• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    а да тэмбравага боку музыкі. Сярод твораў: 10 сімфоній (1967, 1970, 1972, 1974, 1979, 1980, 1983, 1987, 1990, 1991), 2 уверцюры (1973, 1975), паэмы для сімф. арк. «Беларусь партызанская» (1975), «Радзі
    пэй 153
    ма» (1977), кантата «Наш край» (сл. Я.Коласа, 1966, канчатковая рэд. 1985), Скерца для сімф. арк. (1975), Паэма для фп. (1975), санаты для скрыпкі, віяланчэлі і фп., для габоя і фп., трыпціхі для кантрабаса і фп., для фп., цыклы п’ес для фп. «Дзіцячы сшытак» (1971), для віяланчэлі з фп. (1982) і інш. Аўтар шматлікіх песень, музыкі для дзяцей, да дакумент. фільмаў. Р.М.Аладава.
    ПЫТАЛЬНІК, гл. ў арт. Знакі прыпынку
    ПЫТАЛЬНЫ СКАЗ, сказ, які выражае недахоп інфармацыі пра пэўны аб’ект і патрабуе адказу на пытанне. Напр.: «Ці хопіць светлых, звонкіх думакслоў, // Ці гладка пойдзе песнядабрадзейка?» (Я.Купала).
    Фармальныя паказчыкі значэння пытальнасці: пытальная інтанацыя («Дождж яшчэ ідзе?»), пытальныя словы — часціцы «ці», «хіба», «а», «няўжо»; займеннікі «хто». «што», ♦чый», «які», «колькі»; прыслоўі «дзе», «калі», «як», «куды», «адкуль», «навошта». Важную ролю ў пабудове П.с. адыгрывае лагічны націск, які дазваляе дакладна ўказаць, якой інфармацыі не хапае («Кйля прыехаў?» — «Коля прыёхаў?»). Як П.с. у маўленні могуць афармляцца: рытарычны вокліч («Хто яго не ведае?!»), альтэрнатыўнае запытанне («Гэту кнігу возьмеш ці тую?»), даданая ч. складанага сказа (*Я ўсё гадаў, хто мог мне тэлефанавань»), пабуджэнне («Ты пачнеш нарэшце працаваць?!»), перапытаннепаўтор («Кажаш, ужо прачытаў? Вазьмі другі раман»), пацвярджэнне («А як жа іначай? Так і трэба было!»). У канцы П.с. ставіцца пытальнік (?).
    А.Я. Міхневіч.
    ПЫХЦІН Анатоль Якаўлевіч (н. 8.3.1931, в. Калінаўка Кіраваградскай вобл., Украіна), бел. канструктар выліч. тэхнікі. Брат В.Я.Пыхціна. Скончыў Маскоўскі энергет. інт (1955). У 1965—91 у Мінскім НДІ ЭВМ (нач. аддзела). Адзін з распрацоўшчыкаў мадэлей адзінай сістэмы ЭВМ і перыферыйных прылад да іх. Навук. працы па прыладах выліч. тэхнікі, сістэмах кіравання. Дзярж. прэмія СССР 1983.
    ПЬІХЦІН Вадзім Якаўлевіч (7.2.1938, г. Бобрынец Кіраваградскай вобл., Украіна — 22.10.1997), бел. вучоны і канструктар у галіне выліч. тэхнікі. Др тэхн. н. (1990). Брат А..Я.Пыхціна. Скончыў Маскоўскі энергет. інт (1961). 3 1972 у НДІ ЭВМ (у 1987—94 дырэктар), адначасова ў 1973—84 праф. Мінскага вышэйшага зенітнаракетнага вучылішча. Навук. працы па выліч. машынах, комплексах і сістэмах. Прэмія Ленінскага камсамола 1970. Дзярж. прэмія СССР 1983.
    Тв:. Электронная вычнслнтельная машвна «Мннск32». М.. 1972 (разам з В.У.Пржыялкоўскім, Г.Дз.Смірновым); Персональные компыотеры Еднной скстемы ЭВМ. М., 1988 (у сааўт.). М.П.Савік. ПЬІЦЕЛЬ Антон Якаўлевіч (5.2.1902, в. Левашы Брэсцкага рна — 1982), расійскі вучоны ў галіне уралогіі. Чл.кар. АМН СССР (1963), др мед. н. (1937), праф. (1938). Засл. дз. нав. РСФСР (1963). Скончыў 2і Маскоўскі унт (1924). 3 1929 і ў 1953—69 у 2м Маскоўскім мед.
    інце, у 1937—53 у Сталінградскім мед. інце (заг. кафедры). Навук. працы па дыягностыцы і лячэнні захворванняў нырак, ныркавай гіпертэнзіі, запаленчых захворваннях і новаўтварэннях урагенітальнай сістэмы, паталогіі печані, хваробах касцей і суставаў, гісторыі медыцыны.
    Тв:. Рентгеноднагноствка урологнческнх заболеваннй. М., 1966 (разам з Ю.А.Пыцелем); Опухолн мочевого пузыря н нх леченме. Ташкент, 1972.
    ПЬІШКІ, радовішча мелу ў Гродзенскім рне, каля в. Пышкі. 2 пластападобныя паклады, звязаныя з адкладамі верхняга мелу, залягаюць у выглядзе адорвеняў сярод ледавіковых утварэнняў сожскага зледзянення. Мел шараватабелы, белы, у асобных інтэрвалах жаўтаваты, месцамі з плямамі ажалязнення, слаба сцэментаваны, з уключэннямі крамянёвых сцяжэнняў, у верхняй ч. пласта запясочаны. Разведаныя запасы 2 участкаў (Паўн. і Паўд.) 5,2 млн. т. Магутнасць карыснай тоўшчы (пройдзеная) 2,4—39,7 м, ускрышы (пяскі, супескі, суглінкі) 0,3—15,4 м. Мел прыдатны на выраб вапны. А.П.Шчураў.
    ПЫШНА, возера ў Лепельскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Зеха (выцякае з возера), за 14 км на ПнЗ ад г. Лепель. Пл. 0,34 км2, даўж. 1,4 км, найб. шыр. 430 м, найб. глыб. 5,2 м, даўж. берагавой лініі 3,46 км. Пл. вадазбору 20,9 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 10—12 м (на Пн і 3 2—3 м), пераважна пад лесам. Берагі сплавінныя, участкамі пясчаныя, парослыя хмызняком. Пойма на ПдЗ і ПнУ шыр. да 700 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно сапрапелістае, уздоўж берагоў пясчанае. Упадае ручай з воз. Доўгае, выцякае ручай у воз. Азерцы. Есць пасяленні баброў
    ПЫШНА, вёска ў Лепельскім рне Віцебскай вобл., на аўтадарозе Лепель— Докшыцы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Лепель, 133 км ад Віцебска. 355 ж., 139 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкія магілы чырвонаармейцаў, сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    У ВКЛ прыватнаўласніцкае мястэчка. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, цэнтр воласці Лепельскага пав. У 1886 у П. 128 ж., 14 двароў, пач. школа, валасная ўправа, царква, яўр. малітоўны дом, гарбарня, крама. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Лепельскага рна. У Вял. Айч. вайну ў кастр. 1942 Чашніцкая партыз. брыгада *Дубава» разграміла ў П. гарнізон гітлераўцаў і аднавіла сав. ўладу. Фашысты імкнуліся зноў захапіць П.. адбыліся Пышнянскія баі 1943.
    І.Ю.Януш.
    ПЫПІНАГбРСКАЕ ЎЗВЫШША, П ы ш н а г о р ы, частка УшацкаЛепельскага ўзвышша, на Пн Беларусі, у паўд. ч. Віцебскай вобл. Выш. 175—200 м, найб: 228 м; над суседнімі нізінамі П.ў. прыўзнята на 50—60 м, над Лепельскім воз. больш чым на 80 м.
    У тэктанічных адносінах прымеркавана да Вілейскага пахаванага выступу Беларускай антэклізы. Крышт. фундамент перакрыты асадкамі верхнявендсканіжнекембрыйскага, сярэднедэвонскага і антрапагенавага комплексаў. Для антрапагенавай тоўшчы, магугнасцю каля 100 м, характэрны адклады нараўскага, бярэзінскага, дняпроўскага, сожскага і паазерскага зледзяненняў. Сучасны ледавіковаакумулятыўны рэльеф створаны паазерскім зледзяненнем.
    Паверхня П.ў. дробнаўзгорыстая, участкамі сярэднеўзгорыстая і платопадобная. Марэнныя ўзгоркі (выш. 5—7, радзей 10 м і больш) часта трапляюцца разам з камамі. Характэрны лагчыны сцёку. Узвышша складзена з валунных суглінкаў, месцамі з пясчанагалечнага матэрыялу, на асобных участках укрыта маламагутным покрывам з лёсападобных суглінкаў. Пераважаюць дзярновападзолістыя сярэдне і слабаападзоленыя глебы, трапляюцца дзярновапалевападзолістыя на лёсападобных суглінках. Невял. ўчасткамі на марэнных узгорках захаваліся яловыя, на камах — хваёвыя лясы. Слабадрэнажаваныя платопадобныя ўчасткі заняты злакавымі сухалольнымі лугамі. Урадлівыя глебы разараНЫЯ. Н.К.Кліцунова. ПЫШНЯНСКІЯ БАІ 1943, абарона партызанамі в. Пышна Лепельскага рна Віцебскай вобл. 19 мая — 9 чэрв. ў час карнай аперацыі «Котбус» у Вял. Айч. вайну. У канцы 1942 Чашніцкая партыз. брыгада «Дубава», разграміўшы ням. гарнізон у вёсцы, стварыла там кантралюючы пункт за чыг. Лепель— Пышна—Докшыцы—Параф’янава, што злучала ням. 3ю танк. армію з яе тылам. Гітлераўцы беспаспяхова спрабавалі захапіць Пышна ў снеж. 1942, студз. 1943. 19.5.1943 партызаны адбілі атаку палка карнікаў, пасля чаго вораг пачаў бамбіць Пышна і яе наваколле; 23 мая пасля няўдалай атакі карнікі падцягнулі новыя сілы. Партызаны стварылі вакол вёскі 2 кальны абароны. 8 чэрв. вораг пры падтрымцы танкаў распачаў новае наступленне. Каб пазбегнуць вял. страт, партызаны пакінулі вёску. Замкнуўшы кальцо акружэння, ням. паліцэйскія войскі СС 9—21 чэрв. беспаспяхова прачэсвалі лес. Подзвіг абаронцаў вёскі стаў тэмай карціны партыз. мастака М.Абрыньбы «Бой за Пышна» (1943).
    А.І.Валахановіч.
    ПЭЙ, П е й (Pei) Ех Мінг (н. 26.4.1917, г. Гуанчжоў, Кітай), амерыканскі архітэктар. 3 1935 вывучаў архітэктуру ў ЗША. Раннія работы выкананы пад уплывам ням. архітэктараў В.Гропіуса і Л.Міс ван дэр Роэ (вышынны будынак «Цэнтр» у Дэнверы, 1955). 3 канца 1960х г. развівае ўласны арх. стыль: Нац. цэнтр атм. даследаванняў у Булдэры (1967), Hau. галерэя мастацтваў у Вашынгтоне (1978), бка імя Кенэдзі ў Бостане (1979), шкляныя піраміды перад будынкам Луура ў Парыжы (1985— 93) і інш. Праектаваў таксама ў Кітаі.
    154 ПЭЙДЖЫНГАВАЯ
    ПЙЙДЖЫНГАВАЯ радыёсўвязь, від радыёсувязі, які забяспечвае аднабаковую перадачу інфармацыі, прызначанай для пэўнага абанента. Прыём інфармацыі ажыццяўляецца з дапамогай пэйджэра. Часам нараўне з тэрмінам «П.р.» карыстаюцца тэрмінам «сістэма персанальнага радыёвыкліку».
    Функцыі П.р. развіваліся ад аднабаковай перадачы сігнала выкліку да перадачы лічбавым спосабам моўных і факсімільных паведамленняў, даных з камп’ютэра і інш., а таксама да двухбаковай сувязі з магчымасцю пасылаць адказ на прынятае паведамленне, перадаваць інфармацыю з аднаго пэйджэра на другі і інш. П.р. бывае ведамасная і агульнага прызначэння, паводле тэрыторыі абслугоўвання — лакальная, занальная (напр., у межах нас. пункта), нац. і міжнародная. Сеткі П.р. будуюцца па радыяльным ці сотавым прынцыпе. Паведамленні, адрасаваныя абаненту паза межамі зоны абслугоўвання, назапашваюцца ў сетцы сувязі і перадаюцца абаненту, калі ён ізноў апынецца ў гэтай зоне. А.П.Ткачэнка. П&ЙДЖЭР (англ. pager), партатыўны радыёпрыёмнік з вадкакрышталічным экранам для прыёму моўнай інфармацыі і літарналічбавага тэксту, што адлюстроўваецца на экране. Mae блок памяці для запамінання і прагляду раней прынятых паведамленняў. Кожнаму П. прысвойваецца індывідуальны нумар (код адраса), па якім аператар сеткі пэйджынгавай радыёсувязі накіроўвае паведамленні пэўнаму абаненту. 3 дапамогай П. можна таксама перадаваць інфармацыю з камп’ютэра, ажыццяўляць двухбаковую сувязь, пасылаць паведамленні з аднаго П. на другі і інш.
    ПЙЙПСІ, назва ЧудскаПскоўскага возера ў Эстоніі.
    ПЭКТУСАН, кіт. Байтаўшань, вулкан на Пн КНДР, каля мяжы з Кітаем, найвыш. пункт МаньчжураКарэйскіх гор (2750 м). Складзены з трахітаў і белай пемзы. Апошняе вывяржэнне ў 1898.
    пэкч5. адна з трох карэйскіх дзяржаў (П., Кагуро, Сілаў якія ўзніклі ў пач. н.э. Займала ПнЗ Карэйскага пва. Першы вядомы цар (в