Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
. Прапанаваў класіфікацыю асадкавых парод. Распрацаваў вучэнне аб геахім. фацыях асадкавай тоўшчы. Абгрунтаваў палажэнне аб дыферэнцыяцыі рэчыва ў зоне асадканамнажэння і палажэнне аб перыядычнасці ва ўтварэнні асадкавых парод і карысных вы
капняў асадкавага паходжання. Дзярж. прэмія СССР 1941.
ПУСТАВбЙТ Васіль Сцяпанавіч (27.1.1886, с. Таранаўка Зміёўскага рна Харкаўскай вобл., Украіна — 11.10.1972), расійскі вучоны ў галіне раслінаводства і селекцыі. Акад. АН СССР (1964), акад. УАСГНІЛ (1956). Двойчы Герой Сац. Працы (1957, 1963). Скончыў Кубанскі с.г. інт (1926). Да 1930 працаваў у ім, адначасова з 1912 ва Усесаюзным НДІ алейных культур (з
В.С.Пуставойт
1935 заг. аддзела). Навук. працы па біялогіі, селекцыі і агратэхніцы сланечніку. Распрайаваў сістэму штогадовага сортааднаўлення сланечніку, вывеў высокаалейныя сарты. Дзярж. прэмія СССР 1946. Ленінская прэмія 1959.
Тв:. Мзбр. труды. М., 1966; Прнемы вырашнвання семян подсолнечннка. Краснодар, 1969 (у сааўт.).
ПУСТАВбЙЦЕНКА Уладлен Тарасавіч (н. 23.2.1932, с. Пясчана Рашацілаўскага рна Палтаўскай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне нейрахірургіі і мед. рэнтгеналогіі. Др мед. н. (1988). Засл. рацыяналізатар Беларусі (1979). Скончыў Ваеннамед. акадэмію ў Ленінградзе (1956). 3 1986 у Бел. НДІ траўматалогіі і артапедыі, з 1990 у Бел. НДІ медыкасац. экспертызы і рэабілітацыі. Навук. працы па нейрахірургіі траўм ц.н.с., мед. рэнтгеналогіі, медыкасац. экспертызе хірург. і артапедатраўматалагічных захворванняў, рэабілітацыі хворых.
Тв:. Электрорентгенографня в нейрохнрурмн: Клннвкорентгенол. нсслед. 2 ня. Мн., 1986; Клмннческая лнкворологмя травмы спннного мозга. Мн., 1992.
ПУСТАЗІЛЛЕ, пустазельныя р а с л і н ы, расліны, рост якіх на пэўных участках непажаданы. Пагаршае ўмовы росту і развіцця культ. раслін, зніжае іх ураджай, перашкаджае рабоце с.г. машын, спрыяе пашырэнню шкоднікаў. Паводле месца росту П. падзяляецца на раллёвае (сегетальнае), смеццевае (рудэральнае) і П. прыродных угоддзяў.
Для П. характэрны высокая пладавітасць (напр., 1 расліна палыну звычайнага дае да І0,5 млн. насення), непатрабавальнасць да глебаваклімат. умоў. Многія пустазельныя расліны (васілёк сіні, куколь) паза межамі аграбіяцэнозаў не трапляюцца. На палях, моцна засмечаных П. недабор зерня з 1 га дасягае 0,2—0,3 т, бульбы 2—5 т, агародніны 1,5—4 т, таксама ў прадукцыі памяншаецца колькасць бялкоў, цукру, крухмалу.
пустыня 129
На Беларусі каля 300 відаў П.. найб. пашыраныя з аднагадовага П. —лебяда белая, свінакроп палявы, брыца звычайная, пупок палявы, рэдзька дзікая, зоркаўка сярэдняя; са шматгадовага П. — пырнік паўзучы, шчаўе конскае, асот палявы, бярозка палявая, хвошч і інш.
ПУСТАЛЬГА звычайная (Falko tinnuncukis, або Cerchneis tinnunculus), драпежная птушка сям. сакаліных атр. сокалападобных. Пашырана ў Еўропе, Азіі, Афрыцы. Жыве ў невял. лясах, на лясных высечках, узлесках, лугах, палях, у гарах да выш. 4000 м і інш. Селіцца паасобна і калоніямі. Гняздуе на верхавінах і ў дуплах дрэў, займае гнёзды інш. птушак. На Беларусі рэдкі пералётны від, трапляецца ва ўсх. і зах. раёнах. Нар. назвы аралок, шулячок. Занесена ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. да 38 см, маса да 285 г. Самкі большыя за самцоў. Афарбоўка рыжая, самец больш яркі. Крылы доўгія, завостраныя. У
Пусталыа звычайная.
палёце часта затрымліваецца з прыўзнятымі крыламі і апушчаным хвастом, пырхае на месцы («трасецца»). Корміцца пераважна мышападобнымі грызунамі. Адкладвае да 8 яец.
ПУСТАПЯЛЁСНІК (Coeloglossum), род кветкавых раслін сям. ятрышнікавых. 2 віды. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі 1 барэальнатаежны рэліктавы від — П. зялёны (С. viride), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца на вільготных лутах, у поймах невял. рэк.
П. зялёны — шматгадовая травяністая расліна выш. да 30 см, з падоўжаным, звычайна 2раздзельным клубнем. Лісце яйцападобнае або лінейнае. ніжняе — на .кароткіх чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі, накшталт шлема, жаўтаватазялёныя, інш. раз чырванаватакарычневыя, у суквецці — рыхлы колас. Плод — каробачка. В.М.Прохараў. ПУСТАЦВЁТ, аднаполая тычынкавая (мужчынская) кветка (напр., у агуркоў). Таксама П. наз. двухполыя або песцікавыя (жаночыя) кветкі, у якіх не адбылося апылення і апладнення.
ПЎСТАШДАБРАЛЎЦКАЕ БАЛбіА, мяшанага (80%) і нізіннага (зах. ч., 20%) тыпаў у Ганцавіцкім і Лунінецкім рнах Брэсцкай вобл. Сцёк з балота па Заазерскім канале (бас. р. Лань). Пл. 6,4 тыс. га, у межах прамысл. пакладу
4,4 тыс. га. Глыбіня торфу да 5,9 м, сярэдняя 1,7 м. Запасы торфу больш за 11 млн. т. Невял. здабыча торфу на ўгнаенне. Асушана больш за 3 тыс. га, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На неасушанай пл. лес з хвоі, вольхі. бярозы, растуць вярба, асокі. 1247 га балота ўваходзіць у Борскі біял. заказнік.
ПЎСТУЛА (ад лац. pustula пузыр, гнайнік), гнайнічок, пузырок з гноем, які ўзнікае на скуры як элемент некат. дэрматозаў і інфекц. хвароб чалавека. Бываюць паверхневыя і глыбокія — звязаныя з валасяным мяшочкам і сальнай залозай. Пасля зажыўлення глыбокіх П. застаюцца рубцы.
ПУСТЫННЫЯ збны, прыродныя 30ны сушы, у натуральных ландшафтах якіх пераважаюць пустыні. Распасціраюцца ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я, субтрапічных і трапічных паясах абодвух паўшар’яў Зямлі. Асобна вылучаецца арктычных пустыняў зона. Агульная плошча пустынь складае 31,4 млн. км2 (каля 22% сушы Зямлі).
П.з. ўмеранага пояса займаюць участкі ў Паўн. Амерыцы ў міжгорных катлавінах нагор’я Вял. Басейн на Пн ад 38—40° паўн. ш., у Еўразіі — паўд. ч. Прыкаспійскай нізіны, плато Усцюрт, ч. Туранскай нізіны, Казахскага драбнасопачніка, паўн. ч. тэр., прылеглай да Куньлуня і Наньшаня, Джунгарскую катлавіну і катлавіну Вял. Азёр у Манголіі (шыр. зоны да 700—800 км). Арэал іх распасцірання перарваны горнымі сістэмамі ЦяньШаня і Джунгарскага Алатау. Большая ч. зоны прадстаўлена пясчанымі пустынямі. Паміж Каспійскім і Аральскім морамі, на плато Усцюрт — друзаватая гіпсаваная, у межах Тургайскага плато — гліністая, у зах. ч. Прыбалхашша — гліністакамяністая пустыні. Клімат кантынент., з гарачым летам і халоднай марознай зімой. Сярэднія тры ліп. 22—32 °C, макс. да 50 °C, студз. ад 7 да 15 °C, мінім. да 48 °C. Гадавая сума ападкаў 100— 200 мм, у асобных месцах Сярэдняй Азіі —да 10 мм. Паверхня П.з. атрымлівае сонечнай радыяцыі 500—630 кДж/см2 (120—150 ккал/см') за год. П.з. субтрапічных паясоў распасціраюцца на Пн Афрыкі, уздоўж паўд. ўзбярэжжа Міжземнага м.; у Азіі — асобнымі арэаламі на Пд Сярэдняй Азіі (на Пд ад 40°
Пустапялёснік зялёны.
паўн. ш.), унутры Іранскага нагор’я, уключаны плямамі ў паўпустыні на Пн Сірыі і Ірака, ахопліваюць высакагорныя халодныя пустыні Усх. Паміра і Тыбета; у Паўн. Амерыцы займаюць паўд. ч. Вял. Басейна, пустыню Махаве, паўн. ч. Мексіканскага нагор’я; у Аўстраліі — паўд. раёны мацерыка; у Паўд. Афрыцы пашыраны на плато і ў міжгорных упадзінах Вял. Кару. у Паўд. Амерыцы прымеркаваны да ўсх. схілаў і падножжаў Анд, дзе чаргуюцца з паўпустынямі. Клімат П.з. рэзка засушлівы, з гарачым летам і халаднаватай зімой. Сярэднія тры самага халоднага месяца рэдка бываюць ніжэй за 0 °C, а самага цёплага — ніжэй за 20—25 °C. У Паўн. Амерыцы (Даліна Смерці), у адным з самых гарачых месц на Зямлі, тра паветра дасягае 56,7 °C. Высакагорныя пустыні Паміра і Тыбета маюць халодны кантынент. клімат. Сярэднія тры летам 10—15 °C, зімой ад 15 да 20 °C. Гадавая сума ападкаў 50— 200 мм. Выпаральнасць 1500—2000 мм. Сумарная сонечная радыяцыя складае 670—750 кДж/см2 (160—180 ккал/см2) за год. П.з. трапічных паясоў размешчаны ва ўнутраных раёнах і зах. (прыакіянічных) сектарах амаль усіх мацерыкоў. Найб. плошчы займаюць у Афрыцы (пустыні Сахара, Калахары, Намібу у Азіі (пустыні Аравійскага пва і пустынныя раёны ў Індыі і Пакістане), у Аўстраліі (Вял. Пясчаная пустыня і Вял. пустыня Вікторыя). У Паўн. і Паўд. Амерыцы П.з. выцягнуты ўздоўж зах. ускраін (Каліфарнійскі паў, Мексіканскае нагор’е, схілы Анд). Клімат засушлівы, з мяккай цёплай зімой (сярэднія тры студз. 20—25 °C). Ваганні тэмператур ад 3—5 °C да 50—60 °C, паверхня глебы можа награвацца да 90 °C. Ападкаў выпадае 50—100 мм за год, у асобных раёнах ападкі не выпадаюць на працягу некалькіх гадоў. У пустынях прыакіянскіх сектараў ападкаў больш за 100 мм за год. Выключнай су
хасцю вызначаюцца прыакіянскія пустыні Наміб і Атакама. Воблачнасць амаль адсутнічае. Сонечная радыяцыя пустынь трапічных паясоў дасягае найб. значэнняў на Зямлі — 750—920 кДж/см (180—220 ккал/см“) за год. Пустынныя землі выкарыстоўваюцца шляхам развіцця аазіснага земляробства, арашэння, качавой жывёлагадоўлі. Глебы, расліннасць і жывёльны свет гл. ў арт. Пустыня.
В. С.Аношка.
ПУСТЫНЯ, занальны тып ландшафту, які склаўся ва ўмовах дэфіцыту вільгаці (арыдная П.) або цяпла (халодная П.). Для П. характэрны вельмі разрэджаныя і збяднелыя раслінныя згуртаванні. Пашыраны ў пустынных зонах трапічнага,
Дзюны ў пустыні Сахара.
5. Зак. 194.
130 ПУСТЭЛЬНІКАЎ
субтрапічнага і ўмеранага паясоў, а таксама ў Арктыцы і Антарктыдзе (ледзяная П.), у гарах утвараюць вышынны ландшафтны пояс (халодная высакагорная П.). Адрозніваюць кантынентальныя П. (Гобі, ТаклаМакан), размешчаныя ва ўнутраных ч. мацерыкоў, і прыакіянічныя або прыбярэжныя П. (Атакама, Наміб), што працягваюцца ўздоўж зах. узбярэжжаў мацерыкоў. Паводле характэрных глеб і грунтоў вылучаюць розныя тыпы П,: пясчаныя, друзавыя, камяністыя, гліністыя, такыравыя (гл. Такыры), лёсавыя, саланчаковыя, гіпсавыя і інш. У рэльефе П. — складаныя спалучэнні нагор’яў, дробнасопачніку і астраўных гор са структурнымі рачнымі далінамі і замкнутымі азёрнымі ўпадзінамі. Пашыраны эолавыя формы рэльефу (барханы, дзюны, пясчаныя грады, бугрыстыя пяскі). Большая ч. тэр. П. бяссцёкавая, зрэдку іх перасякаюць транзітныя рэкі (напр., Сырдар’я, Амудар’я, Ніл). Характэрны перасыхаючыя вадацёкі і азёры. Глебы развіты слаба, пераважна прымітыўныя, бурыя шэразёмы, шэракарычневыя, светлашэрыя карбанатныя, трапляюцца засоленыя глебы, такыры і інш. Для большасці П. характэрны ксерафільныя кусцікавыя (палынныя, салянкавыя, лебядовыя) сукуленты, галафіты, эфемеры і эфемероіды. Фауну прадстаўляюць млекако