Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
яго прыпісваюць біблейскаму герою Майсею. У 1519 Ф.Скарына выпусціў у Празе П. ў 5 асобных кнігах на старабел. мове.
ПЯЦІРАДКбЎЕ, квінціла, страфа з 5 вершаваных радкоў, злучаных дзвюма (радзей адной) рыфмамі або клаўзуламі. Часцей сустракаецца рыфмоўка па схеме АБААБ:
Я — мужык, а гонар маю, Гнуся, але да пары. Я маўчу, маўчу, трываю, Але скора загукаю: «Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!» (Я.Колас. «Мужык») Радзей кампаноўка рыфмаў у П. можа быць іншай: ААББА («Не шукай» Я.Купалы), АБББА («Людзьмі завемся» Е.Лось), ААААА («Дыханне» А.Лойкі). Часам адзін радок (1ы, 2і, 3і і г.д.) застаецца нерыфмаваным («У маршы», «Да штурму», «Вянок» М.Танка). Сустракаецца П. зусім без рыфмаў (у бе.іым вершы). А.А.Майсейчык.
ПЯЦЬ ПРЫНЦЫПАЎ МІРНАГА СУІСНАВАННЯ, п а н ч а ш ы л а (на мове хіндзі — пяць прынцыпаў), прынцыпы міжнародных адносін: узаемная павага тэр. цэласнасці і суверэнітэту, ненапад, неўмяшанне ва ўнутр. справы адзін аднаго, роўнасць і ўзаемныя выгады, мірнае суіснаванне. Упершыню сфармуляваны ў прэамбуле інд.кіт. пагаднення 1954, паводле якога Індыя прызнала суверэнітэт Кітая над Тыбетам. У далейшым атрымалі развіццё ў
рашэннях Бандунгскай канферэнцыі 1955. Зрабілі ўплыў на ідэалогію Недалучэння руху.
пяцько Валерый Іванавіч (н. 30.1.1940, г.п.Пагранічны Прыморскага краю, Расія), бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Канд. тэхн. н. (1975). Скончыў Разанскі радыётэхн. інт (1964). 3 1969 у Інце тэхн. кібернетыкі Нац. АН, з 1992 у Навук. йэнтры праблем механікі маціын, адначасова з 1989 у БДУ. Навук. працы па тэорыі і метадах лічбавай фільтрацыі сігналаў, аўтаматызацыі паскораных выпрабаванняў дынамічных аб’ектаў. Распрацаваў дыферэнцыяльнаструктурны метад пеоаўтварэння графічнай інфармайыі, апгарытмы апрайоўкі эксперым. інфармацыі ў геафізіцы. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.: Моднфвкацня днскретного преобразовання Фурье для обработкн процессов в реальном временн. Мн., 1988 (разам з У.Я.Куконіным); Цнфровая фнльтрацня н обработка сйгналов. Мн., 1995 (разам з У.Я.Куконіным, М.Б.Шыхавым). М.П.Савік.
С.В.Пяцялін
ПЯЦЯЛІН Сяргей Васілевіч (4.10.1925, с. Чыгарова Арамашаўскага рна Цюменскай вобл., Расія — 30.6.1944), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1943. Разведчык яфрэйтар
П. вызначыўся ў 1944 у баі за в. Акцябр Асіповіцкага рна Магілёўскай вобл., дзе, ратуючы акружаных ворагам байцоў, уступіў у бой з 50 гітлераўцамі; калі скончыліся патроны, падарваў гранатай сябе і групу фашыстаў.
ПЯЧАТКА, п я ч а ц ь, рэч з выразанымі знакамі для адбітку іх на гліне, сургучы, воску, паперы і інш., а таксама адбітак гэтых знакаў, зроблены, каб надаць якомун. дакументу верагоднасць і юрыд. сілу. Вывучае П. сфрагістыка.
П. вядомы з 4га тыс. да н.э. ў краінах Стараж. Усходу. У Стараж. Грэцыі і Рыме П. рабілі з каштоўнага каменю — т.зв. гемы, як узоры мастацтва іх вывучае гліптыка. Рымляне карысталіся таксама П.пярсцёнкамі. 3 канца 4 ст. ў Рыме былі віслыя П. — булы (адціскаліся на свінцовых, сярэбраных, залатых пласцінках і прывешваліся на шнурках да дакументаў), у канйы 10 ст. праз Візантыю трапілі на Русь. Найб. колькасць віслых П. знойдзена ў Ноўгарадзе, а свінцовых П. для тавараў (пломбаў) — у Драгічыне на р.
178 ПЯЧАТНАЯ
Буг (цяпер у ТТадляскім ваяв., Польшча). Знойдзены полацкія П. кн. Ізяслава Уладзіміравіча (канец 10 ст.), Ефрасінні Полацкай і яе маці Софіі, епіскапаў/Дыянісія і Міны (12 ст.). П. з выявамі расквітнеўшага крыжа і св. Глеба належала менскаму кн. Глебу УсяславіЧУ' У Тураве знойдзена П. кіеўскага мітрапаліта Кірылы (13 ст.). У 1й пал. 14 ст. ў Полацку карысталіся свінцовымі буламі, у канцы 14—15 ст. ужываліся віслыя і прыкладныя васковыя П. Паводле тыпаў П. 14—15 ст. былі княжацкія, епіскапскія, гарадскія, баярскія і інш. У Польшчы і ВКЛ у 15—18 ст. ужываліся асабістыя П.пярсцёнкі (сыгнеты). 3 прыняццем магдэбургскага права ў 14—17 ст. многія бел. гарады мелі П. з выявамі гер
вясных электра і радыёэлементаў, у т.л. мікрамодуляў і інпгэгральных схем.
Бываюць адна і двухбаковыя, адна і шматслойныя П.п. Прызначаюцца для пячатнага мантажу, пры якім на П.п. ўстанаўліваюцца элементы электроннай апаратуры (транзістары, дыёды, рэзістары і інш.). Для замацавання навясных элементаў на плаце іх вывадныя пляцоўкі сумяшчаюць з кантактнымі пляцоўкамі П.п. (паверхневы мантаж) ці ўстаўляюць вывады гэтых элементаў у спец. адтуліны. якія праходзяць праз кантактныя пляцоўкі (драцяны мантаж), і прыпайваюць да іх. Такі мантаж дазваляе зменшыць габарыты і масу апаратуры, выкарыстоўваць механізаванае і аўтаматызаванае абсталяванне і высокапрадукцыйныя тэхнал. працэсы пры яе масавай вытвсці. Гл. таксама Пячатная схема.
праводныя дарожкі (плёначныя аналагі правадоў), рэзістары, кандэнсатары, шпулі індуктыўнасці, трансфарматары і інш. элементы.
ПЯЧАТНЫ ГНІЛЁЦ, хвароба пчол, гл. Амерыканскі гнілец пчол.
ПЯЧКУР (Gobio gobio), рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Пашырана ў рэках і азёрах Еўропы і Азіі. Жыве невял. чародамі ў месцах з пясчаным або камяністым грунтам. На Беларусі нар. назвы: дудорга, келбук, коблік, курмель, піскіж, пяскар, стаўпец.
Даўж. да 22 см, маса да 80 г. Рот ніжні. У вуглах рота па вусіку. Па баках цела каля 10
2
Пячкур.
баў. Стараж. адбіткі П. падзяляюцца на металічныя (10—15 ст.), васковыя (14—17 ст.), сургучныя (з канца 17 ст.), куродымныя (18—19 ст.). У канцы 19 ст. ўзніклі каўчуковыя штэмпелі і спец. масціка, каб рабіць адбітак на паперы.
У Рэспубліцы Беларусь П. гербавыя і простыя. На гербавай назва дзярж. аргцыі ці органа, якія яе выкарыстоўваюць, і выява Герба дзяржаўнага Рэспублікі Беларусь. На простых П. няма выявы герба, імі звычайна карыстаюцца грамадскія аргцыі, недзярж. прадпрыемствы і асобы (напр., урачы). Адзін з відаў простай П. — вуглавы і інш. штампы.
Літ.: Я н я н В.Л. Актовые печатн Древней Русн X—XV вв. Т. 1—3. М., 1970—98 (т. 3 разам з П.Р.Гайдуковым); U і т о ў А. Пячаткі старажытнай Беларусі: Нарысы сфрагістыкі. Мн., 1993; Трофнмов А.Н. Об атрнбуцян брестской печатн XI в. // Гербовед. 1997. № 3. Г.В.Штыхаў.
ПЯЧАТНАЯ ПЛАТА, пласцінка з электраізаляцыйнага матэрыялу (гетынаксу, тэксталіту, керамікі і інш.), на паверхню якой фотахімічным ці інш. спосабам .нанесены тонкія электраправодныя дарожкі (пячатныя праваднікі) з кантактнымі пляцоўкамі для далучэння на
Да арт. Пячатка. Віслыя свінцовыя двухбаковыя пячаткі: 1 — полацкага кн. Ізяслава Уладзіміравіча (канец 10 ст.); 2 — кіеўскай вял. княгіні Алісавы з Пінска (11 ст.); 3 — полацкай княгіні Софіі (12 ст.); 4 — Ефрасінні Полацкай (12 ст.); 5 — пячатка з Ваўкавыска; 6 — полацкага епіскапа Дыянісія (12 ст.); 7 —полацкага епіскапа Міны (12 ст.); 8 — пячатка з Ваўкавыска з выяваю св. Сімяона; 9 — пячатка з Полацка з выявамі Божай Маці і архангела Міхаіла (канец 12 — пач. 13 ст.).
ПЯЧАТНАЯ СХЁМА, вузел электра ці радыёапаратуры, выраблены метадам пячатнага мантажу; схема (рысунак) размяшчэння праваднікоў току з кантактнымі пляцоўкамі на пячатнай плаце. Па таўстаплёначнай тэхналогіі (гл. ІТлёначная тэхналогія) наносяцца тока
1 2
3
Пячатная плата: 1 — кантактныя пляцоўкі; 2 — пячатныя дарожкі; 3 — электраізаляцыйныя прамежкі.
чорных ці бурых плям. Корміцца бентасам. Аб’ект аматарскага лову, прынада для лоўлі драпежных рыб.
ПЯЧНАЯ ЗВАРКА, тое што кавальская зварка.
ПЯЧНОЕ АЦЯПЛЁННЕ, від мясц. ацяплення, пры якім памяшканне абаграваецца ўстаноўленымі ў ім абагравальнымі печамі. Найб. старажытны і просты від ацяплення. Цяпло ад згарання паліва ўспрымаецца масівам печы і перадаецца памяшканню. Ахалоджаныя дымавыя газы праз комін выдаляюцца ў атмасферу. П.а. выкарыстоўваюць пераважна ў малапавярховых дамах пасялковага і сельскага тыпу.
ПЯЧбНАЧНІКІ, клас мохападобных, тое, што пячоначныя імхі.
ПЯЧОНАЧНІЦА. род кветкавых раслін, тое, што пералеска.
ПЯЧОНАЧНЫЯ ІМХІ, пячоначнікі (Marchantiopsida або Нераticopsida), клас мохападобных. 2 падкл.: маршанцыевыя імхі і юнгерманіевыя імхі. Каля 60 сям., каля 300 родаў, больш за 6 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 85 відаў з 43 родаў, 26 сямействаў. Найб. вядомыя маршанцыя, рычыя, блазія, пелія, прэйсія, рыкардыя, рычыякарпус. Растуць пераважна ў вільготных і забалочаных лясах (асабліва ельніках), на кары дрэў, глебе, гнілой драўніне, камянях, на паверхні або ў тоўшчы вады, на агародах і палетках.
Слаявінныя або лістасцябловыя расліны памерам ад некалькіх міліметраў да некалькіх сантыметраў. Рызоіды аднаклетачныя. ніткападобныя. Гаметафіт мае слаявінную або лістасцябловую форму разнастайнай будовы. Антэрыдыі акруглыя або прадаўгаватыя, на ножцы. Архегоніі размешчаны на асобных бакавых ці брушных галінках. П.м. — першасныя глеба і торфаўтваральнікі, ахоўваюць глебу ад эрозіі; часам — пустазелле.
пячоры 179
Літ:. Жнзнь растеннй. Т. 4. М., 1978; Водорослн, лншайннкн н мохообразные СССР. М., 1978; Рыковскнй Г.Ф. Мохообразные Березннского бносферного заповеднмка. Мн., 1980. Г.Ф.Рыкоўскі.
ПЯЧбРА, рака ў Рэспубліцы Комі і Ненецкай аўт. акрузе Архангельскай вобл. Расіі. Даўж. 1809 км, пл. басейна 322 тыс. км< Пачынаецца на Паўн. Урале, цячэ па Пячорскай нізіне, упадае ў Пячорскую губу Баранцава м. У верхнім цячэнні даліна вузкая, з высокімі і стромкімі берагамі; у сярэднім цячэнні — шырокая пойма занята лясамі і лугамі, у рэчышчы — перакаты,
мелі, астравы. Ніжэй вусця р. Уса П. становіцца паўнаводнай ракой (шыр. рэчышча да 500—1500 м) са шматлікімі рукавамі, астравамі, пратокамі, азёркамі і старыцамі. У нізоўях (за 130 км ад вусця) падзяляецца на рукавы — усходні — Вялікая П. і заходні — Малая П. Ніжэй П. ўтварае вял. дэльту шыр. да 45 км. Асн. прытокі: Паўн. Мылва, Кожва, Іжма, Піжма, Цыльма, Сула (злева), Ілыч, Шчугар, Уса, Лая, Шапкіна (справа). Жыўленне снегавое і дажджавое. Веснавое разводдзе і летнія паводкі. Ледастаў ад канца кастр. да мая. Сярэдні гадавы расход вады каля с. УсцьЦыльма 3400 м3/с. Рыбалоўства (сіг, сёмга, чыр, нельма). Суднаходная ад с. УсцьУнья, рэгулярнае суднаходства ад г.п. ТроіцкаПячорск, марскія судны падымаюцца да г. Нар’янМар. Сплаўная. На П. гарады Вуктыл, Пячора, Нар’янМар. У бас. П. радовішчы каменнага вугалю (Пячорскі вугальны басейн), нафты і газу (ЦіманаПячорская нафтагазаносная правінцыя). У вярхоўі П. —ПячораІлыцкі запаведнік.
ПЯЧбРАІЛЫЦКІ ЗАПАВЕДНІК, біясферны запаведнік у Рэспубліцы Комі, Расія, у зах. перадгор’ях Паўн. Ура