• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    бочых і салдат шляхам стварэння гурткоў асветы і бібліятэк. Партыя мела некалькі падп. друкарань. У крас. 1900 паліцыя разграміла Мінскую групу РППВР. Уцалелыя гурткі ў 1902 далучыліся да сацыялістаўрэвалюцыянераў.
    Літ.: Брягаднн П.Н. Эсеры в Беларуся (конец XIX в. — февраль 1917 г.). Мн., 1994. У.Я.Казлякоў. РАБОЧАЯ СІЛА, 1) агульная колькасць асоб у працаздольным узросце (ад 16 гадоў і да выхаду на пенсію), у т.л. беспрацоўных (за выключэннем непрацаздольных). Патрэбнасць у Р.с. вызначаецца грамадствам, якое арганізуе яе падрыхтоўку і размеркаванне па базавых галінах, забяспечвае рацыянальную занятасць працаздольнага насельніцтва. Р.с. з’яўляецца паказчыкам, які змяняецца ў залежнасці ад стану ўзроставай структуры насельніцтва (чым большая колькасць насельніцтва ў працаздольным узросце, тым меней прыпадае непрацаздольных на кожнага працаздольнага). 2) Сукупнасць фіз. і разумовых здольнасцей чалавека, якія ён выкарыстоўвае ў працэсе вытвсці. Характарызуе ўзровень і якасць работнікаў. Развіваецца ў прац. дзейнасці, а таксама ў выніку набыцця навыкаў да працы, у працэсе атрымання агульнай, прафес. і спец. адукацыі, павышэння кваліфікацыі.
    РАБОЧАЯ СЎМЕСЬ, гаручая с у м е с ь, сумесь гаручага газу ці пары паліва з паветрам у суадносінах, якія забяспечваюць згаранне яе ў рабочых цыліндрах рухавіка ўнутранага згарання. Адносіны масы паветра, якая паступіла ў цыліндр, да масы паветра, тэарэт. неабходнай для поўнага згарання паліва, наз. каэфіцыентам лішку паветра. Пры значэнні гэтага каэфіцыента, роўным 1,1, паліва згарае найб. эфектыўна. Меншыя значэнні каэфіцыента (багатая сумесь) выкарыстоўваюцца на фарсіраваных рэжымах работы рухавіка, большыя значэнні (збедненая сумесь) — на эканамічных рэжымах работы.
    «РАБбЧЙЙ», назва газ. «Советская Белоруссйя» ў 1927—37.
    «РАБбЧЙЙ й СОЛДАТ», назва газ. «Нзвестйя Мйнского Совета рабочйх й солдатскйх депутатов» у 1917.
    РАБОЧЫ АБ’ЁМ поршневага рухавіка ўнутранага згар а н н я, аб’ём, які вызваляецца поршнем у цыліндры пры перамяшчэнні поршня ад пункта найменшага да пункта найб. аб’ёму. Роўны здабытку плошчы поршня на даўжыню яго ходу. Выражаецца ў кубічных метрах, літрах ці кубічных сантыметрах. Сумарны Р.а. усіх цыліндраў рухавіка наз. літражом рухавіка.
    РАБОЧЫ КЛАС, адзін з асн. класаў сацыяльных сучаснага грамадства, які заняты непасрэдна прадукцыйнай працай, працуе па найму на прадпрыемствах рознай формы ўласнасці і атрымлівае асн. даход ад
    выкарыстання ўласнай рабочай сілы. У Еўропе пачаў фарміравацца ў канцы 15 — пач. 16 ст. У Англіі гэты працэс быў звязаны з т. зв. першапачатковым накапленнем капіталу — абеззямёльваннем сялян, стварэннем рынку свабоднай рабочай сілы, што стала асновай для развіцця мануфактуры, а пасля і буйной машыннай вытвсці. У сярэдзіне 19 ст. ў Вялікабрытаніі налічвалася 4,1 млн. прамысл. рабочых, у Францыі — 2,5 млн., у ЗША — 1,4 млн. У пач. 20 ст. колькасць Р.к. ва ўсім свеце дасягнула 70 млн., у пач. 21 ст. — больш за 700 млн. чал. У СССР і інш. былых сацыяліст. краінах Р.к. быў абвешчаны гегемонам — кіруючай сілай грамадства (дыктатура пралетарыяту). У 20 ст. пад уплывам радыкальных сац.паліт. абставін і навуковатэхнічнага прагрэсу ў Р.к. высокаразвітых краін адбыліся значныя змены. Высокакваліфікаваныя рабочыя па характары працы і сваім сац. статусе наблізіліся да інтэлігенцыі. Многія рабочыя атрымліваюць высокую заработную плату, з’яўляюцца ўладальнікамі акцый прадпрыемстваў. Калектыўныя дагаворы строга рэгламентуюць узаемаадносіны паміж наймальнікамі і рабочымі, гарантуюць апошнім прававую і сац. бяспеку. Паводле ацэнкі некаторых зах. даследчыкаў у постіндустрыяльным грамадстве Р.к. страчвае ролю асн. прадукц. сілы грамадства і гал. сілы гіст. працэсу. Сучасныя рабочыя складаюць большасць занятых у гандлі, сферы паслуг, многія з іх тэхн. спецыялісты, частка работнікаў бюро, кантор і інш.
    На Беларусі Р.к. пачаў фарміравацца ў 2й пал. 19 ст. пасля адмены прыгоннага права. У 1913 рабочыя прадпрыем' стваў цэнзавай прамcui Беларусі складалі 57 тыс. чал. Фабрычназаводскімі йэнтрамі былі Віцебск. Гродна, Мінск. Сацыяльна новы Р.к. у БССР сфарміраваўся ў 1920—30я г. ў працэсе індустрыялізацыі краіны. У 1922 ён складаў 98 тыс., у 1940 — 724 тыс., у 1990 — 2900 тыс. чал. Р.к. станавіўся ўсё больш адукаваным і свядомым, адыгрываў важную ролю ў эканам. і паліт. жыцці дзяржавы. У 2000 на Беларусі 4,5 млн. чал. занятага насельніцтва (44,6% ад агульнай колькасці насельніцтва), пераважную большасць якога складаюць рабочыя прамсці, лясной гаспадаркі, будва і інш. галін нар. гаспадаркі.
    Літ:. Марченко Н.Е. Рабочмй класс БССР в послевоенные годы (1945—1950). Мн., 1962; Панютнч В.П. йз мсторян форммровання пролетаряата Белоруссян, 1861—1914 гг. Мн., 1969; Нсторня рабочего класса Белорусской ССР. Т. 1—4. Мн., 1984—87; Рабочкй класс н ммровое развнтне: Этапы борьбы. М., 1987. Т.І.Адула.
    РАБОЧЫ ПАСЁЛАК, населены пункт, размешчаны пры прамысл. прадпрыемствах, будоўлях, чыг. станцыях, электрастанцыях і інш. На Беларусі ўведзе
    188	РАБОЧЫ
    ны пастановай ЦВК і СНК БССР ад 15.7.1935.
    У канцы 19 — пач. 20 ст., калі будаваліся буйныя прадпрыемствы, паблізу іх узнікалі рабочыя слабодкі, пасёлкі, ускраіны. Яны мелі неўпарадкаваную, скучаную і хаатычную забудову (Ляхаўка, Камароўка ў Мінску, Гарэлае балота і Каўказ у Гомелі і інш.). У 1920—30я г. Р.п. забудоўваліся комплексна (Камінтэрн у Мінску, АрэхаВьшрыца пры БелДРЭС, Аршанскі рн Віцебскай вобл.): адначасова з 2—3павярховымі жылымі дамамі будавалі дзіцячыя сады, школы, аб’екты культ.быт. прызначэння, выкарыстоўваліся таксама тыпавыя праекты 4—16кватэрных дамоў. У 1940я г. створана шмат Р.п. пры торфапрадпрыемствах (Асінторф Дубровенскага рна Віцебскай вобл., Татарка Асіповіцкага рна Магілёўскай вобл.). Арх.планіровачную структуру сучасных Р.п. утвараюць грамадскі цэнтр, жылая, прамысл. і паркавая зоны. Кампазіц. вось — гал. вуліца, на якой часцей за ўсё фарміруецца гал. плошча з адм.грамадскім цэнтрам (Беліцк Рагачоўскага рна Гомельскай вобл., Зялёны Бор Смалявіцкага рна Мінскай вобл. і інш.). Прамысл. зона аддзелена сан.ахоўнай паласой, зялёныя насаджэнні якой утвараюць парк. зону (Бальшавік і Касцюкоўка Гомельскага рна).
    Паводле Закону «Аб адміністрацыйнатэрытарыяльным падзеле і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйнатэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь» ад 5.5.1998 Р.п. адносяцца да катэгорыі пасаікаў гарадскога тыпу, маюць 500—2 тыс. жыхароў, могуць вырастаць у гарадскія пасёлкі і гарады. На Беларусі 15 Р.п. (2001): Акцябрскі, Асінторф, Бальшавік, Глуша, Градзянка, Зялёны Бор, Касцюкоўка, Мікашэвічы, Пагранічны, Першамайскі, Праўдзінскі, Рэчыца, Сасновы Бор, Татарка, Ялізава.
    Г. С.Ларкін.
    РАБбчЫ САЙЗ ЛГГВЫ, РСЛ (Zwi^zek Robotniczy na Litwie), інтэрнацыянальная сацыялдэмакратычная аргцыя ў Вільні, Мінску і Смаргоні ў 1896—1900. Створаны па ініцыятыве С.С.Трусевіча як альтэрнатыва Літ. с.д. партыі (ЛСДП), якая адмовілася ад узаемадзеяння з рас. рабочым рухам. Арганізатары і кіраўнікі: Трусевіч, В.Вайткевіч, В.Васілеўскі, С.Рулькоўскі, М.Казлоўскі. Іх погляды склаліся пад уплывам рас. групы «Вызваленне працы» і польскай сацыяліст. партыі «Пралетарыят». РСЛ лічыў неабходным уступленне ў будучую Рас. с.д. партыю на правах аўтаномнай групы. Ставіў за мэту звяржэнне царызму і ўстанаўленне рэсп. ладу, вызваленне рабочых ад пры'гнёту бачыў у сацыялізме. Нац. пытанне ў праграме замоўчвалася. Гарантыю поўнай свабоды нац.культ. развіцця насельніцтва «Літвы» звязваў са стварэннем рас. дэмакр. канстытуцыі. У паняцце «Літва» дзеячы РСЛ уключалі і б. ч. Беларусі ў межах Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губ., але прытрымліваліся пашыранага на той час памылковага меркавання пра адсутнасць бел. нацыі і, адпаведна, бел. рабочых, якіх па канфесіянальных прыкметах падзялялі на «рускіх» і «палякаў». У 1896—97 РСЛ
    кіраваў шэрагам стачак у Вільні і Смаргоні, якія суправаджаліся арыштамі. Да канца 1896 арганізаваў прафесійны саюз гарбароў Літвы з аддзяленнямі ў Вільні, Мінску і Смаргоні. Паслаў Г.В.Пляханаву, П.Б.Аксельроду, В.І.Засуліч мандат на Лонданскі міжнар. сац. кангрэс 2га Інтэрнацыянала. Арышты 1897 большасці кіраўнікоў не спынілі дзейнасці саюза. Ён выпускаў пракламацыі, вёў вусную агітацыю, у сак. 1899 быў адным з арганізатараў 3 антыўрадавых дэманстрацый віленскіх рабочых, праведзеных з нагоды адпраўкі ў ссылку членаў РСЛ, ЛСДП і Бунда. У 1897—99 выдаў 6 нумароў газ. «Przegl^d Robotniczy» («Рабочы агляд»). У студз. 1900 аб’яднаўся з сацыялдэмакратьмй Каралеўства Польскага ў Сацыялдэмакратыю Каралеўства Польскага і Літвы, некат. члены РСЛ пасля ссылкі ўдзельнічалі ў стварэнні Віленскай аргцыі і Паўн.Зах. кта РСДРП. М.В.Біч.
    РАВбчЫ ЧАС, вызначаная ў заканадаўчым парадку працягласць рабочага дня, на працягу якой работнік абавязаны выконваць даручаную яму работу. Пачатак і заканчэнне рабочага дня рэгулююцца правіламі ўнутр. распарадку і графікамі зменнасці. Рэжым Р.ч. залежыць ад умоў і характару работы. Р.ч. падзяляецца на час работы і час перапынкаў (рэгламентаваных і нерэгламентаваных). Рэгламентуецца прац. заканадаўствам шляхам вызначэння працягласці рабочага дня (часткі сутак, на працягу якой работнік выконвае свае абавязкі), рабочага тыдня (Р.ч. на працягу каляндарнага тыдня), рабочага rofla (каляндарнага года, які адлічваецца з дня працаўладкавання), звышурочнай работы. Вымяраецца для асобнага работніка ў гадах, днях і гадзінах, для калектыву — у чалавекагадах, чалавекаднях і чалавекагадзінах.
    РАБбчЫЯ СРрДКІ ВЫМЯР^ННЯЎ, прылады, інструменты »і прыстасаванні для практычных вымярэнняў пры навук. даследаваннях, у вытвсці, гандлі і інш. Падзяляюцца на меры, вымяральныя прылады, вымяральныя пераўтваральнікі, устаноўкі і сістэмы.
    Вымяральныя ўстаноўкі і сістэмы — розныя спалучэнні мер, прылад і пераўтваральнікаў з дабаўленнем дапаможных прыстасаванняў для забеспячэння неабходных умоў вымярэнняў (крыніц току, пераключальных, рэгулявальных і вылічальных прыстасаванняў, стабілізатараў, тэрмастатаў, ліній сувязі і г.д.). Для паверкі Р.с.в. і інш. выкарыстоўваюцца ўзорныя сродкі вымярэнняў.
    Літ:. Т ю р н н Н.М. Введенне в метрблогню. М., 1973; Бурдун Г.Д., Марков Б.Н. Основы метрологня. 3 нзд. М., 1985. РАБбЧЫЯ ФАКУЛЫЭТЫ. р а б ф а к і, агульнаадукацыйныя навучальныя ўстановы для падрыхтоўкі рабочых і сялян да паступлення ў ВНУ. Існавалі ў СССР у 1920—30я г. Былі індустр.тэхнічныя, мед., с.г., пед. і інш. Вучэбныя планы і праграмы Р.ф. пераважна адпавядалі сярэдняй школе. Навучанне дзённае (3 гады) і вячэрняе (4 гады). Прымаліся асобы з 16 гадоў па рэка
    мендацыях або камандзіроўках ад прадпрыемстваў, дзярж. і грамадскіх аргцый. Слухачы дзённых Р.