Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
эміях у Парыжы (1905—08). Чл. аб’яднанняў «Свет мастацтва» (з 1911), «Чатыры мастацтвы» (з 1924). У 1918—33 выкладаў у ленінградскіх Дзярж. вольных маст. майстэрнях, Вышэйшых маст,тэхн. майстэрнях. Вышэйшым маст.тэхн. інue, AM. Наведаў Італію (1905) і Паўн. Афрыку (1907). Зазнаў уплывы ням. і франц. майстроў сімвалізму і мадэрну, італьян. рэнесансу, рус. іканапісу, В.БарысаваМусатава. Элегічная сузіральнасць, разарваны, вялы рытм, змрочны каларыт ранніх работ («Бераг», 1908; «Сон», 1910, і інш.) у 1910я г. змяніліся напружанасцю і пластычнай яснасцю вобразаў, вострарытмізаванай кампактнай кампазіцыяй, кантрастамі адкрытых яркіх колераў, выкарыстаннем прыёмаў сферычнай перспектывы: «Хлопчыкі гуляюць» (1911), «Купанне чырвонага каня» (1912), «Паўдня» (1917) і інш. У 1920я г. пісаў прасякнутыя пафасам рэв. барацьбы тэматычныя карціны: «1918 год у Петраградзе» (1920), «Пасля бою» (1923), «Смерць камісара» (1928) і інш. Аўтар аналітычна строгіх партрэтаў (аўтапартрэт, 1918; «Г.А.Ахматава», 1922), паэт. партрэтнажанравых кампазіцый («Дзяўчына ў сарафане», «Дзяўчына каля акна», абедзве 1928), нацюрмортаў («Ранішні нацюрморт», 1918; «Чаромха ў шклянцы», 1932). Працаваў таксама як графік і тэатр. мастак.
Тв.: Хлыновск. Пространство Эвклнда. Самаркандня: [Повестя]. 2 нзд. Л., 1982.
Літ:. Ко ст н н В.Н. К.С.ПетровВодкнн. М., 1966; Русаков Ю.А. ПетровВодкнн. Л., 1975; Я г о ж. Рнсункн ПетроваВодкнна: [Альбом]. М., 1978; Тамручн В.А. К.С.ПетровВодквн. Л., 1977. Л.Ф.Салавей.
ПЯТРбЎСКАЕ вбЗЕРА У Глыбоцкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Дабрылаўка (цячэ праз возера), за 15 км на ПнЗ ад г. Глыбокае. Пл. 0,66 км2, даўж. 1,04 км, найб. шыр. 980 м, найб. глыб. 3 м, даўжыня берагавой лініі 3,19 км. Пл. вадазбору 76,7 м2. Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. да 3 м (на ПнУ да 10 м), разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком, месцамі абрывістыя. Дно плоскае, сапрапелістае, месцамі ўздоўж берагоў ілістае. Зарастае.
ПЯТРбЎСКАЯ Галіна Аляксандраўна (н. 6.7.1945, в. Каралішчавічы Мінскага рна), бел. фалькларыстка. Канд. філал. н. (1981). Скончыла Мінскі пед. інт (1968). Працавала у выдвах «Навука і тэхніка», «Вышэйшая школа». 3 1977 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. АН Беларусі. Даследуе бел. фальклор і гісторыю фалькларыстыкі. Аўтар прац «Беларускія сацыяльнабытавыя песні» (1982), «Не пагасла зорка: Жыццёвы і творчы шлях М.А.Янчука» (1987), «Пачынальнік беларускага народазнаўства М.Я.Нікіфароўскі» (1991). Склала хрэстаматыю па фальклоры для школ «Народная спадчына» (1984, з А.С.Фядосікам), збкі «Жывая спадчына» (1988), «Радзіны: Абрад. Песні» (1998, з Г.В.Таўлай). Адна з аўтараў даследавання «Беларуская фалькларыстыка: Збіранне і даследаванне народнай творчасці ў 60х гг. XIX — пачатку XX ст.» (1989). і.УСаламевіч. ПЯТРбЎСКАЯ Людміла Міхайлаўна (н. 3.6.1958, г.п. Гарадзішча Баранавіцкага рна Брэсцкай вобл.), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1994), праф.
К.ПятроўВодкін Купанне чырвонага каня. 1912.
ПЯТРОЎСКІ 171
(1997). Скончыла БДУ (1980). 3 1980 у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1994 заг. кафедры). 3 1994 у БДУ (з 1995 заг. кафедры). 3 2001 у Бел. эканам. унце. Навук. працы па метадалогіі даследаванняў сусв. эканомікі, праблемах кан’юнктурнай і стабілізацыйнай палітыкі, адкрытай эканомікі, замежных інвестыцый і свабодных эканам. зон. Аўтар інтэграванай тэорыі кан’юнктуры.
Тв:. Моделн коныонктуры: Сравннт. аналнз. Мн., 1992; Коньюнктура: Теоретнч. н практнч. аспекты. Мн., 1998; Формы заграннчной деловой экономлческой актнвностя. Мн., 1998 (разам з А.В.Данільчанкам); Моделн открытой экономнкн н стабнлнзацнонная полнтнка. Мн., 2000. М.П.Савік. ПЯТРбЎСКАЯ Таццяна Антонаўна (14.12.1946, Мінск — 9.6.2000), бел. мастак дэкар.прыкладнога мастацтва ў галіне керамікі. Скончыла Бел. тэатр,маст. інт (1975). 3 1975 працавала на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва. Асн. творы: кампазіцыі «Сад» (1975), «Сінія мроі» (1976), «Кветкі з саду» (1980), «... Быў дзень» (1981), «Палессе» (1982), «Спадчына» (1983); сервізы «Дэсертны» (1975), «Белавежская пушча» (1979); дэкар. скульптура «Ля электрычкі», «У разгар чэрвеня» (абедзве 1990—92), «Канцэрт» (1993), «Суседка» (1995), «Раніца нядзельная», «Незабудкі» (абедзве 1997— 98); вазы, блюды, чайнікі, талеркі. Выканала дэкар. рэльефы «Музыка» для Барысаўскага Палаца культуры (1981); пластыку для Палаца культуры і тэхнікі ВА «Хімвалакно» ў Магілёве (1982), для Дома творчасці тэатр. работнікаў у в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага рна (1986—88), для аптэкі (1990) у Барысаве; рэльефы «Стары горад», пластьгку і свяцільні для загса Цэнтральнага рна Мінска (з З.Раўко, 1985—87). Л.Ф.Самвей. ПЯТРбЎСКІ Аляксандр Аляксандравіч (н. 1.1.1953, в. Сноў Нясвіжскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне
I Пятроўская. Пластыка для загса Цэнтральнага раёна Мінска. 1985—87.
тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Др тэхн. н. (1989), праф. (1991). Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1975). 3 1975 у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па праектаванні праблемнаарыентаваных электронных выліч. сродкаў для лічбавай апрацоўкі сігналаў у рэальным часе і іх выкарыстанні ў сістэмах апрацоўкі мовы, мультымедыя, медыцыне і вібраакустыцы.
Тв.: Методы н мнкропроцессорные средства обработкн шярокополосных н быстропротекаюіцнх процессов в реальном временн. Мн., 1988; Снстемное обеспеченне мнкроЭВМ. Мн.. 1990 (разам з У.А.Вішняковым).
Б.В.Пятроўскі. І.Г.Пятроўскі.
ПЯТРбЎСКІ Барыс Васілевіч (н. 27.6.1908, г. Есентукі Стаўрапольскага краю, Расія), расійскі вучоны ў галіне хірургіі; арганізатар аховы здароўя і грамадскі дзеяч. Акад. Pac. АН (1966), АМН СССР (1957). Герой Сац. Працы (1968). Скончыў 1ы Маскоўскі унт (1930). 3 1948 у 2м Маскоўскім мед. інце. 3 1949 у Будапешцкім унце. 3 1951 у 2м Маскоўскім мед. інце, з 1956 у 1м Маскоўскім мед. інце, з 1963 адначасова ва Усесаюзным НДІ клінічнай і эксперым. хірургіі (дырэктар). У 1965—80 міністр аховы здароўя СССР. Навук. працы па хірург. метадах лячэння рака стрававода, парокаў сэрца, крывяносных сасудаў, пытаннях пералівання крыві. Распрацаваў метады перасадкі нырак, пластыку бронхаў і трахеі, выкарыстаў штучныя клапаны сэрца ў кардыяхірургіі. Ленінская прэмія 1960. Дзярж. прэмія СССР 1965, 1971.
Тв:. Аневрнзмы сердца. М., 1965 (разам з І.З.Казловым); Пересадка почкн. М., 1969 (у сааўт.); Трансфузнонная терапня в хнрургмн. М., 1971 (разам з Ч.С.Гусейнавым).
ПЯТРбЎСКІ Іван Георгіевіч (19.1.1901, г. Сеўск Бранскай вобл., Расія — 15.1.1973), расійскі матэматык, стваральнік навук. школы па агульнай тэорыі сістэм дыферэнцыяльных ураўненняў. Акад. AH СССР (1946, чл.кар. з 1943). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі унт (1927), дзе і працаваў з 1929 (з 1951 рэктар). У 1947—51 акад.сакратар Аддз. фіз.матэм. навук AH СССР. Навук. працы па тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў з частковымі вытворнымі, тэорыі імавернасцей. алг. геаметрыі, тапалогіі, матэм. фізіцы і інш. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1952.
Тв:. Нзбр. труды: Сйстемы уравненнй с частнымн пронзводнымм. Алгебранческая геометрмя. М., 1986; Нзбр. труды: Днфференцнальные уравненмя. Теормя вероятностей. М., 1987.
Літ:. М.Г.Петровскмй. М., 1957.
ПЯТРбЎСКІ Леанід Рыгоравіч (12.6.1902, г.п. Шчарбінаўка Данецкай вобл., Украіна — 17.8.1941), савецкі военачальнік, ген.лейт. (1941), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Сын РА.Пятроўскага. Скончыў Акадэмію РСЧА (1922). 3 1917 у Чырв. гвардыі, у 1918—
Л.Р.Пятроўскі. Р.І Пятроўскі.
38 і з 1940 у Чырв. Арміі. У маі—снеж. 1937 камандзір корпуса ў БВА. У 1938—40 быў звольнены з Чырв. Арміі, выключаны з партыі. У Вял. Айч. вайну 63і стралк. корпус на чале з П. правёў РагачоўскаЖлобінскую аперацыю 1941. Пры прарыве з акружэння смяротна паранены. У в. Старая Рудня Жлобінскага рна Гомельскай вобл. на магіле П. помнік.
Літ.: Кулешов Г.П. Незавнснмо от звання. М„ 1987.
ПЯТРОЎСКІ Павел Якаўлевіч (31.5.1924, в. Кулікі Слуцкага рна Мінскай вобл. —23.1.2000), бел. вучоны ў галіне геабатанікі. Канд. с.г. н. (1964). Скончыў Бел. тэхнал. інт (1952). 3 1962 у Інце эксперым. батанікі АН Беларусі, у 1969—84 у Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі (вучоны сакратар). Навук. працы па лясной геабатаніцы і інтрадукцыі раслін. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв:. Растнтельный покров Белорусснн (с картой М 1:1000000). Мн., 1969 (у сааўт.).
ПЯТРОЎСКІ Рыгор Іванавіч (4.2.1878, г. Харкаў, Украіна — 9.1.1958), савецкі дзярж. і парт. дзеяч. Бацька Л.Р.Яя^роўскага. Чл. ЦК (1921—39), канд. у чл. Палітбюро ЦК (1926—39) Камуніст. партыі. Ў 1897 уступіў у екайярынаслаўскі «Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа». У 1899—1900 на рэв. рабоце ў Харкаве і Мікалаеве. У рэвалюцыю 1905—07 адзін з арганізатараў Екацярынаслаўскага Савета рабочых дэпутатаў і Баявога стачачнага кта. Дэп. 4й Дзярж. думы (з 1912), дзе ўзначальваў фракцыю бальшавікоў. У ліст. 1914 арыштаваны, у лют. 1915 навечна сасланы ў Сібір. Пасля Лют. рэ
172 пятроўскі
валюцыі 1917 камісар Якуцкай вобл. 3 чэрв. 1917 на парт. рабоце ў Петраградзе, Екацярынаславе, актыўны ўдзельнік барацьбы за Сав. ўладу ў Данбасе. У ліст. 1917 — сак. 1919 нарком унутр. спраў РСФСР. У 1919—38 старшыня ЦВК Украінскай ССР, адначасова нам. старшыні ЦВК СССР (1922—37), нам. старшыні Прэзідыума Вярх. Савета СССР (1937—38). Старшыня Усеўкр. камісіі бедных сялян (1920—33). 3 1940 нам. дырэктара Музея рэвалюцыі СССР. У яго гонар названы г. Днепрапятроўск (б. Екацярынаслаў).
ПЯТРОЎСКІ Рыгор Рыгоравіч (н. 4.5.1947, в. Залубнішча Магілёўскага рна), бел. вучоны ў галіне біяхіміі і нейрафізіялогіі. Др біял. н. (1992). Скончыў БДУ (1972). 3 1972 у Бел. НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1993 у 5й rap. клінічнай бальніцы Мінска (заг. лабараторыі). Навук. працы па ролі эндагенных біял.актыўных рэчываў у патагенезе развіцця нейрадыстрафічных з’яў у арганізме пры траўматычных парушэннях нерв. сістэмы.
Тв.: К механнзму развятяя трофяческнх нарушеннй в денервнрованных тканях пря травматнческнх пораженнях нервных стволов // Пернфермческая нервная снстема. Мн., 1988. Вып. 11; Нейропептндзавнснмые механнзмы нарушенмя болевой афферентацмн прн травматмческнх пораженнях нервных стволов // Там жа. 1993. Вып. 16.
ПЯТРбЎСКІ Сяргей Уладзіміравіч (18.6.1937, пас. Ратамка Мінскага рна — 9.12.1999), бел. кінааператар. Засл. дз. маст. Беларусі (1981). Скончыў Усесаюзны інт кінематаграфіі (1965). У 1954—62 і з 1965 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». Здым