• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    м, пл. басейна больш за 18 тыс. км2. Пачынаецца ў Фішбахскіх Альпах, цячэ па зах. ч. Сярэднедунайскай раўніны (Кдшальфёльд). Веснавое разводдзе, летнія даж
    джавыя паводкі. Сярэдні расход вады каля 70 м3/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная ніжэй г. Кёрменд (Венгрыя). Каля вусця — г. Дзьёр (Венгрыя).
    РАБАНІ Бархануддзін (н. 1941, г. Файзабад, Афганістан), афганскі дзярж. і грамадскі дзеяч. Скончыў тэалагічны фт Кабульскага унта і унт альАзхар (Егіпет). 3 1968 праф. тэалогіі Кабульскага унта. У 1975 адзін з кіраўнікоў паўстання супраць рэжыму МДауда. У 1976 стварыў у эміграцыі ў Пакістане Ісламскае тва Афганістана, якое разам з інш. ўзбр. групоўкамі вяло ўзбр. барацьбу супраць рэжыму Народнадэмакратычнай партыі Афганістана, а ў 1979—89 і сав. войск (гл. Муджахіды). У 1988—92 міністр аднаўлення і замежных спраў у створаным у Пакістане пераходным урадзе Афганістана. 3 чэрв. 1992 прэзідэнт Ісламскай Дзяржавы Афганістан. У вер. 1996 пад націскам атрадаў руху Талібан пакінуў Кабул. Прызнаецца сусв. супольнасцю законным прэзідэнтам Афганістана.
    РАБАС (Rabas) Вацлаў (13.11.1885, Крупавіцы, каля г. Ракоўнік, Чэхія — 26.10.1954), чэшскі жывапісейпейзажыст. Нар. мастак Чэхаславакіі (1945). Вучыўся ў Пражскай AM (1906—09, 1911—13). Рэаліст. традыцыі чэш. мастацтва 2й пал. 19 — пач. 20 ст. спалучаў з уплывамі П.Сезана і А.Дэрэна. Ствараў абагульненыя паэт. вобразы роднай прыроды: «Вясна» (1921), «Чэшскае сяродгор’е» (1927), «Веснавы пейзаж» (1930), «Поле і аблокі» (1933), «Зямля» (1934), цыкл «Хлеб» (1939), «Чэшская песня» (1947), «Верасень» (1953) і інш. Дзярж. прэмія Чэхаславакіі 1953.
    РАБАТ, горад, сталіца Марока. Знаходзіцца на ўзбярэжжы Атлантычнага ак., у вусці р. БуРэгрэг. 519 тыс. ж. (1998). Разам з суседнім г. Сале ўтварае прэфектуру РабатСале; у межах прэфектуры 1220 тыс. ж. (1993). Вузел магістральных аўтадарог, чыг. станцыя. Міжнар. аэрапорт. Адм.паліт., культурны і эканам. цэнтр краіны. Прамсць: тэкст., харч., дрэваапр., гарбарнаабутковая, швейная, паліграф., хімічная. Саматужная вытвсць дываноў, керамічных і скураных вырабаў, чаканка па метале. Унт.
    У 1150 паблізу ант. паселішча Сале (араб. РыбатальФатх — лагер перамогі) Альмахады пабудавалі крэпасць, якая стала ядром умаца
    182 РАБАТКА
    ванага паселішча і базай для ваен. экспедыцый арабаў у Андалусію. 3 17 ст. пачалося хуткае развіццё горада ў выніку масавага перасялення сюды з Іспаніі андалусскіх мусульман (маўраў) — умелых рамеснікаў, гандляроў і мараплаўцаў. 3 1666 Р. у складзе шэрыфскай дзяржавы Алаўітаў. У 19 ст. важны паліт. і эканам. цэнтр Марока. У 1912—56 Р. —адм. цэнтр франц. зоны пратэктарату. У 1930—50я г. цэнтр нац.вызв. барацьбы. 3 1956 сталіца незалежнага Марока.
    РАБАТКА (ад ням. Rabatte градка), кветнік у выглядзе паласы шырынёю 0,5—3 м, акаймаванай дэкар. раслінамі. Выкарыстоўваецца ў дэкар. мэтах пры азеляненні (асабліва партэрным) населеных месцаў. Звычайна Р. размянгчаюць уздоўж дарог, фасадаў будынкаў і інш. або робяць ч. больш складанага кветніка. Пры вял. пранягласці яе падзяляюць праходамі на часткі даўж. па 20—25 м. Ствараеййа Р. з аднаго ці некалькіх відаў раслін адначасовага тэрмі
    мысл. робат — у макс. ступені змяншаць удзел чалавека ў выкананні аперацый. У сістэмах кіравання звычайна выкарыстоўваюць многапрацэсарныя прыстасаванні лічбавага праграмнага кіравапня, якія даюць магчымасць лёгка і хутка прыстасоўваць РТК. да змены ўмоў работы. Работа РТК характарызуецца аб’ёмам партый прадукцыі, якія могуць выпускацца без пераналадкі комплексу, і наменклатурай (пералікам) выпускаемых відаў прадукцыі.
    Літ:. Роботмзнрованные пронзводственные комплексы. М., 1987; Беляннн П.Н.,
    Рабат. Мінарэт «Вежа Хасана» і руіны мячэці Хасана. 12 ст.
    Рабат. Вароты цытадэлі Удая. 12—17 ст.
    Пст. ядро Р. — цытадэль Удая (12—17 ст.) на скале ў вусці р. БуРэгрэг, абнесеная зубчастай сцяной з прамавугольнымі вежамі і варотамі з чырв. часанага каменю. У 1185—89 горад меў абрыс няправільнага чатырохвугольніка і быў абнесены з Пд і Пн сйяной з пяццю варотамі. У 17 ст. падзелены сцяной на 2 ч. — паўд. (медына) і паўночную. У медыне знаходзяцца: мінарэт «Вежа Хасана» і руіны мячэці Хасана (абое канец 12 ст., не завершаны), мячэці Вялікая (14 ст., з пазнейшымі перабудовамі), эсСуна (1785, перабудавана ў 2й пал. 19 ст., адна з самых вялікіх у краіне), палац караля (1775, з перабудовамі), мячэць і маўзалей Мухамеда V (1966). Сучасны Р. забудоўваўся з 1912 паводле праекта франц. арх. А.Проста. У яго паўн.ўсх. ч. — адм. і дзелавы цэнтр, уздоўж узбярэжжа — жылыя кварталы, на Пд — сады і вілы. На паўд.ўсх. ускраіне горада знаходзяцца: Шэла (цяпер археал. музей) — у старажытнасці фінікійская калонія, пазней рым. калонія Сала (захаваліся руіны форума, капітолія, грабніц), у сярэднія вякі — некропаль Марынідаў (рэшткі сцяны і вароты, 1339); руіны маўзалеяў, памінальнага комплексу з мячэццю, мінарэтам, лазнямі (13—14 ст.). Музеі: мараканскага мастацтва, мясц. нар. рамёстваў, старажытнасцей.
    Рабат. Агульны выгляд.
    ну цвіцення, пасаджаных радамі ці малюнкам. Бываюць адна і шматколерныя, створаныя ў некалькі ярусаў, адна і 2баковыя. Р. пашыраны ў афармленні плошчаў, вуліц, паркаў і інш. В.Р.Анціпаў.
    РАБАТЫЗАВАНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ КбМПЛЕКС (РТК), сукупнасць тэхнал. абсталявання, прамысмвых робатаў і сродкаў іх аснашчэння, якая функцыянуе аўтаномна. Структура РТК залежыць ад прызначэння, выбару абсталявання і робатаў, характару вытвсці. Паводле віду тэхнал. працэсу адрозніваюць РТК для мех. апрацоўкі вырабаў, халоднай штампоўкі, коўкі, ліцця, прасавання пластмас, тэрмічнай апрацоўкі, зваркі, зборкі, кантролю і г.д. РТК для работы ў складзе гібкіх вытв. сістэм (напр., гібкі вытворчы модуль, дапоўнены прамысл. робатам) павінны аўтаматызавана пераналаджвацца.
    Асн. крытэрый адбору тэхнал. абсталявання пры арганізацыі РТК — ступень яго аўтаматызацыі: яна павінна быць дастатковай, каб без значных канструкцыйных пераробак забяспечыць работу ў аўтам. рэжыме, а пра
    Ндзон М.Ф., Жогмн А.С. Гнбкне пронзводственные снстемы. М., 1988; Черпаков Б.Й., В ел н к о в н ч В.Б. Робототехннческме комплексы. М., 1989; Робототехннка н гнбкме автоматнзнрованные промзводства. Кн. 1—9. М., 1986. А.В.Самоймнка.
    РАБАТЫЗАЦЫЯ вытворчасці, развіццё аўтаматызацыі вытворчасці з выкарыстаннем прамысловых робатаў; аснова стварэння бязлюдных тэхналогій.
    Паляпшае ўмовы працы, павышае тэхнікаэканам. паказчыкі работы прадпрыемстваў, забяспечвае больш высокую эфектыўнасць вытвсці, большую гібкасць тэхн. і арганізац. рашэнняў, зніжэнне тэрмінаў камплектацыі і запуску ў вытвсць аўтаматызаваных сістэм. Найб. эфектыўна пры стварэнні рабатызаваных тэхналагічных комплексаў, што ўваходзяць у склад гібкіх вытв. сістэм (гл. Пбкая аўтаматызаваная вытворчасць).
    Літ.: Скотт П. Промышленные роботы — переворот в пронзводстве: Пер. с англ. М„ 1987; Промышленные роботы. Внедренне н эффектнвность: Пер. с яп. М., 1987; С о ломенцев Ю.М., Сосонкнн В.Л. Управленне гнбкнмя пронзводственнымн снстемамн. М., 1988. Г.І.Хуцкі.
    Схемы рабатызаваных тэхналагічных комплексаў з прамысловым робатам: a — убудаваным у станок (1, 3 — сістэмы кіравання робата 4 і станка 2; 5 — тактавы стол); б — убудаваным у гібкі вытворчы модуль (1 — станок, 2 — робат, 3 — стэлаж з загатоўкамі і апрацаванымі дэталямі).
    РАБІН
    183
    РАБАЎ Канстанцін Паўлавіч (н. 24.4.1910, г. Данецк, Украіна), бел. вучоны ў галіне гісталогіі і цыталогіі. Др мед. н., праф. (1960). Скончыў Новачаркаскі с.г. інт (1932) і Іванаўскі мед. інт (1947). 3 1963 у Мінскім мед. інue (з 1970 заг. кафедры), у 1972—85 у Мінскім пед. інце. Навук. працы па эмбрыялогіі, узроставафункцыян. і радыяцыйнай гісталогіі і цыталогіі.
    Тв.: Возрастная адаптацня сердца к фнзяческой треняровке (в экспернменте). Мн., 1969 (разам з Н.М.Патапавай); Структура й функцмн ведуіцнх снстем растутего органнзма прн фнзнческой нагрузке. Мн., 1972.
    РАБАХА ДЗЯРЖАВА. дзяржаўнае ўтварэнне на тэр. Чада ў канцы 19 ст. Створана Рабахам, які ўварваўся з узбр. атрадам у раёны на У ад воз. Чад з Сенара (на тэр. сучаснага Судана). Да сярэдзіны 1890х г. ён падпарадкаваў амаль усю тэр. Багірмі, ч. Вадаі, КанемБорну. У заваяваных краінах часткова была захавана ўлада мясц. правіцеляў і правадыроў. У баі з французамі пры Кусеры 22.4.1900 войскі Рабаха былі знішчаны, сам ён загінуў, а тэр. Р. дз. ўключана ў склад франц. уладанняў.
    РАБЕР (Robert) Юбер (22.5.1733, Парыж — 15.4.1808), французскі мастак; прадстаўнік класіцызму. Чл. Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры (з 1767), ганаровы вольны супольнік Пецярбургскай AM (з 1802). Вучыўся ў М.Слодца і Ш.Ж.Натуара. Зазнаў уплыў Дж.Б.Піранезі. Працаваў у Парыжы. У 1754—65 жыў у Італіі. 3 1784 захавальнік Луўра. Майстар «арх. пейзажа». Пісаў пераважна ант. руіны, паркавыя віды; часам у кантраст з грандыёзнай архітэктурай уводзіў жанравыя сцэнкі, што прыўносіла ў пейзаж элементы ракако. Творы вызначаюцца кампазіцыйнай свабодай, тонкасцю светапаветранай перспектывы, лёгкасцю і мяккасцю колеравых нюансаў: «Інтэр’ер храма Дыяны ў Німе», «Храм Юпітэра ў Рыме», «Гавань Рыпета ў Рыме» (1767),
    Ю Рабер Уцёкі. Каля 1780.
    «Павільён з каскадам», «Піраміда Цэстыя» (абодва 1760я г.), «Пейзаж з абеліскам» (1775), «Руіны» (1779), «Разбуральнікі гнёздаў», «Уцёкі» (абодва каля 1780), «Тэраса ў Марлі» (каля 1783) і інш. У 1775 прымаў удзел у рэканструкцыі Версальскага парку.
    Літ:. Дьяков Л.А. Гюбер Робер. М., 1971. Л.Ф.Салавей.
    РАБЕСП’ЕР (Robespierre) Максімільен Франсуа Мары Ізідор дэ (6.5.1758, г. Арас, Францыя — 28.7.1794), дзеяч Французскай рэвалюцыі 1789—99. Вучыўся ў Калежы Людовіка Вялікага ў Парыжы, скончыў юрыд. факультэт Сарбоны (1780). 3 1781 адвакат у Apace. 3 1783 чл. Араскай акадэміі навук і мастацтваў, з 1788 яе прэзідэнт. У 1789 дэпугат Генеральных штатаў ад трэцяга саслоўя. Актыўна ўдзельнічаў у іх працы і ў дзейнасці створанага на іх аснове Нац. сходу, з ліп. 1790 яго сакратар. Абараняў інтарэсы шырокіх нар. мас, насуперак ліберальнай большасці сходу, выступаў супраць замацаваных канстытуцыяй 1791 каралеўскага права вета, падзелу грамадзян на актыўных і пасіўных, маёмаснага цэнзу на выбарах, захавання рабства ў калоніях і г.д. У 1791—92 працаваў у секцыях камуны Парыжа, выдаваў штотыднёвік «D^fenseur de la constitution» («Абаронца канстытуцыі»), на старонках якога выказваў свае погляды. Меў падтрымку шэрагу дэмакр. аргцый: Якабінскага клуба, Клуба кардэльераў, паліт. клубаў Марселя, Версаля, Тулона і інш. гарадоў. Асуджаў агітацыю жырандыстаў за рэв. вайну супраць феад.абсал