• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Аддз. механікі і працэсаў кіравання, з 1979 віцэпрэзідэнт AH СССР. 3 1966 старшыня Савета «Інтэркосмас» пры AH СССР. Навук. працы па аналітычнай механіцы, тэорыі аўтам. кіравання рухомымі аб’ектамі, тэорыі саманаладжвальных сістэм. Ленінская прэмія 1966. Дзярж. прэмія СССР 1972.
    Тв:. Нзбр. труды. Т. 1—2. М., 1983.
    ПЯТРОЎ Васіль Іванавіч (н. 15.1.1917, с. Чарналескае Будзёнаўскага рна Стаўрапольскага краю, Расія), савецкі военачальнік. Маршал Сав. Саюза (1983), Герой Сав. Саюза (1982). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1948) і Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1969). У арміі з 1939. У Вял. Айч. вайну на Паўд., Крымскім, Паўн.Каўк., Закаўк., Сцяпным, Варонежскім, 1м і 2м Укр. франтах. Пасля вайны на штабных і камандных пасадах. У 1972—76 каманд. войскамі Далёкаўсх. ваен. акругі, у 1976—80 1ы нам. галоўнакаманд., у 1980—85 галоўнакаманд. Сухапутнымі войскамі — нам. міністра абароны СССР. У 1977—78 адначасова ўзначальваў сав. ваен. місію па аказанні дапамогі ўраду Эфіопіі ў адбіцці агрэсіі з боку Самалі. У 1985—86 1ы нам. міністра абароны СССР.
    ПЯТРОЎ Васіль Іванавіч (н. 31.12.1918, с. Бяляева Веліжскага рна Смаленскай вобл., Расія), дзяржаўны дзеяч БССР. Ген.лейт. (1964). Скончыў Кіеўскае ваен. вучылішча сувязі (1938), экстэрнам юрыд. фт Львоўскага унта (1951). 3 1938 у органах дзяржбяспекі. У Вял. Айч. вайну на Паўд.Зах., Сталінградскім, Паўд. і 4м Укр. франтах. 3 1945 у Прыкарпацкай ваен. акрузе. У 1954—58 у цэнтр. апараце КДБ СССР, у 1956— 59 нач. асобага аддзела КДБ пры CM СССР па БВА. У 1959—70 старшыня КДБ БССР. У 1970—80 нач. асобага аддзела КДБ пры CM СССР ў Паўн. групе войск. Дэп. Вярх. Савета БССР (1961—67), чл. ЦК КПБ (1960—71).
    Я С. Фалей.
    ПЯТРОЎ Васіль Уладзіміравіч (19.7.1761, г. Абаянь Курскай вобл., Расія — 3.8.1834), рускі фізік і электратэхнік. Акад. Пецярб. АН (1809, чл.кар. з
    1802)	. Скончыў Харкаўскі калегіум (1785), вучыўся ў Пецярб. настаўніцкай семінарыі. У 1795—1833 праф. пецярб. Медыкахірургічнай акадэміі. Раннія работы па тэорыі гарэння, потым адзін з першых у Расіі вёў даследаванні па электратэхніцы. Стварыў найбуйнейшую гальванічную батарэю (1802), з дапамогай якой адкрыў электрычную дугу. Паказаў магчымасць яе выкарыстання для асвятлення, электраплаўлення, зваркі і аднаўлення металаў з вокіслаў. Устанавіў залежнасць сілы току ад плошчы папярочнага сячэння правадніка. Прапанаваў пакрываць праваднікі ізаляцыйным слоем. Даследаваў электралітычнае дзеянне эл. току, разрады ў газах, электрызацыю трэннем, люмінесцэнцыю. Стварьгў шэраг эл. прылад. Яго даследаванні паклалі пачатак практычнаму выкарыстанню электрьгчнасні.
    Літ:. Е л а с е е в А.А. В.В.Петров. М ; Л 1949.
    ПЯТРОЎ Васіль Фёдаравіч (26.3.1903, г. Чэбаксары, Чувашская Рэспубліка, Расія — 5.7.1990), бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Др вет. н. (1954), праф. (1955). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў Казанскі вет. інт (1926). У 1937—73 у Віцебскім вет. інце (заг. кафедры). Навук. працы па эпізааталогіі, патагенезе і тэрапіі інфекц. хвароб жывёлы. Даследаваў імунагенез пры адначасовай вакцынацыі жывёл супраць некалькіх інфекцый.
    Тв.: Рожа свнней: (Кратклй очерк этнологмн, эпнзоотологнм, патогенеза м терапнн в современном освешеннн). Мн., 1963; Одновременная вакцннацня жнвотных протнв несколькнх ннфекцнй. Мн., 1971 (у сааўт.).
    ПЯТРОЎ Вячаслаў Мікалаевіч (4.2.1922, г. Яраслаўль, Расія — 5.4.1992), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Калінінскае пях. вучылішча (1942). На фронце з 1942. Узвод аўтаматчыкаў на чале са ст. лейтэнантам П. вызначыўся Ў 1944 у баях пры фарсіраванні р. Бярэзіна і каля в. Шчаткава Бабруйскага рна Магілёўскай вобл., дзе за 14 гадз адбіў 10 атак акружанага праціўніка, не прапусціў яго да пераправы, чым садзейнічаў ліквідацыі варожай групы. Да 1972 у Сав. Арміі.
    ПЯТРОЎ Георгій Іванавіч (31.5.1912, г. Пінега Архангельскай вобл., Расія — 13.5.1987), расійскі вучоны ў галіне аэрагідрадынамікі, стваральнік навук. школы па газадынаміцы. Акад. АН СССР (1958, чл.кар. 1953), Герой Сац. Працы (1961). Скончыў Маскоўскі унт (1935). 3 1934 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным інце, з 1944 у НДІ цеплавых працэсаў, з 1965 у Інце касм. даследаванняў AH СССР (дырэктар, з 1973 заг. аддзела). Адначасова з 1952 у Маскоўскім унце (з 1955 заг. кафедры). Навук. працы па прыкладной газавай дынаміцы, касм. аэрадынаміцы, цеплафізіцы.
    168 пятроў
    Даследаваў распаўсюджванне мех. хваль у вязкай вадкасці, устойлівасць віхравых слаёў, фіз. ўмовы распаду ламінарнага цячэння. Распрацаваў метады цеплавой аховы спускальных касм. апаратаў. Прапанаваў адно з тлумачэнняў праблемы Тунгускага метэарыта. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1978.
    Тв:. Космнческме нсследовання в СССР. М., 1970; Аэромеханнка большнх скоростей н косммческне мсследовання. Мзбр. тр. М., 1992.
    Літ.: Воспомннання об академнке Г.Н.Петрове. М., 1993. М.М.Касцюковіч.
    ПЯТРОЎ Георгій Мікалаевіч (28.8.1888, Масква — 17.7.1960), бел. піяніст, хормайстар, дырыжор і педагог. Засл. арт. Казахстана (1942). Засл. дз. маст. Беларусі (1949). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1910). Працаваў педагогам у муз. вучылішчах і кансерваторыях Адэсы, Таганрога, Екацярынаслава, АлмаАты. 3 1923 канцэртмайстар хору ў Гомелі, з 1927 выкладчык Мінскага муз. тэхнікума. 3 1932 выкладаў у Бел. кансерваторыі (з 1948 дацэнт). Адзін з арганізатараў і педагогаў Бел. студыі бперы і балета (1930—33). У 1933 37, 1945—50, 1959—60 гал. хормайстар і дырыжор Дзярж. тра оперы і балета Беларусі. Кіраваў пастаноўкай балетаў «Чырвоны мак» Р.Гліэра (1933), «Дон Кіхот» Л.Мінкуса (1946) і інш.
    В.П.Пракапцова.
    ПЯТРОЎ (сапр. К р а ў 3 е ) Іван Іванавіч (н. 29.2.1920, г. Іркуцк, Расія), расійскі спявак (бас). Нар. арт. СССР (1959). Скончыў Маскоўскае вучылішча імя Глазунова (1943). У 1943—70 саліст Вял. тра ў Маскве. Сярод партый: Барыс Гадуноў, Дасіфей («Барыс Гадуноў» «Хаваншчына» М.Мусаргскага), Качубей («Мазепа» П.Чайкоўскага), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно); першы выканаўца партый Марозкі («Марозка» М Красева), Бястужава («Дзекабрысты» Ю.Шапорына). Зняўся ў кінафільмах «Яўген Анегін», «Коннік без галавы». Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951.
    ПЯТРбЎ Іван Яфімавіч (30.9.1896, г. Трубчэўск Бранскай вобл., Расія 7 4.1958), савецкі военачальнік. Ген. арміі (1944), Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1918. Скончыў ваен. вучылішча (1917), курсы ўдасканалення
    камсаставу (1926, 1931). Удзельнік грамадз. вайны. У вял. Айч. вайну камандзір стралк. дывізіі на Паўд. фронце (ліп.—кастр. 1941), каманд. войскамі Прыморскай арміі (кастр. 1941 — ліп. 1942 і ліст. 1943 —лют. 1944), 44й арміі (жн. — кастр. 1942), Чарнаморскай групы войск Закаўк. фронту (кастр. 1942 —сак. 1943), Паўн.Каўк. фронту (май — ліст. 1943), 33й арміі Зах. фронту (сак. —крас. 1944), Беларускага фронту другога (крас.—чэрв. 1944), 4га Укр. фронту (жн. 1944 — сак. 1945) і нач. штаба 1га Укр. фронту (крас.— чэрв. 1945). Адзін з кіраўнікоў абароны Адэсы (1941) і Севастопаля (1941 — 42). Пасля вайны на камандных і штабных пасадах у Сав. Арміі, у т.л. каманд. войскамі Туркестанскай ваен. акругі (1945—52) і 1ы нам. галоўнакаманд. Сухапутнымі войскамі (1955—56).
    ПЯТРОЎ Ілія (9.6.1903, г. Разград, Балгарыя — 1975), балгарскі жывапісец і графік. Нар. маст. Балгарыі (1963). Герой Cau. Працы (1967). Акад. Балгарскай АН. Вучыўся ў AM у Сафіі (1921 — 26; з 1941 яе праф.) і Мюнхене (з 1926). Творы вызначаюцца суровай экспрэсіяй вобразаў, лаканізмам кампазіцыі, стрыманасцю і напружанасцю каларыту: партрэты жанчыны (1941) і дзіцяці (1942), карціны «Партызаны ў дзеянні» (1947), «Гітарыст» (1951), «Мастак» (1952), «Расстрэл» (1954), «Салдацкі бунт каля ДобрагаПоля ў 1818 г.» (1956— 58), «Партызанская песня» (1959), серыя малюнкаў «Выпрабаванні» (1938), цыкл гравюр, прысвечаных Вераснёўскаму паўстанню 1923 у Балгарыі і грамадз. вайне ў Іспаніі (1936—39) і інш. Аўтар манум. размалёўкі «Дзевятае верасня» ў кінатэатры «Дзімітр Благоеў» у Сафіі (1947). Працаваў таксама як скульптар. Дзмітраўская прэмія 1953, 1961, 1971.
    Літ.: Б о ж к о в А. йлня Петров. Софня, 1972.
    Т.Пяггроў. Беспрацоўныя. 3 серыі «Выпраба ванні». 1938.
    ПЯТРбЎ Мікалай Васілевіч (3.7.1890, г. Екацярынбург, Расія — 29.9.1964), расійскі рэжысёр, педагог. Нар. арт. Расіі (1945). Др мастацтвазнаўства. Вучыўся ў рэжысёрскім класе Маскоўскага маст. тра (1908—10, кіраўнік У.НеміровічДанчанка). Працаваў у
    Александрыйскім тры (з 1920 Петраградскі тр драмы, з 1928 яго дырэктар і маст. кіраўнік), з 1933 маст. кіраўнік Харкаўскага тра рус. драмы. 3 1939 у Маскве, гал. рэжысёр тра транспарту, з 1948 рэжысёр тра сатыры (да 1953 гал. рэжысёр), з 1956 тра імя А.Пушкіна. Адначасова з 1910 выкладчык, у т.л. ва Усесаюзным інце тэатр. мастацтва (з 1946 праф.). Сярод лепшых пастановак: «Штыль» У.БільБелацаркоўскага (1927), «Люгасйь» ЮЯноўскага (1930), «Сграх» (1931) і «Машачка» (1941) ААфінагенава, «Вішнёвы сад» А.Чэхава (1934), «3 кожным можа здарыцца» (1940) і «Вялікая сіла» (1948) Б.Рамашова (апошні з К.Зубавьш, Малы тр), «Хаціна дзядзькі Тома» паводле Г.БічэрСтоу (1948), «Лазня» Ў.Маякоўскага (1953, з В.Плучакам і С.Юткевічам), «Гулец» паводле Ф.Дастаеўскага (1956) і інш. Аўтар кніг па рэжысуры, у т.л. «Рэжысёр у тэатры» (1961), «Шляхі да творчасці» (1963). Дзярж. прэмія СССР 1948.
    ПЯТРОЎ Мікалай Іванавіч (12.4.1840, с. Вазнясенскае Макар’еўскага рна Кастрамской вобл., Расія — 20.6.1921), украінскі гісторык, літаратуразнавец. Чл.кар. Пецярбургскай АН (1916), акад. АН УССР (1919). Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію (1865), з 1876 яе прафесар. Аўтар «Нарысаў гісторыі ўкраінскай літарагуры XIX ст.» (1884) і «Нарысаў з гісторыі ўкраінскай літаратуры XVII—XVIII стст.» (1911). Даследаваў праблемы слав.літаратур («Аб уплыве заходнееўрапейскай літаратуры на старажытнарускую», 1872, «Гістарычны погляд на ўзаемныя адносіны паміж сербамі і рускімі ў адукацыі і літаратуры», 1876, «Заходнярускія палемічныя сачыненні» 1894), гісторыі тэатра («Драматычныя сачыненні Георгія Каніскага», 1878, «Стары паўднёварускі тэатр і ў асаблівасці вертэп», 1882), гісторыі царквы («Нарыс гісторыі базыльянскага ордэна», 1870), гісторыі Беларусі («Беларусь і Літва