• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    аў і адсутнасцю перашкод для вятроў. Тыя ж кліматычныя асаблівасці характэрны і для 50х шырот Паўд. паўшар’я.
    РАГАВА, вёска ў Мінскім рне, на аўтадарозе Мінск—Паперня — Радашковічы. Цэнтр сельсавета. За 35 км на ПнЗ ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Радашковічы. 66 ж., 33 двары (2001). Лясніцгва. Брацкая магіла сав. ваеннапалонных і мірных жыхароў.
    РАГАВАЯ ПАДМАНКА, найбольш пашыраны пародаўтваральны мінерал падкласа ланцужковых сілікатаў, груп
    Рагавая падманка.
    пы амфіболаў, гідраксідалюмасілікат кальцыю, магнію, жалеза, (NaK)oi (Са, Na)2 (Mg, Fe+, Al, Fe’+, Ti)s [(Si, Al)4 Oi i]2 (OH, F, Cl)2. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае крышталі прызматычныя, слупкаватыя, часцей зярністыя масы, украпаныя падоўжаныя зерні. Колер цёмназялёны да чорнага. Бляск шкляны. Цв. 5,5—6. Шчыльнасць 3,1—3,3 г/см3. Крохкі. Адзін з гал. кампанентаў многіх вывергнутых і метамарфічных горных парод. Пры выветрыванні пераходзіць у сумесь гліністых мінералаў, апалу і гідраксідаў жалеза.
    РАГАВІК, шчыльная тонказярністая кантактаваметамарфічная парода, якая ўзнікла пры ўздзеянні інтрузіўных мас на ўмяшчальныя пароды (пераважна асадкавыя). Пераўтварэнне парод у Р. адбываецца з перабудовай структуры, з’яўленнем новаўгвораных мінералаў. Р. — таксама асадкавыя крамяністыя пароды з характэрным ракавістым зломам, з дамешкам гліны, гідраксідаў жалеза, якія ўтвараюць канкрэцыі, сцяжэнні, прапласткі ў карбанатных і гліністых адкладах.
    РАГАВбЙ Павел Пракопавіч (16.6.1895, в. Навілаўка Веткаўскага рна Гомельскай вобл. — 29.12.1985), бел. вучоны ў галіне глебазнаўства. Акад. АН Беларусі (1953, чл.кар. 1947), др с.г. н., праф. (1943). Засл. дз. нав. Беларусі (1949). Скончыў Маскоўскую с.г. акадэмію (1923). 3 1923 у Бел. інце сельскай і лясной гаспадаркі, з 1925 у БСГА. 3 1930 у Бел. лесатэхн. інце (заг. кафедры). У 1958—62 у Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі (дырэктар), у 1964—73 у Бел. тэхнал. інце (заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні глеб Беларусі, працэсаў глебаўтварэння і іх уплыве на ўрадлівасць, водных рэжымаў глебагрунтоў. Прапанаваў прынцыпы класіфікацыі глеб дзярновападзолістай зоны і поймавых глеб. Адзін са складальнікаў глебавай карты Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
    Тв:. Почвы БССР. Мн., 1952 (у caafr.); Поймы рек Днепра, Сожа я Прнпятн (в пределах БССР) н нх хозяйственное нспользованяе. Мн., 1957 (разам з І.П.Яновічам); Водный режнм почвогрунтов на террнторян Белорусснн. Мн., 1972.
    Літ:. Бяблнографяя научных трудов академнка АН БССР П.П.Рогового. Мн., 1975.
    РАГАВЫ АРКЁСТР, рагавая м у з ы к а, самабытны тып аркестра медных духавых інструментаў. Вядомы ў Расіі ў сярэдзіне 18 — 1й пал. 19 ст. Упершыню створаны ў Пецярбургу чэш. валтарністам Я.А.Марашам, прыдворным капельмайстрам аркестра С.К.Нарышкіна. He меў аналага ў зах,еўрап. краінах. На Беларусі быў у Шклоўскім тэатры Зорыча.
    Складаўся з удасканаленых паляўнічых рагоў розных памераў (ад 9,5 да 225 см), якія выраблялі з ліставой медзі, мелі канічную
    7. Зак. 194.
    194	РАГАЗНЯНСКАЕ
    форму і парабалічна загнуты канец трубкі Kana муштука. Р.а. поўнага складу ўключаў 91 рог, кожны з якіх выдаваў адзін гук пэўнай вышыні. Гучанне Р.а., магутнае і разам з тым мяккае, аксамітавае, вібрыраванае, нагадвала гучанне своеасаблівага аргана. Напачатку Р.а, абслугоўвалі прыдворныя святы, балі, прагулкі «на вадзе», феерверкі, маскарады, паляўнічыя выезды, суправаджалі серэнады. У канцы 18 — пач. 19 ст. іх выкарыстоўвалі ў публічных тэатр. пастаноўках і канцэртах. Часта былі адзінымі выканаўцамі інстр. музыкі ў правінцыяльных гарадах і памешчыцкіх сядзібах. Лепшыя Р.а. мелі даволі багаты і разнастайны рэпертуар — ад апрацовак нар. песень і танцаў да оперных уверцюр, сімфоній. Як спецыфічная з’ява муз. кулыуры знік у 1830я г.
    Літ:. Вертков К. Русская роговая музыка. Л.; М., 1948.	І.Дз.Назіна.
    РАГАЗНЯНСКАЕ ВбЗЕРА, 3 б у н і н скае возера. У Брэсцкім рне, у бас. р. Серадовая Рэчка, за 30 км на Пд ад г. Брэст. Уваходзіць у Брэсцкую групу азёр. Пл. 0,43 км2, даўж. 1,1 км, найб. шыр. 500 м, найб. глыб. 5,8 м, даўж. берагавой лініі 3,3 км. Пл. вадазбору 3 км2. Катлавіна суфазійнакарставага тыпу, складаецца з 2 плёсаў. Схілы выш. 3—4 м, пад лесам, на Пн і У акаймаваны дзюнамі. Берагі высокія, на 3 сплавінныя. Дно плоскае, пясчанае, сапрапелістае. Шырыня мелкаводнай зоны да 100 м. Зарастае ўздоўж берагоў. Злучана канавай з воз. Бёлае, выцякае ручай у р. Серадовая Рэчка. На беразе возера санаторый «Бярэсце».
    РАГАЛЕВІЧ Міхаіл Вікенцьевіч (н. 29.9.1932, пас. Глінішчы Уздзенскага рна Мінскай вобл.), бел. мастак. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1964). Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу і графікі. Сярод жывапісных твораў: «Вечар» (1968), «Спі маленькі» (1971), «Беларусачка», «У памяці жывых» (абодва 1975), «Вясковая вуліца», «Які прыгожы гэты свет» (абодва 1977), «Антось і Ганна», «Фізіктэарэтык» (абодва 1978), «У святочны вечар» (1979), «Восень» (1980), «Веснавая краса», «Збіраюць яблыкі» (абодва 1981), «Беларуская калыханка» (1982), «Дзяўчына і ружы», «Мір», «Журавіны» (усе 1983), «Свята», «Спрадвечнае», «Успаміны», «Светлы сум» (усе 1985), «Гонар беларускай навукі», трыпціх «Красуйся і ў шчасці жыві» (1987), «Маладая сям’я» (1988), «Сімфонія вясны» (1989), «Пра час і пра сябе», «Элегія» (абодва 1992), «Філасофія прыроды» (1999), «У садзе» (2000). Выканаў шэраг графічных партрэтаў. Творы адметныя самабытнасцю маст. мовы, маляўнічай дэкаратыўнасцю, чысцінёй колераў, выразнай контурнай лініяй.
    РАГАЛЕВІЧДУТКб Ірэна Міхайлаўна (н. ў 1942, в. Літоўе Жыткавіцкага рна Гомельскай вобл.), бел. мастачка ў эміграцыі. Пляменніца Н.Кудасавай. 3 1944 разам з бацькамі жыла ў Германіі. 3 1950 у ЗША, дзе скончыла маст. школу ў штаце Пенсільванія. Як дызайнер
    РАГАЗНЯНСКАЕ BO3EPA !Ч? —Г
    спецыялізуецца ў графіцы. Малюе таксама алеем, акварэллю. Аформіла шэраг выданняў Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў НьюЙорку, брашур, каталогаў, календароў, праспектаў і інш. рэкламнай прадукцыі. Намалявала абразы для бел. правасл. царквы ў СаўтРыверы. Арганізатар і ўдзельнік традыц. маст. выставак у г. СаўтРывер. Адказвала за маст. праграму бел. фестываляў у штаце НьюДжэрсі (1976, 1977, 1979). Член кіраўніцтва Згуртавання беларускіх мастакоў і ўмельцаў у СаўтРыверы.
    А. СЛяднёва.
    РАГАЛІСНІК (Ceratophyllum), род кветкавых раслін сям. рагаліснікавых. Каля 10 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 2 віды Р.: апушчаны (С. demersum) і паўапушчаны, нар. назва вадзяная крапіва (С. submersum). Растуць у азёрах, сажалках, старыцах, канавах, утвараюць зараснікі.
    М.Рагалевіч. Фізіктэарэтык. 1978.
    Шматгадовыя водныя травяністыя бескаранёвыя расліны. Сцёблы тонкія, галінастыя, даўж. да 1,5 м. Лісце ў кальчаках, шматразова рассечана на лінейныя або ніткападобныя храсткаватыя долі. Кветкі дробныя, непрыкметныя, аднаполыя (апыленне падводнае). Плод — арэшак. Кармавыя расліны для рыб і вадаплаўных птушак. В.М.Прохараў.
    «РАГАЛЯ», прыватнаўласніцкі герб, якім карысталася больш за 150 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Ажахоўскія, Завадскія, Іваноўскія, Красіцкія. Шчыт герба падзелены вертыкальна напалам, у 1м, чырв. полі сярэбраны аленевы рог з 4 адросткамі, у 2м, сярэбраным полі чырв. буйвалавы рог. Клейнод — над прылбійай з каронай такія ж самыя рогі. Вядомы з сярэДЗІны 13 СТ. В.С.Пазднякоў. РАГАНбЎСКІ Мікалай Максімавіч (н. 24.8.1942, с. Новасімбірка Кувандыкскага рна Арэнбургскай вобл., Расія), бел. матэматык і педагог. Др пед. н. (1999), праф. (1996). Скончыў Орскі пед. інт (1964). 3 1972 у Магілёўскім унце. Навук. працы па інтэграцыйных падыходах, сучасных сістэмах і тэхналогіях у навучанні матэматыцы. Аўтар падручнікаў па геаметрыі для сярэдніх школ з паглыбленым вывучэннем матэматыкі.
    Тв:. Методнка преподаванмя математакн в ередней школе. Мн., 1990; Научнометоднческне основы построення учебннка геометрнн средней школы. Мн., 1992.
    РАГАЎцбЎ Мікалай Мікалаевіч (н. 18.5.1947, в. Старая Каменка Жлобінскага рна Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне оптыкі і прыкладной матэм. фізікі. Др фіз.матэм. н. (1995), праф.
    Рагаліснік апушчаны.
    РАГАЧОЎ	195
    (2000). Скончыў БДУ (1970). 3 1979 у БПА. Навук. працы па тэорыі пераносу выпрамянення, скарыстанні ўласцівасцей і прынцыпаў інварыянтнасці пры рашэнні задач матэм. фізікі. Сфармуляваў прынцып інварыянтнасці як абагульненне асн. аспектаў тэарэтыкагрупавога падыходу, на аснове чаго атрымаў рашэнні мнагамерных задач тэорыі пераносу, бесканечных лінейных сістэм алг. і Дыферэнцыяльных ураўненняў і інш.
    Тв:. Восстановленне внутреннего распределення поля нзлучення по его характеркстякам на грашшах рассенваюшей среды // Нзв. AH СССР. Фнзнка атмосферы м океана. 1980. Т. 16, №3; Свойства н прннцнпы ннварнантностн: Прнложенне к решенню задач мат. фнзнкн. Ч. 1. Мн„ 1999.
    РАГАЎЦбЎ Уладзімір Мітрафанавіч (н. 3.4.1943, в. Гута Бялыніцкага рна Магілёўскай вобл.), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1964). 3 1964 працуе ў Нац. акад. тры імя Я.Купалы. Выканаўца драм. і характарных роляў. Яго мастацтву ўласцівы акрэсленасць знешняга малюнка і распрацаванасць характару вобраза, шчырасць і эмацыянальнасць. Лепшыя ролі ў бел. рэпертуары: Прокусаў («Верачка» А.Макаёнка), Раман («I змоўклі птушкі» І.Шамякіна), Сцяпан («Людзі на балоце» І.Мележа), Скарына («Напісанае застаецца» А.Петрашкевіча), Красоўскі («Парог» А.Дударава), Максім («Вьгклік багам» А.Дзялендзіка), айцец Вікенцій («Пеўчыя» Г.Марчука), Ваявода («Князь Вітаўт» А.Дударава). Сярод. інш. роляў: Барыс, Мілонаў («Навальніца», «Лес», А.Астроўскага), Сорын, Кулыгін («Чайка», «Тры сястры» А.Чэхава), Сяргей («У мяцеліцу» Л.Лявонава), Леанідзік («Мой бедны Марат» А.Арбузава), Цімафей («Традыцыйны збор» В.Розава), Карцаў («Яшчэ раз пра каханне» Э.Радзінскага), Ён («Віват, імператар!» Э.Іанеска), Сямёнаў («Піраміда Хеопса» Ю.Ломаўцава) і інш. Выступае на тэлебачанні з монаспектаклямі, на радыё. Зняўся ў фільмах «Людзі на балоце», «Трывожнае шчасце», «Плач перапёлкі», «Крыло цішыні», «Чужая бацькаўшчына», «Парашуты на дрэвах», «Помні імя сваё» і ІНШ. Р.І.Баравік. РАГАХВбСТЫ (Siricoidea), надсямейства насякомых падатр. сядзячабрухіх атр. перапонча