Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ютысцскіх манархій Еўропы. Пасля пачатку вайны Францыі з Аўстрыяй і Прусіяй (крас. 1792) агітаваў за рэв. метады вядзення вайны. Р. не прыняў непасрэднага ўдзелу ў паўстанні 10.8.1792, якое скінула караля, але на наступны дзень быў абраны чл. камуны Парыжа. У вер. 1792 абраны дэпутатам ад Парыжа ў Нац. Канвент, дзе стаў адным з найб. уплывовых дзеячаў якабінцаў. Узначаліў барацьбу супраць панавання жырандыстаў, быў сярод рашучых прыхільнікаў смяротнага пакарання караля Людовіка XVI. Як і Ж.П.Марат, быў адным з паліт. кіраўнікоў нар. выступлення 31.5— 2.6.1793, якое скончылася арыштам дэпутатаўжырандыстаў і пераходам улады да якабінцаў. Р. — адзін з ініцыятараў рэв. палітыкі якабінскага ўрада (агр. заканадаўства, якое ліквідавала феад. землеўладанне, прыняцце радыкальнай канстытуцыі 1793 і інш.). 27.7.1793 Р. абраны чл. Кта грамадз. выратавання (К.ГВ), фактычна кіраваў ім. Пры Р. КГВ ператварыўся ў гал. орган рэв. дыктатуры, якая змяніла канстытуцыйнае кіраванне (гл. Якабінская дыктатура). Каннэнтрацыя ўлады і ўсіх сіл спрыяла перамозе франц. армій да лета 1794 над унутр. і знешняй контррэвалюцыяй. У гэты час абвастрылася барацьба ў рэв. кіраўнійтве. Пачаліся рэпрэсіі супраць б. паплечнікаў Р., не згодных з яго палітыкай — прыхільнікаў
ЖЖ.Дантона, Ж.Р.Эбера і інш. Гэта прывяло да змовы супраць Р. ў Канвенце і Тэрмідарыянскага перавароту 27.7.1794. Р. быў арыштаваньі і без суда пакараны смерцю разам з групай сваіх бліжэйшых паплечнікаў.
Літ:. М а н ф р е д А.З. Макснмнляан Робеспьер... М., 1958; Левандовскнй А.П. Робеспьер Макснмнлман. Ростов н/Д, 1998 П.А.Тупік.
М.Рабесп’ер. І.А.Рабі.
РАБІ (Rabi) Ісідар Айзек (29.7.1898, г. Рыманаў Падкарпацкага ваяв., Польшча — 11.1.1988), амерыканскі фізік, адзін з заснавальнікаў радыёспектраскапіі. Чл. Нац. АН ЗША, Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1940). Скончыў Корнелскі унт (1919). 3 1929 у Калумбійскім унце (з 1937 праф., з 1967 ганаровы праф.). У 1940—45 нам. дырэктара радыяцыйнай лабараторыі Масачусецкага тэхнал. інта. Навук. працы па магнетызме, ядз. фізіцы, спектраскапіі малекулярных пучкоў, квантавай механіцы. Адкрыў ядз. магн. рэзананс на ізаляваных атамах (1937). Распрацаваў рэзанансны метад вымярэння магн. момантаў атамных ядраў (метад Р.), радыёчастотны рэзанансны метад вымярэння дыпольных момантаў малекул (1949—53). Ажыццявіў прэцэзійныя вымярэнні магн. момантаў пратона і дэйтрона, выявіў эл. квадрупольны момант у дэйтрона (1939). Залаты медаль Н.Бора (1967). Нобелеўская прэмія 1944. М.М.Касцюковіч. РАБІН (ад стараж.яўр. раббі — настаўнік), служыцель культу ў іудаізме, суддзя па пытаннях рэліг. і сямейнага жыцця ў яўр. абшчыне. Калегія Р. — рабінат — тлумачыць прадпісанні Та^муда, прыстасоўвае іх да сац. умоў, імкнецца кіраваць духоўным і паліт. жыцйём нар. мас, практычна выконваць шэраг дзярж. функцый.
РАБІН Іцхак (1.3.1922, г. Іерусалім, Ізраіль —4.11.1995), ваенны, дзярж. і паліт. дзеяч Ізраіля. Генерал. Скончыў штабны каледж у Вялікабрытаніі (1953). 3 1943 чл. Пальмаха —ударных атрадаў яўр. сіл самаабароны ў Палесціне. У час арабаізраільскай вайны 1948—49 камандзір брыгады. У 1956—59 камандуючы Паўн. ваен. акругай, потым на штабных
184 РАБІНА
пасадах, у 1964—68 начальнік Ген. штаба ўзбр. сіл Ізраіля. 3 1968 пасол Ізраіля ў ЗША. 3 1974 дэпутат ізраільскага парламента (кнесета). У 1974—77 старшыня Паліт. кта Рабочай партыі Ізраіля, адначасова прэм’ерміністр Ізраіля. У 1984—90 міністр абароны Ізраіля. 3 лют. 1992 старшыня Партыі працы, з чэрв. 1992 прэм’ерміністр Ізраіля. Удзельнічаў у перагаворах з палесцінцамі, прызнаў Арганізацыю вызвалення Палесціны, падпісаў мірныя дамоўленасці з ёю ў Осла (1993) і Вашынгтоне (1994). Забіты яўр. фанатыкам, праціўнікам мірных перагавораў з арабамі. Нобелеўская прэмія міру 1994 (з Я.Арафатам і Ш.Перасам).
РАБІНА (Sorbus), род кветкавых раслін сям. ружавых. Каля 100 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі 1 дзікарослы від — Р. звычайная (S. aucuparia). Расце ў падлеску, на палянах, па берагах рэк, у парках, садах, на вуліцах і інш. 3 інтрадукаваных відаў найб. вядомыя Р.: арыя (S. aria), гібрыдная (S. hybrida), глагавіна (S. torminalis). Выведзены шэраг сартоў, напр., Дэсертная, Гранатная, Лікёрная, Рубінавая і інш.
Лістападныя дрэвы выш. 10—25 м або кусты. Лісце суцэльнае, лопасцевае ці няпарна
Рабіна: I — звычайная; 2 — арыя;
3 — глагавіна; 4 —
садовая.
перыстае. Кветкі белыя, светлажоўтыя або чырванаватыя, духмяныя, у шчыткападобных суквеццях. Плод — дробны яблык. Плады маюць у сабе караціноіды, сарбіт, вітамін С. Выкарыстоўваюцца ў харч. і лікёрагарэлачнай прамсці, у медыцыне, служаць кормам для птушак. Драўніна каляровая, ідзе на дробныя вырабы. Пладовыя, дэкар., лек., меданосныя расліны. /.М.Гарановіч. РАБІНАВАЯ НОЧ, у беларусаў назва навальнічнай ночы, якая абавязкова чакаецца ў канцы лета (у спасаўку, паміж Іллёй ці Барысам і вялікай Прачыстай або паміж вялікай і малой Прачыстамі). Наз. таксама арабінавая ноч, вараб’іная ноч. На працягу ўсёй Р.н. неба скаланаюць грымоты, бліскаюць маланкі, лье праліўны дождж, дзьме моцны вецер, узнікаюць віхуры. Згодна з нар. павер’ем, у гэту ноч з пекла на свет выходзілі ўсе злыя сілы, якія нібыта спраўлялі сваё гал. гадавое свята. Паводле адных меркаванняў, у Р.н. розная нечысйь страшыла хрышчоных людзей, паводле другіх — наадварот, усе стыхіі прыроды ядналіся, каб знішчыць нячыстую сілу. Кожны забіты ці пакалечаны ў гэту ноч перуном лічыўся нядобрым чараўніком. Р.н. нібыта патрэбна для спялення ягад рабіны, калі ж ягады не спелі — чакалі благога заканчэння лета і халоднай восені. У.А.Васілевіч.
РАБІНІЯ (Robinia), род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 20 відаў. Пашы
раны ў Паўн. і Цэнтр. Амерыцы. Завезены ў Еўропу ў пач. 17 ст. На Беларусі інтрадукавана 4 віды Р.: псеўдаакацыя, або белая акацыя (R. pseudacacia), клейкая (R. viscosa), новамексіканская (R. neomexicana), пышная (R. luxurians). Культывуюцца ў садах і парках.
Лістападныя. часта калючыя, дрэвы або кусты. Лісце непарнаперыстаскладанае, аснова чаранка ўтварае покрыва, якое ахоўвае пазушныя пупышкі. Кветкі белыя, ружовыя, чырв. ў гронках. Плод — лінейна падоўжаны боб. Драўніна ў Р. псеўдаакацыі шчыльная, трывалая з цёмнажоўтым ядром і светлай абалонай; ідзе на выраб мэблі, добра паліруецца. Адна з лепшых меданосаў. Выкарыстоўваецца для замацавання пяскоў, малаплодных і засоленых глеб, схілаў яроў і інш. Дэкар. расліны. І.М.Гарановіч. РАБІННІК, дроздрабіннік (Turdus pilaris), птушка роду драздоў сям. драздовых атр. вераб’інападобных. Пашыраны ў Еўропе і Азіі. Жыве на ўзлесках, у рэдкалессі, па далінах рэк, у парках, садах. Селіцца на дрэвах парамі і калоніямі. На Беларусі пралётны, пералётны і часткова зімуючы від.
Рабіннік.
РАБЛЕ
185
Даўж. да 29 см, маса да 103 г. Корміцца насякомымі, інш. дробнымі беспазваночнымі, восенню і зімой ягадамі. Адкладвае да 7 яец, двойчы за год.
РАБІННІК (Sorbaria), род кветкавых раслін сям. ружавых. 10 відаў. Пашыраны ў Азіі. На Беларусі інтрадукаваны 2 віды Р.: рабіналісты (S. sorbifolia) і сумахалісты (S. rhoifolia). Культывуюцца ў садах і парках.
Лістападныя кусты выш. ад 40 см да 6 м. Кветкі дробныя, белыя або ружовыя ў буйных канцавых мяцёлках. Плод — шматлістоўка. Выкарыстоўваюцца для замацавання берагоў і адхонаў. Дэкар. і меданосныя раслін ы. І.М.Гзрановіч. РАБІНбВІЧ Вольга Ільінічна (н. 10.5.1960. г. НебітДаг, Туркменістан), бел. спартсменка (гімнастыка маст.). Майстар спорту міжнар. класа (1976). Скончыла Бел. інт фіз. культуры (1981). 3 1978 інструктар Спорткамітэта Беларусі. Чэмпіёнка свету (1977, г. Базель, Швсййарыя), сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1978, Мадрыд), чэмпіёнка СССР (1976, 1977, 1979) у групавым практыкаванні.
РАБІНбвіЧ Ісак Майсеевіч (23.1.1886, г. Магілёў — 28.4.1977), расійскі вучоны ў галіне буд. механікі. Чл.кар. АН СССР (1946). Правадз. чл. Акадэміі будва і архітэктуры СССР (1956). Ген.маёрінжынер (1943). Засл. дзеяч навукі і тэхнікі Расіі (1944). Герой Сац. Працы (1966). Скончыў Маскоўскае вышэйшае
тэхн. вучылішча (1918). 3 1932 праф. Ваеннаінж. акадэміі, з 1933 — Маскоўскага інж.буд. інта. Навук. працы па дынаміцы збудаванняў, вывучэнні ўздзеяння дынамічных нагрузак на пралёты мастоў і інш. інж. збудаванні, па гісторыі буд. механікі.
Тв:. Расчет сооруженнй на нмпульснвные воздействня. М., 1970 (у сааўт.); Вопросы теорнн статнческого расчета сооруженмй с односторонннмя связямн. М.. 1975.
РАБІНбВГЧ Міхаіл Уладзіміравіч (7.10.1901, г. Брэст — 27.12.1977), генералмаёр танк. войск (1942). Скончыў курсы «Выстрал» (1928), бранятанк. курсы (1931). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік сав.фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Карэльскім, Паўн.Зах., 2м Бел. франтах: камандуючы бранятанк. і механізаванымі войскамі арміі, фронту. 3 1944 у цэнтр. апараце Наркамата абароны СССР, у 1946—54 у войсках.
РАБКЁВГЧ Валянцін Іванавіч (15.2.1937, в. Аксаміты Капыльскага рна Мінскай вобл. — 6.2.1995), бел. паэт, перакладчык, мовазнавец. Канд. філал. н. (1973). Скончыў Мінскі пед. інт (1959). Настаўнічаў у Віцебскай і Мінскай абласцях. 3 1967 у выдве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», з 1974 — «Мастацкая літаратура». Дэбютаваў вершамі ў 1957. Аўтар зб. вершаў «Ад зімы да зімы» (1982). На бел. мову пераклаў зб. М.Чарамшыны «Апавяданні» (1982), раманы Л.Метсара «Мары не паміраюць» (1983), А.Кобы «Жанчына ў пяску», «Чужы твар» (абодва 1986), К.Маккалаў «Птушкі на цернях» (з С.Дорскім), М.Марцінсан «Мама выходзіць замуж» (абодва 1988), аповесць М.Гогаля «Тарас Бульба», яго ка.медыю «Рэвізор», паэму «Мёртвыя душы» (усе 1990), паасобныя вершы Г.Ахматавай, С.Ясеніна, М.Рьыьскага, апавяданні Я.Гуцалы, М.Зошчанкі, Г.Цюцюнніка і інш. Выступаў з арт. па пытаннях лры і культуры мовы. Збіраў фальклор (зб.
«Паслухай, што людзі кажуць: Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі, прыкметы, жарты», 1985). І.У.Саламевіч. РАБКбВЫЯ, р а б к і (Pterocletidae, або Pteroclidae), сямейства (падатрад) птушак атр. голубападобных. Вядомы з
Рабковыя: I — саджа; 2 — рабок белабрухі (а — самец, б — самка).
алігацэну (каля 30 млн. г. назад). 2 роды: саджы (Syrrhaptes) з 2 відамі і рабкі (Pterocles) з 14 відамі. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Азіі, Афрыцы, у стэпах, саваннах, паўпустынях і пустынях. Пераважна аселыя птушкі. Трымаюцца чародкамі, гняздуюцца на зямлі. На Беларусі адзначаны выпадкова залётны від саджа, або капытка (S. paradoxus).
Даўж. да 45 см, маса да 550 г. Афарбоўка пясчаная, вохрыстая, жаўтаватая. Крылы доўгія, вострыя. Дзюба без васковіцы. Ногі кароткія, апераны да пальцаў; у саджы апераны і пальцы. Задні палец малы або адсутнічае. Кормяцца насеннем, зялёнымі ч. раслін, насякомымі. Адкладваюць да 4 яец. Аб’ект спарт. палявання. Э.Р.Самусенка. РАБКбР. рабочы карэспанд э н т, рабочы ці інш. работнік прамысл. прадпрыемства або арганізацыі, які добраахвотна, на грамадскіх пачатках, дасылае карэспандэнцыі ў газеты, на радыё, тэлебачанне пра свой працо