Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
орт. Прамсць: нафтаперапр., харч., буд. матэрыялаў.
ПУ^РТАМОНТ (Puerto Montt), горад на Пд Чылі. Адм. ц. вобласці ЛосЛагас. Засн. ў 1853. Каля 150 тыс. ж. (2000). Порт на Ціхім ак. Вузел аўтадарог. Прамсць: харч., дрэваапр., суднабудаўнічая. Лоў вустрыц. Моцна пацярпеў ад землетрасення 1960.
ПУЭРТАРБІКА (Puerto Rico), глыбакаводны жолаб у Атлантычным ак., на Пн ад вва ПуэртаРыка. Цягнецца ўздоўж паўн. схілаў падводнага Антыльскага хр. на 1070 км. Сярэдняя шыр. 87 км. Глыб. да 8742 м (найб. глыб. Атлантычнага ак.).
ПУ^РТАРЫКА (Puerto Rico), Садружнасць ПуэртаРыка (ісп. Estado Libre Asociado de Puerto Rico, англ. Commonwealth of Puerto Rico), уладанне ЗША y ВестІндыі, на аднайм. востраве (пл. 8,6 тыс. км2) і суседніх невял. астравах. Агульная пл. 9,1 тыс. км2. Нас. 3916 тыс. чал. (2000). Афіц. мовы — ісп. і англійская. Адм. ц. — г. СанХуан. Краіна падзяляецца на 78 муніцыпалітэтаў. Нац. свята — Дзень незалежнасці (4 чэрв.).
Герб і сцяг ПуэртаРыка
Прырода. Праз увесь востраў з 3 на У цягнецца хр. КардыльераСентраль выш. да 1338 м (г. Пунта); уздоўж паўн. і паўд. берагоў раўніны і нізіны. На ПнЗ развіты карст. Бываюць землетрасенні. Карысныя выкапні: медныя, нікелевыя, марганцавыя руды, золата, каменная соль, мармур і інш. Клімат трапічны пасатны. Сярэднія месячныя тры ў прыбярэжных раёнах 24—28 °C, у гарах на некалькі градусаў ніжэй. Ападкаў 1400—2500 мм за год на Пн і У, каля 900 мм на Пд і 3, выпадаюць пераважна ў летнеасенні перыяд. У канцы лета бываюць ураганы. Рэкі кароткія, напаўняюцца вадой пасля ліўневых дажджоў. Вял. плошчы пад пусткамі. Натуральная расліннасць захавалася месцамі ў гарах. Пад лесам і хмызнякамі каля 16% тэрыторыі. На паўн. схілах гор — пальмы, дрэвы з каштоўнай драўнінай, каўчуканосы, на паўд. — засухаўстойлівыя хмызнякі і рэдкалессі. Жывёльны свет бедны. Рэзерват Лукільё.
Насельніцтва. Больш за 99% складаюць пуэртарыканцы — народ, які ўтварыўся ад змяшання іспанцаў з неграмі і мясц. індзейцамі. Жывуць таксама амерыканцы ЗША і інш. Паводле антрапалагічнага складу каля 73% — белыя, каля 23% — мулаты, каля 4% — негры. Вернікі католікі (больш за 85%) і пратэстанты. Сярэднегадавы прырост каля 0,6% (2000). Сярэдняя шчыльн. каля 440 чал. на 1 км2. Найб. населены прыбярэжныя раёны (да 1000 чал. на 1 км2). У гарадах жыве каля 70% насельніцтва. Найб. гарады (тыс. ж., 1999): СанХуан — 439,6 (з прыгарадамі і суседнімі гарадамі больш за 1 млн. ж.), Баямон — 236,7, Понсе — 193,6, Караліна — 192,1. У прамсці занята 20% эканамічна актыўнага насельніцтва, у будве і на транспарце — 8%, у сельскай гаспадарцы — 3%, у сферы паслуг — каля 69%. Адбываецца пастаянная эміграцыя ў ЗША, там жыве каля 2,7 млн. пуэртарыканцаў (найб. у НьюЙорку).
Гісторыя. Востраў заселены ў 1м тыс. н.э. плямёнамі індзейцаўаравакаў, якія называлі яго Борыкен. Адкрыты ў 1493 Х.Калумбам, які назваў яго СанХуанБаўтыста. У 1508 заваяваны іспанцамі на чале з Х.Понсе дэ Леонам. Ён заснаваў г. ПуэртаРыка (ісп. багаты порт), назва якога пазней перайшла на ўвесь востраў. У выніку таго, што да сярэдзіны 16 ст. індзейскае насельніцтва тут было амаль
поўнасцю вынішчана іспанцамі, пачаўся масавы ўвоз неграўрабоў з Афрыкі. У 1835, 1838 і 1868 тут адбыліся паўстанні з патрабаваннем незалежнасці. У 1897 П.Р. атрымаў абмежаваную аўтаномію з захаваннем вярх. улады ісп. губернатара. У час іспанаамерыканскаіі вайпы 1898 акупіраваны ЗША і адышоў пад іх уладу паводле Парыжскага мірнага дагавора (снеж. 1898). У 1900 утвораны мясц. закандд. орган — кангрэс П.Р., але вышэйшая ўлада належала губернатару, які прызначаўся ўрадам ЗША. Пазней П.Р. атрымаў статус «арганізаванай, але не ўключанай у склад ЗША тэрыторыі», а яе жыхары — права амер. грамадзянства без прадстаўніцтва ў кангрэсе. У 1947 жыхары П.Р. атрымалі права выбару губернатара. Паўстанне 1950 за незалежнасць П.Р. задушана войскамі ЗША, але канстытуцыя 1952 абвясціла П.Р. «свабодна далучанай да ЗША дзяржавай».
У паліт. жыцці П.Р. з 1960х г. дамінуюць Нар.дэмакр. партыя, якая стаіць за захаванне цяперашняга статуса вострава, і Новая прагрэс. партыя, якая выступае за яго далучэнне да ЗША у якасці штата. На рэферэндумах 1967,
Ландшафт унутраных раёнаў ПуэртаРыка.
1993 і 1998 б.ч. пуэртарыканцаў выказалася за захаванне цяперашняга статуса П.Р.
Гаспадарка. П.Р. параўнальна развітая краіна ВестІндыі. У 1999 валавы ўнутр. прадукт (ВУП) склаў 38,1 млрд. дол. (каля 9,7 тыс. дол. на 1 чал.). У эканоміцы дамінуюць амер. кампаніі. Прадукцыя паступае ў ЗША без мытных пошлін, што дае вытворцам дадатковыя перавагі. Прамсць дае 45% ВУП, сельская гаспадарка — 1%, абслуговыя галіны — 54%. У прамсці гал. роля належыць апрацоўчым галінам. Невял. здабыча марганцавых і медных руд, золата, каменнай солі, буд. матэрыялаў. Вытвсць электраэнергіі 17,8 млрд. кВт гадз (1998), 98% на ЦЭС, якія працуюць на імпартаванай нафце. Найб. развіты нафтаперапр., нафтахім., хім., фармацэўтычная, электронная, эл.тэхн. галіны. Меншае значэнне маюць харч. (вытвсць йукру, рому, сокаў, фруктовых і рыбных кансерваў), тэкст., гарбарнаабутковая, мэблевая, цэментная, шкляная і керамічная прамсць, выраб упрыгожанняў і цацак. Шмат прадпрыемстваў па зборцы з імпартаваных дэталей і вузлоў быт. тэхнікі. Саматужная вытвсць вышывак, карункаў і
ПХЕНЬЯН 143
вязаных вырабаў. Асн. цэнтры прамсці: СанХуан, Баямон, Понсе. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца каля 460 тыс. га, у т.л. пад ворывам і шматгадовымі насаджэннямі каля 130 тыс. га (каля 40 тыс. га арашаецца), пад пашай і лугамі каля 330 тыс. га. На ўзбярэжжы ёсць плантацыі экспартных культур, ва ўнутр. ч. вострава — дробныя сялянскія гаспадаркі памерам 0,4—1,7 га. Больш за 60% с.г. прадукцыі дае жывёлагадоўля. Пераважае мясны кірунак, у раёне СанХуана — малочны. Пагалоўе (тыс. галоў, 1998): буйн. par. жывёлы — каля 600, свіней — каля 200, курэй — больш за 10 000. Развіваецца рыбалоўства і лоў крэветак (каля 100 тыс. т штогод). У земляробстве найб. значэнне маюць экспартныя культуры: цукр. трыснёг, тытунь, ананасы, кава, бананы. На свае патрэбы вырошчваюць маніёк, ямс, батат, кукурузу, агародніну. Унутраны транспарт пераважна аўтамабільны. Даўж. аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 14,4 тыс. км, чыгунак 96 км. Знешнія сувязі ажыццяўляюцца марскім транспартам і авіяцыяй. Гал. парТы СанХуан, Гуаяма, ПлаядэПонсе. У краіне 21 аэрапорт, у т.л. 2 міжнар. (каля гарадоў СанХуан і Агуадылья). У 1999 экспарт склаў 34,9 млрд. дол., імпарт — 25,3 млрд. дол. У экспарце пераважаюць нафтапрадукты, хім. і фармацэўтычныя тавары, электроніка, адзенне, рыбапрадукты, цукар; у імпарце — нафта, хімікаты, машыны і абсталяванне, харч. прадукты. Гандаль пераважна з ЗША (88% экспарту, 60% імпарту), Венесуэлай (імпарт нафты), Японіяй, Дамініканскай Рэспублікай. Краіну наведваюць штогод больш за 4 млн. турыстаў (75% з іх з ЗША). Штогадовыя расходы турыстаў у краіне больш за 2 млрд. долараў. Грашовая адзінка — долар ЗША.
І .Я.Афнагем (прырода, насельніцтва, гаспадарка).
ПУЙД (Pouyade) П’ер (25.7.1911, г. Серызье, Францыя — 6.9.1979), французскі ваен. і грамадскі дзеяч. Брыгадны ген. (1955). Скончыў вышэйшую ваен. школу СенСір. У 1933—58 афіцэр франй. ВПС. У 2ю сусв. вайну 1939— 45 камандаваў (1943—44) авіяц. палком «Нармандыя—Нёман» (змагаўся на сав,герм. фронце, у т.л. на Беларусі). У 1966—73 дэп. франц. Нац. сходу. Удзельнік Руху прыхільнікаў міру, адзін з кіраўнікоў тва «Францыя—СССР». Міжнар. Ленінская прэмія міру 1977.
ПФАЙФЕР (Pfeiffer) Рыхард (27.3.1858, г. Здуны, Польшча — 15.9.1945), нямецкі бактэрыёлаг, імунолаг і гігіеніст. Вучань і супрацоўнік Р.Коха. Праф. інта інфекц. хвароб у Берліне (1891), Інта гігіены ў Кёнігсбергу (1899) і Брэславе (1909—26). Навук. працы па вывучэнні грыпу, малярыі, брушнога тыфу, халеры, чумы і інш., агульнай гігіене, праблемах імунітэту. Адкрыў шэраг бактэрый, апісаў (разам з інш.) бактэрыёліз халерных вібрыёнаў пад уплывам спецыфічнай імуннай сывараткі, паказаў
утварэнне лізінаў пры ўвядзенні ў арганізм забітых культур бактэрый, што прывяло да выкарыстання прышчэпак супраць тыфу і халеры іх забітымі (ці аслабленымі) культурамі.
ПФЁФЕР (Pfeffer) Вільгельм Фрыдрых Філіп (9.3.1845, г. Грэбенштайн, Германія — 31.1.1920), нямецкі батанік і фізіёлаг раслін. Скончыў Гётынгенскі унт (1865). Праф. Бонскага (1873), Цюбінгенскага (1878) і Лейпцыгскага (1887) унтаў. Навук. працы па геаграфіі, эмбрыялогіі і фізіялогіі раслін. Паказаў ролю осмасу ў паглынанні, перамяшчэнні, выпарэнні вады ў раслін, іх MiHep. жыўленні; заклаў асновы мембраннай тэорыі клетачнай пранікальнасці. Даследаваў дыханне, энергетыку фотасінтэзу, азотны абмен, фізіялогію раздражняльнасці і механіку руху лісця і кветак. Адкрыў станоўчы хематаксіс у гамет папарацяў.
ПФЛібГЕР (Pfliiger) Эдуард Фрьшрых Вільгельм (7.6.1829, г. Ганаў, Германія — 16.3.1910), нямецкі фізіёлаг. Вучыўся ў Магдэбургскім і Берлінскім унтах. 3 1859 праф. Бонскага унта, арганізатар і кіраўнік Інта фізіялогіі пры ім. Навук. працы па рэфлекторнай дзейнасці спіннога мозга, дзеянні пастаяннага эл. току на нерв і мышцу, агульным абмене рэчываў, праблемах кровазвароту і інш. Адкрыў тармазны ўплыў сімпатычных валокнаў чэраўнага нерва на рух кішэчніка. Сфармуляваў закон электратону і палярны закон, якія ляглі ў аснову развіцця электратэрапіі і электрадыягностыкі захворванняў нерв. сістэмы.
ПФЛЯЎМБАЎМ Яўгенія Эргардаўна (1.11.1908, Мінск — 13.1.1996), бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1930). 3 1930 працавала ў Кніжнай палаце пры Дзярж. бцы Беларусі імя У.І.Леніна, газ. «Звязда». У 1933 выехала ў Сібір (г. Марыінск) услед за сваім рэпрэсіраваным мужам М.Лужаніным. У 1935— 45 працавала ў Абаронным дзярж. выдве ў Маскве. 3 1945 жыла ў Мінску. Друкавалася з 1925. Аўтар калект. кн. «Вершы» (з З.Бандарынай і Н.Вішнеўскай, 1926). Доўгі час не пісала. Да паэт. творчасці вярнулася ў 1980я г. Паэт. збкі «Сувой жыцця» (1989), «На за
хадзе сонца» (1992) пра нялёгкі жыццёвы лёс свайго пакалення. Яе творчасці ўласцівы лірычнасць, шчырасць, непасрэднасць. Перакладала на бел. мову з рус., укр., англ. моў.
ПХЕНЬЯН, горад, сталіца Карэйскай НароднаДэмакратычнай Рэспублікі (КНДР). Адм. ц. правінцыі ПхёнанНамдо, вылучаны ў асобную адм. адзінку цэнтр. падпарадкавання. Знаходзіцца на 3 краіны, на р. Тэданган, за 90 км ад Жоўтага м. 3197 тыс. ж. (2000). Паліт., эканам. і культ. цэнтр краіны. Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт Сунан; аванпо