Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ае месца ў творчасці П. занялі гісторыя Беларусі, лёс бел. народа. У маі 1820 і жн. 1.824 паэт праязджаў праз бел. землі. У арт. «Збор твораў Георгія Каніскага, архіепіскапа Беларускага» (1836) ён пісаў пра пакуты «народа, спрадвечна нам роднага, але адлучанага ад Расіі лёсам вайны», сцвярджаючы адзінства рус. і бел. народаў. Добра ведаў бел. фальклор. Доказ таму — мова чарняца Варлаама («Барыс Гадуноў»), насычаная прымаўкамі, якія ў той час бытавалі на Беларусі. Ведаць пра Беларусь П. мог ад кіраўніка Болдзінскага маёнтка беларуса В.М.Пянькоўскага. Сучаснікі сцвярджалі, што прататыпам гал. героя рамана «Дуброўскі» быў бел. дваранін Астроўскі (як спачатку і называўся раман). Творчасць П. зрабіла велізарны ўплыў на развіццё бел. лры. Гэты ўплыў адчуваўся ўжо ў паэмах «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнате» (абедзве нап. 4стопным ямбам), якія ствараліся пад уплывам не толькі травестацый М.Осіпава і І.Катлярэўскага, але і вольналюбівай лірыкі П., яго парадыйных паэм «Бава» і «Гаўрыліяда». У паэме «Тарас на Парнасе» засведчана глыбокая сімпатыя да П. Mapa пра вял. нац. лру — асн. ідэя і пафас гэтага твора, дзе імя П. пастаўлена першым сярод найвыдатных пісьменнікаў суседніх лр. У канцы 19 ст. з’явіўся першы бел. пераклад верша П. «Рэха» (пер. А.Гурыновіч). Шырокае асваенне бел. лрай ідэйнамаст. традыцый П. пачалося з прыходам у лру Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча. Творчасць Я.Купалы захавала і развівала характэрныя для пушкінскай паэт. школы традыцыі грамадзянскасці, народнасці, гуманізму. Тыпалагічна блізкія погляды П. і Я.Купалы на вырашэнне тэм «паэт і паэзія», «паэт і натоўп», ідэнтычнае асэнсаванне імі ролі паэта ў грамадстве («Чэрнь», «Помнік» П., «Я не для вас», «Блізкія і далёкія», «Песняру беларусу» Я.Купалы). У героікарамантычным эпасе Я.Купалы і рамант. паэмах П. выявіўся тоесны падыход да асэнсавання нар. творчасці як з’явы мастацтва, выкарыстанне фальклору ў літ. творчасці, адлюстраванне нац.вызв. ідэалаў.
Пры стварэнні рамант. паэм «Курган», «Бандароўна», «Яна і я» і інш. Я.Купала апіраўся на пушкінскую традыцыю ўспрымання гіст. працэсу ў яго прычыннавыніковых сувязях; у спосабах адлюстравання жыцця. у імкненні да выключнага і гераічнага ён блізкі найперш да П.рамантыка. Уплыў П. абумовіў фарміраванне рэалістычнаканкрэтнай паэтыкі ў дарэв. лірыцы Я.Коласа. Як і П., Я.Колас паэтызаваў
простае слова, ціто памагло яму вывесці нац. лірыку на пушкінскі шлях прастаты як найбольшага маст. майстэрства. У шэрагу вершаў Я.Коласа 1920х г., прысвечаных тэме паэта, назіралася непасрэдная пераклічка з творамі П. («Водгулле» Я.Коласа, «Рэха» П.), арыентацыя на яго маст. пафас. Многія Коласавы вершы ваен. і пасляваен. часу («Мая просьба», «Самому сабе», «У бяссонне» і інш.) сталі ўзорамі бел. філас. лірыкі, развіваюць традыцыю сцвярджэння перамогі разумнага пачатку — традыцыю. каля вытокаў якой стаяў П. У артыкулах і аўтабіягр. матэрыялах Я.Коласа нямала прызнанняў пра велізарны ўплыў на яго П. Бясспрэчная і тыпалагічная сувязь «Новай зямлі» і «Яўгена Анегіна» як энцыклапедый нар. жыцця; абедзве нап. 4стопным ямбам. Вял. ўздзеянне паэзіі П. адчуў на сабе Багдановіч: распрацоўка тэмы «народ і гісторыя», традыцый вольналюбівай лірыкі, сцвярджэнне пафасу мастацкасці, пашырэнне тэм і форм бел. лры.
Творы П. на бел. мову перакладалі Багдановіч («Вязень»), Я.Купала («Медны коннік»), Я.Колас («Палтава»), К.Чорны («Капітанская дачка», «Станцыйны наглядчык», «Паненкасялянка», «Трунар», «Дуброўскі»), К.Крапіва («Капітанская дачка»), А.Куляшоў («Цыганы», «Яўген Анегін»), П.Глебка («Барыс Гадуноў»), А.Александровіч («Руслан і Людміла»), А.Якімовіч (казкі), Р.Барадулін, А.Бачыла, П.Броўка, А.Вечар, Ю.Гаўрук, М.Лужанін, М.Паслядовіч, Ю.Свірка, М.Танк, М.Хведаровіч, У.Шахавец і інш. Творчасць П. даследавалі і даследуюць бел. літ.знаўцы І.Замоцін, Ф.Куляшоў, М.Ларчанка, Ю.Пшыркоў, А.Лойка, М.Тычына, А.Шалемава і інш. Жыццё і творчасць П. — крыніца шматлікіх твораў лры, музыкі, вьіяўл. мастацтва. П’есы паводле твораў П. пастаўлены ў трах Беларусі: у Нац. тры імя Я.Купалы — «Капітанская дачка» (1937), спектакль па творах П. (сцэны «Келля», «Карчма», «Каля фантана» з трагедыі «Барыс Гадуноў» і «Скупы рыцар», 1949); у Нац. рус. тры — «Паненкасялянка» і «Каменны госць» (абодва 1938), «Баляванне ў час чумы і...» (1999); у Бел. тры імя Я.Коласа — «Дуброўскі» (1937); у Бел. тры юнага гледача — «Пушкінскія казкі» (1974), «Казка пра папа і работніка яго Балду» (1989); у Бел. тры лялек — «Казка пра папа і пра работніка яго Балду» (1939); у Нац. тры оперы — «Яўген Анегін» (1933), «Пікавая дама» (1934), «Мазепа» (паводле паэмы «Палтава») П.Чайкоўскага (1952), «Русалка» А.Даргамыжскага (1937), «Дуброўскі» Э.Напраўніка (1948), «Алека» (паводле паэмы «Ныганы») С.Рахманінава (1949), «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1954), «Залаты пеўнік» М.РымскагаКорсакава (1972); у Нац. тры балета —
«Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева (1939) і інш. На тэксты П. напісаны многія творы бел. кампазітараў М.Аладава, У.Алоўнікава, А.Багатырова, А.Клумава, П.Падкавырава. Р.Пукста, Ю.Семянякі, А.Туранкова, Я.Цікоцкага і інш. Кнігі П. ілюстравалі бел. мастакі М.Бельскі, Т.Беразенская, А.Волкаў, М.Гуціеў, А.Кашкурэвіч, М.Селяшчук, В.Славук і інш.; карціну «А.С.Пушкін у Міхайлаўскім» напісала Р.Кудрэвіч, «Пушкін у Магілёве» Ю.Падляскі, «Кветкі каханай» І.Пратасеня і інш. Помнікі П. пастаўлены ў Мінску і Магілёве.
Тв:. Полн. собр. соч. Т. I—10. М., 1974— 78; Бел. пер. — Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1993; Выбр. творы. Мн.. 1949; Выбр. творы: Вершы. Паэмы. Мн., 1999; Выбр. проза. Мн., 1936; Барыс Гадуноў. Мн., 1937; Каўказскі нявольнік. Мн., 1937; Медны коннік. Мн., 1937; Цыганы. Мн., 1937; Бахчысарайскі фантан. Мн., 1937; Аповесці нябожчыка Івана Пятровіча Белкіна. Мн., 1938; Палтава. Мн., 1938; Капітанская дачка. Мн., 1948; Яўгеній Анегін. Мн., 1949; Вершы. Мн., 1949; Казка аб мёртвай царэўне і аб сямі асілках. Мн„ 1955; Казка пра папа і пра работніка яго Балду. Мн., 1957; Руслан і Людміла. Мн., 1978; О муза... Мн., 1999; Прарок = Пророк: Вершы і казкі. Мн., 1999; Яўгеній Анегін = Евгенмй Онегнн: Раман у вершах. Мн., 1999.
Літ:. Белннскнй В.Г. Сочннення Александра Пушкмна. М.. 1985; А.С.Пушкнн в воспомннаннях современннков. Т. 1—2. М., 1974; Бэлза Н.Ф. Пушкнн н Мнцкевнч в нсторнн музыкальной культуры. М., 1988; Ахматова А.А. О Пушккне: Ст. м заметкн 3 нзд. М., 1989; Анненков П.В. Пушкнн: Матерналы для бногр. А.С.Пушкмна. М., 1999; А ф о н н н В. Релнгня н А.С.Пушкмн. Невннномысск, 1999; Гаспаров Б.М. Поэтнческнй язык Пушкнна как факт пстормм русского лнтературного языка. СПб., 1999; Духовный труженмк: А.С.Пушкян в контексте рус. культуры. СПб., 1999; К н б а л ь н я к С.А. Художественная фнлософмя Пушкнна. СПб., 1999; Кожннов В.В. Велнкое творчество. Велнкая Победа. М.. 1999; Лотман Ю.М. Пушкмн: Бногр. пясателя: Ст. н заметкн, 19601990; «Евгеннй Онегнн»; Коммент. СПб., 1999; Пушкнн н поэтаческнй язык XX в. М.. 1999; Шегол е в П.Е. Дуаль н смерть Пушкнна. 5 мзд. СПб.. 1999; Внноградов В.В. Стнль Пушкнна. М., 1999; Кондаков 14.М. Пснхологня в зеркале пушкмнской судьбы. М., 2000; К у п ала Я. Любімы паэт // Купала Я. Публіцыстыка. Мн.. 1972; К о л а с Я. Друг человечества. Сонца нашай паэзіі // 36. твораў. Мн., 1976. Т. 12; 3 а м о ц і н І.І. А.С.Пушкін: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1937; Пшыркоў Ю.С. Уплыў творчасці А.С.Пушкіна на развіццё беларускай літаратуры. Мн., 1949; Барысенка В.В., Іваш ы н В.У. Роля рускай класічнай літаратуры ў развіцці рэалізму беларускай літаратуры пачатку XX ст. Мн., 1963; Степуннн Н. Прототнп пушкянского Дубровского // Неман. 1968. № 8; Л о й к о О. Его жмвые ветвн // Там жа. 1974. №6; Ларчанка М.Р. Пушкінскія традыцыі ў беларускай паэзіі // Ларчанка М.Р. Яднанне братніх літаратур. Мн., 1974; Бярозкін Р. Звенні. Мн., 1976; Снмановнч Д.Г. Подорожная Александра Пушкмна. Мн., 1977; Шалем а в a А.А. Пушкінскія традыцыі ў лірыцы Янкі Купалы // Песні беларускай валадар. Мн., 1981; Букчнн С. ...Народ, нздреале
140 пушкін
нам родной. Мн_, 1984. С. 101—116: А.С.Пушкін і беларуская літаратура: Рэсп. навук. канф.: Матэрыялы і паведамл. Брэст, 1994; Соломевнч Я. «Нет. весь я не умру...» // Нёман. 1998. №6;Лнокумовмч Т.Б. Потомкя А.С.Пушкнна в Беларусн. Мн., 1999; Пушкін — беларуская культура — сучаснасць: Матэрыялы Міжнар. навук. канф. Мн., 1999; А.С.Пушкін і Беларусь = А.С.Пушкнн в Беларусь. Мн., 1999; Т ы ч ы н a М.А. Аляксандр Пушкін і Якуб Колас. Мн., 1999. А.А.Шалемава. ПЎШКІН Васіль Львовіч (8.5.1766, Масква — 1.9.1830), рускі паэт. Дзядзька А.С.Пушкіна. Друкаваўся з 1793. Паслядоўнік М.Карамзіна і І.Дзмітрыева. Стараста літ. гуртка «Арзамас». Сцвярджаў новы паэт. стыль. Выступаў супраць архаічных форм літ. мовы. Пісаў элегіі, рамансы, песні, альбомныя вершы, вершаваныя казкі, байкі, эпіграмы. Аўтар іроікамічнай эратычнай паэмы «Небяспечны сусед» (1811, пашыралася ў спісах, апубл. за мяжой 1815, у Расіі 1913), парадыйнай аповесці ў вершах «Капітан Храброў» (1829— 30) і інш. Перакладаў на рус. мову творы Лафантэна, Асіяна, Катула і інш., на франц. мову некалькі нар. песень, верш А.Пушкіна «Чорная шаль». Апошні верш П. — пасланне «А.С.Пушкіну». Адным з першых заўважыў талент А.Пушкіна. П. прысвечаны вершы А.Пушкіна «Хрыстос уваскрэс, выхаванец Феба», «Дзядзьку, які назваў пісьменніка братам», «Што больш чароўна, больш жыва».
Тв.: Стнхн. Проза. Пясьма. М., 1989.
Літ:. Мнхайлова Н.Н. «Парнасскмй мой отец». М., 1983; К у н н н В.В. В.Л.Пушкнн //Друзья Пушкяна. М., 1984. Т. 1.
ПЎШКІН Віктар Іванавіч (н. 27.7.1944, г. Кем, Карэлія, Расія), бел. геолаг. Др геолагамінералаг. н. (1987). Скончыў Маскоўскі унт (1967). 3 1967 у Бел. н.д. геолагаразведачным інце (з 1992 заг. сектара). Навук. працы па палеанталогіі і стратыграфіі палеазою (ардовік, сілур, дэвон) Ўсх.Еўрапейскай платформы, пераважна тэр. Беларусі і сумежных тэрыторый.
Тв.: Пржндольскне мшанкн СССР. М., 1990 (у сааўт.); Экостратнграфмя: результаты нсслед. снлурнйскях отложеннй бел. частя ПодлясскоБрестской впадмны. Мн., 1991 (у сааўт.); Стратнграфня ннжнефаменсклх (межсолевых) отложеняй Прнпятского прогвба. Мн„ 1995 (у сааўт.).
ПЎШКІНСКІ ДОМ, гл. /нстытут рускай літаратуры (Пушкінскі дом) Р a сійскай акадэміі навук.
ПЎШКІНСКІЯ гбры, пасёлак гар. тыпу ў Пскоўскай вобл. ў Расіі. Засн. ў 16 ст. 7,1 тыс. ж. (1998). Ільноапр., хлеба і масларобны зды, харч. камбінат і інш. Радовішчы вапняку, гліны. Музейзапаведнік А.С.Пушкіна, у склад якога ўваходзяць сёлы Міхайлаўскае, Трыгорскае, Пятроўскае, гарадзішчы Вароніч і Саўкіна Горка, Святагорскі манастыр (засн. ў 1569), магіла паэта. Штогадовае Пушкінскае свята. Турызм.
ПУШКОЎ Іван Васілевіч (16.2.1918, в. Трэскіна Інжавінскага рна Тамбоўскай вобл., Расія — 21.7.1986), бел. жывапісец. Засл. работнік культ. Беларусі (1979). Скончыў Пензенскае маст. вучылішча (1938). Аўтар пейзажаў «На берагах сівога Нёмана» (1968), «Сімфонія палёў» (1970), «Зялёны май» (1971), «Вясна на Нёмане» (1972), «Маладое жыта» (1973), «Возера С