Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ўны калектыў, падзеі ў жыцці горада, пасёлка.
РАБЛЁ (Rabelais) Франсуа (каля 1494, каля г. Шынон, Францыя — 9.4.1553), французскі пісьменнікгуманіст эпохі Адраджэння. Др медыцыны (з 1537). Вывучаў права ў Пуацье, медыцыну ў Парыжы і Манпелье, працаваў урачом у Ліёне. Літ. дзейнасць пачаў у 1532. Сусв. вядомасць яму прынёс фантаст. раманэпапея «Гарганцюа і Пантагруэль» (кн. 1—4, 1532—52; кн. 5, выд. 1564, аўтарства недакладнае) — маст. энцыклапедыя франц. культуры эпохі Адраджэння: яе рэліг. і паліт. жыцця, філас., пед. і навук. думкі, духоўнага імкнення і сац. побыту. У творы высмеяў рэліг. фанатызм, цемрашальства і паразітызм духавенства, тупасць, сквапнасць і жорсткасць чыноўнікаў, манарх. дэспатызм і захопніцкія войны. Прапагандаваў гуманіст. выхаванне чалавека, у якім павінна гарманічна спалучацца фіз. і духоўнае развіццё. Раман адметны багаццем нар. мовы, спалучэннем рэаліст. і фантаст., высокага і груба камічнага, гратэскнага. Творчасць Р. адыграла вял. ролю ў развіцці франц. і сусв. сатыр. лры. На бел. мову яго раман пераклалі В.Бурносаў і Р.Канавалаў.
Тв:. Бел. пер. — Гарганцюа і Пантагруэль. Мн., 1940; Рус. пер. — Гаргантюа н Пантагрюэль. М., 1981.
Літ.: Бахтян М.М. Творчество Франсуа Рабле я народная культура средневековья н Ренессанса. М., 1990. Л.А.Казыра.
186 РАБЛЬ
РАБЛЬ (Rabi) Карл (2.5.1853, г. Вельс, Аўстрыя — 24.12.1917), аўстрыйскі вучоны ў галіне эмбрыялогіі, цыталогіі і анатоміі. Адукацыю атрымаў ва унтах Вены, Лейпцыга і Іены. 3 1885 праф. Венскага, з 1886 — Пражскага, з 1904 — Лейпцыгскага унтаў. Навук. працы па паходжанні і развіцці мезадэрмы, канечнасцей і метамерыі галавы пазваночных. Даследаваў развіццё хрусталіка і шклопадобнага цела вока, будову сэрца земнаводных, мочапалавой сістэмы акул і інш., вызначыў палярнасць клетачных ядраў. Прапанаваў тэорыю (разам з Т.Боверы) «індывідуальнасйі храмасом», якая лягла ў аснову храмасомнай тэорыі спадчыннасці.
РАБОТА ў м е х а н і ц ы, фізічная велічыня, што характарызуе меру дзеяння сілы. Залежыць ад лікавага значэння і напрамку сілы і перамяшчэння пункта яе прыкладання. Адзінка Р. ў СІ — джоўль. у
Калі сіла F пастаянная (па напрамку і лікавым значэнні), а перамяшчэнне s прамалінейнае, тады Р. Л = Ficosctj. дзе a — вугал паміж напрамкамі вектараў F і ГДля патэнцыяльнай сілы A = U^ Uv дзе (/0 і Ц — значэнні патэнцыяльнай энергіі ў пачатковым і канцавым становішчах (станах) дадзенай мех. сістэмы, і не залежыць ад траекторыі пункта прыкладання сілы. Пры руху мех. кансерватыўнай сістэмы работа знешніх сіл, прыкладзеных да яе, роўная змене яе кінетычнай энергіі.
2
Механічная работа на ўчастку траекторыі М0М|: 1 — пры прамалінейным руху A = = Fscosa; 2 — пры крывалінейным руху элементарная работа dA = Fcosads.
РАБрТА ў т э р м а д ы н а м і ц ы, фізічная велічыня, якая характарызуе пераўтварэнне энергіі з аднаго віду ў другі, што адбываецца ў тэрмадынамічнай сістэме.
Вызначаецца праз абагульненыя каардынаты (напр., аб’ём, напружанасць эл. ці магн. поля) — знешнія параметры тэрмадынамічнай сістэмы і абагульненыя сілы (напр., ціск) — велічыні, залежныя ад каардынат і ўнутр. параметраў сістэмы (тры ці энтрапіі). Пры раўнаважным адыябатным працэсе Р. роўная змене ўнутранай энергіі, пры ізатэрмічным працэсе — змене свабоднай энергіі. Пры пераходзе сістэмы з аднаго стану ў другі Р. залежыць ад працэсу (шляху), якім ажыццяўляецца пераход, таму пры кругавым працэсе Р. можа не быць роўнай нулю, на чым грунтуецца прынцып дзеяння цегыавых рухавікоў. Гл. таксама Колькасць цеплаты, Першы закон тэрмадынамікі.
РАБбТА ВЬІХАДУ, энергія, неабходная для выдалення электрона з цвёрдага цела ці вадкасці ў вакуум. Вызначае меру сувязі электрона з кандэнсаваным асяроддзем і з’яўляецца асн. характарыстыкай паверхні правадніка ці паўправадніка. Для цвёрдага цела залежыць ад яго матэрыялу, будовы паверхні, наяўнасці на ёй чужародных атамаў, напружанасці знешняга эл. поля (гл. Шоткі эфект) і вызначае заканамернасці электроннай эмісіі з гэтай паверхні. Рознасйь Р.в. для двух праваднікоў ці паўправаднікоў вызначае кантактную рознасць патэнцыялаў паміж імі.
РАБОТАЗДбЛБНАСЦЬ, стан тэхн. вырабу (збудавання, канструкцыі, машыны), пры якім у дадзены момант часу яго асн. параметры, што характарызуюць здольнасць вырабу выконваць зададзеныя функцыі, знаходзяцца ў межах, устаноўленых патрабаваннямі нарматыўнатэхн. дакументацыі. 3 работаздольнага стану выраб можа перайсці ў неработаздольны ў выніку адказу, аварыі і інш. А д к а з вырабу адбываецца ў выніку выхаду са строю яго кампанентаў, разладжвання, разрэгулявання, разбурэння канструкцыі або змены яе структуры, уздзеяння перашкод і г.д. Здольнасць чалавека выконваць работу (працаваць) наз. працаздольнасцю.
«РАБбТНІЦА I СЯЛЙНКА», назва час. «Алеся» ў 1946—94.
«рабРтніцкасялянская белаРЎСЬ», вячэрняя штодзённая насценная газета Захфронтроста. Выдавалася 4.7—25.9.1920 пераважна ў Мінску на бел. мове. Рэдактар З.Жылуновіч (Ц.Гартны). Пачала выходзіць у час ліп. аперацыі сав.польскай вайны 1920. Выконвала ролю масавага агітатара і паліт. выхавальніка малапісьменнага чытача: адметнасць стылю, кароткая перадавіца, сціслыя фразы, буйны шрыфт; друкавалася на адной старонцы газетнага аркуша. Мела рубрыкі: «Абарона савецкіх рэспублік», «Весткі з заграніцы», «На Беларусі» і інш. Змяшчала аператыўныя звесткі з франтоў, асвятляла ход ваен. дзеянняў і этапы мірных перагавораў з Польшчай, міжнар. становішча і акцыі салідарнасці з Сав. Ра
сіяй у Англіі, Францыі і інш. краінах. Надрукавала вершы З.Бядулі (пад псеўд. Вольны) і А.Бабарэкі (пад псеўд. Адам Чырвоны). Выйшла 46 нумароў.
В.М.Герасімаў.
РАБбТНЫЯ ЛібДЗІ, агульная назва рабочых на промыслах і прамысл. прадпрыемствах Расіі 17 — 1й пал. 19 ст. Асн. масу Р.л. складалі работнікі рачных суднаў, рыбнага, салянога і інш. промыслаў; з канца 17 — пач. 18 ст. іх склад папаўнялі работнікі мануфактур. Кадры Р.л. фарміраваліся як за кошт прыгонных (сялянеадыходнікі, пасэсійныя сяляне, прыпісныя сялянеў так і вольных наёмных работнікаў, якія з 1760х г. колькасна пераважалі.
РАБОЧАЕ МЕСЦА адпаведна абсталяваная прасторавая зона знаходжання работніка, дзе адбываецца яго працоўная дзейнасць. Класіфікуюцца паводле колькасці выканаўцаў (індывідуальныя і калектыўныя), тыпу вытвсці (адзінкавыя, серыйныя і масавыя), узроўню механізацыі (ручныя, механізаваныя і аўтаматызаваныя) і інш. Павінна адпавядаць сан. нормам, інструкйыям і правілам па эксплуатацыі абсталявання, тэхніцы бяспекі, эрганоміцы, прамысл. эстэтыцы, займаць дастатковую прастору, мець аптымальна размешчаныя арганізац. і тэхн. сродкі, сістэмы сігналізацыі і сувязі.
РАБбЧАЕ ЦЕЛА, рабочае р э ч ы в а, газападобнае ці вадкае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў машынах для пераўтварэння энергіі, атрымання работы і інш. Найб. часта Р.ц. служаць: вадзяная пара (у паравых машынах і турбінах), аміяк, вуглекіслата і інш. хладоны (у халадзільных машынах), паветра (у пнеўматычных машынах), газы (у газавых турбінах, рухавіках унутр. згарання) і інш. Дзеянне Р.ц. заснавана на зменах тэрмадынамічных ці інш. параметраў яго стану.
РАБбЧАСЯЛЯНСКАЯ ІНСПЁКЦЫЯ (PCI, Р а б к р ы н), орган дзярж. кантролю ў Сав. Расіі і інш. сав. рэспубліках, потым у СССР і саюзных рэспубліках у 1920—34. Папярэднікамі PCI былі органы рабочага кантролю, якія дзйнічалі з часу Лют. рэвалюцыі 1917. Паводле дэкрэта ВЦВК ад 7.2.1920 Наркамат дзярж. кантролю РСФСР рэарганізаваны ў Нар. камісарыят PCI. На Беларусі ў ліп. 1920 у складзе Ваенрэўкома ССРБ утвораны аддзел PCI, які ў жн. пераўтвораны ў Камісарыят PCI Ваенрэўкома ССРБ, а ў снеж. — у Наркамат PCI ССРБ. XII з’езд РКП(б) (крас. 1923) прыняў рашэнне пра аб’яднанне органаў парт. і дзярж. кантролю ў адзін — Цэнтр. кантрольную камісію — Наркамат PC1 (ЦКК—НК PCI), хоць яны захавалі пэўную самастойнасць. НК PCI былі дадзены правы канчаткова зацвярджаць штаты наркаматаў і цэнтр. дзярж. устаноў, ліквідоўваць аргцыі і прадстаўніцтвы, змяняць арганізац. структуры ўстаноў і прадпрыемстваў, накладваць пака
РАБОЧЫ 187
ранні і нават звальняць кіруючых асоб за безгаспадарчасць, бюракратызм і валакіту. Паводле рашэння XVII з’езда ВКП(б) (студз.—лют. 1934) замест ЦКК—НК PCI створаны Камісія парт. кантролю пры ЦК ВКП(б) і Камісія сав. кантролю пры СНК СССР. ЦКК КП(б)Б рэарганізавана у Камісію парт. кантролю пры ЦК КП(б)Б; пастановай ЦВК і СНК БССР ад 8.3.1934 НК PC1 БССР і Камісія выканання пры СНК БССР скасаваны, а на іх аснове створаны Камісія сав. кантролю пры СНК БССР і адпаведныя структуры на месцах.
Да крас. 1919 органы дзярж. кантролю на Беларусі ўзначальваў С.І.Берсан. Наркомы PCI ССРБ: С.Н.Найхін (1921 — 22). А.Д.Руманаў (1922—23). Старшыні ЦКК КП(б)Б — наркомы PC1 БССР: Р.Я.Рудэрман (1923—24), В.П.Грузель (1924—25), В.А.РадусЗяньковіч (1925— 27), А.Я.Калнін (1927—32), І.А.Лычаў (1932—34).
Літ.: Злотнмк М Н. Деятельность органов партнйногосударственного контроля БССР в государственном стронтельстве (1917—1934 гг.). Мн., 1969. В.Ф.Кушнер.
РАБОЧАСЯЛЯНСКАЯ ЧЫРВОНАЯ АРМІЯ (РСЧА, Чырвоная А р м і я), афіцыйная назва ўзбр. сіл Сав. дзяржавы (акрамя ВМФ), устаноўленая СНК РСФСР 15(28).!.1918. У 1946—91 наз. Савецкая Армія.
РАБОЧАЯ ПАРТЫЯ Ф р а н ц ы і, першая марксісцкая партыя ў Францыі ў 1879—1901. Створана паводле рашэння Марсельскага рабочага кангрэса (1879), праграма прынята на Гаўрскім кангрэсе (1880). Кіраўнікі — Ж.Гед і П.Лафарг. Прапагандавала марксізм, падтрымлівала стачкі рабочых, змагалася супраць калан. палітыкі ўрада, у 1893 правяла 12 сваіх дэпутатаў у парламент. 3 1899 змагалася супраць мільеранізму (гл. К.Мільеран). У 1901 аб’ядналася з інш. антымільеранісцкімі групоўкамі ў Рэв. сацыяліст. саюз (з 1903 Сацыяліст. партыя Францыі).
РАБОЧАЯ ПАРТЫЯ ПАЛІТЫЧНАГА ВЫЗВАЛЕННЯ РАСІІ (РППВР), палітычная аргцыя неанародніцкага кірунку ў 1899—1902. Узнікла ў Мінску на базе нарадавольскіх гурткоў па ініцыятыве ЯА.Гальперына і Л.М.РадзівонавайКлячко пры ўдзеле К.К.БрэшкаБрашкоўскай і РАЛершуні. Сац. склад — рабочыя, рамеснікі і навучэнцы, у т.л. шмат яўр. моладзі. Аб’ядноўвала каля 40 рабочых гурткоў (каля 200 удзельнікаў); акрамя Мінска парт. групы дзейнічалі ў Дзвінску, Беластоку, Пецярбургу, Екацярынаславе, Жытоміры, Бярдзічаве. Мінская група ў пач. 1900 налічвала 60 чал. Праграмны дакумент — падп. брашура «Свабода» (Мінск, 1900). Гал. мэта — пабудова ў Расіі сацыялізму. Меркавалася шляхам тэрору супраць прадстаўнікоў улады дамагчыся спачатку ліберальнай, а потым рабочай канстытуцыі. Значную ч. дзейнасці РППВР складала прапагандыс
цкая работа сярод моладзі, інтэлігенцыі, р