• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ўт.) // Докл. AH СССР. 1978. Т. 240, № 3; Полный сннтез 8аза16оксастерондов (у сааўт.) // Докл. АН БССР. 1978. Т. 22, № 5.
    ПШАТ, род кветкавых раслін, тое, што лох.
    пшбнік Сусанна Самуйлаўна (н. 16.11.1929, Мінск), бел. вучоны ў галіне кардыялогіі і рэўматалогіі. Др мед. н. (1974), праф. (1977). Скончыла Мінскі мед. інт (1953), у 1963—90 працавала ў ім жа. Навук. працы па зменах функцыян. стану печані і падстраўнікавай залозы пры лячэнні хранічнага танзіліту, рэгіянарнай і цэнтр. гемадынаміцы пры рэўматызме, лячэнні захворванняў суставаў і дыфузійных хвароб злучальнай тканкі.
    Тв:. Клхннческая реографмя. Мн., 1976 (разам з Р.П.Мацвяйковым); Ревматхзм. Мн., 1979 (разам з Р.П.Мацвяйковым, У.К.Мількамановічам).
    пшбнны Сяргей Фаміч (5.9.1922, в. Кушняроўка Чашніцкага рна Віцеб
    скай вобл. —30.8.1994), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1942). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941. Узвод разведчыкаў на чале са ст. лейтэнантам П. вызначыўся ў баях пры фарсіраванні Віслы на Пд ад Варшавы, дзе, знішчыўшы агнявыя кропкі праціўніка, разграміў штаб зенітнага палка, захапіў афіцэраў з дакументамі і палкавы сцяг ворага, садзейнічаў пераправе двух сав. палкоў.
    С.Ф.Пшонны.	Ю.С.Пшыркоў
    ПШЧОЛКА Аляксандр Раманавіч (1869, в. Чарсцвяды Ушацкага рна Віцебскай вобл. — 1943), бел. пісьменнік, этнограф, фалькларыст. Скончыў Віцебскую духрўную семінарыю (1890), юрыд. фт ІОр’еўскага (Тартускага) унта (1907). Настаўнічаў, прайаваў адвакатам. Друкаваўся з 1898 у «Внтебскнх губернскнх ведомостях», пазней у газ. «Сельскнй вестннк», «Мннское слово», «Белорусская жнзнь» і інш. Пісаў на бел. і рус. мовах. Выдаў больш за 10 кніг апавяданняў і нарысаў («Нарысы з жыцця беларускай вёскі», 1899; «Беларускія апавяданні», 1901; і інш.), дзе паказаў жыццё і побыт бел. сялян канца 19 ст. Для літ. дзейнасці П. характэрны маралізатарства, натуралізм, супярэчлівасць і неакрэсленасць аўтарскай пазіцыі (цыкл нарысаў «Пісьмы з вёскі», 1907). У этнагр. нарысах апісваў звычаі, абрады і побыт Лепельшчыны («Дзяды», «Мікітавы хаўтуры», «Зажынкі і абжынкі», «Талака», «Беларускія святы»), У Полацку стварыў хор, які выконваў бел. нар. песні, у Вільні арганізаваў вечар бел. нар. музыкі. Пад яго рэдакцыяй у Віцебску выдадзена паэма «Тарас на Парнасе» (3е выд., 1910).
    Тв'. Пхлхпово веселье: (Бел. очерк). Вхтебск, 1901; Очеркх х рассказы хз белорусской жхзнх. Вып. 2. Внтебск, 1903; Очеркх х рассказы хз жхзнх белорусской деревнх. 2 мзд. Вхльна, 1906; Очеркх х рассказы хз жхзнн Белоруссхх. Сб. 2. 2 хзд. Вхтебск, 1910.
    Літ.: В а с і л е в і ч У.А. Збіральнікі. Мн., 1991. У.А.Васілевіч. ПШЫРКбЎ Юльян Сяргеевіч (31.10.1912, в. Кісцяні Рагачоўскага рна Гомельскай вобл. — 23.12.1980), бел. літаратуразнавец, крытык. Др філал. н. (1962), праф. (1964). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў Ленінградскі унт (1939). 3 1945 у Інце лры АН Беларусі (з 1953 заг. сектара), адначасова ў 1945—57 выкладаў у БДУ, у 1966—68 у Мінскім пед. інце. Друкаваўся з 1940.
    Аўтар крытычных артыкулаў па творчасці Я.Купалы, Я.Коласа, першай у бел. коласазнаўстве манаграфіі «Якуб Колас. Жыццё і творчасць» (1951). Даследаваў літ. жыццё 1920х г., станаўленне і шляхі развіцця бел. прозы, творчасць Я.Брыля, У.Дубоўкі, К.Крапівы, А.Макаёнка, М.Танка, І.Шамякіна і інш. Аўтар прац «Трылогія Якуба Коласа «На ростанях» (1956), «Беларуская савецкая проза (20я — пачатак 30х гг.)» (1960), «Эпас рэвалюцыі» (1975) і інш. Сааўтар кніг «Нарыс гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1954), «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры» (1956), «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 1—2, 1968—69), «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры», «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (на рус. мове, 1977), падручнікаў па бел. лры для сярэдняй школы і інш. Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1980.
    Тв:. Уплыў творчасці А.С.Пушкіна на развіццё беларускай літаратуры. Мн., 1949; Якуб Колас: Крхтхкобхогр. очерк. Мн., 1952; А.Е.Богдановхч. Мн., 1966; 3 майго жыццёпісу: [Аўтабіяграфія] // Пра час і пра сябе. Мн., 1966; Летапісец свайго народа. Мн., 1982.
    А.А.Лойка.
    ПШЭВОРСКАЯ КУЛЬТУРА, археалагічная культура, якая сфарміравалася на аснове паморскападклёшавых старажытнасцей пры ўдзеле латэнскай культуры ранняга жал. веку. Ахоплівала тэр. паўд. і сярэдняй Польшчы ў міжрэччы Віслы і Одэра, пазней пашырылася на У у бас. Зах. Буга і верхняга Днястра. Датуецца 2 ст. да н.э. — 5 ст. н.э. Назва ад могільніка ў в. Гаць каля г. Пшэварск (Польшча). П.к. прадстаўлена неўмацаванымі паселішчамі і грунтавымі могільнікамі. Выяўлены наземныя і паглыбленыя ў мацярык жытлы зрубнай і слупавой канструкцый з глінянымі або каменнымі агнішчамі, гасп. пабудовы і ямы. Характэрны вял. грунтавыя могільнікі з абрадам трупаспалення. Спаленыя косці нябожчыка змяшчаліся ў урну або ссыпаліся ў ямку. Пахаванні ваяроў суправаджаліся зброяй. Асн. заняткамі насельніцтва былі земляробства і жывёлагадоўля. Знойдзены ляпны і ганчарны посуд, разнастайныя быт. і гасп. рэчы. У сучаснай польскай лры пануе думка, што П.к. створана германскім насельніцтвам, найперш плямёнамі лігіяў. Існуе таксама меркаванне аб наяўнасці ў складзе П.к. славянскага кампанента. На Беларусі матэрыялы П.к. выяўлены на паселішчы Блювінічы на р. Лясная ў Брэсцкім рне. В.С.Вяргей. ПШ^МЫСЛЬ (Przemysl), горад на ПдУ Польшчы, у Падкарпацкім ваяводстве, на р. Сан. Каля 85 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прамсць: радыёэлектронная і эл.тэхн., дрэваапр., хім., тэкст., швейная. Вышэйшая духоўная семінарыя. Арх. помнікі: сабор (1460—1571, перабудаваны ў 1744; уключае ратонду 12—13 ст.), кляштары і
    150 пыж’ян
    касцёлы 17—18 ст., рэшткі замка (пабудаваны пасля 1340, перабудаваны ў 1612—30), асабнякі і палацы 18—19 ст., складаныя фартыфікацыйныя збудаванні канца 19 — пач. 20 ст.
    Засн. ў 10 ст. 3 12 ст. ўваходзіў у ГаліцкаВалынскае княства, усіслав. назва П е р a м ы ш л ь. 3 1340 у складзе Польшчы. У 1389 горад атрымаў магдэбургскае права. Пацярпеў ад пажараў 1489, 1498, 1535. У 15—16 ст. развіваўся як гандл. і рамесніцкі цэнтр. У выніку 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) адышоў да Аўстрыі. Ажыўленню гасп. дзейнасці ў П. садзейнічала будва чыгункі да Кракава (1860). 3 1876 вялося будва крэпасці, якую ў 1ю сусв. вайну абложвалі рас. войскі (1914— 15). У 1918—39 у складзе Польшчы, у 1939— 41 падзелены ўздоўж р. Сан на сав. і ням. часткі. У 1941 акупіраваны ням. фашыстамі. Вызвалены ў час ЛьвоўскаСандамірскай аперацыі 1944. 3 1945 у Польшчы. У 1975—99 адм. цэнтр Пшамыскага ваяводства.
    ПЫЖ’ЙН, сіг ледавітаморс к і, сі г сібірскі (Coregonus lavaretus pidschian), рыба, падвід сіга звычайнага роду сігаў атр. ласосепадобных. Пашыраны на Пн Еўропы і ў Сібіры, у т.л. ў воз. Байкал. Паўпрахадныя і азёрнарачныя формы.
    Даўж. да 50 см, маса да 1,6 кг. Рот ніжні. Корміцца беспазваночнымі (маляўкі — зоапланпонам, дарослыя — пераважна бентасам). Аб’ект промыслу.
    ПЫЛ у a т м а с ф е р ы, сукупнасць завіслых у паветры дробных (Ю’2—10"4 см) цвёрдых часцінак. Паступае ў атмасферу пры выветрыванні горных парод (асабліва ў пустынных абласцях), вулканічных вывяржэннях, ветравой эрозіі ворных зямель, дзейнасці прамысл. прадпрыемстваў і транспарту. У паветры знаходзяцца таксама цвёрдыя часцінкі касм. і біял. (пылок раслін, споры, мікраарганізмы і інш.) паходжання. Асн. колькасць П. засяроджана ў слоі паветра да выш. 500 м. Зменьвае празрыстасць і цеплавыя ўласцівасці атмасферы, у вял. канцэнтрацыях можа садзейнічаць утварэнню смогу. Барацьба з вытворчым П. (пераважна ў гарадах і прамысл. раёнах) — важная ч. аховы навакольнага асяроддзя ад забруджвання (гл. таксама Забруджванне атмасферы).
    пыл у т э х н і ц ы, від аэразолю, у якім дробныя (да 0,1 мм) цвёрдыя часцінкі знаходзяцца ў завіслым стане ў газавым асяроддзі. Звычайна ўтвараецца ў выніку дыспергавання цвёрдых цел. Часцінкі П. могуць несці эл. зарад, быць электранейтральнымі ці радыеактыўнымі. Некаторыя віды вытв. П. выбуховаі пажаранебяспечныя, забруджваюйь прыроду, выклікаюць захворванні. Паветр. прастора ўтрымлівае П. разнастайнага паходжання (гл. Пш у атмасферы). Канцэнтрацыя П. (запыленасць) выражаецца колькасцю часцінак або іх агульнай масай у адзінцы аб’ёму газу (паветра). Барацьба з утварэннем П. і яго ўлоўліванне — адна з найважнейшых тэхн. і гігіенічных задач (гл. Ачыстка паветра).
    У прамсці часта спецыяльна выкарыстоўваюць распыленне, напр. пры спальванні пылападобнага паліва, паветр. сепарацыі парашкоў, у некаторых хім. тэхналогіях. Непажаданае ўтварэнне П. адбываецца пры адрабненні цвёрдых парод, здабычы карысных выкапняў (рудніковы П.), перапрацоўцы і транспартаванні сыпкіх прадуктаў і матэрыялаў, спальванні арган. пал'іва. Крыніцамі павышанай запыленасці з’яўляюцца металург., 'хім., тэкстыльныя вытвсці, трансп. сродкі і інш. Прамысл. П. шкодзіць абсталяванню, зніжае якасць прадукцыі (напр., паўправаднікоў, электронных прылад), пагаршае гігіенічныя ўмовы працы. Для барацьбы з вытв. П. ажыццяўляюць пылаўлоўліванне з дапамогай скрубераў, цыклонаў, пылаасадачных камер, эл. (у якіх часцінкі П. асядаюць на электродах), акустычных (з выкарыстаннем ультрагуку) і інш. пылаўлоўнікаў. Эфектыўныя спосабы выдалення П. — вентыляцыя з выкарыстаннем паветр. фільтраў, розныя сістэмы газаачысткі. Для засцярогі ад П. выкарыстоўваюць рэспіратары, шлемыскафандры, спец. адзенне. Ступень запыленасці паветра вызначаюць пыламерам і — з фільтравальным матэрыялам, на якім асядаюць часцінкі П., і найб. пашыранымі аптычнымі, у якіх святло паглынаецца ці рассейваецца пылапаветраным патокам.
    У.М.Сачута.
    ПЫЛАВАЯ БЎРА, перанос вялікай колькасці часцінак глебы або пяску моцным ветрам у пустынях, паўпустынях і разараных стэпах. Найб. моцныя буры пераносяць мільёны тон пшу на сотні (зрэдку тысячы) кіламетраў, рэзка пагаршаюць бачнасць, за што іх называюць чорнымі бурамі. Часцей адзначаюцца летам, у час сухавеяў, але магчымы і ў бясснежныя зімы. Моцныя П.б. ўзнікаюць пры нерацыянальным выкарыстанні зямлі, наносяць вял. страты сельскай гаспадарцы, засыпаюць пасе
    Бытавы пыласос.
    вы, знішчаюць паверхневы слой глебы. Барацьба з П.б. праводзіцца з дапамогай полеахоўных лясных палос, снега і водазатрымання, безадвальнага ворыва і інш. агратэхн. ме