• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
     і Расіі, роўная макс. адлегласці па прамой лініі паміж канцамі выцягнутых вялікага і ўказальнага пальцаў рукі чалавека. Слова «П.» абазначае «кісць рукі» і паходзіць ад агульнага кораня са словам «пяць». Лікавае значэнне П. вагалася ад 18 да 27 см. У 16 ст. мерную П. прыраўнавалі да */4
    156 ПЯКАРСКІ
    аршына (17,78 см), пасля чаго найменне «П.» паступова выйшла з карыстання. Захавалася ў прымаўках: «Ні пядзі зямлі» (не аддаць, не саступіць). У англамоўных краінах выкарыстоўваюць падобную адзінку даўжыні с п э н (англ. span — пядзя), роўную 9 цалям, або 22,86 см.
    ПЯКАРСКІ Аляксандр Антонавіч (н. 30.5.1952, в. Буда Дзяржынскага рна Мінскай вобл.), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (1991), праф. (1993). Скончыў БДУ (1975). 3 1982 у Гродзенскім унце, з 2000 у Бел. тэхнал.' унце. Навук. працы па тэорыі функцыі рэчаіснай і комплекснай пераменных. Даказаў прамыя і адваротныя тэарэмы рацыянальнай апраксімацыі ў класічных функцыян. прасторах.
    Тв.: Чебышевскне рацнональные прнблнженпя в круге, на окружностн н на отрезке // Матем. сб. Нов. сер. 1987. Т. 133, №1; Hardy space methods in rational approximation // Gnindlehren der mathematischen Wissenschaften. Berlin etc., 1996. Bd. 304.
    ПЯКАРСКІ Эдуард Карлавіч (25.10.1858, в. Пятровічы Смалявіцкага рна Мінскай вобл. — 29.6.1934), расійскі этнограф, географ, мовазнавец, фалькларыст. Чл.кар. (1927), ганаровы акад. (1931) АН СССР. Вучыўся ў Мінскай, Мазырскай і Чарнігаўскай гімназіях, Харкаўскім вет. інце (1877—88). За ўдзел у народніцкім руху арыштаваны (1879) і сасланы ў Якуцію. Удзельнік экспедыцый Усх.Сібірскага аддзялення Рус. геагр. тва (РГТ, 1894—96) і АянаНельканскай (1903). 3 1905 працаваў у музеях Пецярбурга, з 1911 у Музеі антрапалогіі
    Пядзенікі: 1 — зімовы (а — самей, б — самка); 2 — агрэставы; 3 — асенні; 4 — чубаты; 5 — яловы вуглакрылы; 6 — хваёвы (а — самец, б — самка); 7 — вусені (а — у руху, б — у позе абароны).
    і этнаграфіі Pac. АН, з 1914 сакратар этнагр. аддзела РГТ, у апошнія гады жыцця ў у Інце усходазнаўства АН СССР. Аўтар артыкулаў па геаграфіі, этнаграфіі, лінгвістыцы і фальклору якутаў і тунгусаў. Асн. праца — «Слоўнік якуцкай мовы» (вып. 1—13, 1907— 30; у сааўт.).
    Літ:. Э.К.Пекарскнй: (К 100 летню co дня рождення). Якутск, 1958; Грыцкевіч В. Эдуард Пякарскі: Біягр. нарыс. Мн., 1989.
    В.А.Ярмоленка. ПЯКбТКА, адчуванне пякучага болю ў страваводзе. Звязана з закідваннем кіслага змесціва страўніка ў стрававод, таксама з парушэннем маторыкі стрававода, страўніка і дванаццаціперснай кішкі. Бывае пры гастрыце, халецыстыце, язвавай і жоўцекамянёвай хваробах, пасля аперацый на страўніку, пры цяжарнасці, таксама ўзнікае пры непераноснасці некат. харч. прадуктаў. Лячэнне накіравана на асн. захворванне. ПЯЛЁСТАК, ліст расліны, які эвалюцыйна трансфармаваўся; частка вяночка кветкі. Mae пераважна яркую афарбоўку
    ПЯЛІКША (П ел і к ш a ) Карнель Ігнатавіч [1823, в. Сталовічы Баранавіцкага рна Брэсцкай вобл. — 12.7 (паводле інш. звестак 12.3). 1872], адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 на тэр. Беларусі, грамадскі дзеяч. Вучыўся ў Слуцку, у дваранскім інце ў Вільні. Да паўстання жыў у сваім маёнтку Горкі пад Мінскам, дзе адкрыў школу і бальніцу, сабраў багатую бку. 3 вясны 1863 паўстанцкі цывільны начальнік Мінскага ваяв. Садзейнічаў разгортванню паўстання на Міншчыне, у вер. — кастр. 1863 дапамог пасланцу К.Каліноўскага ХМ.Яманту рэарганізаваць у Мінску
    паўстанцкую адміністрацыю. Потым з ведама Каліноўскага выехаў за мяжу. Завочна асуджаны царскімі ўладамі да пакарання смерцю з канфіскацыяй маёмасці. У эміграцыі жыў у Франйыі, Італіі, Румыніі, Галіцыі. У 1872 ахвяраваў музею кн. Любамірскіх у Львове каштоўны габелен Карэліцкай мануфактуры Радзівілаў 18 ст. «Бітва пад Славечна» (цяпер у гіст. музеі ў Львове). Г.В.Кісялёў. ПЯЛібШКА, гарох палявы, rapox пясчаны, адзін з падвідаў гароху пасяўнога. Часам П. вылучаюць у самастойны від (Pisum arvense). Культывуецца на зялёны корм, сена, сілас.
    Аднагадовая травяністая расліна. Корань стрыжнёвы. Сцёблы павойныя, выш. да 2 м. Лісце складанае, парнаперыстае, з зубчастымі прылісткамі. Кветкі чырв.фіялетавыя або пурпуровыя. Плод — шматнасенны струк. У пасевах харч. rapoxy pacue як пустазелле. Зерне П. дрэнна разварваецца, надае ежы цёмную афарбоўку і непрыемны смак. Кармавая расліна. В.М.Прохараў.
    ПЯЛЯКА. рака на Беларусі і Літве, гл. Пеляка.
    ПЯНДЖ. рака на мяжы Таджыкістана і Афганістана, левая састаўляючая Амудар’і. Даўж. 921 км, пл. басейна 114 тыс. км2. Утвараецца ад сутокаў рэк Памір і Вахандар’я. Цячэ пераважна ў вузкай даліне. Гал. прытокі: Гунт, Бартанг, Язгулем, Ванч, Кызылсу. Сярэдні расход вады 1032 м3/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная на 118 км ад вусця. Па даліне П. праходзіць аўтатракт Душанбе — Харог. На П. — гарады Харог, Пяндж (Таджыкістан).
    ПЯНДЖЬІКЕНТ, Пенджыкент, руіны стараж. сагдыйскага горада на паўд.усх. ускраіне сучаснага г. П. (Таджыкістан). Інтэнсіўнае жыццё тут адбывалася ў 6 — сярэдзіне 8 ст. У 1й чвэрці 8 ст. горад разбураны арабамі. У час археал. раскопак (з 1946) выяўлены сеткі вуліц, пабудовы ў выглядзе храмаў даісламскага часу, жылыя будынкі, рамесныя майстэрні і крамы; шматлікія помнікі выяўл. мастацтва, эпіграфікі (на сагдыйскай і араб. мовах), знойдзена некалькі тысяч бронзавых і сярэбраных манет (у т.л. мясц. чаканкі), манетныя скарбы, побытавыя рэчы з гліны, металаў і інш. Некропаль складаўся з невял. склепаў (наусаў), куды ў асуарыях змяшчалі косці нябожчыкаў.
    Літ.: Скульптура н жнвопнсь древнего Пянджпкента. М., 1959.
    П’ЯНКОЎ Аляксей Пятровіч (16.3.1901, г. Перм, Расія — 12.11.1987), бел. гісторык. Др гіст. н. (1949), праф. (1950). Скончыў Пермскі унт (1925). У 1937— 41 і 1945—50 заг. кафедры, дэкан гістфака, прарэктар па навук. рабоце БДУ, заг. сектара Інта гісторыі АН БССР, з 1950 у Магілёўскім, у 1954—78 у Мінскім пед. інтах. Аўтар прац па гісторыі ранняга феадалізму, Стараж. Русі, становішча бел. сялян у 17—18 ст. Адзін з аўтараў «Гісторыі БССР» (вып. 1, 1946), «Гісторыі БССР» (т. 1, 1955).
    ПЯРКУНАС
    157
    Тв.: Пронсхожденне белорусского народа. Мн., 1948; Провсхожденме обшественного н государственного строя Древней Русн. Мн., 1980. А.І.Важіхановіч.
    ПЯНКРАТ Міхась (Міхаіл Міхайлавіч; н. 28.8.1918, в. Карпілаўка Чэрвеньскага рна Мінскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў Смілавіцкі паляводчы тэхнікум (1939). Працаваў у рэдакцыях рэсп. газет, у 1959—79 у час. «Вожык». Друкуецца з 1937. Першы зб. вершаў «Салаўіны бераг» (1956). Аўтар сатыр. і гумарыст. збкаў «Палын і кветкі» (1958), «Не з таго канца» (1959), «Аўтарытэт на колах» (1968), «Любоў у квадраце» (1969) і інш., кніг нарысаў «Простыя людзі» (1957), «Шчасце маё» (1962). Аповесць «Буян» (1975) напісана з любоўю да людзей і прыроды. Аповесць «Ведрыцкія напевы» (1965) пра партыз. барацьбу супраць ням. фашыстаў. Праблемы сям’і, выхавання, узаемаадносін бацькоў і дзяцей у аповесці «Не астудзі сваё сэрца» (1989). Выдаў кніжкі для дзяцей «Два Ваські» (1974), «Двое ў лодцы» (1983).
    7в.: Чэрвень: Гіст.экан. нарыс. Мн., 1977; Прынцыповы пасаг. Мн., 1978; Спатканні і ростані. Мн., 1978; He аетудзі сваё сэрца: Аповесць, апавяданні. Мн., 1989 Л.С.Савік. ПЯНТКОЎСКІ (Piontkowski) Каспар (1554—1612). польскі драматург. Выкладаў у Віленскай езуіцкай акадэміі, для якой на пачатак школьнага года напісаў п’есу «Цімон Гардзілюд» (каля 1584), куды ўвайшла першая інтэрмедыя на бел. мове. У ёй выкрываюцца псеўдавучонасць і чалавеканенавісніцтва; камічны эфект ствараецца спалучэннем ант. і мясц. элементаў. На творчасць П. паўплывалі ідэі еўрап. Адраджэння. Аўтар «Дыялога аб міры для караля Стафана» (паст. 1582), дзе асуджаюцца захопніцкія войны, інтэрмедыі «Лікус, Скева, Секстус» (1584).
    7«.: У кн.: Dramaty staropolskie. Warszawa. 1961. Т. 4.
    Літ.: Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. А.В.Мальдзіс. ПЯНЧЎК Барыс Міхайлавіч (н. 15.5.1918, г. Анапа Краснадарскага краю, Расія), бел. дырыжор, педагог. Нар. арт. Беларусі (1970). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1942). 3 1944 дырыжор аркестраў вайск. часцей, штаба Ленінградскай ваен. акругі, нач. ваеннаарк. службы Паўд. групы войск. Адзін з дырыжораў зводнага аркестра ў час Парада Перамогі 1945 на Краснай плошчы. У 1962 — 79 нач. ваеннаарк. службы і гал. дырьгжор аркестраў БВА, з 1965 адначасова выкладаў у Бел. кансерваторыі (з 1986 праф.). Выканальніцкі почырк П. вылучаецца глыбокім разуменнем стылю муз. твора і маст. ініцыятыўнасцю. Аўтар марша «Партызаны Беларусі», «Беларускага марша» на тэмы песень У.Алоўнікава, «Беларускага камсамольскага марша» на тэмы песень І.Лучанка, «Страявога марша» на тэмы песень Ю.Семянякі, інструментоўкі Дзярж. гімна Беларусі, шматлікіх апрацовак, інструментовак і пералажэнняў твораў бел. кампазітараў Р.Пукста,
    А.Багатырова, Я.Глебава, Л.Захлеўнага, Н.Сакалоўскага і інш. Выдаў дапаможнік «Дырыжору духавога аркестра» (1975). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1972. Дз.М.Жураўлёў. «П’ЙНЫ» ЛЕС, лес з сагнутымі і нахіленымі (у адзін ці розныя бакі) стваламі дрэў, што часцей абумоўлена дэфармацыямі грунту. Найб. вядомы ўчасткі «П.» л. ў раёнах апоўзняў (напр., правабярэжжа р. Волга ў яе сярэднім цячэнні, Чарнаморскае ўзбярэжжа Каўказа, паўд. бераг Крыма), абласцях развіцця тэрмакарсту (Цэнтр. Якуція), сходу снегавых лавін, у карставых раёнах са свежымі прасадкамі, праваламі, асяданнямі грунту. На Беларусі сустракаюцца асобныя ўчасткі, прымеркаваныя да зон інтэнсіўнага тэхнагеннага ўздзеяння (напр., паблізу Наваполацкага нафтапрамысл. комплексу). А.У.Суднік.
    ПЯНЬКА, канаплянае валакно. 3 П. вырабляюць канаты, вяроўкі, шпагат і пад.
    ПЯНЬКОВАДЖЎТАВАЯ ПРАМЫСЛбВАСЦЬ, гл. ў арт. Тэкстыльная прамысловасць.
    ПЯНЬКбЎСКАЯ КУЛЬТЎРА, археалагічная культура славянскіх плямён, якія ў 5—7 ст. насялялі тэр. лесастэпавага памежжа ад Ніжняга Падунаўя на 3 да Северскага Данца на У. Назва ад паселішча каля в. Пянькоўка ў Палтаўскай вобл. (Украіна). Асн. заняткі насельніцтва — земляробства і жывёлагадоўля. Найб. пашыраны тып помнікаў — неўмацаваныя селішчы