Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
равецкага рна, бернардзінцаў і езуітаў у Гродне, францысканцаў у Пінску, Троіцкай царквы ў в. Вольна Баранавіцкага рна і інш.
Пуцці
ПЎЦЬКІ, вёска ў Чавускім рне Магілёўскай вобл., на р. Проня. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнУ ад горада і 12 км ад чыг. ст. Чавусы, 49 км ад Магілёва. 441 ж., 175 двароў (2000). Піларама. Сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ПУЦЭВІЦКАЯ ГАРА, геамарфалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). За 150 м на Пн ад в. Пуцэвічы, паміж вёскамі Мітраполь і Грабнікі Навагрудскага рна Гродзенскай вобл. Выш. да 321,9 м, даўж. 750 м, шыр. 600 м, пл. 0,85 км2. П.г. — купалападобнае ўзняцце (гляцыякупал), што ўтварылася каля 220—150 тыс. г. назад паміж лопасцямі на краю ледавіка пры выцісканні супескаў ў вышэйляжачую тоўшчу пяску, пясчанажвіровагалечных і марэнных адкладаў. В.Ф.Вінакураў.
ПУЦЯВЫЯ ЗНАКІ, паказальнікі, устаноўленыя ўздоўж чыг. ліній, якія інфармуюць машыністаў і работнікаў чыг. транспарту аб канкрэтных умовах руху і стане шляху. На іх найчасцей пазначаюць працягласць лініі, асаблівасці яе
136 ПУЦЯВЫЯ
профілю, рэжым руху, месйазнаходжанне пуцявых збудаванняў і інш. Бываюць кіламетровыя з пазначэннем наступнага і папярэдняга кіламетраў, пікетныя (паміж кіламетровымі), схілапаказальныя (паказваюць лікавае значэнне нахілу і яго працягласць) і спецыяльныя.
ПУЦЯВЬІЯ МАШЬІНЫ, машыны і механізмы для будва, рамонту і абслугоўвання чыгуначнага пуці. Выкарыстоўваюцца для: баласціроўкі nyui (электрабаласцёры, хоперыдазатары, пуцепад’ёмнікі, трактарныя дазіроўшчыкі), ачысткі і ўшчыльнення баласту, выпраўкі пуці (шчэбенеачышчальныя, шпалападбівачныя, баластаўшчыльняльныя, выправачнападбівачнааддзелачньія і пуцерыхтовачныя машыны), зваркі і шліфоўкі рэек, зборкі і разборкі звёнаў, укладкі nyui (рэйказварачныя, звёназборачныя і звёнаразборачныя машыны, маторныя гайкавёрты, рэйка і пуцеўкладчыкі), рамонту землянога палатна (пуцявыя стругі, дрэнажныя і земляўборачныя машыны), кантрольнавымяральных работ (пуцевымяральныя і дэфектаскопныя вагоны і цялежкі), бараньбы са снежнымі заносамі (плугавыя і ротарныя снегаачышчальнікі, снегаўборачныя машыны), транспартных і пагрузачнаразгрузачных работ (самаразгружальныя вагоны, дрызіны, матавозы, пуцерамонтныя лятучкі і інш.). Бываюць самаходныя і несамаходныя, на рэйкавым і гусенічным хаду, з аўтаномнай энергет. базай (да якой падключаюцца ўсе рухавікі) і неаўтаномнай (эл. энергія і сціснутае паветра паступаюць ад спец. лакаматыва).
П.м. пачалі выкарыстоўвацца ў 18 ст. (у Расіі іх выкарыстоўвалі пры будве руднічных рэйкавых дарог), з 1840х г. — пры ачыстцы пуцей ад снегу, з 1860х г. — пры адсыпцы баласту (самаразгружальныя паўвагоны). 3
Пуцявыя машыны: a — камплект машын для капітальнага рамонту пуці паточным метадам (1 — пуцеразборачны поезд; 2 — баластаачышчальная машына; 3 — пуцеўкладачны поезд; 4, 6 — хопердазатарныя вяртушкі; 5 — выправачнападбівачнааддзелачная машына); б — пуцерамонтная лятучка; в — пуцявая ўборачная машына; г — шпіндэль маторнага гайкавёрта.
1880 амаль усе пуйеўкладачныя работы механізаваны.
На Беларусі рамонтам і мадэрнізацыяй П.м. займаецца Пінскі зд пуйявых МЭШЫН. І.І.Леановіч. ПУЧКбВАЯ ЗБРбЯ, від зброі, заснаваны на выкарыстанні паскораных часціц высокіх энергій. Па сваіх уласцівасцях блізкая да прамянёвай зброі', вызначаецца больш эфектыўным паражэннем цэляў (аб’ектаў).
Прынцып дзеяння ўключае генерацыю, факусіроўку і навядзенне на цэль інтэнсіўнага імпульснага (ці неперарыўнага) пучка зараджаных часціц з энергіяй да 1 ГэВ (гл. Паскаральнікі зараджаных часціц). Паражальныя фактары: мех. пашкоджанні, падрыванне зараду боепрыпасаў. вывядзенне са строю электроннага абсталявання за кошт радыяцыйнага ўздзеяння і эфектаў эл.магн. імпульсу. Выкарыстоўваецца ў комплексах стратэгічнай проціракетнай абароны, у т.л. касм. базіравання.
Літ.: Космнческое оружяе: Днлемма безопасностн. М., 1986. І.М.Быкаў. ПУЧКбЎ Анатоль Андрэевіч (н. 20.4.1936, станіца Раднікоўская Курганінскага рна Краснадарскага краю, Расія), бел. вучоны ў галіне аўтаматызацыі машынабудавання. Канд. тэхн. н. (1970), праф. (1994). Скончыў Бел. інт інжынераў чыг. транспарту (1958). 3 1970 у Гомельскім тэхн. унце (у 1981—87 прарэктар). Навук. працы па аўтаматызайыі тэхн. падрыхтоўкі вытвсці. Прапанаваў аўтаматызаваную сістэму распрацоўкі нарматываў часу, сістэму аўтаматызаванага праектавання арганізацыі працы вытв. брыгады.
Тв.: Базовая снстема мнкроэлементных норматнвов временн. М., 1989; Практнкум по токарным робототехнологнческмм комплексам. Мн., 1992.
ПУЧКОЎ Герман Фёдаравіч (н. 3.1.1936, с. Братаўшчына Пушкінскага рна Маскоўскай вобл.), бел. вучоны ў галіне суд. медыцыны. Др мед. н. (1979), праф. (1982). Засл. дз. нав. Бела
русі (1997). Скончыў Віцебскі мед. інт (1960). 3 1965 у Мінскім мед. інue (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па медыкасац. аспектах смерці людзей у дзіцячым і юнацкім узросце, малекулярнагенет. ідэнтыфікацыі чалавека і біял. аб’ектаў.
Тв:. Служебное н уголовное разбнрательство професснональных правонарушеняй меднцннскнх работннков // Органнзацнонноправовые основы врачебной деятельностн. Мн., 1991; йсследованне трупов новорожденных (разам з У.Р.Навуменкам) // Судебномедмцхнское нсследованме трупа. М., 1991.
ПУЧЫНІ (Puccini) Джакама (22.12.1858, г. Лука, Італія —29.11.1924), італьянскі кампазітар. Вучыўся ў Муз. інце імя Дж.Пачыні ў г. Лука (з 1872), у Міланскай кансерваторыі (1880—83). Прыхільнік традыцый італьян. опернага мастацтва, найб. значны прадстаўнік верызму. Яго оперы вызначаюцца сцэнічнасйю, гнуткасцю і свабодай форм, узмоцненай роляй аркестра. У музыцы
праўдзіва ўвасабляў карціны жыцця простых людзей, унутраны свет герояў. Апіраючыся на італьян. rap. песеннасць і традыцыі вак. стылю бельканта, стварыў яркі, эмацыянальны арыёзнамеладычны стыль. У шэрагу опер не пазбег меладраматызму і сентыментальнасці, характэрных верызму. Лепшыя оперы П. ўвайшлі ў сусв. оперны рэпертуар; сярод іх: «Вілісы» (паст. 1884), «Манон Леско» (паст. 1893), «Багема» (паст. 1896; у Дзярж. тры оперы і балета Беларусі 1968), «Тоска» (паст. 1900; у Дзярж. тры 1937, 1950, 1969), «Чыочыосан» (паст. 1904; у Дзярж. тры 1940, 1943, 1945, 1953), «Дзяўчына з Захаду» (паст. 1910); оперны трыпціх «Плашч», «Сястра Анджэліка», «Джані Скікі» (1918); «Турандот» (закончана Ф.Альфана, паст. 1926).
Літ.: Келдыш Т. Дж.Пуччннн. 2 нзд. Л., 1968; Левашева О. Пуччмнн н его современннкй. М., 1980. Г.С.Глушчанка. ПУЧ^ННЕглеб і грунтоў, падняцце (успучванне) глеб і грунтоў у выніку іх расшырэння пры прамярзанні, набраканні і вьшісканні. Характэрна для абласйей з суровым кантынентальным кліматам і наяўнасцю шматгадовамёрзлых горных парод. Трапляецца таксама ў арыдных умовах на засоленых глебах, дзе абумоўлена разбуханнем солей пры ўвільгатненні. Улічваецца пры будве і эксплуатацыі прамысл. прадпрыемстваў, аўтадарог і чыгунак, нафта і газаправодаў і інш.
пушкін 137
ПЎШКА (ад англ. push штурхаць), тып гарматы для стральбы па наземных, надводных і паветраных цэлях. П. перасягаюць усе інш. тыпы артыл. гармат (гаўбіцы, марціры, мінамёты) па далёкасці стральбы (звычайна насцільнай).
Вядома з 14—15 ст. П. наз. таксама інш. гарматы, якія паводле характарыстык з’яўляліся марцірамі, напр., «Царпушка» (1586; рус. майстар А.Чохаў). Бываюць агульнага і спец. прызначэння (зенітныя, процітанкавыя і інш.). Маюць доўгі ствол (40—80 калібраў), пач. скорасць снарада да 1,5 км/с, далёкасць стральбы больш за 40 км. Для павелічэння далёкасці стральбы выкарыстоўваюць актыўнарэактыўныя снарады. Паводле спосабу перамяшчэння адрозніваюць буксіравальныя, самарухальныя, самаходныя; могуць размяшчацца на танку, самалёце, караблі. Уваходзяць у склад танк., авіяцыйнай, карабельнай і берагавой артылерыі. Іл. гл. да арт. Артылерыя.
ПЎШКАГАЎБІЦА, артылерыйская гармата, якая спалучае ўласцівасці гаўбіцы і пушкі. Прызначана для вядзення насцільнай і навясной стральбы. Mae большую, чым у гаўбіцы, далёкасць стральбы і меншую, чым у пушкі, даўжыню ствала, большыя вуглы ўзвышэння ствала і падзення снарадаў. Уваходзіць у склад вайсковай (палявой) артылерыі.
ПУШКАР Маргын (?—11.6.1658), удзельнік антыфеад. вайны 1648—54 і паўстання 1657, палтаўскі палкоўнік (1648—58). Прыхільнік Б.Хмяльніцкага. У 1657 П. разам з кашавым Я.Барабашам узначаліў нар. паўстанне, якое вясной 1658 ахапіла ўсё паўд. левабярэжжа Украіны з цэнтрам у Палтаве. У маі 1658 гетман І.Я.Выгоўскі з наёмнай ням. пяхотай, атрадамі крымскіх татар і казакамі з Пераяслаўскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Уманскага палкоў накіраваліся ў Палтаву. На дапамогу паўстанцам прыйшлі запарожскія казакі. Вырашальная іх бітва ў чэрв. 1658 з войскам Выгоўскага скончылася паражэннем паўстанцаў. П. загінуў у гэтым баі.
М.Пушкар. Каханенькаяродненькая. 1992.
ПУШКАР Мікалай Мікітавіч (8.5.1919, г.п. Барысаўка Белгародскай вобл., Расія — 29.12.1993), бел. мастаккераміст. Засл. дз. маст. Беларусі (1990). Скончыў Харкаўскае маст. вучылішча (1937). Яго работы выкананы ў мяккіх акруглых формах, з натуральных матэрыялаў (пераважна шамот, тэракота), вызначаюцца лірычнасцю, выразным псіхалагізмам, добрым веданнем нар. традыцый, часта гумарыстычнай трактоўкай сюжэтаў і персанажаў. Сярод твораў: «Беларуская бульба», «Браткібеларусы» (абодва 1966), «Мы з табою, як рыбка з вадою», «Дамашняя баталія» (абодва 1975), «Паляшукпясняр» (1976), «Дударыкідудары» (1978), «Кум і кума» (1979), «Палескія напевы» (1980), «Мой родны кут» (1981), «Сон палешука» (1982), «Гарманіст», «Музыка» (абодва 1983), «Несцерка» (1984), «Сямейны хор» (1985) і інш.
Літ.: Ж у к В.Н. Современная белорусская керамнка. Мн., 1984. Я.М.Сахута.
ПУШКАРСКІ ПРЫКАЗ, цэнтральная ваен. ўстанова ў Расіі ў 16—17 ст. Вядомы з 1577. Прыказу былі падначалены служылыя артылерысты («пушкары», адсюль назва прыказа), казённыя кавалі рас. гарадоў (акрамя гарадоў на паўд. засечных межах, паморскіх і сібірскіх). Загадваў вырабам, размеркаваннем і ўлікам артыл. гармат і боепр