакт. мэтамі з дапамогай П. ўводзяць лек. сродкі ў тканкі, сасуды, поласйі арганізма. І.М.Семяненя. ПЎНСКІЯ, род татарскіх царэвічаў у ВКЛ. Паходзілі ад царэвіча Енбексалтана, сына Халексалтана — пляменніка ШахАхмата, апошняга хана Вялікай (Заволжскай) Арды, які ў пач. 16 ст. ў якасці ганаровага палонніка знаходзіўся ў ВКЛ. Енбексалтан упамінаецйа ў nonice войска ВКЛ 1528. У 1542 Жыгімонт 1 Стары на просьбу «царэвіча Пунскага» аб маёнтку загадаў выдаваць
    яму штогод замест ранейшых 50 ужо 100 коп грошай. У гэты час Енбексалтан з сям’ёй атрымаў землі ў Пунскай воласці каля Аліты і маёнтак Калдычэва ў Навагрудскім ваяв. Меў сыноў — Іслама, Цімура і Селіма, якія выкарыстоўвалі і княжацкі тытул. Як і царэвічы Астрынскія, П. не ўваходзілі ў склад татарскіх харугваў, а мелі права (як князі і паны) з’яўляцца са сваім атрадам непасрэдна да гетмана. Унукі Енбексалтана захавалі княжацкі тытул, а тытул царэвічаў П. ператварыўся ў прозвішча. У 18 ст. гэты род, верагодна, згас.
    В.С.Пазднякоў.
    ПУНСбВАЙ I БЕЛАЙ РЎЖЫ ВАЙНА, барацьба за трон ў Англіі ў 1455— 85 паміж двума адгалінаваннямі каралеўскай дынастыі Плантагенетаў: Ланкастэрамі (у гербе пунсовая ружа) і Йоркамі (у гербе белая ружа). Йоркаў падтрымлівалі новадваранскія элементы, лонданскае купецтва і больш развітыя паўд.ўсх. раёны краіны; апорай Ланкастэраў былі феад. групоўкі пераважна на Пн і 3. Незадаволены засіллем ланкастэрцаў герцаг Рычард Йоркскі 21.5.1455 у бітве пры СентОлбансе разбіў іх войскі і стаў пратэктарам (правіцелем) пры псіхічнахворым Генрыху V] (гл. Генрых, англ. каралі). У 1459 Ланкастэры аднавілі сваю ўладу. У 1460 йаркісты на чале з графам Уорвікам увайшлі ў Лондан. Рычард Йоркскі заявіў свае правы на трон, аднак 30.12.1460 у бітве пры Уэйкфілдзе быў забіты. Яго сын Эдуард у бітве пры Тоўтане 29.4.1461 разграміў ланкастэрцаў і 28.6.1461 каранаваўся як Эдуард IV. Яго спробы праводзіць самастойную палітыку прывялі да сутыкнення з Уорвікам. У вер. 1470 войскі Уорвіка аднавілі на троне Генрыха VI. Эдуарда IV падтрымаў герцаг Бургундскі. 14.4.1471 у бітве пры Барнеце і 4.5.1471 у бітве пры Цьюксберы ланкастэрцы пацярпелі паражэнне, забіты Уорвік і сын Генрыха VI прынц Уэльскі Эдуард. 21.5.1471 у Таўэры забіты Генрых VI. Пасля смерці Эдуарда IV у 1483 трон перайшоў да яго 12гадовага сына Эдуарда V Аднак уладу захапіў яго дзядзька герцаг Глостэр, які 6.7.1483 каранаваўся як Рычард III. Эдуард V і яго брат герцаг Йоркскі былі забіты ў Таўэры. Ланкастэрцы і частка йаркістаў аб’ядналіся і выступілі супраць Рычарда III; 22.8.1485 у бітве каля Босварта ён загінуў. Гэта бітва завяршыла вайну, у якой загінула чвэрць насельнііггва Англіі. Трон перайшоў да далёкага родзіча Ланкастэраў Генрыха VII, які паклаў пачатак дынастыі Цюдараў
    Літ:. Ш т о к м a р В.В. Мсторня Англнв в средняе века. Л., 1973; Грнффнтс Р.А., Т о м a с Р. Становленне двнаствн Тюдоров: Пер. с англ. Ростов н/Д., 1997.
    Дз.М. Чаркасаў.
    ПУНТ, старажытнаегіпецкая назва краіны ва Усх. Афрыцы, магчыма, на ўзбярэжжы Адэнскага заліва, на пве Самалі. Пачынаючы са Стараж. царства (3е тыс. да н.э.) егіп. фараоны шмат разоў адпраўлялі гандл. і рабаўніцкія экспе
    дыцыі ў П. па Чырвоным моры. 3 П. вывозілі міру, золата, чорнае дрэва, слановую косць, а таксама рабоў.
    ПЎНТААР^НАС (Punta Arenas), горад на Пд Чылі, у цэнтр частцы Магеланава праліва. Другі (пасля аргенцінскага г. Ушуая) з найб. паўднёвых гарадоў Зямлі. Адм. ц. вобласці Магальянес. Засн. ў 1849. Каля 100 тыс. ж. (2000). Порт у Магеланавым праліве. Міжнар. аэрапорт. Прамсць: дрэваапр., нафтахім., харч., у т.л. мясакансервавая. Музей Патагоніі. Паблізу здабыча бурага вугалю і нафты. Турызм.
    ПЎНЯ, гаспадарчая пабудова для захоўвання сена, саломы; пабудова, аналагічная адрыне. На Падняпроўі выкарыстоўвалася і як хлеў. ІПырока бытуе на Беларусі, а таксама ў Смаленскай, Наўгародскай і інш. абласцях Расіі. Назва запазычана з літ. мовы — «пуне». У стараж.бел. мове зафіксавана ў пач. 16 ст.
    ПУПКб (П у п к а) Апалінарый Фларыянавіч (12.11.1893, г.п. Івянец Валожынскага рна Мінскай вобл. — 18.6.1984), беларускі самадзейны майстар разьбы па дрэве. У сваёй творчасці працягваў лепшыя традыцыі бел. нар.
    А.Пупко. Скульптуры «Мая доля», «Лірнік». 1979.
    драўлянай скульптуры. Аўтар работ ка мернага характару на фалькл., літ., гіст., казачныя сюжэты: «Несцерка» (1965), «Жалейка» (1970), «Ганчар» (1972), «Араты», «Мая доля», «Лірнік», «Збянтэжаны Саўка» (усё 1979) і інш. Стварыў партрэты В.ДунінаМарцінкевіча (1976), А.Пашкевіч (Цёткі, 1977), Ф.Скарыны (1980), эпічныя манум. творы «Маці» (1976), «Летапісец» (1977), «Гусляр», «Сейбіт» (1978) і інш.
    Літ.: С а х у т а Я. Народны майстарразьбяр А.Пупко. Мн., 1981. Я.М.Сахута. ПУПбК, антэ м і с (Anthemis), род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 150 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Афрыцы. На Беларусі найб. вядомы 4 віды П.: палявы (A. arvensis), рускі
    ПУРОЎСКІ
    125
    (A. ruthenica), сабачы, або сабачы рамонак (A. cotula), фарбавальны (A. tinctoria). Трапляюцца на сухадольных лугах, палях, агародах.
    Адна і шматгаловыя травяністыя расліны, радзей паўкусцікі. Сцёблы прамастойныя або прыўзнятыя. голыя ці апушаныя. Лісце перыстарассечанае, радзей лінейнае. Суквецці — адзіночныя шматкветкавыя кошыкі. Краявыя язычковыя кветкі з белым, жоўтым, залацістажоўтым, зрэдку ружовым адгінам. Плод — сямянка. Кветкі П. фарбавальнага прыдатныя для афарбоўкі тканін, маюць інсектыцыдныя ўласцівасці. Дэкар., лек., фарбавальныя, інсектыйыдныя, меданосныя расліны. Некат. — пустазелле. В.М.Прохараў.
    ПУПЫШКА ў р а с л і н, зародак парастка. Mae кароткую вось (сцябло) з конусам нарастання на верхавінцы і шчыльна размешчанае на восі зародкавае лісце, якое ўкрывае вось і адно аднаго (вегетатыўная П.), або мае, акрамя таго, зародкі кветак і суквеццяў (генератыўная П.). Вонкавыя лісцевыя органы ахоўваюць унутр. мерыстэматычную ч. ад высыхання і пашкоджвання і ўтвараюць у П. цёмную вільготную камеру. Кветкавая П., што мае 1 кветку, наз. бутонам. Адрозніваюць верхавінкавыя (тэрмінальныя) П. — забяспечваюць рост парастка ў даўжыню, і бакавыя (пазушныя) — забяспечваюць галінаванне і развіццё сістэмы парасткаў. У шматгадовых раслін П. перажываюць перыяд спакою, які звычайна звязаны з неспрыяльнымі ўмовамі, і з надыходам цёплага або вільготнага сезона даюць парасткі (П. ўзнаўлення). Спячыя П. захоўваюць жыццяздольнасць на працягу гадоў і пры пашкоджанні ч. ствала і галін, якія знаходзяйца вышэй, з іх развіваюцца т.зв. вадзяныя парасткі, часта у выглядзе пнёвых парасткаў. Гэтая ўласцівасць выкарыстоўваецца
    Пупок палявы.
    пры фарміраванні кроны пладовых і дэкар. дрэў. 3 прыдаткавых П. на каранях утвараюцца каранёвыя атожылкі. Многія П. служаць для вегетатыўнага размнажэння, а т.зв. вывадкавая П. (напр., у брыяфілуму) — для жыванараджэння ў жывародных раслін.
    ПЎРБАХ, Поербах (Purbach, Peuerbach) Георг (30.5.1423, Поербах, Аўстрыя —8.4.1461), аўстрыйскі астраном і матэматык. 3 1450 праф. Венскага унта. Займаўся складаннем і ўдасканаленнем астр. табліц, праводзіў даследаванні па трыганаметрыі. Першы ў Зах. Еўропе выклаў пталамееву тэорыю эпіцыклаў у трактаце «Новая тэорыя планет» (выд. ў 1472), які доўгі час з’яўляўс