• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
     2/3 асабовага складу) і пікінёры (капейшчыкі). Арганізац. адзінкай іх былі рэгіменты (палкі) і швадроны («сквадроны»). Падобную арганізац. структуру мелі драгуны (конная П., вядома ў ВКЛ з 1618); яны выкарыстоўвалі коней толькі для мабільнага перамяшчэння. 3 16—17 ст„ калі ў Зах. Еўропе з’явіліся пастаянныя арміі (гл. Наёмніцтва), роля П. павялічылася (складала асн. колькасную і ўдарную сілу войска). У 1ю і 2ю сусв. войны П. ва ўсіх арміях была самай шматлікай. Са з’яўленнем новых родаў і спец. войск (авіяцыя, танк., хім. войскі і інш.) удзельная вага П. зменшылася, аднак яна заставалася адным з гал. родаў войск.
    Сучасная П. мае на ўзбраенні ракеты, танкі, артылерыю, браніраваныя машыны і ва ўзаемадзеянні з інш. родамі войск здольна выконвайь пастаўленыя задачы ў пешых баявых парадках, на БМП, бронетранспарйёрах і інш.
    Да арт. Пяхота. Мотастралкі Узбооеных Сіл
    Беларусі на вучэннях. 1999.
    ПЯЦІБбР’Е сучаснае, спартыўныя комплексныя спаборніцтвы. Уключаюць верхавую язду (канкур ,з пераадоленнем 12 перашкод), фехтаванне на шпагах (па кругавой сістэме, да першага ўколу), стральбу з пнеўматычнага пісталета (на адлегласці 10 м), плаванне (вольны стыль, дыстанцыя 200 м), крос (дыстанйыя 3 км).
    Вядома са стараж. часоў (пентатлон у праграме Алімп. гульняў у Стараж. Грэцыі). 3 1912 — у праграме Алімп. гульняў. 3 1948 — сучасная назва. Міжнар. саюз П. і біятлону засн. ў 1948 (Лондан). Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1949 штогод (акрамя гадоў правядзення Алімп. гульняў), для юніёраў — з 1965. Жанчыны ўдзельнічаюць у міжнар. спаборніцтвах 3 1970х г. Найб. развіццё П. атрымала ў Венгрыі, Германіі, ЗША, Італіі, Польшчы, Расіі, Фінляндыі, Францыі, Швецыі і інш.
    На Беларусі П. развіваецца з 1954, першыя спаборніцтвы адбыліся ў 1957. Федэрацыя П. створана ў 1992. Каманда юніёраў Беларусі — чэмпіён Еўропы (1999), бронз. прызёр чэмпіянатаў свету (1993, 1994); жаночая каманда — бронз. прызёр чэмпіянатаў свету (1999, 2000) у эстафеце. Сярод бел. пяціборцаў найб. вызначыліся: П.Доўгаль —бронз. прызёр XXVII Алімп. гульняў (2000, г. Сідней, Аўстралія), чэмпіён свету сярод юніёраў (1995); чэмпіёны свету сярод юніёраў — С.Герасімовіч (1987), С.Коршун (1993); сярод дарослых — В.Бялоў (1969), Ж.Шубянок (1996); чэмпіёны Еўропы І.Шухаўцава (1987), А.Барысенка, Ж.Далгачова (Гарленка) (1991) І ІНШ. А.М.Петрыкаў.
    »і
    
    
    Пяцівуснаўка насавая.
    ПЯЦІВЎСНАЎКІ, я з ы ч к о в ы я (Pentastomida, Linguatulida), клас паразітычных беспазваночных няпэўнага сістэм. становішча. Найб. блізкія да тыпу членістаногіх. 2 атр., 15 родаў, больш за 70 відаў. Пашыраны пераважна ў тропі
    ках. Дарослыя паразітуюць у лёгкіх, дыхальных шляхах паўзуноў і млекакормячых, часам птушак. Найб. трапляецца П. насавая (Linguatula serrata, або L. rhinaria).
    Даўж. да 14 см, самцы значна драбнейшыя (да 2 мм). Цела чэрве або языкападобнае, укрыта тонкай кутыкулай. На брушным баку пярэдняга канца цела — рот, каля яго 2 пары прыдаткаў (хіцінізаваных кручкоў), якія памылкова прымалі за ротавыя адтуліны (адсюль назва). Мускулатура развітая. Нерв. сістэма сканцэнтравана ў падглотачную гангліёзную масу. Органы дыхання, кровазвароту і выдзялення адсутнічаюць. Раздзельнаполыя.
    А.М.Петрыкаў.
    ПЯЦІгбР’Е. У Перадкаўказзі, паўн. ч. раёна Каўказскіх Мінеральных Вод (у наваколлі г. Пяцігорск). Пакатая раўніна (выш. да 600 м), сярод якой узнімаюцца 18 ізаляваных ropлакалітаў, якія ма
    юць купалападобную (Машук, Лысая, Залаты Курган), канічную (Юца) ці вычварную (Развалка, Вярблюд і інш.) формы. Пяцікупальная (адсюль назва) г. Бештау самая высокая (1400 м). Трапляюцца карставыя формы рэльефу (правалы, пячоры). На схілах — шыракалістыя лясы, месцамі яны ўкрываюць і раўніну. Шмат мінер. крыніц.
    ПЯЦІГбРСК, горад у Стаўрапольскім краі, у Расіі. Размешчаны ў Перадкаўказзі, на Стаўрапольскім узв., на р. Падкумак (прыток р. Кума) і схілах гор Машук і Гарачая. 133 тыс. ж. (2000). Чыг. станцыя. Вузел аўгадарог. Прамсць: машынабудаванне, металаапр., харчасмакавая, хім., лёгкая. 2 ВНУ. Тэатр. Краязн. музей. Музейзапаведнік М.Ю.Лермантава. Арх. помнікі: Лермантаўскія ванны (1826—31), альтанка «Эолава арфа» (1828), «Грот Дыяны» (1830—31). Бальнеатэрапеўтычны і гразевы курорт з групы Каўказскіх Міне'ральных Вод. Вядомы з пач. 19 ст. Клімат кантынентальны. Асн. лекавы фактар — мінер. крыніцы з вуглякісласеравадароднымі, радонавымі, вуглякіслымі гідракарбанатнахларыднасульфатнанатрыевакальцыевымі (нарзан) водамі (на пітное лячэнне і ванны). Пашырана тэрапія глеевай граззю Тамбуканскага воз. Лечаць органы руху, захворванні страўніка, кішэчніка, печані і жоўцевых шляхоў, кровазвароту, функцыян. расстройствы нерв. сістэмы, хваробы скуры і інш., таксама дзіцячыя хваробы, якія ўзніклі ў выніку родавай траўмы. НДІ курарталогіі і фізіятэрапіі.
    ПЯЦІГбРСКІ (Piatigorski) Грэгар (Рыгор Паўлавіч; 17.4.1903, г. Днепрапятроўск, Украіна — 6.8.1976), амерыканскі віяланчэліст, педагог. Вучань А.Э.Глена (Масква) і Ю.Кленгеля (Лейпцыг). Быў салістам аркестра Вял. тра, іграў у адным з першых стр. квартэтаў (Масква). 3 1921 за мяжой. 3 1929 у ЗША, выкладаў у Муз. інце Кёртыс (Філадэльфія), у Бостанскім і Паўд.Каліфарнійскім унтах, у Беркшырскім муз. цэнтры. Выканаўчы стыль спалучаў рамант. ўзнёсласць з класічнай строгасцю і філас. паглыбленасцю. Першы выканаўца прысвечаных яму твораў для віяланчэлі І.Стравінскага, С.Пракоф’ева, П.Хіндэміта, У.Уолтана, Д.Міё, А.Копленда, С.Барбера, А.Чарапніна. Выступаў у дуэце з С.Рахманінавым, А.Шнабелем, у трыо з Я.Хейфецам і А.Рубінштэйнам. Аўтар успамінаў «Віяланчэліст» (1965).
    ПЯЦІДЗЕСЯТНІКІ. паслядоўнікі адной з плыней у пратэстантызме. З’явіліся ў ЗША у пач. 20 ст. У аснову іх веравучэння пакладзена евангельскае паданне пра сыходжанне св. духа на апосталаў — вучняў Хрыста на 50ы дзень пасля яго ўваскрэсення (свята Пяцідзесятніцы), што 1 дало назву плыні. Адсюль іх сцвярджэнне, што сапраўднаму верніку неабходны непасрэдныя зносіны з Богам праз св. духа, а таксама наяўнасць яго дароў — «гаварэння на ін
    ПЯЧАТКА 177
    шых мовах» (гласалалій), прароцтва. Значнае месца ў П. адводзіцца ідэі блізкасці канца свету, другога прышэсця Хрыста і ўсталявання яго 1000гадовага царства на Зямлі. Неабходны для П. абрад «хрышчэння св. духам» дасягаеіша асаблівым комплексам доўгіх маленняў і пастамі. Для культу П. характэрны наяўнасць «прарокаў» і «прарочыц», вера ў магчымасць цудоўнага вылячэння і інш. Практыкуюцца абрады воднага хрышчэння і хлебапераламлення, у часткі П. — абмывання ног. П. не маюць цэнтралізаванай аргцыі, якая б грунтавалася на адзіным веравучэнні, дысцыпліне, абраднасці. Існуе шэраг самаст. кірункаў П., у т.л. на Беларусі — хрысціяне веры евангельскай (ХВЕ), хрысціяне веры апостальскай (ХВА), хрысціяне поўнага евангелля (ХПЕ).
    Першыя паслядоўнікі ХВЕ з’явіліся ў 1920я г. ў Зах. Беларусі на тэр. Палескага ваяв. ў выніку дзейнасці замежных місіянераў і рээмігрантаў з ЗША і наз. таксама зеленасвёнткаўцы (ад польскай назвы Пяцідзесятніцы — Zielone Swiqtki). Ва ўсх. Беларусі, дзе іх было значна менш, яны наз. таксама варанаеўцы (у гонар першага прапаведніка гэтага вучэння ў СССР І.Я.Варанаева). У 1930 абшчыны ХВЕ Палескага ваяв. (больш за 1 тыс. чал.) увайшлі ў Саюз ХВЕ у Польшчы (цэнтр у г. Лодзь). 3 1929 Саюз вьшаваў час. «Прнмнрмтель». У канцы 1944 была створана Царква ХВЕ у Літ. ССР, БССР і УССР з цэнтрам у г. Баранавічы, на чале з епіскапам І.К.Панько і ген. сакратаром С.І.Вашкевічам. Аднак у рэгістрацыі іх царкве было адмоўлена зза іх экстатычнай абраднасці. Тады частка абшчын на чале з кіраўніцтвам Царквы ХВЕ у 1945 увайшла ў зарэгістраваны Саюз евангельскіх хрысціянбаптыстаў (ЕХБ) са згодай адмовіцца ад гаварэння на «іншамовах». Частка абшчын ХВЕ, якія не пайшлі на рэгістрацыю, дзейнічала падпольна. У 1й пал. 1970х г. некат. абшчыны ХВЕ атрымалі дазвол на аўтаномную рэгістрацыю (паза межамі ЕХБ), у 1989 аб’яднанне ХВЕ з ЕХБ распалася. У наш час ХВЕ займаюць першае месца сярод пратэстанцкіх плыней Беларусі. На 1.1.2001 зарэгістравана 443 абшчыны, якія аб’яднаны ў Саюз ХВЕ Беларусі.
    ХВА (або евангельскія хрысціяне ў духу апостальскім — ЕХВДА, таксама смародзінцы ў гонар заснавальніка гэтай плыні ў Расіі ў пач. 20 ст. М.П.Смародзіна) прызнаюць большасць агульных догматаў П., але адмаўляюць траістасць Бога. На іх думку, толькі ў Ісусе Хрысце ўвасабляецца Богбацька, Богсын і Бог—св. дух. Адсюль іх інш. назва — ісусаўцы. Разам з тым хрышчэнне св. духам у шэрагу іх абшчын не лічыцца абавязковай умовай для асабістага выратавання. Паслядоўнікі ХВА пашыраны ў Гродзенскай вобл. (Мастоўскі рн, Гродна і інш.) і ў Брэсцкім рне (в. Страдзеч, Медна і інш.). У 1947 ЕХВДА, каб атрымаць рэгістрацыю, як і ХВЕ, увайшлі ў саюз ЕХБ. У 1970я г. іх пачалі
    рэгістраваць аўтаномна. На 1.1.2001 на Беларусі 9 абшчын ХВА. ХПЕ сваім веравучэннем і рэліг. практыкай найб. блізкія да ХВЕ. Першыя абшчыны ХПЕ узніклі на Беларусі ў пач. 1990х г. з актыўным удзелам місіянерскіх груп з ЗША, Канады, Швецыі. 1х членамі сталі пераважна маладыя вернікі з абшчын ХВЕ у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Мікашэвічах (Брэсцкая вобл.). Ад ХВЕ яны адрозніваюцца ў асноўным знешнім бокам сваіх малітоўных сходаў; шмат увагі аддаюць сумесным спевам рэліг. гімнаў з плясканнем у далоні і танцамі пад акампанемент сучасных муз. ансамбляў. Вял. аўтарытэтам у вернікаў карыстаецца пастар, які праводзіць абрад вылячэння верай з ускладаннем рук. На 1.1.2001 на Беларусі дзейнічаюць 54 абшчыны, якія ўваходзяць у рэліг. аб’яднанне абшчын ХПЕ.
    Літ:. Баптмзм в баптвсты. Мн., 1969; Москаленко А.Т. Пятндесятннкн. 2 нзд. М., 1973; Каліноўскі В. Этнаграфічная спецыфіка пяцідзесятніцкае вёскі на Берасцейшчыне // Форум: Інфарм.культур. бюл. 1995—96. № 2.
    Ю.В.Бажэнаў, Л.У.Бароўка, А.УВерашчагіна. ПЯЦІДЗЕСЙТШЦА, хрысціянскае свята — 50ы дзень пасля Вялікадня; гл. Сёмуха.
    ПЯЦІКНІЖЖА. першыя 5 кніг Бібліі (Быццё, Зыход, Левіт, Лікі і Другазаконне); вядомыя таксама пад назвай Закон, або Вучэнне (паяўрэйску — Тора); гал. свяшчэнныя кнігі іудаізму. П. — раздзел Старога запавету, складзены ў 1м тыс. да н.э. Стварэнне