• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    рт П. на Жоўтым м. — г. Нампхо, р. Тэданган часткова суднаходная. 3 суседнімі гарадамі П. утварае буйны індустр. раён: чорная і каляровая металургія, шматгаліновае машынабудаванне (зды дакладнага, тэкст. і трансп. машынабудавання, вымяральных пры
    Пхеньян. Брама Тэданмун.
    лад і інш.), эл.тэхн., тэкст. (буйнейшы ў КНДР камбінат), харч. і харчасмакавая, хім. прамсць; вытвсць буд. матэрыялаў (цэм. і цагельныя зды); абутковыя, фармацэўтычныя, фарфорафаянсавыя, дрэваапр. прадпрыемствы. П. — цэнтр буйнейшага ў краіне вугальнага басейна. ЦЭС. Метрапалітэн (з 1973). АН КНДР. Унт. Тэатры. Музеі, у т.л. нар. рэвалюцыі, выяўл. мастацтва; Кар. філармонія.
    Крэпасць П. засн. ў пач. 4 ст. У 427—668
    144	пці
    П. — сталіца дзяржавы Кагуро. У час існавання дзяржавы Каро — зах. сталіца пад назвай Сагён (ці Садо). На працягу стагоддзяў П. — важны апорны пункт у барацьбе супраць іншаземных захопнікаў (кіт. дынастыі Суй і Тан, кідані, манголы, чжурчжэні, маньчжуры, японцы і інш.). У 1592—93 захоплены японцамі, вызвалены карэйскакіт. войскамі. У 1899 горад адкрыты для замежнага гандлю. У час яп. панавання (1905—+5) П. — цэнтр нац.вызв. руху (у 1919 туг адбылося антыяп. паўстанне). У 1945 вызвалены Сав. Арміяй. 3 1948 П. — сталіца КНДР. Моцна разбураны ў час Карэйскай вайны 1950—53, адбудаваны.
    На правым беразе р. Тэданган — стараж. ч. горада, абкружаная крапасной сцяной (даўж. 16 км, выш. 7 м; захавалася часткова), з дазорнай вежай Ыльмільдэ (246, перабудавана ў 14 ст.) і манум. брамамі, у т.л. Тэданмун (982 г., перабудавана ў 1635), Патханмун (997 г„ перабудавана ў 1473). На левым беразе — прамысл. раён з радыяльнай планіроўкай (узнік у пач. 20 ст.). Сярод арх. помнікаў:
    Пхеньян. Комплексы культурнабытавога прызначэння.
    павільёны — Пубеклу (Енменлу; 4 ст., рэстаўрыраваны ў 1616), манастыра Ёнмёнса (засн. ў 392 г., зруйнаваны ў 1953), Ёнгванджон (1111, рэстаўрыраваны ў 1670); пагады — 13ярусная храма Пахёнса, храма Ёнмёнса (абодва 11 ст.); будыйскі храм Сунрэнджон (1439). Да 20 ст. П. забудоўваўся пераважна невял. дамамі з унутр. дварамі і тэрасамі. У 1953 прыняты генплан рэканструкцыі і аднаўлення П. Створаны новыя плошчы, вуліцы, жылыя масівы, комплексы культ.быт. прызначэння. Сярод збудаванняў 2й пал. 20 ст.: тры «Маранбон» (1953, арх. Кан Чахван і інш.) і Вялікі (I960, арх. Кім Чанхі, Сін Сунгён і інш.), унт, гасцініца «Пхеньян» (абодва 1960), палацы навучэнцаў і піянераў (1963), спорту (1973), культуры (1974). Паркі: Тэсансан, Маладзёжны. Помнікі: сав. воінамвызваліцелям на гары Маранбон (1945), воінам Нар. кар. арміі, што загінулі (1959), манумент Чхаліма (1961), статуя Кім Ір Сена, помнік рэв. вызв. барацьбы (абодва 1972) і інш. Каля П. — шматлікія грабніцы перыяду Кагуро.
    ПЦІ, П ё ц і (Petit) Ралан (н. 13.1.1924, Парыж), французскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Вучань С.Ліфара. У 1940—44 танцаваў у кардэбалеце тра «ГрандАпера». 3 1945 маст. кіраўнік створанай ім трупы «Балет Елісейскіх палёў», у 1948—55 і 1958—61 «Парыжскага балета». У 1965—72 балетмайстар Парыжскай оперы. 3 1972 маст. кіраў
    нік арганізаванага ім Марсельскага балета. Сярод пастановак балеты: «Кармэн» Ж.Бізэ (1949), «Сабор Парыжскай Маці Божай» М.Канстана (1967), «Турангаліла» на музыку А.Месіяна (1968), «Пелеас і Мелізанда» А.Шонберга (1969), «Запаліце зоркі!» на музыку М.Мусаргскага, С.Пракоф’ева, Дз.Шастаковіча і груз. нар. песень (1972), «Пікавая дама» на музыку П.Чайкоўскага (1978), «Чарлі, танцуй з намі» Ф.Капры (1992, прысвечаны фільмам Ч.Чапліна). Супрацоўнічае з драм. трамі, кінематографам.
    ПЦІЦА Клаўдзій Барысавіч (3.2.1911, г.п. Пронск Разанскай вобл., Расія — 6.1.1983), расійскі харавы дырыжор, педагог. Нар. арт. СССР (1966). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1937), у якой у 1938—41 і з 1943 выкладаў (з 1956 праф.). 3 1936 гал. хормайстар Опернай студыі Маскоўскай кансерваторыі, хормайстар Маскоўскай філармоніі, у 1943—46 — Дзярж. хору рас.
    песні. 3 1950 маст. кіраўнік Вял. акад. хору Дзяржтэлерадыё СССР. Адначасова ў 1946—60 дэкан дырыжорскахар. фта Муз.пед. інта імя Гнесіных. Аўтар прац па мастацтву харавога дырыжыравання («Нарысы па тэхніцы дырыжыравання хорам», 1948; «Майстры харавога мастацтва ў Маскоўскай кансерваторыі», 1970).
    ПЦІЦКАЯ АПЕРАЦЫЯ 1942, баявая аперацыя Мінскага і Палескага партыз. злучэнняў па знішчэнні чыг. моста цераз р. Пйіч у Капаткевійкім рне Палескай вобл. (цяпер Петрыкаўскі рн Гомельскай вобл.) 3 ліст. ў Вял. Айч. вайну. Партызаны неаднаразова перапынялі рух на чыг. магістралі Брэст— Гомель і, каб надоўга вывесці дарогу са строю, Мінскія падп. абком КП(б)Б і штаб партыз. злучэння распрайавалі план аперацыі пад кодавай назвай «Рэха на Палессі» з удзелам 11 партыз. атрадаў (1300 чал.). Мост ахоўвалі 2 узводы ням. салдат у 4 дзотах з мінамётамі і гарматамі, непадалёку размяшчаўся гарнізон праціўніка (750 чал.). Партызаны падарвалі чыг. палатно на 3 і У ад моста, каб перашкодзіць падыходу падмацавання акупантам. У час абстрэлу гарнізона і дзотаў група падрыўнікоў па
    дарвала мост. Праціўнік адступіў. Партызаны пры адыходзе пасля бою знішчылі групу падмогі ворагу. Рух на чыгунцы быў спынены на 18 сутак, а з улікам Сінкевіцкай аперацыі 1942 больш як на 3 тыдні. М.У.Філімоненкаў. ПЦІЦКАЯ ЛЕСАПІЛЬНАЯ ФАБРЫКА. Дзейнічала ў 1895—1914 на чыг. ст. Пціч Мазырскага пав. (цяпер вёска і чыг. станцыя ў Петрыкаўскім рне Гомельскай вобл.). Мела паравыя рухавікі. У 1908—13 працавала 40 чал., у 1913 выраблена дошак на 80 тыс. руб.
    ПЦІЧ, рака ў Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абл., прыток р. Прыпяць (бас. р. Дняпро). Даўж. 421 км, пл. вадазбору 9470 км2. Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Нарэйкі Дзяржынскага рна Мінскай вобл., вусце за 1 км на У ад в. Багрымавічы Петрыкаўскага рна Гомельскай вобл. Цячэ пераважна з Пн на Пд; верхняе цячэнне ў межах Мінскага ўзвышша, сярэдняе — на 3 Цэнтральнабярэзінскай раўніны, ніжняе — на нізіне Прыпяцкага Палесся. Асн. прытокі: Шаць, Даколька, Арэса (справа), Нератоўка і Няслаўка (злева). Даліна на ўсім працягу пераважна трапецападобная, шыр. 1,5—5,5 км, у вытоку да 0,1 км, у нізоўі невыразная. Пойма двухбаковая, шыр. да в. Гарадзішча Мінскага рна 60—300 м, ніжэй 1—3 км, каля в. Пясчанка Асіповіцкага рна да 5 км. Рэчышча свабодна меандруе, разгаліноўваецца пратокамі, якія ўтвараюць астравы. Шыр. ракі ў верхнім цячэнні да вусця р. Асачанка (85 км ад вытоку) 5—10 м, ніжэй 20—45 м, у нізоўі 45— 70 м. Берагі стромкія і абрывістыя, выш. 0,2—1,5 м. Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое (45—50%) і грунтавое (30—40%). Ледастаў з сярэдзіны снеж., да канца сакавіка. Веснавое разводдзе з канца сак., доўжыцца ў верхнім цячэнні 40, у ніжнім 84 сут. Макс. ўзровень вады ў пачатку крас. (выш. пад’ёму 1,4—3,2 м, найб. 3,7 м). Летнеасенняя межань (каля 5 месяцаў) 1—3 разы ў год парушаецца дажджавымі паводкамі (працягласць да 40 сут) выш. да 1 м. Зімовая межань доўжыцца да 90 сут, зімовыя паводкі амаль кожны год. У час веснавога разводдзя частка вады П. пераліваецца ў р. Свіслач (праз Цітаўку) і Трэмлю. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 49,7 м3/с. На П. Воўчкавіц
    Рака Пціч каля г.п. Капаткевічы Гомельскай вобл.
    ПЧАЛІНАЯ
    145
    кае вадасховішча, rap. пасёлкі Глуск, Капаткевічы. А.А.Макарэвіч.
    ПЦІЧ, другая назва Воўчкавіцкага вадасховішча.
    ПЦІЧ, Вароніцкае балота, Варонічы, Крывая г р а д а, балота нізіннага (60%), вярховага (30%), пераходнага (10%) тыпаў у Слуйкім (6,5 тыс. га), Пухавіцкім (7 тыс. га) і Уздзенскім (2,1 тыс. га) рнах Мінскай вобл., у вадазборах рэк Пціч і Случ. Асобныя ўчасткі вядомы пад назвамі Pari, Поўхава, Скрыдлёва. Пл. 15,6 тыс. га. Глыб. торфу да 5,7, сярэдняя 2 м. Запасы торфу каля 42 млн. т. Ёсць мергель, сапрапель магутнасцю да 1,2 м. Асушана адкрытай асушальнай сеткай 1,2 тыс. га у Слуцкім і 2,9 тыс. га у Пухавіцкім рнах, дрэнажом — 610 га у Уздзенскім рне. На асушаных землях вырошчваюць пераважна сеяныя травы, збожжавыя культуры.
    ПЦІЧ, вёска ў Петрыкаўскім рне Гомельскай вобл., на правым беразе р. Пціч; чыг. ст. на лініі Лунінец—Калінкавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 26 км на У ад г. Петрыкаў, 161 км ад Гомеля. 1057 ж., 379 двароў (2001). Камбікормавы зд, лясніцтва, база раённай нарыхтоўчай канторы. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Царква хрысціян веры евангельскай. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму. У вёсцы ў Вял. Айч. вайну партызаны правялі Пціцкую аперацыю /942.
    ПЦІЧКІН Уладзімір Аляксеевіч (н. 14.8.1939, с. Чарнаполле Кастрамской вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне тэорыі сістэм аўтам. кіравання. Др тэхн. н. (1981), праф. (1982). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1962). 3 1966 у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1976—81 і 1986— 97 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі аўтам. кіравання, тэорыі штучных нейронных сетак і сістэм кіравання. Распрацаваў адзіны падыход да аналізу сістэм кіравання розных класаў, у т.л. нейронных сетак і нейрасеткавых сістэм.
    7в.: Аналнз нелннейных стохастнческнх снстем методамн уравненмй моментов. Мн., 1980; Аналнз нейросетевых преобразованнй лннеармзацноннымн методамн // Нейрокомпьютеры: разработка, прнмененне. 1999. № I. ПЦІЧКІН Яўген Мікалаевіч (1.6.1930, Масква — 28.11.1993), расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1978). Нар. арт. Расіі (1988). Скончыў Муз.пед. інт імя Гнесіных (1958). 3 1958 гукарэжысёр на радыё, адначасова выкладаў у Маск. інце культуры (1961—64). У 1969—78 гал. муз. рэдактар кінастудыі «Масфільм». Сярод твораў: балет «Добрае сонца» (1958), опера «Я прыйшоў даць вам волю» (паводле В.Шукшына, 1988), аперэты, мюзіклы, муз. камедыі, у т.л. «Вяселле з генералам» (паводле А.Чэхава, 1980), «Дыліжанс з Руана» (паводле Гі дэ Мапасана, 1985), сюітыкантаты, музьіка да кінафільмаў (больш
    за 70) і драм. спектакляў. Аўтар папулярных песень, у т.л. «Рамонкі схаваліся», «Салодкая ягада», «Рэха кахання», «Я люблю сваю зямлю» і інш.
    «ПЧАЛА», зборнік павучальных выслоўяў і афарызмаў; помнік старажытнарускай перакладной літаратуры. Арыгінал складзены ў 11 ст. манахам Антоніем на аснове выказванняў ант. аўтараў і зборніка цытат хрысц. пісьменнікаў (складзены ў 7 ст. Максімам Спавядальнікам). 3 грэч. мовы на стараж,слав. перакладзены ў канцы 12 — пач. 13 ст. Захаваўся ў шматлікіх рэдакцыях, якія змяшчалі дапаўненні ў адпаведнасці з прызначэннем кнігі і светапоглядам складальнікаў. Кампанаваўся паводле хрысц. іерархічнага прынцыпу: кожны тэматычны раздзел (пра жыццёвую дабрачыннасць, дабро і зло, праўду, дружбу і любоў) уключаў вытрымкі з Новага, потым са Старога запаветаў, каротк