Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
раныя пярсцёнкі з выявамі, на вёсцы — медныя з геам. арнаментам. У пазнейшыя часы пашырыліся залатыя і сярэбраныя П. з каштоўнымі ці паўкаштоўнымі камянямі. У каталіцкіх епіскапаў П. — знак іх улады. 3 часоў Стараж. Рыма гладкія, без упрыгожанняў П. выкарыстоўваюцца многімі народамі як заручальныя пры заключэнні шлюбу. На тэр. Беларусі П. з вузкіх бронзавых пласцінак вядомы з 7 ст. да н.э. ў плямён мілаградскай і зарубінецкай культур. У 10— 14 ст. П. выраблялі з каляровых і каштоўных металаў, шкла з замкнёнымі і незамкнёнымі канцамі, паводле тыпалогіі і тэхналогіі вытвсці бранзалетаў таго часу. Найб. вядомыя знаходкі залатых П. 10 ст. з Віцебска і 13—14 ст. з Гродна. Т.С.Скрыпчанка.
ПЯРЎН, вобраз стараж. міфалогіі слав. народаў; вярхоўнае язычніцкае бажаство ўсх. славян., бог грому і маланкі. Падобны да стараж.грэчаскага бога Зеўса і стараж.рым. Юпітэра. У стараж. славян увасабляў навальнічную хмару, якая дае дождж і спрыяе ўрадлівасці. У «Аповесці мінулых гадоў» сярод багоў П. названы першым. У гонар П. будавалі свяйілішчыкапішчы (рэшткі некат. выяўлены на Беларусі). Ідалы П. былі пастаўлены ў Кіеве (побач з Дажбогам) і Ноўгарадзе. Пасля ўвядзення хрысціянства функцыі і рысы П. нададзены Ільі.
Паводле стараж. бел. павер’яў П. трымаў у руках велізарныя жорны, удараў каменем аб камень і выклікаў гром і маланку, асколкі жорнаў ляцелі на зямлю і паражалі, як стрэлы. Лічылі, што П. накіроўвае свае ўдары супраць дэмана Жыжаяя, пазней — супраць чорта. Рэлігійнае значэнне вобраз П. страціў у канцы 19 — пач. 20 ст. М.Ф.Піліпенка.
ПЯРЎН, геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1990). Размешчаны за 1 км на У ад в. Расходна Сенненскага рна Віцебскай вобл. Валун буйназярністага граніту рапаківі з крышталямі палявога шпату. Даўж. 4 м, шыр. 3,8 м, выш. 2,7 м, у абводзе 11,8 м, аб’ём бачнай часткі 22 м3, масса каля 58 т. Доўгая вось арыентавана з ПнЗ на ПдУ, што адпавядае напрамку руху ледавіка, які прынёс валун каля 20—18 тыс. гадоў назад з тэр., што прылягае да Фінскага заліва. У мінулым меў культавае значэнне. В.Ф.Вінакураў.
ПЯРЦбЎСКІ Аркадзь Ліцмінавіч (н. 2.4.1939, г. Калінкавічы Гомельскай вобл.), бел. хіміканалітык. Др хім. н. (2001). Скончыў БДУ (1961). 3 1963 у Інце фізікаарган. хіміі АН Беларусі, з 1971 у Бел. н.д. санітарнагігіенічным інце (у 1973—91 заг. лабараторыі). 3 1994 у Рэсп. навуковапрактычным цэнтры па экспертнай ацэнцы якасці і бяспекі прадуктаў харчавання. Навук. працы па ўдасканаленні газахраматаграфічных метадаў хім. аналізу. Распрацаваў комплекс метадаў вызначэння мікраколькасцей шкодных арган. і неарган., а таксама біялагічна актыўных рэчываў у розных асяроддзях.
Тв.: Мспользованве газовой хроматографнн для определенмя загрязненмй окружаюшей среды // Гвгвена в саннтарня. 1988. №9.
Я.ГМіляшкевіч.
ПЯРШАІ. вёска ў Валожынскім рне Мінскай вобл., на аўтадарозе Валожын — Івянец. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдУ ад горада і 31 км ад чыг. ст. Валожын, 63 км ад Мінска. 678 ж., 270 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Цэнтр рэабілітацыі насельніцтва, якое пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай AC. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — касцёл св. Юрыя і Маці Божай (1933).
Вядома з 1492 як сяло, уласнасць касцёла. У 1539 мястэчка, цэнтр воласці. У 1800 улас
насць І.Ражэрсона, у1858 — В.Тышкевіча. У 1897 сяло, цэнтр воласці Мінскага пав., 391 ж., 59 двароў, царква, нар. вучылішча, аптэка, крама, хлебазапасны магазін, карчма, маёнтак. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Стаўбцоўскага, з 1926 — Валожынскага пав. Навагрудскага ваяв., з 1939 у БССР. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Валожынскага рна. М.Б.Батвіннік.
Вёска Пяршаі. Касцёл святога Юрыя і Маці Божай. 1933. Фота 2000.
ПЯР^ВАРАЦЕНЬ, фантастычны персанаж нар. павер’яў і казак; чалавек, ператвораны ці здольны сам дзівосным чынам ператварыцца ў звера, расліну, камень. У слав., у т.л. ў бел. міфалогіі найчасцей набываў аблічча воўка (гл. Ваўкалак). Уяўленне пра П. ўзнікла на аснове татэмізму, звязайа з вераю ў чараўнікоў, адлюстравалася ў фальклоры — былічках, баладах (напр., у бел. купальскай песні — баладзе «Пойдзем, сястра, у лясок а скінемся травіцай»).
ПЯРЙДЗЕЛКА, вёска ў Лоеўскім рне Гомельскай вобл., на правым беразе р. Дняпро, каля аўгадарогі Лоеў — Рэчыца. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 15 км на ПнЗ ад г.п. Лоеў, 78 км ад Гомеля, 45 км ад чыг. ст. Рэчыца. 431 ж., 187 двароў (2001). Сярэдняя школа, вучэбнавытв. камбінат, Дом культуры, 2 бкі, бальніца, амбулаторыя, аптэка, лазневапральны і быт. абслугоўвання камбінаты, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў. Курган Славы на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры — сядзібны дом (1я пал. 19 ст.) і СвятаПакроўская царква (2я пал. 19 ст.).
ПЯРЭДНЕАЗІЙЦКІЯ НАГбР’І, група нагор’яў на 3 Азіі, што ўключае Малаазіяцкае нагор ’е, Армянскае нагор ’е, Іранскае нагор’е. Даўж. з 3 на У амаль 4 тыс. км; шыр. 600—1500 км. Агульная пл. больш за 3,5 млн. км2. Унутр. ч. П.н. заняты пласкагор’ямі выш. да 2000 м,
160 ПЯРЭДНЕЎ
якія часта не маюць знешняга сцёку і акаймаваны ўскраіннымі гарамі (выш. да 4000 м). Знешнія, больш вільготныя, схілы гор укрыты лясамі і хмызнякамі, унутр. схілы і пласкагор’і маюць пустыннастэпавыя рысы. Пераважаюць ландшафты сухіх субтропікаў, на Пд — сухіх тропікаў, на знешніх схілах — вільготных субтропікаў.
ПЯР^ДНЕЎ Уладзімір Пятровіч (10.5.1935, в. Пугачова Докшыцкага рна Віцебскай вобл. — 27.9.2000), бел. вучоны ў галіне агародніцтва і аграхіміі. Др с.г. н. (1994), праф. (1995). Скончыў БСГА (1962). 3 1962 у Бел. НДІ агародніцтва (з 1969 заг. лабараторыі). Навук. працы па праблемах інтэнсіўных тэхналогій вырошчвання агародніны, павелічэння ўрадлівасці глебы, ураджаяў, паляпшэння якасці агароднінных культур.
Тв:. Удобренне овотных культур. Мн., 1987; Огород без хнмнн. Мн., 1996 (разам з Я.А.Стальмашком); Вырашнванве овошей. Мн., 2001 (разам з Л.І. Лявонавай).
ПЯР^ДНІ мбзг, пярэдні аддзел галаўнога мозга пазваночных жывёл і чалавека. Развіваецца з пярэдняга мазгавога пузыра. У кругларотых і рыб — мазгавая ч. нюхальнага аналізатара, выконвае пераважна ролю цэнтр. рэгулятара дзейнасці органаў нюху. У земнаводных і паўзуноў П.м. ускладняецца, падзяляецца на прамежкавы і канечны мозг; уключаецца ў кіраванне складанымі формамі паводзін. У птушак і млекакормячых падзел П.м. найб. выразны. У наземных жывёл з развіццём П.м. як органа вышэйшай нерв. дзейнасці ўзнікае дзяленне рэфлекторнай дзейнасці на сістэму складаных безумоўных (інстынктаў) і ўмоўных (мазгавая кара) рэфлексаў. А.С.Леанцюк. ПЯР^ДНІ МОСТ, комплекс вузлоў ці асобны агрэгат, які размешчаны ў пярэдняй частцы аўтамабіля ці інш трансп. сродкаў; успрымае праз падвеску (рысоры, спружыны і інш.) верт. нагрузку ад кузава (рамы) і перадае яе на колы, а акружную і бакавую нагрузкі ад іх на кузаў. Пры залежнай падвесцы колаў П.м. выконваецца ў выглядзе бэлькі і 2 шарнірна звязаных з ёю паваротных цапфаў. Пры незалежай падвесцы асновай П.м. служыць нясучая папярэчына, да якой шарнірна мацуюцца верхні і ніжні хістальныя рычагі. У аўтамабіляў павышанай праходнасці разам з заднім мостам з’яўляецца вядучым (перадае вярчальны момант да кіравальных колаў).
ПЯРЭДНЯШЧ^ЛЕПНЫЯ МАЛЮСКІ, пярэдняжаберныя м а л ю с к і (Prosobranchia), падклас бруханогіх малюскаў. Вядомы з ранняга кембрыю (каля 560 млн. г. назад). Паводле розньгх класіфікацый, ад 2 да 24 атр., каля 500 сям., больш за 50 тыс. відаў. Жывуць у морах, прэсных водах і на сушы. Удзельнічаюць у біял. ачышчэнні вадаё
маў. Некат. віды — прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей. На Беларусі 14 відаў, найб. трапляюцца бітыніі, жывародкі, вальваты.
Памеры ад 1 мм да 1 м, маса ад доляў міліграма да некалькіх кілаграмаў. Цела асім., звычайна ўкрыта ракавінай спіральнай, сподачкападобнай і інш. формы; складаецца з галавы, вантробнага мяшка з мантыяй і «Hari». Дыхае шчэлепамі, якія размешчаны перад сэрцам (адсюль назва). Крывяносная сістэма незамкнёная, нерв. складаецца з 5 пар нерв. вузлоў і перакрыжаваных нерв. ствалоў. Есць органы стрававання, зроку, раўнавагі, дотыку, хім. пачуцця. Расліннаедныя, дэтрытаедныя, драпежнікі. Раадзельнаполыя або гермафрадыты. Развіццё з ператварэннем або прамое. Водныя П.м. — корм для рыб і птушак. Некат. віды (літарыны, рапаны, марскія вушкі, трубачы і інш.) — аб’екты промыслу і марыкультуры. А.М.Петрыкаў.
ПЯР^ДНЯЯ АЗІЯ, гл. Заходняя Азія.
ПЯР^ЖЫР, вёска ў Пухавіцкім рне Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 45 км на ПнЗ ад г. Мар’іна Горка, 33 км ад Мінска, 1 км ад чыг. ст. Седча. 435 ж., 191 двор (2001). Сярэдняя школа, урачэбны ўчастак. СвятаМіхайлаўская царква. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан. Магіла дукорскіх партызан.
ПЯР^ЗВЫ, перазовы, у беларусаў звычай у канцы вяселля, паводле якога
сваты, інш. вясельныя чыны або суседзі маладога ці маладой запрашалі маладых і найб. паважаных удзельнікаў вяселля да сябе ў госці. Наладжваліся з мэтай аказання матэрыяльнай дапамогі бацькам маладых у правядзенні вяселля. У час П. выконвалі песні, у якіх усхвалялі сватоў, іх хату, гаспадарку, а таксама жартоўныя песні. П. называлі таксама наведванне маладых родзічамі маладой ці наведванне маладымі і родзічамі маладога бацькоў маладой праз тыдзень пасля вяселля. Характэрны для паўд., цэнтр. і ўсх. раёнаў Беларусі.
М. Ф. Піліпенка.
ПЯР^СНА, трол і у с (Trollius), род кветкавых раслін сям. Лазяльцовых. Каля 30 відаў. Пашыраны ва ўмераным і халодным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі 1 від — П. еўрапейская (Т. енгоpaeus), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца на вільготных лясных палянах, узлесках, лугах. У культуры вырошчваюцца П.: азіяцкая (T.asiaticus), алтайская (Т. altaicus), кітайская (Т. chinensis), Ледэбура (Т. ledebourii). Большасць садовых форм і сартоў з’яўляюцца гібрыдамі П. азіяцкай, еўрапейскай і кітайскай і аб’яднаны пад назвай П. культурная (Т. х culturum).
Пярэдняшчэлепныя малюскі: 1 — хароніялямпа; 2 — смоўж шлем; 3 — плеўрабранхус; 4 — кабестана; ракавіны: 5 — сірынкс гіганцкі; 6 — лямбісскарпіён; 7 — верметус чэрвепадобны; 8 — епіскапская мітра.
ПЯСКОЎ 161
Пярэсна еўрапейская.
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны выш. 50—100 см. Сцёблы прамыя, малагалінастыя. Лісце пальчатараздзельнае, пераважна прыкаранёвае. Кветкі буйныя, часта адзіночныя, жоўтыя або аранжавыя, маюць пялёсткінектарнікі з нектарнай ямкай пры аснове. Пл