• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    пераментнасць, здольнасць да псіхал. аналізу вобраза: Дзіма («Качынае паляванне» А.Вампілава), Сцяпан («А што гэта ты ў фраку?» Д.Сухарава паводле «Прапановы» А.Чэхава). 3 1967 здымаецца ў кіно: «Кароль Лір» (1971),
    «Агонія» (1974), «Дваццаць дзён без вайны» (1976), «Ключ без права перадачы», «Сказ пра тое, як цар Пётр арапа жаніў» (абодва 1977), «Жаніцьба» (1978), «Гракі» (1983), «Жорсткі раманс», «ТАСС упаўнаважаны заявіць» (абодва 1984), «Наш браняпоезд», «Вязень замка Іф» (абодва 1988), «Кааператыў «Палітбюро», «Мушкецёры дваццаць гадоў пасля» (1992), «Імперыя піратаў» (1994), «Руская ідэя» (1995), «Агапэ» (1996), «Сібірскі цырульнік» (1999), «У жніўні 44га» (2000) і інш.
    ПЯТРЭНКА Мікалай Макаравіч (19.12.1919, в. Барбароў Мазырскага рна Гомельскай вобл. — 3.1.1997), бел. дзеяч самадз. мастацтва, кампазітар, педагог. Засл. настаўнік Беларусі (1966). Скончыў Мінскі пед. інт (1940). 3 1946 працаваў ва ўстановах нар. асветы, з 1960 у Полацкім пед. вучылішчы. Песням П. ўласцівы меладычнасць, выкарыстанне інтанацый бел. песеннага фальклору. Найб. папулярныя: «Ручнікі», «Прывітальная», «Вочы зямлі маёй» і інш. Аўтар зб. песень на вершы бел. паэтаў «Беларусі мілай» (1997) і інш.
    Н.Я. Гампяровіч.
    ПЯТЫ З’ЕЗД КП(б)Б [X канфер э н ц ы я КП(б)Б]. Адбыўся 15— 20.10.1921 у Мінску. Прысутнічалі 133 дэлегаты з рашаючым і 69 з дарадчым голасам ад 3325 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: аб знешнім і ўнутр. становішчы рэспублікі (А.Р.Чарвякоў); справаздачы Цэнтр. Бюро КП(б)Б (В.Г.Кнорын), Рэвіз. камісіі КП(б)Б (А.Х.Гетнер), Кантрольнай камісіі КП(б)Б, павятовых ктаў партыі; эканам. становішча Беларусі і нэп (А.І.Вайнштэйн); агр. пытанне (А.С.Славінскі); роля і задачы прафсаюзаў (Ш.Ш.Ходаш); асвета і задачы партыі (С.З.Кацэнбоген); агітай прапагандысцкая работа партыі (І.ПАшаровіч); пытанні парт. будаўніцтва; выбары. З’езд звярнуў гал. ўвагу на эканам. становішча і пераход да новай эканамічнай палітыкі, ухваліў рашэнні X з’езда РКП(б). Нэп вызначаўся як «адзіна правільны шлях, які ў дадзеных умовах верна вырашае само пытанне існавання савецкай улады». Ухвалены мерапрыемствы Саўнаргаса БССР па перабудове і спрашчэнні сістэмы кіравання прамсцю, пераводу фабрык і заводаў на гасп. разлік, здачы іх у арэнду. З’езд падтрымаў прапановы Эканам. нарады пры СНК БССР па наланжванні сувязі з суседнімі губернямі і арганізацыі Зах. эканам. вобласці. Канстатавалася імкненне сялян да індывідуальнага землекарыстання, разам з тым адзначалася неабходнасць развіцця сав. гаспадарак і адначасова дапамогі аднаасобнікам. З’езд асабліва падкрэсліў арганізац. і выхаваўчую функцыю прафсаюзаў як «школы камунізму» праз удзел іх у кіраванні прадпрыемствамі і сац. абарону працоўных, павышэнне прадукцыйнасці працы, удзел у рабоце кааперацыі і інш. Былі разгледжаны прынцыпы рэформы агульнаадук. школы, узята арыентацыя на правядзенне асв. работы на нац. мовах, што паклала
    пачатак палітыцы беларусізацыі, акрэслены задачы друку, формы работы партшкол, сутнасць і формы антырэліг. прапаганды. Выбраў ЦБ КП(б)Б з 9 чл. і 3 канд. у чл., Кантрольную і Рэвіз. камісіі КП(б)Б.
    Літ.: Очеркн мсторнн Коммуннстяческой партнм Белорусснн. Ч. 2 (1921—1966). Мн., 1967; Коммуннстнческая партвя Белорусснн в резолюцмях н решенвях сьездов в пленумов ЦК. Т. 1. 1918—1927. Мн., 1983. В.Ф.Кушнер.
    «ПЙТЫ ПОЛК» (ш т а л а г № 3 13) у Вялікую Айчынную вайн у. Створаны ням.фаш. захопнікамі ў вер. 1941 на паўн.зах. ускраіне г. Віцебск для масавай загубы сав. ваеннапалонных на тэр. б. сав. ваен. гарадка 5га чыг. палка. За калючым дротам утрымлівалася адначасова да 40 тыс. вязняў. У сак,—крас. 1943 сюды змясцілі каля 20 тыс. грамадзян горада і навакольных вёсак, схопленых у часы аблаў. Пасля знішчэння ваеннапалонных лагер выкарыстоўвалі да лют. 1944 як перасылачны, потым як лагер для йывільнага насельніцтва. Праз лагер прайшло больш за 150 тыс. чал., з іх загублена больш за 80 тыс., у т.л. каля 12 тыс. мірных жыхароў. 3.6.1944 сав. войскі вызвалілі каля 8 тыс. чал. На месцы лагера помнік на ўшанаванне памяці ахвяр фашызму.
    Літ.: В памятн народной. Мн., 1969; Внтебск: Энцнкл. справ. Мн., 1988. С. 215.
    В.М.Кучарэнка.
    ПЯТЫ УСЕБЕЛАРЎСКІ З’ЕЗД САВЕТАЎ Адбыўся 9—15.1.1924 у Мінску. Прысутнічала 236 дэлегатаў з рашаючым і 90 з дарадчым голасам. Парадак дня: аб міжнар. і ўнутр. становішчы СССР (В.А.Багуцкі). зацвярджэнні Канстытуцыі СССР (А.Х.Гетнер), раянаванні Беларусі і рэарганізацыі сав. апарату; справаздачы ўрада БССР (А.Р.Чарвякоў), аб выкананні дзярж. і мясц. бюджэту за 1923 і зацвярджэнне на 1924 (С.Я.Талунціс); даклады Наркамата земляробства БССР аб плане землеўпарадкавальных работ на 1924 і аб с.г. крэдыце (А.С.Славінскі, НЛ.Аксючыц), Наркамасветы БССР (У.М.Ігнатоўскі, А.В.Баліцкі); выбары чл. Савета Нацыянальнасцей ЦВК СССР і дэлегатаў на II Усесаюзны і VI Надзвычайны Усебел. з’езды Саветаў; бягучыя справы. З’езд ухваліў дзейнасць СНК БССР, зацвердзіў пастановы ЦВК і СНК БССР аб уступленні Бел. ССР у Саюз ССР, ухваліў праект Канстытуцыі СССР і даручыў ЦВК прывесйі ў адпаведнасць Канстытуцыю БССР з Канстытуцыяй СССР. Вітаў рашэнне працоўных Гомельскай, Віцебскай і Смаленскай губ. уключыць у склад БССР раёны гэтых губерняў з большасцю бел. насельніцтва. Зацвердзіў бюджэт рэспублікі на 1923—24, разгледзеў пытанні развіцця сельскай гаспадаркі, ветэрынарыі, землеўпарадкавання, меліярацыі, лясной гаспадаркі. Прыняў рашэнне аб плане ўвядзення ўсеаг. навучання (на працягу 10 гадоў) і ліквідацыі непісь
    пяхота 175
    меннасці насельніцтва Беларусі. Паслаў прывітанні ЦК РКП(б) і У.І.Леніну. З’езд прадоўжыў паўнамоцтвы ЦВК, выбранага на Чацвёртым Усебеларускім зёздзе Саветаў, да склікання VI Надзвычайнага Усебел. з’езда Саветаў, выбраў 4 чал. ў Савет Нацыянальнасцей ЦВК СССР (адно месца пакінуў Віцебскай губ.), 19 дэлегатаў з рашаючым і 6 з дарадчым голасам на II Усесаюзны і 115 з рашаючым і 115 з дарадчым голасам на VI Надзвычайны Усебел. з’езды Саветаў.
    Літ:. Сьезды Советов Союза ССР, союзных м автономных советскмх соцналнстнческмх республмк: Сб. док. Т. 5. М., 1964.
    С.П.Самуэль.
    П’ЙЎКІ (Hinidinea), клас беспазваночных жывёл тыпу кольчатых чарвей. 2 падкл., 3 атр., 5 сям., каля 400 відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць у прэсньгх водах, некат. — у морах, на сушы (у вільготнай глебе). П. медыцынская (Hirudo medicinalis) выкарыстоўваецца пры гірудатэрапіі. П. могуць быць прамежкавымі, рэзервуарнымі і канчатковымі гаспадарамі розных паразітаў. На Беларусі больш за 10 відаў.
    Даўж. ад 0,2 да 30 см. Цела плоскае, радзей цыліндрычнае, з 33 сегментаў. Афарбоўка чорная, карычневая, зеленаватая і інш. Вачэй 1—5 пар. 2 прысоскі. На пярэднім аддзеле кішэчніка сківіцы або хабаток. Драпежнікі (кормяцца дробнымі беспазваночнымі) і паразіты (кормяцца крывёю рыб, вадаплаўных птушак, млекакормячых). Слюнныя залозы паразітычных П. вьшзяляюць гірудзін, які перашкаджае згусанню крыві. Дыхаюць скурай. Гермафрадыты, развіццё без ператварэння. Корм для некат. рыб, хахулі.
    Літ.: Фауна СССР. Пмявкн. Т. 1. Л:, 1976;
    Д о г е л ь В.А. Зоологня беспозвоночных. 7
    язд. М., 1981; Жнзнь жнвотных. Т. 1. 2 нзд М., 1987.	Ю.Р.Гігіняк.
    П’ЯЎКб Уладзіслаў Іванавіч (н. 4.2.1941, г. Краснаярск, Расія), расійскі спявак (тэнар). Засл. арт. Расіі (1975). Нар. арт. СССР (1983). Скончыў Дзярж. інт тэатр. мастацтва імя А.Луначарскага (1965). У 1965—89 саліст Вял. тра ў Маскве. Сярод партый: Авдрэй Хаванскі, Самазванец («Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Міхайла Туча («Пскавіцянка» М.РымскагаКорсакава), Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Пінкертон, Каварадосі (<<ЧыоЧыосан», «Тоска» Дж.Пучыні), Радамес («Аіда» Дж.Вердзі), Наздроў («Мёртвыя душы» Р.Шчадрына).
    ПЯЎП.6Ў Іларыён Мікалаевіч (7.12.1879, б. мяст. Анатоль, Брэсцкая вобл. — 25.10.1934), расійскі акцёр. Нар. арт. Расіі (1932). Скончыў Муз.драм. вучылішча Маскоўскага філарманічнага тва (1902). 3 1902 акцёр у розных трупах і трах Масквы і інш. гарадоў, у т.л. «Тва новай драмы» пад кіраўніцтвам У.Меерхольда (1902—05), Маскоўскага драм. тра (1915—20). 3 1922 у Маскоўскім маст. акад. тры, 1й Студыі Маскоўскага маст. акад. тра, Маскоўскім маст. акад. тры 2м. 3 1925 у Ленінградскім тры драмы імя А.Пушкіна. Яго выкананне вызначалася псіхалагічна тонкай перадачай характараў герояў, іх унутр. стану, выразнай пластыкай і майстэрствам пераўвасаблення. Сярод роляў: Цар Фёдар Іаанавіч («Цар Фёдар Іаанавіч» А.К.Талстога), Іван Карамазаў, князь Мышкін («Браты Карамазавы», «Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага),
    Карандышаў («Беспасажніца» А.Астроўскага), Той («Той, хто атрымлівае аплявухі» Л.Андрэева), Павел 1 («Павел 1» Дз. Меражкоўскага), Генадзь Дубровін («Вогненны мост» Б.Рамашова), Красільшчыкаў («Штыль» У.БільБелацаркоўскага), прафесар Барадзін («Страх» А.Афінагенава), Тарцюф («Тарцюф» Мальера) і інш. Здымаўся ў кіно («Чапаеў» і інш.).
    Савецкая пяхота ў наступленні ў час аперацыі «Баграціён». Чэрвень 1944.
    ПЯХбТА, інфантэрыя, старэйшы род сухапутных войск, прызначаны для абароны сваёй тэрыторыі, нанясення паражэння праціўніку ў баі і авалодання яго тэрыторыяй. П. як род войск ёсць ва ўзбр. сілах многіх краін, у т.л. ЗША, Вялікабрытаніі, ФРГ. У арміях некат. дзяржаў існуюць матарызаваная, паветранадэсантная П. (гл. Паветранадэсантныя войскі) і марская пяхота. Ва
    П’яўкі: 1 — рыбіна; 2 — двухвокая; 3 — смаўжовая; 4 — ілжэконская (а ^ від знізу; б — від зверху); 5 — медыцынская (а — від зверху, б — від знізу).
    Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь войскі, аналагічныя П., называюцца мотастралковымі войскамі.
    П. вядома з часоў рабаўладальніцкага ладу; найб. развіццё атрымала ў арміях Стараж. Грэцыі і асабліва Рыма. Падзялялася на лёгкую, сярэднюю і цяжкую. Была ўзброена
    Да арт. Пяхота. Пяхотнікі Вялікага княства Літоўскага 17 ст. Мал. С.Харэўскага.
    176 ПЯЦІБОР’Е
    коп’ямі, мячамі, лукамі і інш. У Зах. Еўропе (6—7 ст.) П. складалася гал. чынам з пешага апалчэння. 3 утварэннем буйных феад. дзяржаў і з’яўленнем рыцарскай конніцы (гл. Рыцар, Рыцарства) роля П. паменшылася. У Кіеўскай і Полацкай Русі (9—11 ст.), ВКЛ (13—15 ст.) П. складала значную ч. войска. У 16 ст. значэнне П. павялічылася, але кавалерыя ў 2 разы пераўзыходзіла яе колькасна. У Еўропе, у т.л. ў ВКЛ, значную ролю адыгрывала наёмная П. (гл. Лапдскнехты). У наёмныя пяхотныя фарміраванні ўваходзілі мушкецёры (д