Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ла. Засн. ў 1930 для аховы лясных масіваў вадазборнай пл. рэк Пячора і Ілыч і каштоўных жывёл. Пл. 721,3 тыс. га, у т.л. пад лесам 628,5 тыс. га.
Ахоплівае 3 ландшафтныя раёны: Прыпячорскую нізіну, парослую хваёвымі барамі; перадгор’і з яловымі, піхтавымі і яловапіхтавымі лясамі (месцамі з дамешкамі кедра); горы Урала (з добра выяўленай верт. пояснасцю) з цемнахвойнай тайгой, крывалессем, суб
альпійскімі лугамі, тундрай, камяністымі россыпамі. У фауне звычайныя лось, паўн. алень, мядзведзь, ліс, вавёрка і інш., сустракаюцца расамаха, выдра, воўк, куніца лясная, собаль і іх помесь — кідас. Рэакліматызаваны бабёр. У арнітафауне больш за 200 відаў, у т.л. глушэц, цецярук, рабчык, курапаткі белая і тундравая, крыжадзюб, кедраўка і інш. Адно з асн. нерасцілішчаў сёмгі; сустракаюцца таймень, харыус, сіг. Доследная ласяферма.
ПЯЧбРНЫЯ ГАРАДЬІ, рэшткі пераважна сярэдневяковых комплексаў жылых, гасп., абарончых, пахавальных ці культавых (манастыры, храмы) пабудоў, часткова ў наземных, часткова ў прыродных ці штучна зробленых пячорах.
Вярхоўі ракі Пячора.
Вядомы на Балканскім пве, у Італіі, Турцыі, Крыме (ЭскіКермен, ЧуфутКале, Каламіта, Мангуп), на Каўказе (Уплісцыхе, Вардзія), у Сярэдняй Азіі, Індыі (Аджанта) і Кітаі (Дуньхуан).
Т. С. Скрыпчанка.
Да арт. Пячорныя гарады. 1. Пячорны горад Уплісйыхе. Грузія. 1 ст. да н.э. — 11 ст. н.э. 2. Пячорны будысцкі храм Юньган каля г. Датун. Кітай.
ПЯЧбРСКАЕ мбРА, паўднёваўсходняя частка Баранцава м., паміж авамі Калгуеў і Вайгач. Глыб. да 210 м. Прылівы няправільныя паўсутачныя. Ад ліст. да чэрв. ўкрыта плывучымі льдамі. Рыбалоўства.
ПЯЧбРСКАЯ ГУБА, заліў Баранцава м., каля берагоў Расіі. Даўж. каля 100 км, шыр. ад 40 да 120 км, глыб. да 6 м. Каля ўваходу ланйуг дробных астравоў. Упадае р. ГІячора. Ад кастр. да чэрв. ўкрыта лёдам. Рыбалоўства (траска і інш.).
ПЯЧбРСКАЯ НІЗІНА На ПнУ Усх Еўрап. раўніны, паміж Уралам і Ціманскім кражам, у бас. р. Пячора (Рэспубліка Комі і Ненецкая аўт. акр., Расія). Плоскія раўнінныя ўчасткі чаргуюцца з узгорыстаградавымі. Шмат азёр. Уздоўж марскога берага развіты тэрасы, да 30 км. На Пн — тундра (Вяліказямельская, Малазямельская, Ціманская); на Пд — хваёвыя лясы, на водападзелах — балоты. Радовішчы вугалю, нафты.
ПЯЧбРСКІ ВЎГАЛЬНЫ БАСЕЙН У Рэспубліцы Комі і Ненецкай аўт. акрузе Архангельскай вобл. Расіі. Размешчаны ў паўн. ч. Перадуральскага прагіну. Адкрыты ў 1924, прамысл. асваенне з 1934. Пл. каля 90 тыс. км2. Балансавыя запасы 8,7 млрд. т, у т.л. разведаныя 8,2 млрд. т. Вугляносныя адклады пермскага ўзросту (магутнасць 1—7 км) уключаюць да 250 рабочых пластоў і прапласткаў (магутнасць 0,5—3,5 м, зрэдку да 30 м). Пераважаюць каменныя вуглі марак Б і Д, сярод каксаўных — маркі Ж. Здабыча падземным спосабам да глыб. 900 м. Адм. і прамысл. цэнтры — гарады Варкута і Інта.
ПЯЧбРЫ. прыродныя поласці ў верхняй тоўшчы зямной кары, злучаныя з паверхняй адной або некалькімі ўваходнымі адтулінамі. Запоўнены паветрам або інш. газам, вадой, часткова цвёрдымі адкладамі. Паводле паходжання падзяляюцца на першасныя (сінгенетычныя з горнымі пародамі: газавыя пузыры і тунэлі ў лавах, поласці ў рыфах, вапняковых туфах, гіпсаангідрытах) і другасныя (узніклі ў сфарміраванай пародзе ці ледавіку: П. выветрывання, вышчалочвання, выдзімання, суфазійныя, абразійныя на берагах мораў, карставыя, гідратэрмальныя, гляцыяльныя ў ледавіках). Найб. пашыраны карставыя П. (гл. Карст).
П. складаюцца з расшыраных участкаў (галерэі, гроты, залы) і вузкіх (праходы, хады, адвержкі). Часта ўтвараюць складаныя шматпавярховыя сістэмы. Найб. працяглыя П. (карставыя); ФлінтМамантава (гл. Мамантава пячора, ЗША) — каля 560 км, Хёлах (Швейцарыя) — 133 км, Аптьшістычная пячора — 157 км і Азёрпая пячора — 107,3 км (Украіна). Найб. глыбокія П. свету (карставыя); Вароння (Абхазія) — 1720 м, ЖанБернар (Францыя) — 1494 м, В.Панцюхіна —
180 ПЯЧЫНСКАЯ
1465 м і Снежная (Абхазія) — 1370 м, Ільяміна (Іспанія) —1342 м, П’ерСенМартэн (Францыя, Іспанія) — 1342 м. Для мікраклімату П. характэрны адсутнасць сонечнага святла, пастаянства тр, высокая вільготнасць, павышаная канцэнтрацыя вуглякіслага газу. У халодных П. намнажаецца шматгадовы лёд. Часта П. ўпрыгожаны рознымі нацечнымі ўтварэннямі, у т.л. сталагмітамі і сталактытамі. Фауна бедная, пераважна беспаз
ваночныя жывёлы, таксама земнаводныя, рыбы. У некат. П. жывуць калоніі лятучых мышэй. Для пастаянных насельнікаў П. характэрны дэпігментацыя, слепата, часам гігантызм, запаволены абмен рэчываў. У П. назіраецца да 90 відаў новаўтвораных мінералаў са слабамінералізаваных пячорных вод, часам з рудаўтваральных і гідратэрмальных раствораў. Найб. пашыраны карбанаты (арганіт, кальцыт, даламіт, магнезіт і інш.) і сульфаты (барыт, цэлесцін, гіпс, мірабіліт і інш.). Муміё П. — прыродная мед. сыравіна. П. выкарыстоўваюцца чалавекам са стараж. часоў. У іх захаваліся касцявыя рэшткі, прылады працы, быту, скульптурныя і наскальныя выявы (напр., П.Альтаміра і Ласко, якія ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спад
чыны, Капава пячора). Найб. выкарыстоўваюцца П. для падземнага турызму, у некат. з іх пабудаваны навук. лабараторыі, санаторыі, чыгункі, канцэртныя залы, кафэ і інш. П. вывучае спелеалогія.
Літ.: Дублянскнй В.Н., Млюхнн В.В. Крупнейшме карстовые пешеры м шахты СССР. М., 1982. Р.Р.Паўлавец.
ПЯЧЫНСКАЯ Тамара Сяргееўна (н. 6.8.1949, г.п. Руская Паляна Омскай вобл., Расія), бел. спявачка (меццасап
рана). Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыла Уральскую кансерваторыю (1973, Свярдлоўск). У 1976—78 у Дзярж. тры оперы і балета Беларусі. 3 1980 салістка Бел. тэлебачання і радыё, адначасова з 1991 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Валодае прыгожым аксамітным голасам шырокага дыяпазону. Сярод партый: Амнерыс («Аіда» Дж.Вердзі), Любаша («Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Любка («Сівая легенда» Дз.Смольскага). Першая выканальніца вакальных цыклаў бел. кампазітараў Смольскага, Я.Глебава, В.Іванова, В.Сярых, А.Хадоскі, А.Клеванца.
ПЯЧЫСТЫ, у беларусаў адвараная, тушаная ці смажаная тушка парасяці, труса, свойскіх птушак або вял. кавалка свініны, ялавічыны. Наз. таксама п я ч ы с т а е, п я ч ы с т а. Гатавалі пераважна на святы.
П’ЯЧЭНЦІНІ (Piacentini) Марчэла (8.12.1881, Рым — 19.5.1960), італьянскі архітэктар; прадстаўнік неакласіцызму. Вучыўся ў AM і унue ў Рыме. 3 1929 праф. Рым. унта. У творчасці выкарыстоўваў лапідарныя формы, схематызаваў прыёмы класічнай архітэктуры, уводзіў у кампазіцыю жорсткія рытмы аркад, шмат’ярусных вежаў. Асн. работы: ансамбль П’яцца Віторыо Венета і П’яцца Дантэ (1919—29) у Бергама, комплексы спартыўны Фора Італіка (1928—34) і Сусв. выстаўкі (рн ЭУР; з 1937, абодва ў сааўт.), універсітэцкі гарадок (1930— 35, планіроўка і будынак рэктарата) у Рыме, Палацца ды Джустыцыя ў Месіне (1928) і Мілане (1932—40), рэканструкцыя П’яцца дэла Віторыя (1932) у Брэшы.
ПЯШКбЎСКІ Аляксандр Мацвеевіч (23.8.1878, г. Томск, Расія —27.3.1933), рускі мовазнавец; прадстаўнік рус. фармальнаграматычнай школы. Скончыў Маскоўскі унт (1906). 3 1918 праф. Екацярынаслаўскага, 1га і 2га маскоўскіх унтаў і інш. ВНУ. Спецыяліст у галіне тэорыі граматыкі (пераважна сінтаксісу) і методыкі яе выкладання. Асн. працы: «Рускі сінтаксіс у навуковым асвятленні» (1914), «Інтанацыя і граматыка» (1928), збкі «Методыка роднай мовы, лінгвістыка, стылістыка, паэтыка» (1925), «Пытанні методыкі роднай мовы, лінгвістыкі і стылістыкі» (1930). Працы «Школьная і навуковая граматыка» (1914), «Сінтаксіс у школе» (1915), «Наша мова» (вып. 1—3, 1922— 27) скіраваны на скарачэнне разрыву школьнай граматыкі з грамат. тэорыяй.
7в.: Мзбр. труды. М., 1959.
ПЯЯНЕ (Paijanne), возера на Пд Фінляндыі. Пл. 1065 км2, даўж. каля 140 км, шыр. да 28 км, глыб. 93 м. Знаходзіцца ў ледавіковай катлавіне на выш. 78 м. Берагі моцна парэзаныя, шмат астравоў. Сцёк у Фінскі заліў Балт. м. Замярзае са снежня па красавік. СудНаходства, лесасплаў. На П. — гарады Лахты, Ювясюоля.
Р, васемнаццатая літара бел. алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Р («рцы»), утворанай на аснове грэкавізантыйскай устаўнай Р («ро»), У старабел. графіцы ў сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовьгх школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. Абазначала гук «р» («рама», «рука»), Мела лічбавае значэнне «сто». У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае санорны дрыжачы пярэднеязычны цвёрды і зацвярдзелы зычны гук «р» («рэчка», «рыс», «раса», «хмара»). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму.
А.М.Булыка.
Ра ў вобразе сокала, які нясе сонечны дыск. Малюнак з «Кнігі мёртвых» Анхаі. Каля 1100 да н.э.
PA, Р э, у старажытнаегіпецкай міфалогіі і рэлігіі бог сонца. Яго ўяўлялі сокалам, на галаве якога сімвал бажаства — сонечны дыск. Паводле пашыранага міфа Р. ўдзень плыве па нябесным Ніле на барцы Манджэт і асвятляе зямлю, увечары перасаджваецца ў барку Месекгэт і сплывае ўніз, у царства нябожчыкаў, дзе плыве па падземным Ніле, a раніцай зноў з’яўляецйа на гарызонце. Культ Р. ўзнік, верагодна, ў пач. 3га тыс, да н.э., у сярэдзіне 3га тыс. яго пачалі шанаваць як цара і бацьку багоў, творцу сусвету і людзей. Егіп. фараоны прымалі тытул «сын Ра». Пазней Р. атаясамлівалі з Амонам (АмонРа), Горам (РаГарахуці) і інш. багамі, над выявамі якіх пачалі змяшчаць сонечны дыск.
Цэнтрам культу Р. быў г. Он (грэч. Геліопаль).
РА, назва р. Волга ў ант. аўтараў першых стагоддзяў н.э. (К.Пталамей, Аміян Марцэлін і інш.), зрэдку ў сярэдневяковых аўтараў (напр., ў 3. фон Герберштэйна).
«РА» (ад імя стараж.егіп. бога сонца), лодка, пабудаваная з папірусу паводле ўзору стараж.егіп. суднаў нарв. этнографам і падарожнікам Т.Хеердамш. Даўж. 12 м, шыр. 5 м. На «Ра» Хеердал з інтэрнац. экіпажам з 7 чал. распачаў экспедыцыі з мэтай даказаць магчымасць плавання стараж. егіпцян цераз Атл. ак. у Амерыку. 1я экспедыцыя (1969) скончылася няўдачай зза дэфектаў канструкцыі судна. У 1970 «Ра2», якая выйшла з порта Сафі (Марока), за 57 дзён дасягнула вва Барбадас.
РАБА, Р а б (венг. Raba, ням. Raab), рака ў Аўстрыі і Венгрыі, правы прыток р. Дунай. Даўж. 398