• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    уяўскіх князёў (Уладзіслаў I Лакетак, Казімір III Вялікі — апошні П. на польскім троне).
    Літ.: Balzer О.М. Genealogia Piastow. Krakow, 1895. Jasienica P. Polska Piastow. Warszawa, 1996.
    ПЯСЦЕХІН Сяргей Іванавіч (н. 21.7.1949, Мінск), бел. артыст балета. Засл. арт. Беларусі (1979). Скончыў Бел. харэагр. вучылішча (1967), у 1972—78 і з 1993 выкладае ў ім. 3 1967 саліст Дзярж. тра оперы і балета Беларусі. У 1987—92 працаваў у спарт. дзіцячай юнацкай школе алімп. рэзерву. П. вылучаюць выразная пластыка, добрыя сцэнічныя даныя. Сярод партый: Драсельмеер («Шчаўкунок» П.Чайкоўска
    ПЯТАЯ
    163
    га), Эспада («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Тарэра («Кармэнсіюта» Ж.Бізэ — Р.Шчадрына), Іван, Князь, Вялікі інквізітар («Альпійская балада», «Курган», «Тыль Уленшпігель» Я.Глебава), Д’ябал («Стварэнне свету» А.Пятрова), Крас («Спартак» А.Хачатурана), Абат («Карміна Бурана» К.Орфа), Пер Гюнт («Пер Гюнт» Э.Грыга).
    ПЯСЧАНАЕ ВбЗЕРА. У Іванаўскім раёне Брэсцкай вобл., у бас. р. Піна, за 18 км на ПдЗ ад г. Іванава. Пл. 2,08 км2, даўж. 2,4 км, найб. шыр. 1,8 км, найб. глыбіня 5,7 м, даўж. берагавой лініі 6,7 км. Схілы катлавіны выш. 2—4 м (на Пд да 7 м), пясчаныя, разараныя, на У забалочаныя, пад хмызняком. Берагі пясчаныя, усх. — забалочныя. 1 востраў пл. 3 га. Дно сапрапелістае. Упадае канава Кобельская, сцёк па канаве Заазерская.
    ПЯСЧАНАЯ ГАРА, радовішча мелу ў Клімавіцкім рне Магілёўскай вобл., за 4,5 км на ПдУ ад чыг. ст. Клімавічы. Пластавы паклад звязаны з адкладамі туронскага яруса (верхні мел). Мел шараватабелы, слаба сцэментаваны, у верхняй ч. з пяском, дамешкамі абломкавага і гліністага матэрыялу, праслойкамі мергелю. Паверхня няроўная, закарставаная. Разведаныя запасы 10,4 млн. т. Магугнасць карыснай тоўшчы (пройдзеная) 4,5 —14 м, ускрышы (пяскі, супескі) 1,3 —22,3 м. Ускрышныя пяскі выкарыстоўваюцца на выраб сілікатнай цэглы, мел прыдатны на выраб вапны. А.П.Шчураў.
    ПЯСЧАНІК, п е с к а в і к, асадкавая горная парода з зерняў пяску, сцэментаваных гліністым, карбанатным, крамяністым, жалезістым і інш. матэрыялам. Паводле памераў зерняў і мінер. саставу вылучаюць тыя ж разнавіднасці, што і сярол пяскоў. Вылучаюць таксама аркозы, граўвакі (П. з мінералаў і абломкаў асн. вывергнутых парод, пераважна эфузіўных) і туфагенныя П. (утрымліваюць піракластычны матэрыял да 50%). Паводле ступені звязанасці вылучаюць П. слаба, сярэдне і моцнасцэментаваныя. Шчыльнасць 2,25 —2,67 г/см3, порыстасць 0,69 — 6,7%, мяжа трываласці на сцісканне 30—266 МПа. Пры метамарфізме П. пераўтвараецца ў кварцыт. Шырока выкарыстоўваецца ў будве (вытвсць друзу, жвіру; як бутавы камень, сценавы і абліцовачны матэрыял), як абразіў. Кварцавы П. ідзе на выраб вогнетрывалай дынасавай цэглы, шкла, кіслотатрывалых матэрыялаў. Гл. таксама Абломкавыя горныя пароды, Псаміты.
    ПЯСЧАНКА, возера ў Калінкавіцкім рне Гомельскай вобл., у бас. р. Прыпяць, за 17 км на ПдУ ад г. Калінкавічы. Пл. 0,32 км\ даўж. 1,87 км, найб. шыр. 240 м, даўж. берагавой лініі 4,45 км. Катлавіна склддаецца з 2 плёсаў. Схілы выш. да 2 м, пад хмызняком. Берагі забалочаныя, пад хмызняком, на Пд высокія, пясчаныя. Злучана ручаём з воз. Горкі, упадае меліярацыйная канава.
    ПЯСЧАНКА (Агепагіа), род кветкавых раслін сям. гваздзіковых. Каля 250 відаў. Пашыраны ў халодным і ўмераным паясах Паўн. паўшар’я і ў гарах Паўд. Амерыкі. На Беларусі 1 від — П. чабаралістая (A. serpyllifolia). Расце на сухіх пясчаных месцах, часта як пустазелле на палях, каля жылля.
    Шмат радзей адна і двухгадовыя травы, часам паўкусцікі. Лісце супраціўнае, яйцападобнае, дробнае, на канцы завостранае. Кветкі дробныя, белыя ў нешматкветкавых суквеццях. Плод — каробачка. В.М.Прохараў.
    ПЯСЧАНКІ, пясчанкавыя (Gerbillinae), падсямейства хамяковых атр. грызуноў. Каля 15 родаў, 102 віды. Пашыраны пераважна ў пустынях Азіі, Афрыкі, Паўд.Усх. Еўропы. Жывуць калоніямі, у норах. Многія віды— шкоднікі с.г. культур, пашаў, могуць разбураць насыпы дарог і інш. Пера
    носчыкі ўзбуджальнікаў клешчавага сыпнога тыфу, скуранога лейшманіёзу, чумы і інш. інфекц. хвароб.
    Даўж. да 20 см, маса да 100 г. Вушы кароткія, закругленыя. Хвост даўжэйшы за цела, укрыты кароткімі густымі валаскамі, на канцы кутасік. Афарбоўка пясчанажоўгая ці ка
    Пясчанкі: 1 — вялікая; 2 — персідская.
    рычневая, знізу белая. Кормяцца раслінамі і насякомымі. Нараджаюць 5—6, зрэдку да 12 дзіцянят. Э.Р.Самусенка.
    ПЯСЧАНЫЯ ГЛЕБЫ, глебы, якія развіваюцца на пясках і маюць не больш за 10% часцінак фіз. гліны. Развіваюцца на марэнных, азёрналедавіковых, водналедавіковых, старажытнаалювіяльных, поймавых і эолавых пясках. Маюць значную водапранікальнасць, аэрацыю, цёплаёмістасць. Прыродная ўрадлівасць нізкая — колькасць арган. і мінер. рэчьіваў невялікая. Падзяляюць на рыхла і звязнапясчаныя глебы. На Беларусі займаюць больш 25% тэр. (большасць пад хваёвымі лясамі). Складаюць каля 19% с.г. угоддзяў. Акультурваюцца П.г. ўнясеннем арган. і MiHep. угнаенняў, пасевамі бабовых, вапнаваннем, глінаваннем, арашэннем і ІНШ. В.І.Шабанава.
    ПЯТАК, 1) на Беларусі ў апошняй чвэрці 16 ст. назва паўгроша літоўскага, парытэтнага 5 пенязям; у апошняй чвэрці 17 ст. назва траяка 1570—1620х г., (вартасць 5 грошаў у медных шэлегах — барацінках). 2) Папулярная назва манеты вартасцю ў 5 капеек на тэр. Беларусі, Украіны, Расіі і інш. з 18 ст.
    ПЯТАКбвГЧ Аляксандр Францавіч (25.12.1914, г. Сянно Віцебскай вобл. — 9.6.1988), Герой Сав. Саюза
    А.Ф.Пятаковіч.
    (1945). Да 1940 у сельскай гаспадарцы, потым інструкгар райкома КП(б)Б. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Бел. і 1м Бел. франтах. Танк. ўзвод на чале са ст. лейт. П. вызначыўся ў баях за пашырэнне пладцарма на левым беразе Віслы і за г. Радам (Полыяча), дзе знішчыў 2 бронетранспарцёры, 3 гарматы; захапіў 4 гарматы; у наступных баях экіпаж танка П. знішчыў 8 танкаў, 6 бронетранспарцёраў, 9 гармат, 19 кулямётных кропак і інш. Пасля вайны П. на парт. і сав. рабоце.
    «ПЯТАЯ КАЛОНА». назва шматлікай агентуры ген. Ф. Франка Баамондэ, якая ў час грамадзянскай вайны 1936—39 у Іспаніі (гл. Іспанская рэвалюцыя 1931— 39) дзейнічала ў тыле рэсп. войск. Тэрмін «П.к.» ўзнік у кастр. 1936, калі франкісцкі ген. Э. Мола абвясціў па радыё, што мяцежнікі наступаюць на Мадрыд 4ма калонамі, а 5я ў рашаю
    164 ПЯТАЯ
    чы момант ударыць па рэспубліканцах з тылу. «П.к.» ўчыняла сабатаж, шпіянаж і дыверсіі, сеяла паніку. У гады 2й сусв. вайны «П.к.» называлі нацысцкую агентуру ў розных краінах, якая дапамагала захопу гэтых краін фаш. войскамі. У наш час тэрмін «П.к» ўжываецца ў шырокім сэнсе для абазначэння варожай агентуры.
    ПАТАЯ РЭСПЎБЛІКА ў Ф р а н ц ы і, палітьгчны рэжым паводле дзеючай канстытуйыі 1958 (падрыхтавана ўрадам Ш. дэ Голя, прынята рэферэндумам 28.9.1958, уведзена ў дзеянне 5.10.1958). Для рэжыму П.р. характэрны вял. паўнамоцтвы выканаўчай улады, асабліва прэзідэнта (адначасова вярх. галоўнакаманд. ўзбр. сіламі) пры абмежаванні правоў парламента. Прэзідэнт мае права распусціць Нац. сход (ніжнюю палату парламента) і прызначыць новыя выбары, а ў выпадку надзвычайных абставін — прыняць на сябе ўсю паўнату ўлады. Урад адказны перад парламентам і фарміруецца з прадстаўнікоў партый, чые фракцыі складаюць большасць у Нац. сходзе. Прэзідэнт прызначае прэм’ерміністра (звычайна лідэра партыі, што перамагла на выбарах у Нац. сход) і па яго рэкамендацыі міністраў. 3 кастр. 1962 прэзідэнта выбіраюць прамым усеагульным галасаваннем. Франц. П.р. — прамежкавы паміж парламенцкай рэспублікай і прэзідэнцкай рэспублікай тып рэсп. дзярж. ладу («паўпрэзідэнцкая рэспубліка»). Гл. таксама раздзел Дзярж. лад у арг. Францыя.
    ПЯТКЕВІЧ Аляксей Міхайлавіч (н. 30.3.1931, в. Новы Свержань Стаўбцоўскага рна Мінскай вобл.), бел. літаратуразнавец, краязнавец. Канд. філал. н. (1963), праф. (1994). Скончыў БДУ (1954). 3 1957 працуе ў Гродзенскім унце. Даследуе праблемы сучаснай прозы і паэзіі, творчасць бел. пісьменнікаў Я.Купалы, Я.Коласа, К.Чорнага, асветніцкі рух у Беларусі 19—20 ст., асаблівасці культуры Гродзеншчыны і інш. Аўтар манаграфіі «Сюжэт. Кампазіцыя. Характар» (1981), сааўтар «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 2, 1969), «Гісторыі беларускай літаратуры, XIX — пачатак XX ст.» (2е выд. 1998), зб. «Наднёманскія былі» (19б8). Культуры Гродзеншчыны прысвечаны кн. «Літаратурная Гродзеншчына: Мясціны. Людзі. Кнігі» (1996) , «Людзі культуры з Гродзеншчыны» (2000).
    Я.Р.Лецка.
    ПЯТКЕВІЧ Міхаіл Міхайлавіч (2.8.1934, в Юзафова Барысаўскага рна Мінскай вобл. _ 28.11.1999), бел. вучоны ў галіне судовай медыцыны. Др мед. н. (1975), праф. (1977). Скончыў Віцебскі мед. інт (1960), прайаваў у ім (з 1970 прарэктар); з 1977 у Гродзенскім мед. інце (заг. кафедры, у 1985—96 дэкан). Навук. працы па вызначэнні ступені цяжкасці цялесных пакалечанняў. спо
    сабах выяўлення відавой прыналежнасці тканак, ідэнтыфікацыі асобы.
    7e.: К методнке ндентнфнкацям лнчностя по черепу методом фотосовмешення (разам з М.УЛІсаковічам, ЛАЯфімавым) // Судебномедяцннская экспертнза. 1984. №4; Судовая медыцына. Мн., 1997 (у сааўг.).
    ПЯТКЕВІЧ (Pietkiewicz) Часлаў (20.7.1856, в. Бабчын Хойніцкага рна Гомельскай вобл. — 10.10.1936), бел. і польскі этнограф, фалькларыст. Атрымаў дамашнюю адукацыю. Працаваў на Палессі, Кіеўшчыне, Смаленшчыне, у Лодзі. 3 1923 ў Варшаве, супрацоўнічаў у аддзеле этналогіі Інта антрапалагічных і этналагічных навук Варшаўскага навук. тва. 3 1928 у этнагр. камісіі АН у Кракаве. Даследаваў матэрыяльную і духоўную культуру насельніцтва Палесся, пераважна беларусаў, іх заняткі і павер’і. Аўтар артыкулаў і нарысаў «Дарогі на Рэчыцкім Палессі ў другой палове XIX ст.» (1926), «Душа і смерць у вераваннях беларусаў» (1930), «Мёртвыя ў вераваннях беларусаў» (1931), «Вялікдзень на Беларусі» (1932), «Земляробчыя боствы ў вераваннях беларусаў» (1933). Першая грунтоўная манаграфія П. — «Рэчыцкае Палессе: Этнаграфічньія матэрыялы. Ч. 1. Матэрыяльная культура» (Кракаў, 1928); яе працяг — «Духоўная культура Рэчыцкага Палесся: Этнаграфічныя матэрыялы» (Варшава, 1938). Рукапіс 3й ч. збораў П. пра Рэчыцкае Палессе, у якой асвятляліся пытанні грамадскай культуры, страчаны ў 2ю сусв. вайну. Падрыхтаваў да друку і дапоўніў уласнымі матэрыяламі і каментарыямі т. 4 «Люду беларускага» М.Федароўскага (Варшава, 1935). Для прац П. характэрна вычарпальная інфарматыўнасць у галіне нар. побыту і культуры Палесся, дасканалае адчуванне нар. мовы. Свае публікайыі ілюстраваў уласнымі малюнкамі. Скіраваў на вывучэнне Палесся К.Машынскага, д